sobota, 9 grudnia 2023

ЎЎЎ Лямпада Ільліч. Саха Валерыян Васільлеў ды Беларусь. Койданава. "Кальвіна". 2023.

 

    Валерыян Раманавіч Васільлеў – нар. 23 чэрвеня 1938 г. у Якуцку (ЯАССР – РСФСР – СССР), у сям’і вядомага ў рэспубліцы дзяржаўнага дзеяча.

    У 1962 г. скончыў аддзяленьне мастацкай апрацоўкі дрэва факультэту прамысловых мастацтваў Маскоўскай Вышэйшай мастацка-прамысловай вучэльні (былая Строганоўская) ды нейкі час выкладаў у Якуцкай мастацкай вучэльні. Ад 1964 г. ён ужо сябра Зьвязу мастакоў СССР. Меў жонку, сына ды дачку.

    4 сьнежня 1970 г., калі ён запозна вяртаўся са сваёй майстэрні па праспэкце Леніна дахаты, у раён кінатэатру “Цэнтральны”, то патрапіў, нібыта, пад напад, падлеткаў, якіх, што дзіўна, ня здолелі адшукаць. Мастака знайшлі на ходніку перад школаю № 8. Выклікалі хуткую, але было ўжо запозна... Ён памёр ад кровазьліцьця ў мозг.

    14 траўня 1971 г. Валерыяну Васільлеву пасьмяротна было нададзенае званьне ляўрэату Якуцкай рэспубліканскай прэміі імя Платона Аляксеевіча Аюнскага ў галіне літаратуры і мастацтва. У 1999 г. была заснаваная незалежная грамадзкая прэмія імя Валярыяна Васільлева для маладых мастакоў Якутыі.

    Лямпада  İльліч,

    Койданава