piątek, 31 grudnia 2021

ЎЎЎ Юліта Акунь. Уладзя Карасевіч ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2021.


 

    Уладзімер Вікенцьевіч Карасевіч – нар. 13 красавіка 1896 г. у в. Такома Нававольскай воласьці Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, “беларус, родная мова руская”, прыхадзкая школа, мэханік гаража паветраных ліній м. Якуцк.

                                                                  Аўтабіяграфія

    Нарадзіўся ў 1896 году 13-га красавіка ў Гарадзенскай губэрні Сакольскага павету Нававольскай воласьці вёскі Такома, селянін, пражыў ў сялянстве па 1914 г. Падчас імпэрыялістычнай вайны было эвакуіравана насельніцтва ад ваенных дзеяньняў і я выехаў у Сыбір, у места Іркуцк да брата, які працаваў на чыгунцы рабочым Дэпо Інакенцьеўская і дзе і я паступіў вучнем у Дэпо ў 1915 годзе. Прапрацаваў там па 1917 год і быў узяты на ваенную службу іркуцкім ваенкаматам і быў адпраўлены ў трактарную аўтамабільную школу ў Ленінград, прабыў у школе па 1918 год і быў адкамандзіраваны ў ВСНГ у горад Саратаў на працу на трактарах, прапрацаваў па 1919 год і адтуль быў адпраўлены ў Чырвоную Армію ў места Астрахань, дзе рэфармавалася 39 кавалерыйская кубанская дывізія ў аўтамабільную роту. І дзе праслужыўшы ў Чырвонай Арміі па 1921 год і адкуль быў адкамандзіраваны ў места Таганрог на руска-балтыйскі завод. І дзе прапрацаваў па 1922 год. І адкуль быў дэмабілізаваны з Працоўнага Войска і паступіў на Паўднёва-Ўсходнюю чыгунку ў Дэпо Каменяломня матарыстам і дзе прапрацаваў па 1924 год. І адкуль выехаў назад ў Іркуцк і паступіў на ранейшую працу дзе працаваў вучнем Дэпо Інакенцьеўская Сыб. чыг. і дзе прапрацаваў па 1929 год і адкуль перайшоў у грамадзянскі паветраны флёт і дзе па гэты час працую.

    У 1930 годзе быў прыняты ў УКП(б) у Іркуцку, у чыслах 18-го красавіка ячэйкай быў правераны і ў чыслах 20 красавіка агульным сходам зацьверджаны. І перададзена справа ў Райкам на зацьвярджэньне і там апавешчана была. 23-го красавіка 1930 года я выехаў з Іркуцка ў Якуцк. І не атрымаўшы нічога на рукі, бо сакратар ячэйкі ўзяў усё назад, у тым што ён вышле мне па месцы маёй службы. І дагэтуль нічога не вядома. Пісаў ліст, але адказу не атрымліваў. Прасіў асабіста начальніка паветраных ліній азнаёміцца пра маю партыйнасьць, але і адтуль няма адказу.

    11 студзеня 1931 году”. /подпіс/

    НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 4. Оп. 8. Д. 914. Л. 2-3.

    Юліта Акунь,

    Койданава

 






ЎЎЎ 3-4. Патрыцыя Брыдота. Бірулі-Бялыніцкія гэрбу Бялыня ды Якутыя. Пр. ІІІ. Сш. 4. Справаздача. Койданава. "Кальвіна". 2021.