poniedziałek, 26 lutego 2024

ЎЎЎ Упадабайка Карафа-Графін. Пісьменьнік Рыгор Кобец паблізу Якуцкай АССР. Койданава. "Кальвіна". 2024.

 

    Рыгор Якаўлевіч Кобец нар. 12 (24) ліпеня 1898 г. (паводле іншых зьвестак, 8 (20) ліпеня 1900 г.), у павятовым месьце Лісаветград, Хэрсонскай губэрні Расійскай імпэрыі ( па іншым зьвесткам у с. Малы Рагачык Мэлітопольскага павету Таўрычаскай губэрні) у “сям’і рабочага. Бацька, Мусій Іванавіч Сандыга, беларус, паходзіў з безьзямельных сялян, працаваў у прыватнай пякарні. Маці, Мотра Юхімаўна Драч, украінка, служыла кухаркай у паноў, пасьля ў саматужнай пякарні. Р. Кобец нарадзіўся, калі Мотра яшчэ не была замужам, таму звалі яго Міхайла Драч, з 1918 – Міхаіл Мусіевіч Сандыга... Нейкі час быў зьвязаны з анархістамі, выконваў іх заданьні. У сувязі з гэтым у 1928 мусіў памяняць прозьвішча, імя і імя па бацьку на Кобец Рыгор Якаўлевіч.”. /Л. С. Савік.  Кобец Рыгор. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1994. С. 288-289./

    Вучыўся ў царкоўнапрыходзкай школе, народным рамесным вучылішчы, земскім рэальным вучылішчы Лісаветграду.

    У 1914-1015 гг. удзельнічаў на франтах Першай усясьветнай вайны ў Галіцыі, быў паранены.

    Ад 1917 г. пачаў друкавацца ў ллісаветградзкіх газэтах - пісаў вершы, апавяданьні, артыкулы, фэльетоны.

    У часе Грамадзянскай вайны быў анархістам, у 1920 г. служыў у чырвоных у 1-м Конным Войску Будзённага, удзельнічаў у мяцяжы з мэтаю аддзяліць Украіну ад Расеі.

    Ад 1921 г. жыў у Менску. Працаваў качагарам, пазьней, у канцы 1920-х гадоў — у рэдакцыі газэты “Рабочий”. Ад 1925 г. сябра расейскай сэкцыі літаратурнай групоўкі “Маладняка” — «Звенья», ад 1929 г. — БелАППа. Сябра СП БССР ад 1935 г. Меў псэўданімы: Грыша Лахматы, Грышка Лахматы, Рыгор Лахматы.

    Ягоная дачка Алена Кобец-Філімонава (13 кастрычніка 1932, Круглае, Талачынскі раён БССР {па пашпарце Менск} — 15 чэрвеня 2013, Расея.) — дзіцячая пісьменьніца, перакладніца, дасьледніца беларускага кінамастацтва, грамадзкі дзеяч. Ейная маці, Соф’я Аляксееўна Рыкоўская (1909-1982), паходзіла з сялянскай сямі мяст. Круглае, працавала гукамантажніцай на кінастудыі.

    У 1931-1937 гг. Рыгор Кобец працаваў на кінастудыі “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе (загадчык сцэнарнага аддзелу ад 1932 г.), пазьней на студыі кінахронікі на Далёкім Усходзе. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1935).

    Аўтар папулярнай у свой час п’есы “Гута” (1929), паэмы “Палестына” (1933), сцэнарыяў фільмаў: «Двойчы народжаны» (1933), «Шукальнікі шчасьця» (1936), «Дняпро ў агні» (1937).

    15 ліпеня 1938 г. быў арыштаваны ды высланы ў м. Хабараўск. Зноў арыштаваны 5 сьнежня 1941 г. Пастановай Асобай нарады атрымаў 10 гадоў лягераў. “И потянулись мрачные годы изнурительного труда в ИТЛ (Якутии, Монголии). /Рыгор Кобец. Письма из ссылки (1958-1960 гг.). Предисловие и публикация Елены Кобец-Филимоновой. // Нёман. № 9. Минск. 1998. С. 161./ Але ў Архіве МУС РС(Я) гэтыя зьвесткі адсутнічаюць, пэўна таму што быў недзе кароткачасова...

    “З ліста Рыгора Якаўлевіча: «Будаваў чыгунку на Тайшэце, потым мяне перавялі ў Манголію (і там будаваў чыгунку), зноў у Сібір на раку Лену, затым этапавалі на бераг Ангары (у Забайкаллі), і тут я адбыў свой тэрмін. Ад званка да званка. Вызвалілі мяне у Заярску і “прапанавалі” пажыццёвую ссылку ў кіргізскія стэпы без права пражывання ў сталіцах і абласных гарадах». /Алена Кобец-Філімонава.  Шукальнік шчасця. // Рыгор Кобец. Выбраныя творы. Мінск. 2009. С. 20./

    Ад 1951 г. знаходзіўся на пажыцьцёвым пасяленьні ў паселішчы Кара-Балта Фрунзенскай вобласьці Кыргыскай ССР без права пражываньня ў сталічных і абласных гарадах.

    У 1958 г. атрымаў дазвол вярнуцца ў Мінск. У 1960 г. цалкам рэабілітаваны. Ад 1967 г. сябра Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі.

    Памёр 9 верасьня 1990 г. у Мінску і пахаваны на Паўночных могілках.

    Упадабайка Карафа-Графін,

    Койданава

 
















                             Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 30. 24 ліпеня 1998. С. 14-15.
 


























                                            Нёман. № 9. Минск. 1998. С. 159-188.

 









 


                                        Голас Радзімы. Мінск. № 9. 1 сакавіка 2000. С. 6-8.