piątek, 22 marca 2024

ЎЎЎ Слоўнік якуцкай мовы складзены Э. К. Пякарскім. Выпуск Першы. м. Якуцк 1899 год. Койданава. "Кальвіна". 2024.



























 









 





























 

    Эдуард Карлавіч Пякарскі нар. 13 (25) кастрычніка 1858 г. на мызе Пятровічы Ігуменскага павету Менскай губэрні Расійскай імпэрыі. Навучаўся ў Мазырскай гімназіі, у 1874 г. пераехаў вучыцца ў Таганрог, дзе далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1877 г. паступіў у Харкаўскі вэтэрынарны інстытут, які не скончыў. 12 студзеня 1881 г. Маскоўскі ваенна-акруговы суд прысудзіў Пякарскага да пятнаццаці гадоў цяжкіх працаў. Па распараджэньні Маскоўскага губэрнатара “прымаючы да ўвагі маладосьць, легкадумнасьць і хваравіты стан” Пякарскага, катаргу замянілі ссылкай на селішча “ў аддаленыя месцы Сыбіры з пазбаўленьнем усіх правоў і стану”. 2 лістапада 1881 г. Пякарскі быў дастаўлены ў Якуцк ды быў уселены ў 1-гі Ігідзейскі насьлег Батурускага вулусу, дзе пражыў каля 20 гадоў. У ссылцы пачаў займацца вывучэньнем якуцкай мовы. Памёр 29 чэрвеня 1934 г. у Ленінградзе.

    Кэскілена Байтунова-Ігідэй,

    Койданава