czwartek, 1 lutego 2024

ЎЎЎ 13. Ляліта Міцяўская-Жлёб. Ураджэнка Магілёўшчыны Лідзія Язерская ў Якуцку. Сш. 13. Койданава. "Кальвіна". 2024.




 

                                                                    ВУЛІЦА ЯЕ ІМЯ

    У ленінскай газэце “Искра” быў апублікаваны зварот да жыхароў беларускага губэрнскага горада Магілёва. “Искра”, расказаўшы пра крывавыя справы ката Вяткі і Вяцкай губэрні, прыбліжанага цара, барона фон Клінгенберга, папярэджвала магіляўчан пра небясьпеку. “Крывавы Клін” быў пасланы ў Магілёў у якасьці губэрнатара з заданьнем у што б там ні стала “уціхамірыць” вольналюбівы край.

    Падручныя “крывавага Кліна” распрацавалі каварны плян. Чарнасоценцы павінны былі пачаць пагром. Спачатку разграміць дамы яўрэйскай беднаты на ўскраінах Магілёва, а потым заліць крывёю рабочыя вуліцы губэрнскага цэнтра. Таямнічымі шляхамі вестка пра гэту крывавую змову бандытаў дайшла да народа. Даведалася аб рыхтуючымся пагроме і жонка вядомага ў мінулым магілёўскага вальнадумца Сцяпана Венядзіктавіча Язерскага, Лідзія Паўлаўна, імя якой тады ўжо было вядома ў рэвалюцыйных колах Беларусі і Масквы.

    ...Інтэлігентная жанчына ў акулярах спакойна ўскінула браўнінг, прагучаў выстрал. Барон, цяжка ранены, упаў. Лідзію Паўлаўну схапілі жандары. А праз некалькі гадзін Магілёў гуў, як растрывожаны вулей. Язерская страляла ў Клінгенберга. На допыце яна заявіла, што імкнулася забіць карніка, які рыхтаваў крывавае пабоішча ў яе родным Магілёве. Выстралы ў Магілёве разьнесьліся рэхам па ўсёй Расіі.

    Пэрсанальны пэнсіянэр Іван Анатольевіч Бонч-Асмалоўскі, які жыве цяпер у Маскве, расказвае, што першае знаёмства з Лідзіяй Паўлаўнай уразіла яго. Ён убачыў ужо немаладую жанчыну ў акулярах, з лагодным тварам настаўніцы, вясёлую, гаманкую, таварыскую.

    І ўсё гэта было так не падобна на тую Язерскую, жонку яго дваюраднага дзядзькі, якой ён уяўляў сабе ўжо тады вядомую рэвалюцыянэрку.

    У студзені 1904 года паліцыя зьявілася на кватэру Л. П. Язерскай і арыштавала яе. 15 студзеня 1905 года адбыўся суд. Язерская нават не ўстала з лавы падсудных. Яе адказ быў — не прызнаю беззаконнага суда.

    30 сакавіка быў прызначан другі суд. Рускія газэты паведамлялі пра гэты суд цікавыя факты. У час суда Лідзія Паўлаўна спакойна чытала нейкі захапляючы раман. Ашалеламу судзьдзі яна заўважыла, што не прызнае ні цара, ні яго ўрада, ні яго суда, і калі яна не перашкаджае суду выконваць абавязкі катаў, то няхай і ёй не перашкаджаюць чытаць. Гэты спакойны, цьвёрды адказ выклікаў абурэньне судзьдзяў і шэпт адабрэньня ў зале.

    Язерскую пабаяліся аддаць ваеннаму суду. Яе судзіў грамадзянскі суд у Магілёве. На судзе Лідзія Паўлаўна раскрыла ўсе пляны пагромшчыкаў і іх заступнікаў. У сваім апошнім слове бясстрашная рэвалюцыянэрка, зьвяртаючыся да публікі, а не да суда, сказала:

    — Я дачка майго народа і заўсёды служыла справе яго вызваленьня.

Лідзія Паўлаўна Язерская ў ссылцы ў Забайкаллі.

    13 год катаргі — такі быў прыгавор судзьдзяў. К гэтаму часу Лідзія Паўлаўна ўжо была хворая на тубэркулёз. Пра гэта ніхто з блізкіх, апрача ўрача, не ведаў.

    Яе саслалі на катаргу ў Акатуй, той самы жахлівы Акатуй, пра які сьпяваецца ў песьні “Славное море, священный Байкал”, Акатуй, які забраў тысячы жыцьцяў рэвалюцыянэраў Расіі.

    Катаржане любілі гэту жыцьцярадасную, ніколі не сумуючую спадарожніцу сваіх цяжкіх гадоў і захапляліся яе мужнасьцю: яны ж ведалі, што Лідзія Паўлаўна невылечна хворая.

    Затым ужо зусім слабую Язерскую па загаду губэрнатара ссылаюць у Якуцк, хоць мэдыцынская камісія ўстанавіла, што Лідзіі Паўлаўне засталося жыць нямнога. Новае выпрабаваньне не зламала волю цудоўнай жанчыны. Яна старалася прыносіць таварышам як мага менш клопатаў і імкнулася ўсё рабіць сама. У той час Лідзія Паўлаўна ўжо ведала, што яе сын, зацкаваны цемрашаламі ў кадэцкім корпусе ў Пецярбурзе, пакончыў жыцьцё самагубствам.

    І ўсё ж яна да апошняй мінуты жыцьця знаходзіла ў сабе сілы пагаварыць з таварышамі сардэчна, дасьціпна жартаваць, як бы гаворачы, што ёй яшчэ доўга жыць і змагацца. Нават у апошні дзень свайго жыцьця Лідзія Паўлаўна прыйшла да сяброў, каб пачуць навіны з газэт, даведацца, якія новыя кнігі трапілі ў іх катаржны край.

    Яна памерла ў чорныя гады рэакцыі, не дачакаўшыся вызваленьня роднага народа, якім яна так ганарылася, за які ішла ў самы агонь барацьбы, ішла на сьмерць, ішла спакойна, заўсёды сьціплая, добрая і жыцьцярадасная.

    У першыя гады Савецкай улады па прапанове многіх грамадзкіх арганізацый і вэтэранаў рэвалюцыі адна з вуліц Магілёва была названа імем Язерскай.

    М. Мельнікаў,

    грамадзкі дырэктар Крычаўскага міжраённага

    краязнаўчага музэя Магілёўскай вобласьці.

    [C. 11.]

 



 

                                                                    ЛІДЗІЯ ЯЗЕРСКАЯ

    У сямідзесятых - васьмідзесятых гадах мінулага стагодзьдзя ў Магілёве жыў дзіўны чалавек. На яго кватэры вісела таблічка “Брат Сцяпан”. У гэтую кватэру кожны мог зайсьці і паесьці, не пытаючыся згоды гаспадара, мог пераначаваць. Гаспадар меў малочную фэрму, якую вёў на навуковай аснове. Усе даходы ад фэрмы ўходзілі на дапамогу беднякам і рэвалюцыйным арганізацыям. Ды і самога гаспадара паліцыя Магілёва ведала як аднаго з важакоў рэвалюцыйнага студэнцтва Пецярбурга канца 60-х гадоў, палітычнага ссыльнага. “Брат Сцяпан” меў велізарны ўплыў на магілёўскую моладзь. Ён зьбіраў вечарынкі, арганізоўваў калектыўныя паездкі па Дняпру. І там на лодках або ля кастроў на беразе гучалі песьні “Дубинушка”, “Есть на Волге ўтёс”, “Замучен тяжелой неволей”.

    Актыўным памочнікам “Брата Сцяпана” — Сцяпана Венядзіктавіча Язерскага была яго маладая жонка Лідзія Паўлаўна. Пасьля сьмерці мужа, дзе б яна ні жыла: у Магілёве, Пецярбурзе, Маскве, яе кватара была месцам збораў рэвалюцыянэраў. У студзені 1904 года паліцыя зьявілася на маскоўскую кватэру Язерскай. Тут быў арыштаваны рэвалюцыянэр і паэт, аўтар песьні “Расстрэл камунараў”, ураджэнец Віцебшчыны Г. А. Рыўкін, чалавек, за якім даўно палявала паліцыя. На кватэры знайшлі нелегальныя часопісы, газэты. кнігі. Язерская зноў трапіла ў Таганскую турму. Сьледзтва нічога не дало. Язерская, Рыўкін і студэнт Крульбюгель адмовіліся ад дачы паказаньняў. 15 студзеня 1905 года Язерская і яе сябры нават не ўсталі на судзе.

    30 сакавіка — новы суд. Жандары думалі. што яны доўгімі допытамі зломяць волю Язерскай. Але вось што пісалі пра суд газэты Расіі: “Лідзія Паўлаўна Язерская спакойна чытала раман, заявіўшы судзьдзям, што яна не перашкаджае судзьдзям адпрацоўваць перад царом свой хлеб катаў, няхай і яны не перашкаджаюць ёй чытаць раман. Яна не прызнае цара — значыць і царскага суда. Рыўкін і Крульбюгель аб чымсьці ціха гутарылі. Судзьдзі вынесьлі прыгавор — ад года і трох месяцаў да паўгода турмы”.

    Праз некаторы час Лідзія Паўлаўна прыехала ў Магілёў. Тут яна даведалася аб тым, што ў горадзе рыхтуецца страшэннае злачынства. Яшчэ ленінская “Искра” пісала, што ў Магілёў пераведзены губэрнатарам барон Клінгенберг, крывавы кат Вяткі. Гэты сябар цара даў слова “падавіць усялякае вальнадумства” у Магілёве. “Искра” папярэджвала магіляўчан аб небясьпецы з боку крывавага “Кліна”.

    Клінгенберг пачаў дзейнічаць. Быў распрацаваны каварны плян. У горадзе паявіліся правакацыйныя лістоўкі “Чаго хочуць людзі пад чырвоным флагам”, у якіх усяляк ачарняліся рэвалюцыянэры. Наступным крокам была арганізацыя пагрому. Пераапранутыя паліцэйскія, дворнікі, мясьнікі павінны былі пачаць граміць рабочыя кварталы і яўрэйскую беднату.

    Кіраўнікі эсэраў у Магілёве даведаліся аб пляне пагромшчыкаў, але мер не прынялі. Інакш паводзіла сябе Лідзія Паўлаўна Язерская. Яна заявіла, што вымушана страляць у Клінгенберга. Яна не прыхільніца тэрору, але ў даным выпадку трэба, каб увага ўсёй краіны была прыкавана да Магілёва — тады пагром можа быць прадухілены. І яна, Лідзія Язерская, прынясе сябе ў ахвяру дзеля выратаваньня народа.

    Эсэры ўсімі праўдамі і няпраўдамі стараліся адгаварыць бясстрашную жанчыну ад гэтага. Лідзія Паўлаўна стаяла на сваім. Стары рэвалюцыянэр Бонч-Асмалоўскі расказваў аўтару гэтых радкоў аб сваіх сустрэчах з Язерскай. Гэта была жанчына з тварам настаўніцы. І ніхто не мог падумаць, што яна адважыцца на такі крок.

    ...Барон фон Клінгенберг убачыў, як жанчына, што ішла яму насустрач, ускінула руку. Праз імгненьне цяжка паранены губэрнатар поўзаў па падлозе, ліхаманкава шукаючы ўкрыцьця.

    Выстралы ў Магілёве рэхам аддаліся па ўсёй Расіі. Многія газэты паведамлялі аб судзе над Язерскай. Карэспандэнты з захапленьнем пісалі аб прамове Лідзіі Паўлаўны на судзе, прамове кароткай, але яркай, гераічнай. “Я дачка майго народа і заўсёды служыла справе яго вызваленьня”. I словы гэтыя яна сказала, зьвяртаючыся да публікі, а не да суда. Яна не прызнавала царскага суда.

    13 год катаргі — такі быў, прыгавор царскіх судзьдзяў над пажылой хворай жанчынай. Лідзія Паўлаўна спакойна сустрэла прыгавор.

    Яе саслалі на катаргу ў Акатуй на Байкале.

    Крыштальная сумленнасьць, непахісная вернасьць слову, беззапаветная адданасьць рэвалюцыі — вось рысы гэтай жанчыны, якая не належала ні да адной партыі, але заўсёды ішла ў авангардзе барацьбы. Пасьля катаргі хворую Язерскую саслалі ў Якуцк.

    Выдатны польскі рэвалюцыянэр-ленінец Фелікс Кон у сваіх успамінах з захапленьнем пісаў аб Язерскай. Катаржане любілі гэтую выдатную жанчыну. Лідзія Паўлаўна хварэла тубэркулёзам. але ўтойвала гэта ад таварышаў. Яна заўсёды была вясёлая, жыцьцярадасная. Нават у апошні дзень жыцьця прыйшла даведацца аб навінах з газэт. А да гэтага ж часу ведала. што яе сын, адзін з важакоў рэвалюцыйных гімназістаў Магілёва, пакончыў з сабой у Пецярбурзе, не вытрымаўшы атмасфэры чорнай рэакцыі.

    У Магілёве Лідзія Паўлаўна падтрымлівала цесныя сувязі з віднымі рэвалюцыыянэрамі. У Язерскай бываў вядомы рэвалюцыянэр паэт Г. А. Мачтэт, аўтар песьні “Замучен тяжелой неволей”. Сярод яе сяброў былі відныя дзеячы рэвалюцыйнага народніцтва магіляўчане Г. Ісаеў, Бонч-Асмалоўскі, пісьменьнік В. Г. Караленка і рад іншых выдатных дзеячоў таго часу.

    Усяго толькі некалькі год не дажыла Лідзія Паўлаўна Язерская да перамогі Вялікага Кастрычніка. Народ не забыў сваёй дачкі. Сярод першых рэвалюцыйных імён, якія прысвоены вуліцам Магілёва, было і імя Л. П. Язерскай.

    На працягу дзесяткаў год краязнаўцы не маглі адшукаць фатаграфію Лідзіі Паўлаўны. Нядаўна з дапамогай Бонч-Асмалоўскага і стрыечных сясьцёр Лідзіі Язерскай у Маскве фота слаўнай рэвалюцыянэркі было знойдзена. І мы з радасьцю перадаём яго для зьмяшчэньня ў “Магілёўскай праўдзе”.

    М. Мельнікаў,

    дырэктар Крычаўскага краязнаўчага музэя.

    [C. 4.]

 




 

                                                          ІМЁНЫ Ў НАЗВАХ ВУЛІЦ

                                                                 ЛІДЗІЯ ЯЗЕРСКАЯ

    З Дняпра дзьмуў вецер, дробны дождж стукаў у вокны губэрнатарскага кабінэта. Змрочны выдаўся дзень 29 кастрычніка 1905 года ў Магілёве. Змрочным быў у гэты дзень і губэрнатар М. Клінгенберг. Рэвалюцыйны рух у губэрні не толькі не сьціхаў, а насупраць, з кожным днём узмацняўся, ахопліваючы ўсё новыя і новыя паветы: у Оршы, Гомелі райшлі масавыя дэманстрацыі пад лёзунгамі “Далоў цара і самаўладзьдзе”, з Клімавіч і Чэрыкава павятовае начальства паведамляла аб хваляваньнях сялян.

    Пасьля чарнасоценнага пагрому ў Оршы, які каштаваў жыцьця больш 30 чалавекам, Клінгенберг атрымаў пісьмо, з якога даведаўся, што ён, начальнік губэрні, тайны саветнік, прыгавораны групай нейкіх баевікоў да пакараньня сьмерцю.

    Пасьля таго, калі 16 жніўня пад губэрнатарскую карэту кінулі бомбу, якая чамусьці не ўзарвалася, Клінгенбсрг зразумеў: за ім пачалося паляваньне. З гэтага часу нідзе не бачылі яго аднаго, а толькі ў суправаджэньні жандараў. Справа або зьлева крочыў паліцмайстар Радзіёнаў. Дзе хто можа ведаць адкуль пасьледуе ўдар...

    “Ваша правасхадзіцельства. да вас баранэса Мейендорф па асабістай справе.

    «Няхай пачакае ў прыёмнай, я зараз выйду».

    Чыноўнік асобых даручэньняў Мальцаў уважліва паглядзеў на наведвальніцу, апранутую ў жалобнае адзеньне з вуальлю на твары. Маладая, відаць прыгожая жанчына, нічога падазронага не прыкметна. У бакавыя дзьверы ўвайшоў паліцмайстар Радзіёнаў і амаль адразу за ім паявіўся Клінгенберг.

    Аб далейшых падзеях паведамілі “Магілёўскія губэрнскія ведамасьці” за 1 лістапада 1905 года: “Як толькі губэрнатар наблізіўся да жанчыны і запытаў: “Што вам трэба?”, дама выхапіла сямізарадны рэвальвэр сыстэмы браўнінг, імгненна выстраліла ў губэрнатара ва ўпор. Паліцмайстар адным скачком аказаўся каля злачынцы і паваліў яе на канапу. На выстралы выбег швэйцарскі кур’ер Якаў і ўдарыў даму два разы кулаком па галаве. Злачынца адпраўлена ў турму, па справе вядзецца сьледзтва».

    Асобу, якая зрабіла замах, устанавілі хутка. Ёй аказалася Лідзія Паўлаўна Язерская, ураджэнка Магілёўскай губэрні, жанчына, якая належала да вышэйшага сьвету і стала па перакананьню рэвалюцыянэркай.

    Л. П. Язерская нарадзілася ў 1869 годзе ў сям’і памешчыка Казановіча, выхадца з дваранскага роду, унесенага ў шостую частку радаслоўнай кнігі магілёўскага дваранства як «старажытны і высакародны». Яе рана памёршая маці была прыроджаная баранэса Мейендорф. Дзяўчына выхоўвалася ў цёткі. Затым быў даволі звыклы шлях для дзяўчыны з забясьпечанай дваранскай сям’і — гімназія ў Магілёве і Мінску, раньні шлюб. У дзевятнаццаць год Лідзія выходзіць замуж за меўшага посьпех камэрсанта, члена Магілёўскай гарадзкой управы Язерскага. Сям’я, сын, які нарадзіўся ў 1892 годзе, уласны дом, дастатак. Але ўжо сьпее ў маладой жанчыны пратэст супраць навакольнага ўкладу жыцьця. Язерская многа чытае, жыва цікавіцца ідэямі раўнапраўя жанчын.

    У 1894 годзе яна парывае са звыклым кругам, пераяжджае ў Пецярбург, паступае на зубаўрачэбныя курсы. Пасьля іх заканчэньня адкрывае зубаўрачэбны кабінэт у Маскве. Тут яна пачынае актыўна займацца рэвалюцыйнай дзейнасьцю — хавае зброю баявой дружыны, распаўсюджвае праклямацыі. У 1904 годзе першы арышт. Бутырская турма. Пасьля вызваленьня Язерская эмігрыруе ў Швэйцарыю.

    Тым часам палітычнае становішча ў Расіі накаляецца, прыходзяць весткі аб новых крывавых злачынствах царызму, расстрэлах дэманстрацый, катаваньнях, пагромах. Л. П. Язерская прымае рашэньне адпомсьціць аднаму з найбольш злавесных царскіх сатрапаў — магілёўскаму губэрнатару Клінгенбергу, які паставіў мэтай утапіць падуладную яму губэрню ў крыві. Выстралы ў Магілёве 29 кастрычніка прымусілі цяжка параненага губэрнатара адмовіцца ад пагрому, які рыхтаваўся. Пасьля выздараўленьня ён пайшоў у адстаўку.

    7 сакавіка 1906 года ў Магілёве адбыўся суд над Лідзіяй Язерскай. На ім яна трымалася дастойна. У сваёй прамове яна расказала аб уражаньні, якое зрабілі на яе пагромы, забойствы ні ў чым не вінаватых людзей, аб тым, што менавіта крывавыя злачынствы Клінгеберга прымусілі яе ўзяць у рукі зброю.

    “Я першая стану праціўнікам тэрору, як толькі Расія ўступіць на шлях справядлівасьці і права», — гаварыла Л. П. Язерская. Аднак судзьдзі, пакінуўшы без увагі ідэйныя матывы, прыраўнялі замах да крымінальнага злачынства і прыгаварылі Язерскую да трынаццаці з палавінай гадоў катаргі.

    Пачаўся доўгі шлях у Сыбір. Яшчэ ў магілёўскай турме ўрачы ўстанавілі ў асуджанай тубэркулёз. На катарзе здароўе рэзка пагоршылася, але Язерская засталася ўзорам волі, годнасьці, мужнасьці. Характэрны адзін эпізод, які адбыўся ў Магілёве, перад адпраўкай у Сыбір. Начальнік турмы Дубяга дазволіў сабе ў прысутнасьці Язерскай брыдка вылаяцца і тут жа атрымаў ад зьняволенай моцную аплявуху. Ашаломлены жандар выскачыў з камеры, а ў суправаджальнай характарыстыцы з помстай прыпісаў: “Здольная ўцячы, дзёрзкая, служыць падбухторшчыцай да ўсялякіх беспарадкаў сярод зьняволеных».

    У 1913 годзе Л. П. Язерскую перавялі на жыхарства ў горад Баргузін. Цяжкахворая жанчына з апошніх сіл старалася дапамагчы таварышам, якія засталіся ў турме. Яе дзейнасьць не засталася незаўважанай жандарамі. Неўзабаве Лідзія Паўлаўна трапляе ў Якуцк. Суровы клімат, вялікае асабістае гора — гібель сына, зьнясілілі рэвалюцыянэрку. Праз некалькі месяцаў Язерская памерла.

    Складаны і доўгі быў шлях да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пераадольваючы няўдачы, змагаючыся з царызмам ішла Расія да яе. І ў радах яе змагароў, якія не шкадавалі свайго жыцьця дзеля шчасьця народа была і дачка Магілёўшчыны  — Лідзія Язерская, імем якой названа адна з вуліц у цэнтры Магілёва.

    А. Крылоў.

    [С. 4.]

 



 

    МАГІЛЁЎСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ЭСЭРАЎ. Узнікла ў 1904-05 як гурток у складзе Гомельскай групы сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З 1906 на тэр. Магілёўскай губ. дзейнічалі Гомельскі к-т і М.а.э. з філіяламі ў Горках і Оршы. У 1907 у губерні было 97 гурткоў партыі эсэраў, больш за 3000 чл. (з іх больш за 2 тыс. чл. у Гомелі). У рэвалюцыю 1905-07 эсэры арганізоўвалі забастоўкі, распаўсюджвалі рэв. л-ру, удзельнічалі ў арганізацыі сялянскага руху. Часта дзейнічалі разам з Бундам і інш. левымі арг-цыямі. Вял. ўвагу аддавалі індывідуальнаму тэрору, дзеля чаго створана баявая група на чале з Л. П. Язерскай, якая 29. 10. 1905 здзейсніла замах на магілёўскага губернатара Клінгенберга. У сувязі з паражэннем рэвалюцыі і разгромамі арг-цыі (восенню 1906 і летам 1907) яе дзейнасць згортваецца. У 1909 эсэры аднавілі сваю дзейнасць на Магілёўшчыне... Пасля задушэння леваэсэраўскага мяцяжу 6.7.1918 у Маскве аб дзейнасці эсэраў Магілёва звестак амаль не захавалася. У 1923, з афармленнем аднапартыйнай сістэмы ў СССР, усе эсэраўскія арг-цыі Беларусі, у тл. ў Магілёве і Магілёўскай губ., самаліквідаваліся.

    Літ.: Солошенко В. И. Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Белоруссии (1903 — март 1917 гг.). Мн., 1981; Бригадин П. И. Эсеры в Беларуси (конец ХІ Х в. — февраль 1917 г.). Мн., 1994.

    Эдуард Ліпецкі.

    [С. 16.]

 


 

                                                         ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК

    Язерская Л. П. 5/16

    Язерскі 2/25; 3/455

    Язерскі С. І. 2/43

    Язерскі Ф. 3/31

    Язерскі Ю. 6-2/68

    Язерскія 6-1/273

    [С. 604.]

 


 

                                                                   ИЗ ИСТОРИИ УЛИЦ

    Немногие из могилевчан смогут назвать, где в областном центре находится улица имени Езерской. Хотя большинство из них не единожды бывали на ней, проходя от театра кукол к стоматологической поликлинике. А когда-то улица была Жандармской.

   Тогда кто же она, Лидия Езерская?

    ...В газете «Искра» было опубликовано обращение к жителям белорусского губернского города Могилева. В нем — рассказ о кровавых делах мучителя Вяток и Вятской губернии, приближенного государя, барона фон Клингенберга — предупреждение могилевчан об опасности: «Кровавый клин» был послан в Могилев в качестве губернатора с заданием: во что бы то ни стало «утихомирить» вольнолюбивый край.

    Подручные «кровавого фона» разработали коварный план. Черносотенцам поручалось начать погром. Сначала разгромить дома еврейской бедноты на окраинах Могилева, потом залить кровью рабочие улицы губернского центра. Таинственными путями весть об этом кровавом заговоре бандитов дошла до народа. Узнала о готовящемся погроме и жена известного в недалеком прошлом Могилевского вольнодумца Степана Венедиктовича Езерского — Лидия Павловна, имя которой уже тогда было известно в революционных кругах Белоруссии и Москвы.

    16 августа 1905 года в Клингенберга бросили бомбу, но она не взорвалась. С тех пор барона охранял полицмейстер Родионов. Но и это не помогло.

    29 октября оказалось дождливым, ветреным.

    Клингенбергу доложили, что к нему по личному делу просится баронесса Мейендорф.

    — Пусть подождет в приемной, я сейчас выйду, — ответил губернатор.

    «Могилевские губернские ведомости» (1 ноября) сообщали: «Как только губернатор приблизился к женщине и спросил: «Что вам нужно?», интеллигентная дама в очках выхватила браунинг, мгновенно выстрелила в губернатора в упор. Полицмейстер одним прыжком оказался около преступницы и повалил ее на диван. На выстрелы прибежал швейцарский курьер Яков и ударил даму два раза кулаком по голове. Преступница отправлена в тюрьму, по делу ведется следствие».

    Личность, которая сделала покушение, установили быстро.

    На суде Л. Езерская держалась спокойно. «Я первая стану противницей террора, как только Россия вступит на путь справедливости и права», — говорила женщина. Ее признали уголовной преступницей.

    13 лет каторги — таков был вердикт суда. Ее сослали на каторгу в самый зловещий Акатуй, позже в Баргузин, Якутск. Суровый климат, огромное личное горе — в кадетском корпусе в Петербурге завершил жизнь самоубийством сын, болезнь обессилили революционерку. Она умерла.

    А в Могилеве после 1917 года появилась улица ее имени.

    Владимир Скульбедов.

    [С. 5.] 




 

    32. ЕЗЕРСКАЯ (урожд. Казанович) Лидия Павловна

   1866 (1868?) — 1915. Зубной врач. Родилась в Могилевской губернии в семье дворян. Была членом партии эсеров. Участвовала в покушениях на российских государственных деятелей В. К. Плеве и Н. М. Клинберга. В 1906 г. приговорена к 13,5 годам каторги. Умерла в Якутии.

    [С. 13.]

 






 

                                       Террористка баронесса Меердорф-Езерская

                                                  и губернатор барон Клингенберг

    29 октября 1905 года в Могилеве в Губернаторском доме прозвучали выстрелы. В губернатора Николая Михайловича Клингенберга стреляла местная дворянка Лидия Павловна Езерская, жена члена Могилевской городской управы, эсерка.

    В тот день в начале 2-го часа дня Езерская подъехала к Дому губернатора, передала швейцару визитку на имя баронессы фон Меердорф. Она была приглашена в кабинет и, когда губернатор направился к ней, чтобы поздороваться, выхватила из нарукавной муфты револьвер и выстрелила. Пуля попала в ягодицу, и Клингенберг упал. Швейцар Яков Цыганков, услышав выстрел, бросился в кабинет. Ударив Езерскую, он вырвал из ее рук револьвер и бросил террористку на диван. Затем вбежал полицмейстер Могилева Родионов. Он арестовал Лидию Павловну. На первом же допросе она объяснила свой поступок местью губернатору, назвав Клингенберга палачом и царским сатрапом. Езерскую держали в Губернаторском доме до вечера, опасаясь, что ее отобьют товарищи и, только с наступлением сумерек под усиленным конвоем конных и пеших солдат и полицейских доставили в тюрьму.

    Николай Михайлович Клингенберг окончил юридический факультет Санкт-Петербургского университета, в 1876-1879 годах работал в системе прокуратуры нашей губернии, затем в Прибалтике и губернатором в Вятке. Назначенный в 1902 году губернатором в Могилев, он проявил себя как рачительный хозяин и жесткий администратор. Улучшилось санитарное состояние улиц и территорий города. Новый губернатор потребовал вывозить мусор в специально отведенное место, а не сваливать куда попало, стал наказывать торговцев за обман покупателей, особенно крестьян. Находил он время и для борьбы с революционерами. Так, под его руководством, а, скорее всего, его рукою была написана и распространена листовка «Чего хотят люди под красным флагом?» В ней осуждался революционный путь развития общества, как приводящий к хаосу и беспорядкам. Население призывалось к спокойствию и уважительному отношению к существующей власти, государю-императору.

    1905 год, как известно, был пиком 1-й русской революции. Получили возможность регистрироваться и работать политические партии, объявлено о выборах в первый российский парламент — Государственную думу. В ряде городов России происходили забастовки, массовые беспорядки и погромы. В Могилеве также поползли слухи о готовившемся погроме еврейских кварталов и якобы причастности к этому местных властей. Могилевская организация партии эсеров обсуждала эти проблемы, однако не приняла никакого решения. Тогда эсерка Лидия Езерская заявила, что пожертвует собою, но помешает погрому, будет стрелять в губернатора. В 1960-х годах старый революционер Бонч-Осмоловский вспоминал, что никто в тот момент не поверил в серьезность ее намерения.

    Л. П. Езерская родилась в семье Казановича — представителя одной из известнейших дворянских фамилий Могилевской губернии. Мать ее была урожденная баронесса Меердорф.

    В 1870-1880 годах на одном из домов нашего города висела табличка «Брат Степан». Сюда мог зайти каждый, нуждающийся в пище и крове, и получить их бесплатно. Владельцем этого дома был местный землевладелец Степан Венедиктович Езерский. Его женой и помощницей стала в конце 1880-х годов наша героиня Лидия Павловна. Они вместе помогали бедным и революционерам, организовывали для молодежи вечеринки и прогулки по Днепру, пели у костров революционные и народные песни. Лидия Езерская затем жила в Петербурге и Москве, участвовала в революционном движении, с ней дружили известный член партии «Народная воля» Исаев, писатель Короленко. В январе 1904 года в московской квартире Езерской был произведен обыск, в ходе которого нашли нелегальную литературу. Здесь же были арестованы эсеры Рывкин и Крумбюгель, которых давно разыскивала полиция. Была задержана и Лидия Езерская. Они обвинялись в организации покушения на министра внутренних дел В. К. Плеве. 30 марта 1905 года состоялся суд. Вот выдержка из газетного репортажа из зала суда: «Л. П. Езерская спокойно читала роман, заявив судьям, что она не мешает им отрабатывать перед царем свой хлеб палачей, пусть и они не мешают ей читать роман. Рывкин и Крумбюгель о чем-то разговаривали. Судьи вынесли приговор — от года до нескольких месяцев тюрьмы». Поскольку Езерская находилась под следствием около года, ее практически из зала суда тогда в марте 1905 года освободили.

    Она уехала в Швейцарию, а затем вернулась в Могилев и совершила в октябре 1905 года покушение на губернатора. Об этом и последовавшем затем заседании Киевской судебной палаты (ее судили в марте 1906 года в Киеве, а не в Могилеве) писали практически все газеты Российской империи. Свою речь на суде она завершила словами: «Я дочь своего народа и всегда служила делу его освобождения». 13,5 лет каторги — таков был приговор.

    Отбывала срок Лидия Павловна в Акатуйской каторжной тюрьме. Там также в это время находились в заключении известные российские террористы Гершуни, Спиридонова и др. Сохранились воспоминания о ее пребывании на каторге польского революционера Феликса Кона. Он писал, что она была больна туберкулезом, но утаивала это от товарищей и мужественно переносила невзгоды. В 1909 году каторга была заменена ссылкой в Забайкалье, а затем в Якутию. Здесь она получила сообщение о самоубийстве своего сына, могилевского гимназиста. В свой последний день она пришла к товарищам и поинтересовалась газетными новостями. Это было 1 октября 1915 года.

    После Октябрьской социалистической революции улицу Жандармскую в Могилеве переименовали в улицу Езерской. Однако в энциклопедических справочниках «Их именами названы...» (Мн., 1987) и «Могилев» (Могилев, 1990) упоминаний о ней нет.

    А барон Клингенберг после выздоровления был назначен сенатором, ему присвоили чин тайного советника. Его брат А. М. Клингенберг в 1907 году также был губернатором в Екатеринославе. Довелось мне встретить еще одну личность с такой фамилией, которая пыталась в 1917-1918 годах вывезти за границу ценности одного из царских сановников.

   Возможно, ряд фактов; указанных мною в данном очерке, отличается от опубликованных другими авторами. Хочу пояснить, что мною использованы материалы, опубликованные 90 лет тому назад, очевидно, составленные со слов современников, знавших и видевших Л. Езерскую и Н. Клингенберга.

    [С. 18-21.] 



 

                                                           Это наша с вами история

                                                 МОГИЛЕВСКИЕ ГУБЕРНАТОРЫ

    Мы продолжаем знакомить читателей с информацией о людях, которые в разное время управляли нашим краем.

    В непростое революционное время три года — с 1902 по 1905 — нашим краем управлял Николай Михайлович Клинкенберг. До того как занять губернаторский пост, он окончил Санкт-Петербургский университет, получил степень кандидата права. В 1876-1879 годах состоял на прокурорских должностях в Могилевской губернии, затем служил в Прибалтийских губерниях.

    Нельзя сказать, что служба Николая Михайловича в качестве губернатора нашего края была легкой и безоблачной. Впрочем, здесь нужно учитывать и время, на которое пришлось его губернаторство. И все же первый год службы на Могилевщине Клинкенберга был еще относительно спокойным. Он занимался благоустройством и наведением санитарного порядка в городе. Например, при Николае Михайловиче вышло постановление городской думы о том, чтобы каждый домовладелец отвечал за чистоту прилегающих к его жилищу улиц: летом та должна быть подметена к семи часам утра, зимой очищена от снега к восьми. Запрещалось жителям сваливать мусор в овраги, реки. Впрочем, вода в то время в городе была далеко не лучшего качества. Есть сведения, что в ней были даже примеси... навоза. Потому неудивительно, что губернатор, обеспокоенный качеством воды и, соответственно, состоянием здоровья жителей края, назначил особую комиссию, в обязанность которой вменил следить за состоянием воды.

    При Николае Михайловиче было завершено строительство железной дороги, о которой ходатайствовали его славные предшественники — Дембовецкий и Зиновьев. 24 декабря 1902 года по железной дороге даже был пущен пробный рейс, а уже 8 марта следующего года состоялось ее официальное открытие.

    Зато 1904-1905 годы стали для губернатора неспокойными и даже опасными. Впрочем, это относится и к огромному числу других руководителей по всей стране: народовольцы, перейдя к тактике террора, совершали террористические акты против чиновников и помещиков. 16 августа 1905 года было совершено первое покушение на Николая Михайловича Клинкенберга. 17-летний эсер-террорист Израиль Брильон бросил в проезжавший с губернатором экипаж бомбу. К счастью, она не разорвалась. Зато буквально парой месяцев позже — 29 октября 1905 года — на прием к губернатору явилась некая дама. Как выяснилось, настрой у визитерши был решительный: она трижды выстрелила в Клинкенберга из «браунинга», при этом ранив его в руку и живот. Личность террористки была установлена быстро — ею оказалась дочь богатого помещика Лидия Езерская, явившаяся на прием под девичьей фамилией своей матери баронессы Мейендорф.

    После выздоровления Николай Михайлович кинул наш город, но не оставил карьеру чиновника. Он перебрался в Санкт-Петербург, где был назначен сенатором и дослужился до чина тайного советника. Одна интересная деталь: именем террористки Езерской, покушавшейся жизнь могилевского губернатора, в советское время была названа одна из улиц в областном центре, расположенная неподалеку от Дома Советов — здании, где трудится сегодняшняя вертикаль власти...

    К печати подготовим Наталья Горовцова

    Р.З. Выражаем благодарность и признательность могилевскому краеведу Михаилу Владимировичу Шимукенусу, а также руководству и сотрудникам Могилевского областного краеведческого музея и его филиала — Могилевского музея этнографии за оказанную помощь в подготовке материала.

    [С. 2.]

 





 

                     УДОБНОЕ БЕСПАМЯТСТВО ИЛИ НАСМЕШКА НАД ИСТОРИЕЙ?

                      (Окончание. Начало в №100 газеты «Вечерний Могилев», за 16 декабря)

    Сегодня мы завершаем виртуальную экскурсию по могилевским улицам, которые сохраняют названия, присвоенные в честь весьма сомнительных личностей. Когда-то эти люди непомерно возвеличивались и считались символами революционного прошлого. Однако со временем произошла серьезная переоценка их «выдающегося» вклада в историю. А названия, тем не менее, по-прежнему на месте.

    *

    Улица Езерская (расположена со стороны заднего фасада Дома Советов).

    Названа в честь Лидии Павловны ЕЗЕРСКОЙ (1866 — 1915), члена Боевой организации партии эсеров.

    Была убежденной террористкой и, следовательно, преступницей. А то, что она свои злодеяния совершала по идейным соображениям, ничего не меняет. Современные террористы тоже очень идейны. И как это их оправдывает?

    Участвовала в подготовке покушения на министра внутренних дел Российской Империи Вячеслава Плеве (1904 г.). А 29 октября 1905 г. явилась на прием к Могилевскому губернатору Николаю Клингенбергу и дважды выстрелила в него из браунинга. Губернатор остался жив, но получил тяжелое ранение. После этого несостоявшаяся убийца мыкалась по тюрьмам и ссылкам, где и скончалась от легочной болезни.

    А именем этой барышни до сих пор называется одна из центральных улиц Могилева...

    Максим Самойлов.

    [С. 10.]

 












 

                                                            ( 242 )   /   XI КВАРТАЛ

    Язерская (у дзявоцтве Казановіч) Лідзія Паўлаўна (1866-1915) эсэрка, па спецыяльнасці зубны ўрач. З сям’і заможнага магілёўскага землеўласніка Казановіча. Скончыла Мінскуіо гімназію. З 1900 мела свой зубны кабінет у Санкт-Пецярбургу, з 1904 у Маскнс. Удзельнічала ў падрыхтоўцы забойства міністра ўнутраных спраў Расіі Плеве Вячаслава Канстанцінавіча (1846, Калужская губ. - 15(28).7.1904, Санкт-Пецярбург) і замахі на Магілёўскага губернатара (на пасадзе з 1.7.1902, раней быў губернатарам Коўна і Вягкі) Клінгенберга Мікалая Міхайлавіча (параніла ў бядро і руку, за некалькі месяцаў да гэтага губернатара таксама спрабавалі забіць, але не атрымалася). Як вынікае са спавядальнага ліста Я., яна вырашыла забіць Клінгенберга для апраўдання ўласнага існавання. Яна ўсведамляла, што ў трыццаць восем гадоў. не валодаючы талентамі арганізатара, агітатара ці тэарэтыка, не магла прысвяціць сябе мірнай рэвалюцыйнай працы, а «думкі аб непатрэбнасці рэвалюцыі губілі яе жыццё”. У гонар тэрарысткі названа вуліца ў Магілёве.

    З успамінаў Спірыдонавай М. А. (жн.-верас. 1920):

    Л. П. Езерская тяжело ранила в 1905 году выстрелами из браунинга Могилевского губернатора, за что была осуждена к 13 годам каторги гражданским судом (а не военным), к которому она по какой-то счастливой случайности попала в руки. Она была больна чахоткой в серьезной стадии, но умела так незаметно ею болеть, что многие и не подозревали опасности ее недуга. Уже пожилая, полная, очень бодрая, всегда заметная, с кем-нибудь читающая, кому-нибудь преподающая, всегда с шуткой и интересным разговором на устах, попыхивая вечной папироской, она жила «по привычке, по инерции», как говорили мы про ее жизненную энергию, зная от доктора о тех кусочках легких, которыми она уже не дышала, а хрипела.

    По сокращении своего срока, благодаря комиссии по освобождению с каторги тяжелобольных, Л. П. была послана в Якутскую область па поселение, где и умерла, не дождавшись воли. В Якутске она была тем же бодрым и прекрасным товарищем для всех, как и у нас, умным и интересным собеседником, а для молодежи незаметным во многом помощником, при ревнивом оберегании всех от какого-либо отягчения собою.

    Еще в последний день она была на ногах и интересовалась всем буквально до последней минуты своей жизни...

                                                            ( 242 )   /   XI КВАРТАЛ

                                                         ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК

    Язерская (Казановіч) Лідзія Паўлаўна  135

    [С. 464.]

 









Brak komentarzy:

Prześlij komentarz