środa, 21 maja 2025

ЎЎЎ А. Б. Якуцкі рок на старонках Чырвонай зьмены. Койданава. "Кальвіна". 2025.










 

    Калісьці, калі яшчэ функцыявала маладзёвая газэта „Чырвоная Змена”, я даслаў Вітаўту Мартыненку з Якуцку выцінку з газэты “Социалистическая Якутия”, пазначыўшы яе як “СЯ 30. 5. 1989.”, з зацёмкай пра якуцкі рок, якую ён і зьмясьціў у сваім “Нотным аркушы”, вызначыўшы мне ганарар у памеры 2 рублі 68 капеек.

    Шмат гадоў пазьней Вітаўт Мартыненка хацеў штосьці паведаміць пра сямейны дуэт Кацярыны ды Аляксея Ягоравых, якія прасьпявалі свае “Восеньскія матывы” па-якуцку пад мэлёдыю знакамітага Палянэзу Агінскага, якіх ён пачуў у перадачы на “Радыё Свабоды”, прысьвечанай беларускаму пісьменьніку Івану Ласкову, які жыў і памёр у Якуцку, але, на вялікі жаль, не пасьпеў...

    А. Б.,

    Койданава