Калісьці, калі яшчэ функцыявала маладзёвая газэта „Чырвоная Змена”, я даслаў Вітаўту Мартыненку з Якуцку выцінку з газэты “Социалистическая Якутия”, пазначыўшы яе як “СЯ 30. 5. 1989.”, з зацёмкай пра якуцкі рок, якую ён і зьмясьціў у сваім “Нотным аркушы”, вызначыўшы мне ганарар у памеры 2 рублі 68 капеек.
Шмат гадоў пазьней Вітаўт Мартыненка хацеў штосьці паведаміць пра сямейны дуэт Кацярыны ды Аляксея Ягоравых, якія прасьпявалі свае “Восеньскія матывы” па-якуцку пад мэлёдыю знакамітага Палянэзу Агінскага, якіх ён пачуў у перадачы на “Радыё Свабоды”, прысьвечанай беларускаму пісьменьніку Івану Ласкову, які жыў і памёр у Якуцку, але, на вялікі жаль, не пасьпеў...
А. Б.,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz