ІВАН АНТОНАВІЧ ЛАСКОЎ
(19 чэрвеня 1941, Гомель, БССР [СССР] - 29 чэрвеня 1994, Якуцк. [РС(Я) РФ])
Іван Антонавіч Ласкоў - паэт, пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык, аўтар г. зв. “угра-фінскай” канцэпцыі паходжаньня беларусаў. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады ЯАССР. Чалец СП СССР з 1973 г. [Таксама чалец СП ЯАССР ды БССР]
Бацька - Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. нар., украінец, земляроб з Палтаўшчыны, які ўцёк ад галадамору, ад якога памерла ўся яго сям’я і блізкія /акрамя брата Пятра/, у Гомель; працаваў на гомельскай цукерачнай фабрыцы “Спартак”, адкуль у чэрвені 1941 г. быў пакліканы ў РСЧА і прапаў без зьвестак. Ніякіх рэчаў і дакумэнтаў ад бацькі не захавалася, бо іх хата ў Гомелі, на Нова-Палескай 18, у вайну згарэла. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нар. ў вёсцы каля станцыі Красны Бераг /цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці/, тагачаснай Менскай губэрні ў 1909 г. У 1914 г. некалькі сем’яў з гэтае вёскі, галоўным чынам сваякі, набылі па вучастку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. Зямлю прадзед падзяліў пароўну паміж трыма сынамі, адным з якіх быў Апанас. Юлія Апанасаўна, з-за сямейных сварак зусім яшчэ дзяўчынкай, літаральна зьбегла з вёскі ў Гомель, дзе працавала ў самых розных месцах, часьцей за ўсё прыбіральшчыцай, нарэшце, уладкавалася на пошце, скончыла ў вячэрняй школе 4 або 5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. Увесну 1942 г. Юлія Апанасаўна перабралася ў вёску Беразякі /Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР/, дзе працавала калгасьніцай; памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя небылі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай і вымаўляла сваё прозьвішча з націскам на першым складзе, што не вельмі падабалася маленькаму Вані. Справа ў тым, што ў пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзена ў Гомелі ў чэрвені 1941 г., ён быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці – “Казлоўскі Іван”, з прочыркам у графе “па бацьку”, але яно не захавалася і ён зрабіўся Ласкавым. Калі пайшоў у школу то “русіфікаваў” сваё прозьвішча ў Ласкоў, а пры атрыманьні пашпарту яно замацавалася. [Як усё гэтае атрымалася з прозьвішчамі ў Савецкія часы, ведае толькі Магілёўскі ЗАГС.]. У тры гады Ваня самастойна навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. У 1952 г., пасьля заканчэньня 3-й клясы, самастойна здаў іспыты за 4-ы кляс і быў адразу пераведзены ў 5-ы. Яшчэ з Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952 г., дасылаў свае допісы ў піянэрскую газэту “Зорька” , хаця вершы і не друкавалі, але на лісты адказвалі. Па ініцыятыве Анастасіі Феакцістаўны Мазуравай, рэактара газэты “Зорька”, у 1952 г. яго адправілі ва Усесаюзны піянэрскі лягер“Артэк” імя Ў. І Леніна, дзе ён правучыўся з лістапада 1953 г. па сакавік 1953 г. Затым выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме № 1, потым у школе № 2 г. Магілёва, якую скончыў у 1958 г. з залатым мэдалём. Паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Працаваў літсупрацоўнікам газэты “Зорька”. Унівэрсытэт скончыў у 1964 г. і пры разьмеркаваньні пажадаў паехаць у г. Дзяржынск Горкаўскай вобласьці, дзе працаваў у Дзяржынскім філіяле Дзяржаўнага навукова-дасьледчага інстытуту прамысловай і санітарнай ачысткі газаў /НДІАГаз/. У чэрвені 1966 г. звольніўся з працы і вярнуўся ў Мінск. Ад 1966 г. навучаўся на аддзяленьні перакладу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Пад час вакацыяў працаваў у студэнцкім будатрадзе ў Заходняй Сыбіры. У 1971 г., пасьля заканчэньня інстытуту з чырвоным дыплёмам, пераехаў у Якуцкую АССР, на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменьніцы Валянціны Мікалаеўны Гаўрыльевай. Ад верасьня 1971 г. да лютага 1972 г. працаваў у газэце “Молодежь Якутии”, спачатку ўлічвальнікам лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі. Ад лютага 1972 г. да лета 1977 г. працаваў у Якуцкім кніжным выдавецтве старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры. Ад лета 1977 г. працаваў старшым літаратурным рэдактарам часопіса “Полярная звезда”, ад 1993 г. - загадчык аддзелам крытыкі і навукі часопіса “Полярная звезда”. За палемічныя артыкулы пра бацькоў-заснавальнікаў ЯАССР вясной 1993 г. быў звольнены з працы і ашальмаваны прадстаўнікамі якуцкай “інтэлігенцыі”. Падрабляў выпадковай працай. Апошняе месцы працы – загадчык аддзелу прозы і публіцыстыкі ў двухмоўным дзіцячым часопісе “Колокольчик” // “Чуораанчык”, які узначальваў Рафаэль Багатаеўскі. 29 чэрвеня 1994 г. быў знойдзены мёртвым “у лесе ў Племгаса” [прыгарад Якуцка па Вілюйскаму тракту за Птушкафабрыкай]. Пахаваны ў Якуцку каля прывілеяваных г. зв “Чыраеўскіх могілках”. [Невялікі кавалак могілкаў па Маганскаму тракту для больш “значных” чалавекаў, якія адгароджаны ад астатніх мэталёвай адгароджай] На помніку напісана: “Ласков Иван Антонович 1942-1994. Писатель. Редактор якутского эпоса “Нюргун Боотур – Стремительный”.
Даркылахія Краснапольская,
Койданава
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)