Іван (Ян) Адамавіч Шыманскі – нар. 15 (28) красавіка 1881 г. у месьце Якуцк Якуцкай вобласьці Расійскай імпэрыі, у сямі выгнанцаў Шыманскіх.
Вялікую бібліятэку свайго бацькі, пасьля ягонай сьмерці, перавёз у Варшаву, дзе яна цалкам згарэла ў пажары пад час Варшаўскага паўстаньня ў 1944 годзе.
Ад 1918 г. працаваў рэфэрэнтам па барацьбе з алькагалізмам пры Міністэрстве Аховы Здароўя ды выдаваў часопісы „Walka z Alkoholizmem” i „Trzeźwość”.
Памёр у 1953 годзе.
Літаратура:
Neurologia, Neurochirurgia i Psychiatria Polska. Nr 3. 1954.
Афрадыта Чарнільшчыца,
Койданава