wtorek, 1 lipca 2025

ЎЎЎ Анжэля Дубасава. Летапісная літва кніга -пошук Івана Ласкова. Койданава. "Кальвіна". 2025.








 

                           Анжаліка Дубасава / Анжелика Дубасова / Anzhalika Dubasava

    Магістар лінгвістыкі па кірунку “Мовы народаў краін Балтыі” (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны унівэрсытэт), выкладчык і дасьледчык летувіскай ды латыскай моваў. Нарадзілася ў1981 г. Дацэнт катэдры МДЛУ.

    Кандыдат філялягічных навук (2008 Санкт-Пецярбург / 2014 Мінск), спэцыяльнасьць – параўнаўча-гістарычнае, тыпалягічнае і супастаўляльнае мовазнаўства, /аўтарэфэрат/.

    Старэйшы навуковы супрацоўнік лябараторыі кагнітыўных дасьледаваньняў Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага унівэрсытэту (2008–2013).

    Выкладае латыскую і летувіскую мовы ў адукацыйным цэнтры “Фляктан”.

    Навуковыя інтарэсы: славянскія і балтыйскія мовы, індаэўрапеістыка, лінгвістычная рэканструкцыя, экспэрымэнтальная лінгвістыка, засваеньне мовы. Аўтар тэрміналягічнага слоўніка “Дасьледаваньні краін Балтыі”(СПбДУ).

    Відэалекцыі па індаеўрапеістыцы і апрацоўцы экспэрымэнтальных дадзеных на Youtube. Блёг па тэме аналізу дадзеных для лінгвістаў http://statinr.blogspot.com/.

    Больш за 35 публікацый на рускай, беларускай, латыскай, летувіскай, ангельскай мовах.

 

 

    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). Ад 1977 г. старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Ад 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Па патрабаваньні “гнілой” якуцкай інтэлігенцыі быў звольнены з гэтай пасады. Ад 1993 г. супрацоўнік дзіцячага часопіса “Чуораанчык” – “Колокольчик”, адначасова працуючы выкладчыкам ЯДУ (па-за штатам) ды заг. аддзела сувязей з грамадзкасьцю аэрагеадэзічнага прадпрыемства. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР ад 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.

    Юстына Ленская,

    Койданава

 

 


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz