Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
Юстына Ленская,
Койданава
Вечер памяти Ивана Антоновича Ласкова
31 мая в 15.00 в читальном зале химического факультета (ул. Ленинградская, 14, к. 401) состоялся вечер памяти выпускника химического факультета, поэта, прозаика, литературного критика, переводчика Ивана Антоновича Ласкова, которому в этом году исполнилось бы 70 лет.
Для того, чтобы вечер получился интересным, познавательным и эмоционально насыщенным, библиотекой был составлен сценарий, который объединил студентов и преподавателей химического факультета, писателей и издателей, соратников и друзей Ивана Ласкова.
В исполнении студентов химического факультета Анатолия Бутько и Анастасии Лишай прозвучали стихи юбиляра, посвященные химии. Студентки Анна Вабищевич и Анастасия Кутынко исполнили гимн химиков, написанный Иваном Ласковым почти 50 лет назад.
Студентка филологического факультета Виктория Бежелева, постоянная участница мероприятий, проводимых библиотекой, проникновенно прочитала одно из ностальгических стихов поэта, жившего вдали от родины — в Якутии.
Основную часть присутствующих на вечере составили химики-преподаватели, большинство из которых были знакомы с Иваном Ласковым со студенческой скамьи.
На вечере выступили кандидат экономических наук Тадэуш Иванович Адамович, профессор, доктор химических наук Виктор Нестерович Макатун, доктор психологических наук, издатель Анатолий Иосифович Тарас, кандидат химических наук, доцент Александр Семёнович Тихонов, директор Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства Запартыко Анна Вячеславовна. Тепло и задушевно вёл вечер памяти, инициатор его проведения на химическом факультете, преподаватель, кандидат химических наук Константин Николаевич Лапко.
Сокурсники и друзья вспоминали студенческие годы и последующие встречи, наизусть читали его стихи. Издатели А.И. Тарас и Е.Г. Лецка говорили о немалом и бесспорном вкладе, который внёс И. Ласков в развитие белорусской литературы и истории.
Директор музея обратила внимание собравшихся на выставку документов из личного архива поэта. Евгений Лецка, который многие годы знал, дружил, бывал у Ивана Ласкова в Якутии, подробно рассказал непростую биографию писателя. Благодаря Е. Лецка, главному инициатору празднования юбилея поэта на родине, вышла в свет книга Ивана Ласкова «Летописная Литва». Опыт лингвистического исследования писателя будет интересен всем, кто интересуется историей Беларуси.
Отдел гуманитарно-просветительской работы
Дизайн: Sawko Anton A.
© Фундаментальная библиотека БГУ, 2006–2011
220050, г. Минск, пр-т Независимости, 4
тел.: (+375 17) 209-52-47, факс: (+375 17) 209-50-37
эл. почта: library@bsu.by
*
Вечер памяти Ивана Антоновича Ласкова / Новости / О ...
www.library.bsu.by/?vpath=about/news/2011/06/08/
8 июня 2011 – Вечер памяти Ивана Антоновича Ласкова.
31 мая в 15.00 в читальном зале химического факультета (ул. Ленинградская, 14,
КНІГАРНЯ СВАБОДЫ
05.05.2011
АНАТОЛЬ ТАРАС:
“ПРАБЛЕМА ПАХОДЖАНЬНЯ БЕЛАРУСАЎ ЧЫНОЎНІКАЎ НЕ ЗАЦІКАВІЛА”
Праблема этнагенэзу беларусаў стала тэматычным ядром шостага выпуску гістарычнага альманаха “Деды”, які нядаўна пабачыў сьвет у сталічным выдавецтве “Харвест” (наклад 1000 асобнікаў). А перад гэтым аўтары альманаха сталі ўдзельнікамі навуковай канфэрэнцыі, якая прайшла ў менскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Арганізаваў канфэрэнцыю і выданьне навуковага зборніка Анатоль Тарас – гісторык і куратар кніжнай сэрыі “Невядомая Беларусь”.
Скобла: “Спадар Анатоль, матэрыялы канфэрэнцыі займаюць ці не траціну
альманаха. Пра балцкі ці славянскі складнік (як асноўны) беларускага этнасу
сёньня шмат кім і шмат дзе гаворыцца. Апрача афіцыйных мэдыяў і акадэмічных
установаў. Ці запрашалі вы іх на сваю канфэрэнцыю?”
>Гісторыкам
з Акадэміі навук гісторыя нецікавая, ім трэба галачку паставіць на паперы – пра
ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах. А неафіцыйныя іх не цікавяць>
Тарас:
“Запрашаў, але навукоўцы з Акадэміі навук аднесьліся да майго запрашэньня з
усьмешкай. Напрыклад, вучоны сакратар Інстытуту этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклёру пытаўся ў мяне,
колькі дактароў навук увайшло ў аргкамітэт канфэрэнцыі, хто канкрэтна з улады
даў дазвол на яе правядзеньне... А я лічыў, што ім будзе цікава атрымаць
трыбуну, каб пазнаёміць грамадзкасьць з тым, што яны там натварылі ў сваіх
навуках, або нас пакрытыкаваць. Але я памыляўся. Гісторыкам з Акадэміі навук
гісторыя нецікавая, ім трэба галачку паставіць на паперы – пра ўдзел у
афіцыйных мерапрыемствах. А неафіцыйныя іх не цікавяць”.
Міхась Скобла:
“Ваш альманах “Деды” карыстаецца чытацкай папулярнасьцю. У ім, як правіла,
можна знайсьці публікацыі на многія актуальныя для грамадзтва тэмах. А які
галоўны крытэр адбору тэкстаў, апрача іх актуальнасьці?”
Анатоль Тарас: “Галоўны крытэр – каб артыкул, які я зьмяшчаю ў “Дедах”, быў цікавы. А цікавым можа быць усё: і старажытнасьць, і сучаснасьць, і падзеі ХІХ стагодзьдзя, і нейкія славутыя асобы беларускай гісторыі, дзеячы культуры. Некаторыя артыкулы пішуцца спэцыяльна для альманаха. У гэтым сэнсе ён – не зусім дайджэст. І такіх матэрыялаў шмат. Напрыклад, для шостага выпуску спэцыяльна напісаны артыкул пра Міндоўга – Аляксеем Дайлідавым і Кірылам Касьцянам. Ігар Лішык пра каркасныя чаўны, на якіх плавалі нашы продкі, таксама па маёй просьбе напісаў. Гэта нідзе не друкавалася, у “Дедах” – першая публікацыя”.
Скобла: “У пэўным сэнсе вы аблягчаеце жыцьцё сваім чытачам. Ім ня трэба шукаць кнігі, выдадзеныя дзесьці ў глыбінцы мізэрнымі накладамі. Часам вы адкрываеце і новыя імёны. Для мяне было нечаканасьцю сустрэць у гэтай кнізе публікацыю “Вытокі Літвы” Генадзя Каўша, зь якім мы хадзілі ў адну школу і які жыве ў мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне. А якія матэрыялы ў гэтым ёмістым томе хацелі б вылучыць вы?”
Тарас: “Вельмі добры артыкул Вадзіма Дзеружынскага “Балты ці славяне”. Раю зьвярнуць увагу на артыкул згаданага ўжо Ігара Лішыка пра старажытнае чоўнабудаваньне. Аўтар, дарэчы, таксама з глыбінкі – зь Дзятлаўскага раёну, ён сам будуе гэтыя чаўны. І проста выдатны артыкул Юрыя Туронка “Нежаданая Рэспубліка”. Гісторык з Варшавы вельмі добра паказаў, што бачыць Беларусь незалежнай пасьля кастрычніцкага перавароту ніхто не хацеў: ні расейцы, ні палякі, ні камуністы, ні нацыяналісты. Але так здарылася, што Беларусь ўсё ж атрымала незалежнасьць, праўда, не тады, калі хацелася. Туронак паказаў, чаму ў 1918-19 гады гэтага не атрымалася”.
Скобла: “У “Дедах” зьмяшчаюцца матэрыялы па беларускай гісторыі. Таму дзіўна, што альманах – расейскамоўны. Мне здаецца, гэта зьмяншае чытацкі давер да вашай працы”.
Тарас: “Спрачацца ня буду, можа, і зьмяншае. Але вы павінны ўлічваць тыя ўмовы, у якіх я працую. У мяне няма грошай на выданьне, няма свайго выдавецтва, няма ліцэнзіі прыватнага прадпрымальніка. Каб існаваць і працягваць сваю дзейнасьць, мне патрэбны сродкі, а іх мне даюць толькі камэрсанты. А іх стаўленьне вядомае: тавар (гэта значыць – кнігі) трэба прадаць, атрымаць прыбытак. А калі кніга будзе на беларускай мове, то яна не прадасца, – так яны лічаць. Але я выдаю кнігі і на беларускай мове. Напрыклад, выдаў манаграфію Зьмітра Сасноўскага па гісторыі беларускай музычнай культуры, кнігу Ніны Стужынскай “Беларусь мяцежная”.
Скобла: “Названыя кнігі выйшлі ў межах папулярнай сэрыі “Невядомая гісторыя”. Што ад яе чакаць у найбліжэйшы час?”
>У траўні, зьявіцца кніга Івана Ласкова “Старажытная Літва: сваяцтва і лёс”, дарэчы, на беларускай мове>
Тарас: “У гэтай сэрыі ўжо пабачылі сьвет 18 кніг і 6 альманахаў. А неўзабаве, у траўні, зьявіцца кніга Івана Ласкова “Старажытная Літва: сваяцтва і лёс”, дарэчы, на беларускай мове. Ласкоў – беларускі пісьменьнік і гісторык, жыў у Якуцку, і там жа быў забіты ў 1994 годзе. Кнігу яго ніхто не хацеў друкаваць, і вось я хачу гэта зрабіць. Зь цікавага, хоць і палемічнага, дасьледаваньня Ласкова можна даведацца, што продкамі беларусаў былі і не славяне, і ня балты, а вугра-фіны... Пасьля Ласкова выйдзе ў сьвет кніга Сяргея Захарэвіча “Партызаны СССР”. Яна наогул пра партызанаў, ня толькі пра беларускіх, там усе рэгіёны разгледжаныя. Дасьледчык разьвенчвае міты аб савецкай партызанцы, бо мітаў вакол гэтай тэмы прыдумана безьліч”..
У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі "Летапісная Літва. Сваяцтва і лёс"
25-05-2011
Прэзентацыя кнігі "Летапісная Літва. Сваяцтва і лёс" адбылася 24 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. Ілюстраванае 288-старонкавае даследаванне выйшла ў выдавецтве "Наша будучыня" (Вільнюс). Яго аўтар лічыць, што продкамі беларусаў былі не балты, не славяне, нават не балтаславяне, а ўгра-фінскія плямёны, роднасныя сучасным пярмянам, марыйцам і мардоўцам. Да гэтай высновы Ласкоў прыйшоў на аснове этымалагічнай тыпалогіі, вылучэння адпаведнікаў у мовах розных народаў.
Аўтар і рэдактар серыі "Невядомая гісторыя" Анатоль Тарас адзначыў, што кнігу напісаў вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык і даследчык этнагенезу беларусаў Іван Ласкоў (1941—1994). Выданне прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Ласкова, якое будзе адзначацца 31 мая на хімічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
"Галоўны метад даследавання Ласкова — лінгвістычны аналіз базавай лексікі, тапонімаў, гідронімаў, айконімаў і імён уласных князёў. Аўтар паказвае, што шмат старажытных беларускіх імёнаў, якім няма ніякага тлумачэння ў сучасных літоўскай, рускай і беларускай мовах, маюць тлумачэнне ў мове комі-пермяцкай", — падкрэсліў Тарас.
Як адзначыў ініцыятар выдання літаратуразнаўца Яўген Лецка, пасля заканчэння хімфака БДУ і перакладчыцкага аддзялення Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага ў Маскве Ласкоў жыў і працаваў у Якуціі. У 1990 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшаў першы том даследавання Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь". "І калі Іван Ласкоў даведаўся пра гэта, ён загарэўся, каб была выдадзена і яго кніжка "Летапісная Літва". Але са зменамі ў кіраўніцтве выдавецтва гэта стала немагчыма і здзейснілася толькі цяпер", — сказаў Лецка.
Паводле слоў кандыдата эканамічных навук Тадэвуша Адамовіча, многія недрукаваныя вершы Ласкова і перапіску з ім з 1965 па 1990 гады ён перадаў ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў Мінску. Тут створаны фонд Івана Ласкова, у якім налічваецца 864 дакументы і 105 спраў.
new.racyja.com/.../u-minsku-adbylasya-prezentatsyya-knigi-letapisnaya-litva-svayatstva-i-les
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz