poniedziałek, 17 maja 2021

ЎЎЎ Цімшыяна Хандрыкевіч. Начальнік Чукоткі Міхась Мандрыкаў. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў [Мандриков] нар. 5 лістапада 1888 г. у валасным цэнтры Горы Чавускага павету Магілёўскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.

    У 1900 г. скончыў у Горах трохгадовую народную вучэльню, пасьля чаго вучыўся ў рамеснай вучэльні.

    У 1909-1910 гг. працаваў у Кацярынаславе на чыгунцы, памагатым вагавога майстра.

    У 1910-1913 гг. служыў на Балтыйскім флёце на мінаносцы “Громовой” і крэйсэры “Олег”. У 1914 г. працоўны Франка-Рускага заводу ў Петраградзе, арыштоўваўся за ўдзел у страйку.

    Ад 1915 г. Мандрыкаў знаходзіцца ў Прыморскім краі. Быў старшынём Зьвяза прыамурскіх каапэратываў, які меў зварот у 40 мільёнаў рублёў. У 1916 г. працоўны Ваеннага порта Ўладзівастока, і падазраваўся паліцыяй у сувязях з сацыял-дэмакратамі. У 1917 матрос гвардзейскага экіпажа. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. чалец Уладзівастоцкага Савету, левы эсэр. Удзельнік III Усярасейскага зьезду Саветаў (1918). Чалец КП(б) з 1918 г. У 1919 быў арыштаваны калчакоўцамі, але здолеў уцячы ды схавацца ў Галубінай падзі.

    З усталяваньнем Савецкай улады ў Прымор’і Мандрыкаў таварыш Наркаму па харчы. У верасьні 1919 г. ён быў накіраваны, пад прозьвішчам Бязрукаў, Уладзівастоцкай арганізацыяй РКП(б) на Чукотку дзеля ліквідацыі калчакаўскай улады і ўсталяваньні савецкай улады.

    У ноч на 16 сьнежня 1919 г. улада ў Нова-Марыінске, цэнтры Анадырскага вуезда Камчацкай вобласьці, перайшла ў рукі Мандрыкава і перш за ўсё бальшавікамі былі расстраляныя прадстаўнікі ранейшай адміністрацыі, а жонка мясцовага багацея Алена Бірыч была ўзятая новым бальшавіцкім начальнікам Чукоткі у наложніцы.

    Неўзабаве, праз 47 дзён, старшыня рэўкаму Міхась Мандрыкаў, пасьля “контррэвалюцыйнага” перавароту, 2 лютага 1920 г. быў расстраляны разам з іншымі чальцамі рэўкаму на беразе рэчкі Казачкі.

    25 кастрычніка 1921 г. Якуцкі губрэўкам пад старшынствам Плятона Сьляпцова-Айунскага, прыняў пастанову аб далучэньні Чукоцкага, Анадырскага і Гіжыгінскага вуездаў Камчацкай вобласьці ў склад Калымскай акругі Якуцкай губэрні. /Колесов М. И.  История Колымского края. Часть ІІ Советский период (1917-1980 гг.). Якутск. 1993. С. 15./ “На заімцы Кератава былі расстраляныя эвакуіраваныя на Калыму з Чукоткі старшыня Анадырскага вуезднага рэўкаму “Г. К.” Шошын і чальцы рэўкаму “Е. Н.” Волкаў ды І. К. Родзевіч”. /Колесов М. И.  История Колымского края. Часть ІІ Советский период (1917-1980 гг.). Якутск. 1993. С. 24./

     Ізноў савецкая ўлада усталявалася ў Нова-Марыінску толькі ў 1924 г. Тады ж пастановай Камчацкага губрэўкаму Нова-Марыінск перайменавалі у Анадыр (чукоц. Кагыргын)

    У 1927 г. Анадыр робіцца адміністрацыйным цэнтрам Анадырскага раёна, а праз тры гады створанай Чукоцкай нацыянальнай акругі. У 1965 г. Анадыр атрымоўвае статус горада.

    У верасьні 1969 г. прах Мандрыкава быў урачыста перапахаваны з могілак сяла Тавайвам (побач з горадам) на высокім беразе Анадырскага лімана. У дні імпрэзы 50-годзьдзя з дня утварэньня Чукоцкай аўтаномнай акругі (1980) быў адкрыты мэмарыяльны комплекс (скульптар В. Н. Каралеў): у цэнтры постаць М. Мандрыкава, адлітая з чыгуну, а побач, на бэтоннай пліце, постаці яго паплечнікаў і вечны агонь.

    29 кастрычніка 2004 г. муніцыпальнае утварэньне горад Анадыр надзелены статусам гарадзкой акругі, у склад якой увайшло сельскае пасяленьне Тавайвам.

    Ад 1 ліпеня 2007 г. Анадыр уваходзіць у склад Камчацкага краю РФ.

    Імем М. Мандрыкава названа вуліца ў в. Горы Гарэцкага р-на, усталяваны бюст; у музэі Горацкай сярэдняй школы яму прысьвечаная экспазыцыя. Ён герой рамана Ю. Рытхэў “Канец вечнай мерзлаты” (Масква. 1977. 415 с.), у Анадыры імем Мандрыкава названа вуліца, усталяваны помнік, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе ягонае імя было прысвоена рабочаму пасёлку золаташукальнікаў (Білібінскі раён, цяпер пасёлак бязьлюдны) і саўгасу, судну ледакольнага тыпу, шэрагу вуліцаў ў населеных пунктах.

 







 

    Літаратура:

    Матвеев-Бодрый Н. Н.  Михаил Сергеевич Мандриков. Магадан. 1957. 72 с.

*    Бейзераў К. М.  Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. VI. Мінск. 1972. С. 612-613.

    Ліўшыц У.  Чалавек з легенды. // Маладосць. № 11. Мінск. 1977. С.183-191.

    Лившиц В. М.  Жизнь, ставшая легендой // Сельская газета. 4 августа 1981.

*    Аферовский А.  Свет северного сияния. Документально-художественная повесть. Минск. 1988. 270 с.

    Ліўшыц У.  Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка. Мінск. 1996. С. 145.

*    Мандрыкаў Міхаіл Сяргеевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С 67.

*    Ермоленко В.  Основатель Анадыря. // Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 118-122.

*    Ліўшыц У. М.  Раскопкі вакол Горацкага “Парнаса”. Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кн. 3. Горкі. 2019. С.180-185.

    Цімшыяна Хандрыкевіч,

    Койданава

 

                                                                            ДАДАТАК

 

    В наши дни о Первом чукотском ревкоме сложены песни и легенды. Вот одна из них о Михаиле Мандрикове: «было в тундре много слепых. Но вот приехал неожиданно таньга (русский). Собрал он слепых и сказал им слово. Одно только слово сказал. И тогда все они открыли глаза. «Ленин!» - было это слово».

    Дочь близкого друга Михаила Мандрикова, участника революционного движения на Дальнем Востоке Н. Н. Матвеева-Бодрого – Новелла Матвеева – написала песню о Мандрикове.

...Пятеро храбрых молчат сурово,

                                                Каждый собой заслоняет другого.

                                                Вдруг выступает глава ревкома,

                                                И последнее в жизни слово

                                                Он перед смертью берет:

                                                 «Что ж! – Вам не трудно убить нас

                                                В этом вы знаете толк,

                                                А показаться боитесь!

                                                                                     Трусы!» -

                                                                            И тут он смолк.

                                                Рухнул на снежный полог,

                                                Кончился жизненный срок.

                                                Что ж! В пути недолгом

                                                Он совершил он, что мог».

    /Аферовский А.  Свет северного сияния. Документально-художественная повесть. Минск. 1988. С. 265-266./

    *

                                                       Трэйцяе Вялікае Адраджэньне

    Маnn Kurt, 20 лютага 2003

    Адно толькі слова сказаў, і тады яны адкрылі вочы.

    Ува ўсіх народаў, культур і рэлігій 3 (тры) заўжды было лікам сакральным. Тры іпастасі, тры галіны ўлады, тры сэктары грамадзтва, тры крыніцы і складовыя часткі, тры багатыры, саабразім на траіх. Trinity rules. Паводле гэнай лёгікі, Адраджэньняў мусіць быць таксама тры. Прынамсі, нашых свойскіх, самых дарагіх. Пра два першыя мне ўжо даводзілася пісаць, а вось трэйцяе ‘шчэ чакае свайго праўдзівага летапісца. Распачну мо я сваёй сьціплай ратай. Распачну з казкі:

    Было ў тундры шмат сьляпых. Але вось прыехаў нечакана ТАНЬГА (рускі). Сабраў ён сьляпых і сказаў слова. Адно толькі слова сказаў, і тады яны адкрылі вочы. ЛЕНІН – было гэтае слова!

    Чыя гэта казка, дзеткі мае шчырыя ? Alles richtig, чукоцкая. Тых самых чукчаў, пра якіх расейскія вялікадзяржаўныя шавіністы столькі крыўдных ды ганебных анэкдотаў павыдумлялі. А казка, між іншым, аўтэнтычная, шчырымі этнакультуролягамі Поўначы сумленна зафіксаваная і ў архіве тамтэйшага інстытута Вечна Глыбокага Фальклёру ў адмысловай капсуле захаваная.

    Пры чым тут мы, запытаесься, чытачу ? Няма ж бо больш далёкага ад нас адзінарускага краю, як Чукотка? Яна ж напалову ўжо ў Заходнім паўшар’і! Але ўсё адно, блізкае замежжа… А рэч у тым, што згаданы ў казцы “таньга” – (бела)рускі – наш славуты зямляк! Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў з Горак (дзе с.г. акадэмія). Перад Акадэміяй на’т бюст ягоны стаіць: ганарыцеся, землякі, народ… такі! Балтыйскі матрос, бальшавік, усталёўваў у Чукоцкай Тундры Савецкую Ўладу і адчыняў вочы сьляпым, як мог (Попера тады ‘шчэ не было).

    Клясык чукоцкай нацыянальна-адроджанай літаратуры Ю. Рытхэў (ціпа чукоцкага Айтматава) напісаў пра М. С. Мандрыкава нацыянальны раман-эпапею: “Канец вечнай мерзлаты”. Такая во гісторыя з афтальмалёгіяй.

    А хто сумняваецца ў нашай глыбіннай повязі, мусіць прыгадаць і нашу гітовую казку – Ленінская праўда. Пераканаліся? Прыклад двух вялікіх Нацыянальных Культур, Беларускай і Чукоцкай, паказвае, што сапраўднае Нацыянальна-Культурнае Адраджэньне магчымае толькі на цьвёрдым этнакультуралягічным грунце.

    Нездарма пісаў адзін наш клясык: Доўгімі вякамі нашая нацыянальная культура зьзяла ўсімі колерамі сваёй красы, як іскры яе бляску сыпаліся далёка на чужыя нівы, буйна там узышлі і закалясілі…

    Як каму, а мне бясконца дарагая гэная повязь, узмацнёная ў брэжнеўскія гады шчырымі дружбакамі з ЛіМаўскае сям’іскі. Як меў бы талент, нізку вершаў бы пра нашае пабрацімства напісаў. Але і прозай маёй не пагрэбуй, чаноўны чытачу.

    Як аленя ? Як цюленя ? Як маржа ? Не, як бульба, як парсюкі.

    /litara.net › doc/3revival/

    ---

    Трэйцяе Вялікае Адраджэньне

    Маnn Kurt, 20.02.2003

    Адно толькі слова сказаў, і тады яны адкрылі вочы.

    чытаць артыкул

    створаны: 22.02.2003, абноўлены: 23.02.2003 16:02,

    камэнтараў: 6

    Лепш бы расказаў, якім прадбачыш ТРЭЙЦЯЕ і апошняе (і калі)…

    напісаў rydel 22.02.2003, 00:16

    што значыць “ТРЭЙЦЯЕ і апошняе” ?

    напісаў Маnn Kurt 22.02.2003, 09:15

    Ну дык мо хопіць з нас трох?

    напісаў rydel 22.02.2003, 17:15

    Клясык чукоцкай нацыянальна-адроджанай літаратуры Ю. Рытхэў (ціпа чукоцкага Айтматава)…

    Некарэктнае параўнаньне. Айтматаў — кіргізкі пісьменьнік, пішушчый па-расейску. Ён падобна да Алеся Адамовічы, да Айгі і Алексіевіч. Падобны да тых літаратараў, што ставяць палітыку паперадзе мастацтва, што выкарыстоўваюць літаратурныя здольнасьці, дзеля дасягненьня палітычных і пабытовых мэтаў. Рытхэў выкарыстаў палітычную сытуацыю, дзеля стварэньня новай літаратурнай мовы. Прынамсі, ён дапамог Уладзіміру Сангі стварыць слоўнік мовы ніўхаў, дзе слова “сьнег” мае больш за сорак адпаведнікаў. Сангі я ведаў асабіста, як Адамовіча і Алексіевіч. Таму і параўноўваю.

    напісаў Адам Глобус 22.02.2003, 17:29

    Я магу прызнаць за Рытхэў пэўныя вартасьці. Як і за ніўхамі з іх уменьнем адрозьніваць 40 адценьняў колеру сьнегу - хаця, ці не блытаеш ты з эскімоскай мовай? (Недавер). Але ціпа не пра іх гэты прыкол. А пра тое, ці мусіць Сьв. Бел. Нац. Адр. насьледаваць канонам малых народаў поўначы, аўстралійскіх абарыгенаў і г.д. - калі ёсьць 1000 гадоў пісанай гісторыі і палітычнай традыцыі. Га? Хто на самой справе нішчыць годнасьць нашай краіны, як не этнакультуролягі ?

    напісаў Маnn Kurt 22.02.2003, 19:27

    Дарэчы, да мяне дайшло, чаму ў адраджэнцаў такі папулярны Вобраз Сабакі (Шніп, Дон і г.д.). Прыгадаў анэкдот са студэнцкіх часоў: “Студэнт, як сабака. Ўсе ведае, ўсё разумее, а сказаць не можа”. Вось так і Адраджэнец – менавіта як Сабака.

    напісаў Іван Паўлаў 23.02.2003, 16:02

    /litara.net › forum/293/

    *

                                                    Загадочная красавица Чукотки

    Ни портрета ее, ни фотографии не осталось, но о ней слагают стихи и песни, проклинают и чтят.

    Красота как эстетическое явление, по всей вероятности, ниспослана человеку с той целью, чтобы удержать его буйную натуру в рамках гуманности. В этом ряду, видимо, следует рассматривать и женскую красоту как данность мироздания - явление, гуманизирующее человечество. Образы красивых женщин обрастают легендами и хранятся в памяти людской столетиями.

    Обожествленные женщины из пространства ноосферы продолжают воздействовать на наши поступки, мысли, мечты, влияют на лепку идеала женской красоты. В какой-то мере доказательство тому судьба Елены Бирич, пожалуй, самой красивой женщины, когда-либо жившей на Чукотке. Спустя 80 лет красота и судьба этой женщины привлекают к себе внимание.

    Кто она, Елена Бирич, в девичестве Чернец? Каким образом оказалась на Чукотке в период кровавых революционных событий?

    О ее пребывании здесь документов почти не сохранилось, но витает обилие домыслов, а некий мистический свет до сих пор будоражит наших современников.

    В двадцать с небольшим лет Елена вышла замуж за сына одного из богатых купцов Камчатки Трифона Бирича. В 1918 году отец Трифона направил его с молодой женой на Чукотку с целью открыть свое дело. В то революционное время на чукотской земле действовало более двух десятков коммерсантов, и в том числе несколько иностранных. Именно в этой конкурентной борьбе молодой Бирич должен был приобрести опыт.

    Существует еще одна версия, что Елена не любила своего мужа, а он ее просто обожал. И вот, чтобы лишить красавицу большого числа поклонников в Петропавловске, а также с надеждой, что суровые условия жизни в Ново-Мариинске (нынешний Анадырь) объединят и сплотят семью, старший Бирич направил молодую чету на Чукотку. Но существует и третья версия, что Биричи, предчувствуя надвигающуюся революцию, решили перебраться в более спокойное место, откуда рукой подать до Америки. В подтверждение этой версии говорит тот факт, что с молодыми на Чукотку прибыл и сам глава семейства, Павел Георгиевич Бирич.

    В Ново-Мариинске Биричи жили в небольшом деревянном домике. По тем временам это были хорошие условия, но, конечно, роскошными их не назовешь.

    О красоте Елены Дмитриевны и в былые времена, и теперь ходят легенды. Рассказывали, что для того, чтобы посмотреть на эту «солнечную женщину», чукчи из глубинки приезжали в Ново-Мариинск, усаживались у крыльца Бирич и ждали часами ее появления. Гибкий стан, зеленые глаза, каштановые волосы, белое, славянское, красивое лицо... Судя по поступкам, Елена Дмитриевна была женщиной волевой, умной, решительной. Случайно ли, что роковые события в ее жизни совпали с роковыми революционными событиями в Ново-Мариинске?

    Человек, столь решительным образом перевернувший жизнь Елены Дмитриевны Бирич, первый большевик Чукотки, глава мятежников, прибыл в Ново-Мариинск в августе 1919-го в возрасте 31 года. В то время здесь собрались десятка три-четыре молодых мужчин, бывших офицеров, скрывавшихся от мобилизации в армию, коммерсантов, рабочих шахты в Угольных Копях. Могла ли обратить внимание первая красавица Чукотки на заштатного, с обыденной внешностью вахтера продовольственного склада? Думается, это маловероятно... Но именно на продскладе вахтером устроился Мандриков, правда, под другой фамилией. Конечно, бывалый моряк, скрывающийся от смертной казни (бежал из тюрьмы после приговора), Михаил Мандриков не мог не заметить красивой молодой богачки. В то время в Ново-Мариинске не набралось бы и десятка молодых женщин.

    Физиономист, рассматривавший внимательно фотографию Михаила Мандрикова, рассказывал, что человек он, видимо, был волевой, решительный, не великого ума, чрезвычайно тщеславный, с повышенной сексуальностью.

    Связь между Мандриковым и Еленой Бирич стала известна всем после вооруженного восстания, когда Мандриков встал во главе революционного комитета. Переворот произошел 16 декабря 1919 года, а уже в конце декабря на заседании ревкома член этого комитета моторист Фисенко настаивал, чтобы Мандриков бросил свою сожительницу, бывшую жену коммерсанта, которая, подобно княжне, погубившей Степана Разина, погубит и Мандрикова, и весь ревком.

    Позже Фисенко был изгнан из ревкома. Возможно, разногласия в ревкоме насчет сожительства Мандрикова с красавицей Бирич и послужили причиной слухов о том, что жена богатого коммерсанта стала насильно любовницей большевика Мандрикова. Среди рабочих Угольных Копей ходили слухи, что большевики Ново-Мариинска, захватив власть, отбирают чужое имущество, чужих жен и готовятся с награбленным уехать в Америку.

    Любил ли Мандриков Елену Бирич? Трудный вопрос. Исследователи биографии и деятельности Михаила Мандрикова Жихарев и Матвеев-Бодрый вообще не упоминают о связи Мандрикова с Еленой Бирич. Будто ничего между ними не было. Они рисуют Мандрикова идеальным, бесполым большевиком. В общем, так рисовали историки-марксисты всех своих вождей.

    ...Утром 31 января 1920 года, на пятнадцатый день после мятежа, по зданию, где находились ревкомовцы, был открыт огонь из винчестеров. В здании в это время находилась и Елена. Во время стрельбы она спряталась за кирпичную печку, вытолкнув оттуда одного спрятавшегося ревкомовца. Вести переговоры с коммерсантами с белым флагом Мандриков послал именно Елену Бирич. Он не пошел сам, не послал никого из своих подчиненных. А в здании находились восемь мужчин, бывших солдат, участников боев. Посылая «любимую» женщину, Мандриков верил, что в нее стрелять не будут? Возможно, она сама пошла под пули?

    Семь месяцев спустя, давая показания следственной комиссии, жена убитого радиста, ревкомовца Титова, Анна Титова обронила страшную фразу «...была отправлена жена Мандрикова с белым флагом по направлению к Сукрышеву, над ней там надругались».

    Заговорщики находились в доме Сукрышева и стреляли оттуда. Впоследствии распространились слухи, что Елена Бирич была якобы подсадной уткой в стане ревкомовцев. Будто она передавала коммерсантам все секреты ревкомовцев. Какие секреты? Ведь в составе ревкома был коммерсант Тренев, который позже встал в ряды заговорщиков.

    Любила ли Елена Бирич Мандрикова? И тут однозначно не ответишь. Конечно, такую сильную, волевую женщину, решившуюся идти под пули, вряд ли заставишь силой стать любовницей. В пользу того, что Елена была неравнодушна к первому большевику Чукотки, говорит и тот факт, что спустя 50 лет после расстрела ревкомовцев при перезахоронении на руке Мандрикова было найдено кольцо, подаренное Еленой Бирич. Тела, пролежав в вечной мерзлоте 50 лет, хорошо сохранились. Правда, некоторые утверждают, что кольцо, возможно, «подарено вместе с пальцем» - намек на насилие.

    Если отбросить политическую кровавую чехарду, которая разыгралась на берегу Анадырского лимана в 1920 году, когда было расстреляно 16 человек, то чисто по-человечески волнует яркая любовь между красавицей Еленой Бирич и отпетым бунтовщиком, революционером-большевиком Михаилом Мандриковым. Те три десятка дней, что судьба подарила этим двум мужественным людям, были наполнены сомнениями, кровью, но, видимо, были и самыми счастливыми в их жизни.

    Мандрикова расстреляли, по сути, на глазах Елены. Хотя ни ее бывший муж, ни свекор в расстреле не участвовали, но стреляли их знакомые, бывшие друзья.

    Как же жила эта женщина после 2 февраля 1920 года, когда были расстреляны все ревкомовцы? Жительница Ново-Мариинска Аграфена Синицкая, которой в ту пору было 27 лет, оставила такие воспоминания: «В 20-м году пришел пароход летом. Комиссия приехала. Стали арестовывать. Тренев-то убежал за кладбище, в яме сидел, за ним пришли. Два револьвера взяли у него. Наверно, отстреливаться хотел. А Бирич с женой и Струков еще раньше на американской шхуне успели уехать».

    Шхуна «Поляр Бэр» крупного американского коммерсанта Олофа Свенсона с новомариинцами на борту отошла в Америку в начале июля 1920 года. Уже в августе власти США, решая, по-видимому, вопрос о предоставлении беглецам гражданства или жительства, сделали запрос на нескольких лиц, прибывших в Америку с Чукотки, не являются ли они скрывающимися от суда преступниками. В списке были имена Елены Бирич и ее свекра Павла Бирича, фамилии мужа Елены - Трифона Бирича - в списке не оказалось. Остался в революционной России? Вряд ли. Изучая его письма, дошедшие до наших дней, понимаешь, что человек это был мягкий, скромный, этакий интеллигент-рохля. Был еще Бирич в отряде колчаковца Бочкарева, но и это - не бывший муж Елены Дмитриевны.

    В запросе американцев упоминается Иван Клещин - член ревкома, раненный во время обстрела здания ревкомовцев. Позже он скрывался у рыбаков реки Великой. Затем выяснилось, что под именем Иван с паспортом брата жил Василий Клещин, скрывавшийся от мобилизации в армию. Видимо, убегая на Великую, Василий Клещин бросил или продал паспорт брата. Кто ж им воспользовался? Не Трифон ли Бирич? Ведь он мог быть замешан в каких-то делах по расстрелу ревкомовцев. Вряд ли теперь разгадаем эту тайну.

    В 60-х годах вышла трилогия Анатолия Вахова «Ураган идет с юга» о революционных событиях в Ново-Мариинске, нынешнем Анадыре. Трилогия несколько раз переиздавалась, последний раз в Магадане в 1982 году. Елена Бирич в трилогии показана как роковая красавица, предавшая светлого вождя Мандрикова, ставшая любовницей сначала американца Руля, а потом богача Свенсона и в конце концов застрелившая мужа Трифона Бирича. В общем, этакая женщина-вамп.

    В 70-х годах в Анадыре с большим успехом шла пьеса Александра Ерошкина о ревкоме. В ней Елена Бирич была выведена как обольстительная, безнравственная красавица-самка. Недавно по местному радио прошла радиопьеса, в которой Елена Бирич предстает как романтическая личность, хрупкое создание, королева красоты, одухотворенная личность, судьба которой раздавлена грубой революцией. Словом, каждое время представляет по-своему эту загадочную красавицу Чукотки.

   О Елене Бирич написано много стихов и песен местными авторами. Как ни странно, она стала важным объектом исследования художников. Случайно ли это?

    Научный сотрудник НИЦ «Чукотка» Игорь Рига поведал мне бытующую версию о том, что Елена Бирич якобы в 30-х годах вернулась в Россию, была в 37-м репрессирована и погибла где-то на Колыме... Но правдива ли эта версия? Бог весть...

    80 лет - и каких лет! - отделяют нас от того далекого революционного времени. Не удивительно ли то, что молодая женщина, прожив всего около двух лет на Чукотке, стала неким загадочным символом, романтическим образом хрупкой женской красоты! Это ли не доказательство того, что женская красота не подвластна времени?

    В этом году в декабре будет широко отмечаться 70-летие образования Чукотского автономного округа. И на этом фоне многие начинают исторические изыскания. Не исключено, что появятся новые произведения и о Елене Бирич.

    На берегу лимана на бетонном пьедестале стоит бронзовый  Мандриков, рядом - его бронзовые соратники, расстрелянные ревкомовцы. Но ревкомовцы, не те, реальные, а нынешние, бронзовые, остались в нашей жизни еще одним холодным символом горячих 20-х годов. От Елены Бирич не осталось не только портрета, даже лоскутка платья. В музее хранится лишь ее кольцо, снятое с руки обледеневшего трупа ее бывшего возлюбленного. Всего лишь кольцо... Тем не менее несколько поколений исследователей и историков Чукотки постоянно возвращаются именно к этому факту, воображение северян упрямо рисует романтический образ первой красавицы Чукотки.

    Евгений Рожков,

    Анадырь.

    3 Мая 2001.

    /http://www.chukotken.ru/articles/item29.html/

 



                                                    Начальнік Чукоткі з Горацкага павета

                                                              (пра Міхаіла Мандрыкава)

    Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў, ураджэнец Горацкага раёна, з’яўляецца прататыпам герояў трылогіі Анатоля Вахава “Пламя над тундрой”, “Пурга в ночи» и “Утренний бриз”, Юрыя Рытхэу “Конец вечной мерзлоты», Аляксандра Афяроўскага “Свет северного сияния”, кінафільма “Начальник Чукотки”, вершаў, паэм і спектакля.

    Ён нарадзіўся 5 лістапада 1888 года ў мястэчку Горы (цяпер аграгарадок Горацкага раёна) ў сялянскай сям'і Сяргея Іванавіча і Вольгі Фёдараўны. У сям’і было яшчэ 4 сыны і дачка. Пасля заканчэння ў Гарах народнага вучылішча паступае на вучобу ў Горацкае рамеснае вучылішча.

    У 1904 годзе ўступае ў Горацкую рэвалюцыйную арганізацьпо РСДРП. У 1905 годзе за ўдзел у дэманстрацыях вьключаны з вучэльні, але праз некалькі месяцаў адноўлены. Скончыўшы рамеснае вучылішча ў 1907 годзе, працаваў слесарам на вагонарамонтным заводзе ў Пецярбургу. У 1909-1910 гг. працуе ў Екацерынаславе на чыгунцы памочнікам вагавага майстра.

    У 1910 годзе наступіў тэрмін прызыву ў царскае войска, і Мандрыкаў трапляе на Балтыйскі флот. Служыў матросам на мінаносцы “Громовой”, пазней качагарам, а з верасня 1911 года - на крэйсеры “Олег” падручным машыніста.

    У 1914 годзе змяніў штурвал на станок і стаў рабочым Франка-Рускага завода. Пасля таго як быў арыпггаваны за ўдзел у забастоўцы, нелегальна перабраўся да бацькоў у Беларусь. Бацька марыў, што сын застанецца працаваць ў кузні. Але Мандрыкаў вырашыў паехаць на Далёкі Усход, дзе жылі старэйшыя браты Цімафей і Фёдар.

                                                                 На Далёкім Усходзе

    З 1915 года знаходзіўся ў Прыморскім краі, дзе ўступіў у кааператыў “Экономист”, які хутка ўзначаліў. У 1916 годзе працаваў рабочым ў вайсковым порце Уладзівастока і падазраваўся паліцыяй ў сувязях з сацыял-дэмакратамі.

    У канцы 1916 года ахоўнае аддзяленне царскай ахранкі вырашыла расправіцца з членамі РСДРП, і быў зроблены “спіс асоб, якія падлягаюць ліквідацыі”. Але да Уладзівастока дакацілася рэха Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі быў абраны членам Прыморскага абласнога Савета сялянскіх дэпутатаў і Уладзівастокскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У гэты час ён быў сябрам партыі левых эсэраў.

    У 1917 годзе абраны дэпутатам Усерасійскага Устаноўчага сходу па Прыамурскай выбарчай акрузе (спіс № 2) ад Савета сялянскіх дэпутатаў. Удзельнік III Усерасійскага з’езда Саветаў, які адбыўся ў 1918 годзе.

    Вярнуўшыся ва Ўладзівасток, ён парывае сувязь з левымі эсэрамі і уступае ў РКП(б).

    Таму не выпадкова, што ў першыя ж гадзіны контррэвалюцыйнага перавароту ва Уладзівастоку, здзейсненнага белачэхамі, Мандрыкаў быў арыштаваны і пасаджаны ў канцэнтрацыйны лагер. Аднак яму ўдалося збегчы з лагера і працягнуць працаваць нелегальна. У сяле Аляксандраўскім яго зноў арыштоўваюць і саджаюць у турму, з якой летам 1919 года ён зноў уцякае і хаваецца ва Уладзівастоку. Улічваючы, што калчакаўцы на яго наладзілі паляванне, Уладзівастокскі камітэт бальшавікоў вырашыў адправіць яго на Чукотку, тым больш, што там яшчэ не была абвешчана Савецкая ўлада.

                                                                           На Чукотцы

    У верасні з Уладзівастока на Чукотку адправіўся параход “Табольск”. Сярод пасажыраў былі Сяргей Яфстафавіч Бязрукаў і Дзімітрый Марцінавіч Хваан. Пад гэтымі імёнамі хаваліся Міхаіл Мандрыкаў і Аўгуст Берзін. Праз некалькі дзён М. Мандрыкаў уладкаваўся прыказчыкам на прадуктовы склад і пачаў ствараць сярод мясцовых жыхароў падпольную групу з ліку тых, хто спачуваў Савецкай уладзе.

    Устанаўленне новай улады ў Анадыры падполыпчыкамі было запланаваны на пачатак 1920 года. Аднак калчакаўскаму кіраўніцтву пасёлка стала вядома пра дзейнасць рэвалюцыйнай групы, пра што паведамілі Мандрыкаву, і таму актыўныя дзеянні падполыпчыкаў пачаліся раней.

    Выступілі ў ноч з 15 на 16 снежня 1919 года. А раніцай 16 снежня над будынкам павятовай управы ўжо лунаў Чырвоны сцяг. У Анадыры перамагла Савецкая ўлада і быў створаны Першы рэвалюцыйны камітэт Чукоткі.

    У склад рэўкома ўвайшлі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Старшыня М. Мандрыкаў - беларус, сакратар М. Куркуцкі - чуваш, яго намеснік А. Булат - літовец, камісар народнай аховы А. Берзін - латыш, камісар радыёстанцыі В. Цітоў - рускі, члены рэўкома Я. Мальсагаў - асецін, С. Грьшчук - украінец, М. Каліноўскі - камчадал і Арсен Вольтар - нарвежац.

    З першых дзён рэўком пачаў праводзіць дэкрэты Савецкай улады. Аб гэтым сведчаць дакументы, якія змешчаны ў зборніку “Первый ревком Чукотки (1919-1923 гг.” (Сборник документов и материалов. - Магадан: 1957).

    Гэта не спадабалася мясцовым багацеям і былым белагвардзейцам, якія хаваліся ад Чырвонай Арміі на Чукотцы.

    У канцы студзеня 1920 года Анадыр апусцеў. Паляўнічыя пайшлі ў тундру на паляванне пясца, а рыбакі адправіліся на падлёдную лоўлю. Камісар народнай аховы А. Берзін паехаў у другую вёску. У гэты час контррэвалюцыйныя сілы арганізавалі группу змоўшчыкаў, якія 31 сгудзеня 1920 года пачалі белагвардзейскае паўстанне.

    У час паседжання рэўкома яны акружылі будынак і: адкрылі агонь. Адна з куль трапіла ў галаву В. Цітова, былі паранены яшчэ два рэўкомаўцы. М. Мадрыкаў, бачачы, што супраціўленне не магчыма, вырашыў здацца, каб выйграць; час. Арыпггаваных зачынілі ў цёмны хлеў, дзе на холадзе і без ежы трымалі двое сутак.

    Раніцай 2 лютага 1920 года ім абвясцілі аб пераводзе ў турму на другі бераг ракі Казачкі. Калі арыштаваныя ступілі на лёд, варта хутка разбеглася, а з вакон берагавых будынкаў пачалася страляніна.

    Целы забітых засталіся ляжаць на лёдзе, і толькі праз некалькі дзён мясцовым жыхарам дазволена было пахаваць іх.

    Бандыты зрабілі засаду і 7 лютага пры вяртанні з сяла Маркава былі арыпггаваны Берзінь і Мальсагаў, якіх на наступны дзень таксама расстралялі. У Анадыры быў створаны так званы “савет”, аднак ён праіснаваў нядоўга. У чэрвені 1920 года Савецкая ўлада ў Анадыры была: адноўлена.

    У верасні 1969 года было зроблена перазахоўванне рэўкомаўцаў, у ходзе якога было ўстаноўлена, што яны былі забіты выстраламі ў спіну.

                                                                             Памяць

    Пра Міхаіла Мандрыкава памятаюць на Чукотцы. Яму і забітым рэўкомаўцам адкрыты мемарыяльны комплекс, яго імем названа вуліца ў Анадыры і ў пасёлку Чырвонаармейскі, карабель ледакольнага тыпу і саўгас.

    Не забылі М. Мандрыкава і ў Беларусі. Яго імя носяць і вуліцы ў Горках і аграгарадку Горы, там яму пастаўлены помнік.

    На гэтым можна было б і паставіць кропку, каб не адзін матэрыял, што быў надрукаваны ў раённай газеце Жодзіна. У ім расказваецца, што аднойчы ў краязнаўчы музей зайшоў Наскоў Андрэй Аляксандравіч і прынёс свае вершы. Ён журналіст, гісторык, аўтар сямі кніг па гісторыі Чукоткі і трох зборнікаў вершаў.

    Ірына Супрановіч, дырэктар Жодзінскага краязнаўчага музея прабягаючы вачыма па вершаваных радках здзівілася і спытала: “...адкуль у аўтара, які нарадзіўся і правёў амаль усё жыццё ў горадзе Анадыры на Чукотцы (маці - кітаянка, бацька - рускі), столькі любові, павагі і цеплыні да беларускай зямлі і яе народа?»

    На што ён адказаў: «Я з дзяцінства выхаваны на станоўчым прыкладзе Асобы, Чалавека, Беларуса - Міхаіла Сяргеевіча Мандрыкава».

    [С. 180-185.]

 



 

 

 

ЎЎЎ Бэньцьця Хвошч. Габрэйскія бароны Гінзбургі ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2021.

 

    Ёсель Еўзель [Иосиф, Осип] Габрыелевіч [Гаврилович] Гінцбург – нар. у 1812 годзе ў губэрнскім месьце Віцебск Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і.

    Гінцбург [Гойнцпург, Гіцпург, Гіцпург, Гінц-Бург, Гінцбургер, Гінцбуріг, Гінцбурх, Гіншпург, Гіншбург, Гінзбург, Гінсбург, Гінзбургер, Гінзберг, Гінцберг, Гінцбарг] – вельмі распаўсюджанае прозьвішча сярод габрэяў сьвету. Упершыню наіменавацца гэтым прозьвішчам пачалі габрэі – ураджэнцы баварскага горада Günzburg [Нямеччына] не раней пачатку VI ст. Шмат хто з іх быў з бліжэйшага швабскага горада Ульма, якія перасяліліся ў Гінцбург, пасьля выгнаньня жыдоў са Швабіі ў VI ст. Такім чынам габрэйскія прозьвішчныя роды – Гінц [Гойнц, Гюнц ды Гаупц], скарачэньне празваньня Гінцбург, Гінцбург ды Ульма роднасныя паміж сабой. У пачатку ХІХ ст., калі ў Расейскай імпэрыі абавязалі габрэяў абраць сабе пашпартныя прозьвішчы, у Беларусі, Польшчы, Літве ды Валыні з’явілася шмат Гінцбургаў, якія ня мелі анічога агульнага з баварскімі Гінцбургамі. Устаноўлена генэалягічнае дрэва тых Гінцбургаў, якія вядуць свой род ад Сіміёна Гінцбурга з VI ст. Да гэтае галіны належыць і Ёсель Еўзель Гінцбург. /Гинцбург. // Еврейская энциклопедия. Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем. Т. 6. СПб. Б. г. [Репринт. М. 1991.] Стлб. 524./

    Атрымаўшы традыцыйнае габрэйскае рэлігійнае выхаваньне Еўзель рана, у 16-гадовым узросьце, ажаніўся. Сьпярша ён служыў касірам ў справах аднаго буйнага землеўласьніка, які меў адносіны да водкупаў [права на спагнаньне дзяржаўных падаткаў, якое перадавалася казной прыватным асобам], але хутка пачаў самастойна весьці справы па водкупам. З 1833 г. ён ўжо віцебскі купец І-й гільдыі. У 1840 разам з бацькам заняўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай вобласьці, Кіеўскай і Валынскай губэрнях, дзякуючы чаму хутка разбагацеў. У 1849 г. яму было нададзена званьне патомнага ганаровага грамадзяніна. Пад час Крымскай вайны (1853-1856) трымаў вінны водкуп ў абложаным Севастопалі. У 1854 г. і 1856 г. узнагароджаны залатымі мэдалямі “За стараннасьць” для нашэньня на Уладзімірскай і Андрэеўскай істужках.

    Ён часта пачаў, па ўмовах сваёй дзейнасьці, бываць у Санкт-Пецярбургу, дзе ў яго ўзьніклі трывалыя сувязі ў вышэйшых сталічных сфэрах, асабліва у фінансавых колах. Напрыканцы 1850-х гадоў Еўзель ужо пецярбургскі купец І гільдыі. Ён быў адным з заснавальнікаў першага прыватнага банка ў Расійскай імпэрыі, а менавіта ў Кіеве, потым Учотнага банка ў Адэсе, пазьней Улікова-пазыковага банка ў Санкт-Пецярбурзе.У 1856 г. Еўзель заснаваў прэмію лепшым габрэям-земляробам, на што ўнёс капітал ў распараджэньне Міністэрства дзяржаўных маёмасьцяў. У 1857 г. ім была зацьверджаная стыпэндыя для яўрэяў, якія навучаліся ў Імпэратарскай мэдыка-хірургічнай акадэміі. Пачынаючы з 1858 г., ён выступае з настойлівымі хадайніцтвамі аб прадстаўленьні габрэям-купцам права сталага жыхарства па за межамі мяжы аселасьці, вынікі якіх атрымалі ажыцьцяўленьне у законе 15 сакавіка 1859 г. аб праве габрэяў-купцоў пераходзіць у купецтва ўнутраных губэрняў пасьля 5-гадовага знаходжаньня у купецтве І гільдыі ў мяжы аселасьці.

    У 1859 г. ім быў заснаваны ў Пецярбурзе (з філіялам у Парыжы) банкірскі дом “И. Е. Гинцбург” [зачыніўся ў 1892 г. у сувязі з крызысам ды спыненьнем ўрадавых крэдытаў] , які хутка зрабіўся найбуйнейшым у Расейскай імпэрыі, падмяўшы пад сябе банкірскі дом барона Шцігліца. Еўзель з сям’ёй пасяліўся ў Парыжы [Францыя], але сам, ды са сваім сынам Гарацыем, больш бываў у Санкт-Пецярбургу чым Парыжы. Гінцбург Нафталі Герц Еўзелевіч [Гарацы Восіпавіч], які нар. у 1833 г. у Звянігарадку Кіеўскай губэрні, ў пач. 1860 г. узначаліў Пецярбургскае аддзяленьне банкірскага дома “И. Е. Гинцбург”, а ягоны брат Саламон узначаліў Парыжскае аддзяленьне. Праз банкірскі дом І. Е. Гінцбург, усталёўваліся трывалыя сувязі паміж фінансавымі установамі Заходняй Эўропы і Расеі. Банкавы дом І. Е. Гінцбург фінансаваў шмат якія мерапрыемствы ўраду, ўсе чыгуначныя прадпрыемствы і зрабіўся галоўным банкавай установай для ўсіх чыгунак, нават і тых, якія будаваліся. Удзельнічаў у разьмяшчэньні Расейскіх і іншакраінных дзяржаўных пазыкаў, быў добра знаёмы са шмат якімі дзеячамі эўрапейскай фінансавай і банкаўскай справы.

    Ёсель Еўзель, са сваім сынам Гарацыем, удзельнічаў у заснаваньні шэрагу камэрцыйных банкаў, акцыянэрных таварыстваў, страхавой справы і інш., валодаў буйнымі маёнткамі і буракацукровымі заводамі ў Кіеўскай, Падольскай і Таўрычаскай губэрнях Расійскай імпэрыі быў сузаснавальнікам трох золатапрамысловых кампаній ва на Урале, Алтаі ды Ўсходняй Сыбіры і акцыянэрнага Таварыства ланцуговага параходзтва на рацэ Шэксна.

    З 1860-х гадоў актыўна, скарыстоўваючы свае сувязі, удзельнічаў у руху за раўнапраўе габрэяў ў Расіі. З 1862 года Еўзель падаў цэлы шэраг дакладных пісулек, даказваючы неабходнасьць разьвіцьця прасьветы сярод габрэяў, прадстаўленьня правоў рамесьнікам ды асобам, якія скончылі сярэднія навучальныя, аб завядзеньні земляробчай працы сярод габрэяў. У выніку гэтага з’явіўся закон 1865 г. аб правах габрэяў-рамеснікаў на пражываньне па за мяжой аселасьці, а затым і закон 1867 г., які даваў права на паўсюдную прапіску і жыхарства ніжнім чынам, якія адбылі воінскую службу па рэкруцкаму статуту, які на той час тады дзейнічаў. Еўсель ды Гарацый Гінцбургі прычыніліся да ураўненьня габрэяў ў адносінах да воінскай павіннасьці з астатнім насельніцтвам. У 1863 г. ён заснаваў, і быў першым старшынёй, Таварыства распаўсюджваньня прасьветы сярод габрэяў у Расеі [з 1878 па 1909 старшыня ягоны сын Гарацы, які фінансаваў ягоную дзейнасьць], якое цалкам існавала на ягоныя грошы. На працягу многіх гадоў Еўзель  узначальваў габрэйскую грамаду Санкт-Пецярбурга і па яго ініцыятыве было Найвысачэйша зацьверджана палажэньне камітэта міністраў аб дазволе габрэйскаму пецярбургскаму таварыству мець у Пецярбурзе сынагогу і установы гаспадарчага ўпраўленьня гэтай сынагогі.

    На фінансавай глебе ўсталяваліся сувязі паміж Еўзелем і прынцам Аляксандрам Гесэнскім, братам імпэратрыцы Марыі Аляксандраўны [жонка імпэратара Аляксандра ІІ, у дзявоцтве прынцэса Максіміліяна Вільгеміна Аўгуста Сафія Марыя (1824-1880), дачка Вялікага герцага Гесэнскага Людвіга IІ (1777-1848)], які служыў у расейскай арміі. Дарэчы жонкай імпэратара Мікалая ІІ была дачка Вялікага герцага Гесэнскага Людвіга IV (1837-1892) – Аліса, у замустве Аляксандра Фёдараўна.

 

    У 1869 г. Гарацы – гесэнскі генэральны консул у Пецярбурзе. [Вялікае герцагства Гесэн (Hessen), да 1866 г. Гесэн-Дармштадт, са сталіцай Дармштадт, у той час кіравалася Вялікім герцагам Людвігам III (1848—1877), які напачатку меў лібэральныя рысы, але потым крута павярнуў да рэакцыі.]

    У 1872 г., пасьля аб’яднаньня Нямеччыны, Гесэн увайшоў ў склад Германскай імпэрыі, таму была зьліквідавана, як ўжо непатрэбная, пасада Гесэнскага консула, якую займаў у Пецярбурзе Гарацы Гінцбург, то Вялікі герцаг Гесэнскі Людвіг ІІІ надаў яму баронскі тытул, а затым і Еўзелю, якім Найвысачэйша Аляксандр ІІ ў 1974 г. дазволіў карыстацца і ў Расейскай імпэрыі патомна. У тым жа годзе Еўзель атрымаў ганаровае званьне Камэрцыі саветнік, якое надавалася для купецтва з 1800 г. і раўнялася з VIII клясам стацкай службы. Званьне Камэрцыі саветнік надавалася купцам, якія прабылі ў I гільдыі 12 гадоў без перарыву.

    Паступова хвароба ўсё больш ды больш затрымлівала Еўзеля ў Парыжы, але і адтуль ён нястомна кіраваў сваімі вялізнымі справамі ў Расійскай імпэрыі і накіроўваў дзейнасьць свайго сына Гарацыя. Памёр Ёсель Еўзель Габрыелевіч Гінзбург ў 1878 годзе ў Парыжы Расейскім паддадзеным.

    Аграмадная маёмасьць Ёселя-Еўзеля і фірма “И. Е. Гинцбург” перайшла да трох ягоных сыноў – Гарацыя, Урыя ды Саламона, з умоваю, што яны застануцца ў Расейскім паддадзенстве і будуць заўсёды ў веры сваіх продкаў - юдаізме. На дабрачынныя справы ім былі завешчаныя па тастамэнту даходы з вялікіх маёнткаў ў Таўрычаскай губэрні ды на заснаваньне габрэйскіх сельскагаспадарчых паселішчаў на сваіх землях

 

    Нафталі Герц Еўзелевіч Гінцбург у 1878-1892 гг. фінансаваў будаўніцтва Харальнай сынагогі ў Пецярбурзе. [З 1909 г. у склад Гаспадарчага праўленьня Харальнай сынагогі ўваходзіў Майсей Акімавіч Гінсбург (1851, Адэса - ?), купец І гільдыі, які меў у Пецярбурзе камісійную кантору “Гинсбург и компания”; шмат ахвяраваў на ўтрыманьне гэтай сынагогі. У 1917 г. выехаў у Японію, дзе ў Ёкагаме пабудаваў гатэль для ўцекачоў з Расеі.] У 1889 г. атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка. Да 1892 г. быў гласным Пецярбургскай гарадзкой думы, але як жыд ня быў дапушчаны да выбараў. Пасьля фінансавага крызысу 1892 году ён не ўзнаўляў фінансавай дзейнасьці, а засяродзіў усю сваю дзейнасьць на золатапрамысловасьці. У 1893 узначальваў Цэнтральны камітэт Габрэйскага калянізацыйнага банка ў Пецярбурзе, які быў створаны дзеля перасяленьня габрэяў з Расійскай імпэрыі. У 1895 г. зрабіўся адным з заснавальнікаў Расейскага золатапрамысловага таварыства ды фактычна кантраляваў Ленскае золатапрамысловае таварыства (Лензота). На залатых капальнях у Якуцкай вобласьці стала жыў барон “А. Гінцбург”, “а таксама некаторая колькасьць габрэяў – упраўляючых, інжынэраў ды тэхнікаў.” [Якутия. // Краткая еврейская энциклопедия. Т. 10. Иерусалим. 2001. Стлб. 936.]

    Па дадзеным паліцэйскага спраўніка ў 1893 годзе на залатых капальнях Алёкмінскай сыстэмы пражывала 49 габрэйскіх сем’яў, у тым ліку барон Альфрэд Гарацыевіч Гінсбург, які служыў па горнай і тэхнічнай частцы”. /Гройсман А.  Евреи в Якутии. Т. 1. Якутск. 1995. С. 26./

    Дарэчы, ў 1906 годзе на рацэ Лена насупраць п. Аляксееўка (Кірэнскі уезд Іркуцкай губэрні) суднаўладальнік “Я. Д. Фризер” набыў у мясцовых сялян за вядро гарэлкі зямлю ды заснаваў Аляксееўскі затон для адстою суднаў ды баржаў. У 20-я гады XIX ст затон робіцца асноўнай адстойнай базай флёту англійскай золатапрамысловай канцэсіі “Лена-голдфільс лімітед”, якая прапрацавала там да 1929 г. Ёй перадалі флёт былой кампаніі “Лензота”, сярод якіх быў магутны буксір “Барон Гінцбург” [“БАРОН ГОРАЦИЙ ГИНЦБУРГ”, ад 1920 г. “ЛЕВ ТРОЦКИЙ”, ад 1929 г. “БЛЮХЕР”, ад 1939 № 13.Спісаны “Лензолатафлётам” ў 1939 г.] перайменаваны ў “Блюхер”. Потым ён быў перададзены ў параходзтва Леназолатафлёт”, якое праіснавала да 1957 г., абслугоўваючы залатыя капальні на Лене, Алдане, Віціме, Алёкме ды Алах-Юні. /Павлов А. С.  Лена от истока до устья. Путеводитель. Якутск. 1994. С. 47./

 



                                                          Параплаў “Барон Гарацый Гінцбург”

                                                          З архіву Аляксандра Паўлава. Якуцк.

 

                                             “Альфред” (Лензото) с 1920 “Революционный”

                           “Самы камфартабэльны параплаў на Лене. Затануў 20 жніўня 1933 г.

                                 ва Ўсходне-Сыбірскім моры пад час перагону на Калыму”.

                               /Павлов А. С. Лена- река труженница. Якутск. 1993. С. 80./

    У 1905 г. Гінцбург узначаліў камітэт для дапамогі ахвярам габрэйскіх пагромаў. Заснаваў шэраг стыпендыяў у Пецярбургскай кансэрваторыі, якая была заснаваная ягоным сябрам А. Рубенштэйнам, з’яўляўся адным з заснавальнікаў Пецярбургскага археалагічнага інстытута і Пецярбургскага інстытута экспэрымэнтальнай мэдыцыны. На ягоныя сродкі пасьля заканчэньня Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, якую скончыў з залатым мэдалём за скульптуру “Плач Ераміі”, ўдасканальваў год у Парыжы і Рыме сваё майстэрства скульптар, аўтар скульптурнага партрэта барона Гарацыя Гінцбурга, Ільля Якаўлевіч Гінцбург [1859, Гродна – 1939, Ленінград]. Гарацы быў узнагароджаны шэрагам ордэнаў. Ягоныя сыны Аляксандр Гарацыевіч (1863-?) ды Альфрэд Гарацыевіч (1865-?) уваходзілі ў праўленьне Ленскага золатапрамысловага таварыства і шэрагу іншых золатапрамысловых таварыстваў. Памёр у 1909 г. у Маскве. /Гинцбург Гораций Осипович (Евзелевич). // Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. М. 1994. С. 315-316./

    Сын Уладзімір Гарацыевіч (1873-1932), які быў жанаты на дачцэ кіеўскага цукразаводчыка Л. І. Бродзкага, уваходзіў у праўленьне Хамоўнічаскага півамёдаваранага завода ў Маскве і шэрагу буракацукровых заводаў ва Ўкраіне. Сын Давід Гарацыевіч (1857, Каменец-Падольскі – 1910, Пецярбург) у 1879 г. атрымаў тытул барона. Вывучаў габраістыку і арабістыку ва ўнівэрсытэтах Пецярбурга, Грэйсвальда, Парыжу. Быў знаўцам шмат якіх сэміцкіх моваў. Быў аўтарам шэрагу навуковых прац. У 1907 г. заснаваў у Пецярбурзе першую вышэйшую габрэйскую навучальную ўстанову – Курсы ўсходазнаўства, дзе быў іхнім першым рэктарам, чытаў курсы талмудыстычныя, рабіністычныя, арабскай літаратуры, сэмітычнага мовазнаўства ды сярэднявечнай філязофіі. Сабраў каштоўную калекцыю габрэйскіх і арабскіх рукапісаў ды інкунабулаў, якую ён завяшчаў Публічнай бібліятэцы ў Іерусаліме. /У 1917 г. Савецкая ўлада перадала гэты збор ў будучую Дзяржаўную бібліятэку СССР імя У. І. Леніна/. Пасьля сьмерці бацькі ўзначаліў габрэйскую грамаду Пецярбурга і Таварыства для распаўсюджваньня прасьветы сярод габрэяў у Расеі, быў старшынёй Таварыства аматараў іўрыту і заснавальнікам Таварыства ўсходазнаўства. Супрацоўнічаў з габрэйскім гісторыка-этнаграфічным таварыствам, быў адным з рэдактараў “Еврейской энциклопедии” (тт. 1-16 – 1908-1913 гг.), вёў у ёй аддзел арабскай і гаёнскай [тлумачоў талмуду] літаратуры. У 1915 г. была выдадзена ягоная кніга аб творчасьці М. Ю. Лермантава. /Гинцбург Давид Горацыевич. // Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. М. 1994. С. 316./

    Гінцбург Урый Еўзелевіч (1840 ?), якому дастаўся ў спадчыну ад бацькі маёнтак Магілянскі ў Гайсінскім вуездзе Падольскай губэрні (пл. зв. 8000 дзес.), і ён ператварыў яго да канца 1880 гг. у высокадаходную ўзорную гаспадарку.

    Літаратура:

*    Слиозберг Г.  Гинцбург Евзель Гавриилович, барон. // Еврейская энциклопедия. Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем. Т. 6. Спб. Б. г. Репринт. Москва. 1991. Стлб. 532-534.

*    Гинцбург (бароны). // Краткая еврейская энциклопедия. Т. 2. Иерусалим. 1982. Стлб. 133-135.

*    Гинцбург Иосиф-Евзель Габриэлович (Осип Гаврилович). // Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. Москва. 1994. С. 317.

    Бэньцьця Хвошч,

    Койданава