sobota, 1 listopada 2025
ЎЎЎ З. М. Зайкоўскі. Літва ды Іван Ласкоў з Якуцку. Койданава. "Кальвіна". 2025.
ЛІТВА, 1) назва племяннога саюзу, пазьней гісторыка геаграфічнай і этнаграфічнай вобласьці на ПнЗ сучаснай тэр. Беларусі і ПдУ сучаснай Літвы. Упершыню згадваецца ў Кведлінбургскіх аналах пад 1009, ва ўсх.-слав. летапісах — пад 1040. У “Аповесьці мінулых гадоў” Л. пералічваецца сярод тых плямён і народаў, якія плацілі даніну Русі. Этымалёгія тэрміна канчаткова не высьветлена.
У позьніх бел.-літ. летапісах даецца міталягічна-легендарнае тлумачэньне паходжаньня тэрміна ад лацінскіх слоў “літус туба” (літус — бераг, туба —труба), якімі нібыта называлі панёманскія землі рымляне, якія паводле легенды перасяліліся сюды з Італіі. Польскія храністы 15-18 ст. выводзілі тэрмін Л. ад трансфармацыі слоў Італія — Літалія — Літуанія — Літуа — Літва (Я. Длугаш, Мацей з Мехава) ці ад імя аднаго з правадыроў рымлян — Літаона (М. Бельскі). Сучасныя дасьледчыкі зьвязваюць назву Л. з балцкімі ці слав. каранямі lіеtā, lіеtі (ліць, цячы), з назвай рачулкі Ліетаўка альбо Ліетава (прыток Віліі), з кельцкім словам Litawiа (прыбярэжная краіна), з бел. дыялектным лютвін (люты) і інш. У апошні час пісьменьнікам I. Ласковым зроблена спроба растлумачыць назву і мову насельніцтва летапіснай Л., зыходзячы з лексыкі комі-пярмяцкай мовы. Першапачатковая лякалізацыя тапоніма Л. не вызначана. Многія археолягі і гісторыкі (Р. К. Валкайтэ-Кулікаўскене, В. В. Сядоў, У. Ц. Пашута, Г. Лаўмянскі і інш.) зьвязваюць Л. 11 ст. з археал. культурай усх.-літ. курганоў, арэал якой ахоплівае тэр. ад сярэдняга цячэньня р. Нёман і р. Швянтоі да Сьвіры і Маладзечна. Паводле летапісных даных 12-13 ст. і пазьнейшай тапаніміі М. I. Ермаловіч лякалізуе летапісную Л. каля Мінска на У, Навагрудка на З, Маладзечна на Пн і Ляхавіч на Пд. Магчыма, што балцкае насельніцтва летапіснай Л., захаваўшы язычніцтва, у 13—-14 ст. падлягала асыміляцыі ўсх. славянамі. Так, у “Жыціі трох віленскіх (літоўскіх) пакутнікаў”, нібыта замучаных у 1347 за пераход у праваслаўе, даюцца першапачатковыя язычніцкія імёны гэтых “ліцьвінаў”, славянскія па характары — Кумец, Круглец і Няжыла. Таму ўсх. мяжа Л. як гіст. вобласці не абавязкова павінна супадаць з этнічнай мяжой балтаў (з літ. этнічнай мяжой у сучасным разуменьні). Пасьля ўтварэньня ВКЛ арэал назвы Л. зьмяніўся. Паводле пісьмовых крыніц 15-17 ст., у якіх згадваюцца землі ВКЛ (Л., Белая Русь, Панізоўе, Палесьсе, Падляшша, Жмудзь), можна прасачыць межы Л. Мяжа Л. са Жмудзьдзю праходзіла па р. Нявежы, мяжа Л. з Белай Русьсю — паміж Браславам і Дзіснай, на Пд, магчыма, ішла па ўсх. беразе воз. Шо, далей па р. Бярэзіна, ніжэй Барысава паварочвала на ПдЗ (тут да “Русі” ці “Беларускай Русі” адносілі паўд.-зах. частку сучасных Барысаўскага і левабярэжную частку Бярэзінскага р-наў), пасьля ішла на Пд ад Слуцка і Капыля. Мяжа з Палесьсем праходзіла каля сучасных Ляхавіч, Баранавіч, Косава, Бярозы (паміж Ружанамі і Пружанамі). У некаторых дакумэнтах літоўскімі называюцца гарады Камянец і Бярэсьце (магчыма, на ўвазе маецца дзярж. прыналежнасьць). У крыніцах 16-18 ст. вызначаюцца таксама паняцьці “Л. Павілейская” (ад Віліі да Нёмана) і “Л. Завілейская” (паміж Віліяй і Зах. Дзвіной). У ранейшыя часы ў межах арэала Л. ці па суседзтву вылучаліся Аўкштайтыя, Дзяволтва, Нальшчаны, Булевічы і Рушкавічы. Пасьля Люблінскай уніі 1569 Л., ці літоўскімі землямі, называлі тэр. Віленскага, Трокскага, Новагародзкага, Берасцейскага і часткова Менскага ваяводзтваў (гэтыя землі часта называлі літоўскімі ваяводзтвамі і Палесьсем), з канца 18 ст. — Віленскую, Ковенскую, Гродзенскую і часткова Мінскую губ. У 19-20 ст. у сувязі з фарміраваньнем нацый і ростам нац. самасьвядомасьці беларусаў і літоўцаў, назва Л. замацавалася выключна за тэр. сучаснай Літоўскай Рэспублікі, а на астатнюю тэр. гістарычнай Л. пашыралася назва Беларусь.
2) Скарочаная назва ВКЛ (поўная афіцыйная назва — Вялікае княства Літоўскае, Жамойцкае, Новагародзкае і Рускае; з 15 ст. Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае).
Літ.: 363, 365, 821, 1248, 1472. , Э. М. Зайкоўскі.
/Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1993. С. 373./
Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
Юстына Ленская,
Койданава
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)