poniedziałek, 28 czerwca 2021

ЎЎЎ 10. Мінадора Пілігрымка. Паўстанец 1863 году Яська Чэрскі ды Якуцкая вобласьць. Ч. 10. Помнік. Койданава. "Кальвіна". 2021.






 

                                                                          Глава VIII.

                                               АХВЯРЫ КАЛЫМСКАГА ВЫГНАНЬНЯ

    ...Мой аповяд быў бы не поўны, калі б я не згадаў яшчэ пра самотны помнік, які месьціцца на пустэльным беразе Калымы недалёка ад вусьця Амалёну, на так званай “Прорве”. Тут на пясчаным яры стаіць просты драўляны крыж; ён узьняты на тым месцы, дзе памёр вядомы дасьледнік мясцовага краю геоляг і палеантоляг Чэрскі. Гэты нястомны навуковец, які быў ссыльным, памёр ад сухотаў, засьпеты сьмерцю ў самым разгары сваіх працаў. Цела яго было перавезена і пахавана на найблізкім засьценку “Амолён”.

    /Г. Цыперовичъ.  За Полярнымъ Кругомъ. Десять лѣтъ ссылки въ Колымскѣ. С.-Петербургъ. 1907. С. 163-164./

 


 

    “...Ад месца нашага змушанага начлегу, з-за ветру і буйнай хвалі, мы насілу дабраліся да г. зв. “прорвы” - новай пратокі Калымы. Тут менавіта сканаў 25 чэрвеня 1892 году І. Д. Чэрскі. На месцы сумнай падзеі стаіць сьціплы драўляны крыж, на якім выразаны надпіс “Тут сканаў 2-го чэрвеня 1892 г. начальнік экспэдыцыі Імпэратарскай Акадэміі Навук Чэрскі”. Пад надпісам у кружочку выразаны два перакрыжаваных малаткі - эмблема геоляга. Рака падмывае ўжо падножжа крыжу, і наўрад ці ён прастаіць шчасьліва гэтае лета. Я прасіў засядацеля перанесьці ўлетку гэты крыж ад берага на бясьпечнае месца, але не ведаю, ці выкананая гэтая просьба, тым больш, што і звычайны шлях ляжыць тут ля левага берагу Калымы.

    31 траўня [1909 г.] мы наведалі і магілу І. Д. Чэрскага ля малітоўнай хаты на ст. Калымскай насупраць вусьця р. Амалён, якая знаходзіцца таксама ў жаласным выглядзе і толькі руйнуецца з тае пары, як удава яе ўладкавала так добра, як дазволілі ёй мясцовыя ўмовы і сілы”.

    /И. П. Толмачевъ По чукотскому побережью Ледовитаго океана. Предварительный отчетъ начальника экспедиціи по изслѣдованію побережья Ледовитаго океана отъ устья Колымы до Берингова пролива, снаряженной въ 1909 году Отдѣломъ Торговаго Мореплавания Министерства Торговли и Промышленности. (Съ отдѣльною картою, 11 таблицами и 1 картою въ текстѣ). С.-Петербургъ. 1911. С. 34. Табл. 7. Рис. 3./

 







    На магіле Яна Чэрскага ля заімкі Калымская ў Калымскай акрузе Якуцкай вобласьці першапачаткова быў пастаўлены крыж. У 1929 г. гідраграфічная экспэдыцыя І. Маладых устанавіла замест крыжа слуп з меднаю дошкаю на расейскай ды польскай мовах, а ў 1947 г. быў пастаўлены гранітны абэліск.

 


 

                                             ПОМНІК НА МАГІЛЕ І. Д. ЧЭРСКАГА

        Зыранка, (наш. кар.). На магіле палярнага дасьледніка, Івана Дзяменцьевіча Чэрскага па ініцыятыве героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнай савета СССР тав. Нікішава вырашана ўзьвесьці помнік. Праект помніка распрацаваны інжынэрам Калымскага рачнога ўпраўленьня тав. Качашковым.

    Помнік будзе ўяўляць сабою жалезабэтонны абэліск, вышынёй у тры з паловай мэтра. На выгравіраванай бронзавай дошцы з барэльефам Чэрскага будзе надпіс: “Выбітнаму дасьледніку Сыбіры і Калымы, Індзігіркі і Яны геолягу і географу Чэрскаму Івану Дзяменцьевічу (нарадзіўся 1845 - памёр 1892) ад удзячных нашчадкаў”.

    /Социалистическая Якутия. Якутск. № 200. 27 жніўня 1947. С. 3./

 

 


                                                      ВЫБІТНАМУ  ДАСЬЛЕДНІКУ

                                                                СЫБІРЫ,  КАЛЫМЫ,

                                                                 ІНДЗІГІРКІ і ЯНЫ

                                                         ГЕОЛЯГУ  і  ГЕОГРАФУ

                                                                            Івану

                                                                     Дзяменцьевічу

                                                                      ЧЭРСКАМУ

                                                                        1845 - 1892

                                                      АД  УДЗЯЧНЫХ  НАШЧАДКАЎ

 

                                                         Усталяваны ў 1947 годзе -

                                                    Калымскім Рачным Упраўленьнем

                                                                         - Дальбуд -

                                                                        МУС  СССР

 

    Іван Фёдаравіч Нікішаў нарадзіўся ў 1894 г. у сялянскай сям’і, скончыў сельскую школу. Ад 13 гадоў працаваў пастухом, парабкам, затым у Царыцыне - грузчыкам, берагавым матросам і вазаком па найманьні. У студзені 1915 г. быў пакліканы ў войска, служыў шараговым і старшым унтэр-афіцэрам (фэльдфэбелем), ваяваў на германскім фронце. У 1917 г. чалец палкавога рэўкаму. У ліпені 1918 г. добраахвотна ўступіў у шэрагі Чырвонага войска, удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір батальёна, памагаты камандзіра палка. Удзельнічаў у задушэньні казачых паўстаньняў на Ўрале, а таксама паўстаньняў мясцовага насельніцтва ў Дагестане. Ад 1923 г. камандзір палка. У 1924 г. пераведзены ў памежныя войскі НКУС, служыў на мяжы з Пэрсіяй. Ваенную адукацыю атрымаў у Вышэйшай памежнай школе АДПУ, якую скончыў ў 1929 г. Ад 1933 г. камандзір чыгуначнай брыгады. Ад красавіка 1934 г. Начальнік войскаў (ад 10 ліпеня 1934 г. Кіраваньня ўнутранай аховы) АДПУ Цэнтральна-Чарназёмнай вобласьці. Ад сакавіка 1937 г. Начальнік памежных і ўнутраных войскаў НКУС Азэрбайджанскай ССР. Ад 13 лютага 1938 г. Начальнік Кіраваньня памежных і ўнутраных войскаў Кіраваньня НКУС Ленінградзкай вобласьці. Ад 29 лістапада 1938 г. Начальнік Кіраваньня НКУС Хабараўскага краю. Ад 19 лістапада 1939 г. па 24 сьнежня 1948 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня будаўніцтва Далёкай Поўначы НКУС СССР “Дальбуд”. Адначасова, з 12 ліпеня 1943 г. быў упаўнаважаным НКУС СССР па Дальбуду, засяродзіўшы ў сваіх руках велізарную ўладу. Пазьней пражываў у Маскве, дзе і памёр у 1958 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

    Ягоная жонка Аляксандра Раманаўна Грыдасава нарадзілася ў 1915 г. у с. Вялікая Качатоўка Тамбоўскай губэрні. Мела няскончаную сярэднюю адукацыю, майстар па халоднай апрацоўцы мэталю. У Магадан прыехала ў верасьні 1939 г. на параплаве “Фелікс Дзяржынскі”. Працавала на розных пасадах у сыстэме “Дальбуда” - Паўночна-усходняга выпраўленча-працоўнага лягера, у тым ліку начальнікам жаночага асобнага лягернага пункта, намесьнікам начальніка, а ад 22 чэрвеня 1943 г. начальнікам Маглягу. Дэпутат першага Магаданскага гарадзкога савета дэпутатаў працоўных у 1947 г. У канцы сьнежня 1948 г. звольненая з “Дальбуду”. Жыла ў Маскве. Памерла ў 1982 г. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1945), мэдалямі “За працоўную доблесьць” (1943) і “За перамогу над Японіяй” (1945), значком “Выдатнік-дальбудавец”.

 


 

                                                               У НІЗОЎЯХ КАЛЫМЫ

    У нізоўях Калымы, сярод неаглядных абшараў палярнай тундры, знаходзіцца заімка Калымская, дзе ў 1892 году было пахавана ў вечна мерзлай зямлі цела заўчасна сканаўшага дасьледніка Сыбіры, геоляга Івана Дзяменцьевіча Чэрскага.

    У 1891 годзе Чэрскі адправіўся па даручэньні Акадэміі навук у трохгадовую экспэдыцыю ў вобласьць басэйнаў рэкаў Яны, Індзігіркі і Калымы. У першы год ён прайшоў з Якуцка праз нізоўе ракі Алдан, хрыбет Верхаянскі, западзіну Аймякон у вярхоўях ракі Індзігіркі і праз горы ў вярхоўях ракі Калымы ў м. Верхнекалымск, дзе і зазімаваў у якуцкай юрце. Чэрскі паплыў у лодцы ўніз па рацэ Калыме ўжо цяжка хворы і сканаў на руках жонкі.

    Просты крыж з лістоўніцы першапачаткова адзначаў магілу самаадданага навукоўца, абнесеную драўлянай агароджай.

    З цягам часу крыж і агароджа прыйшлі ў трухлявасьць і разваліліся.

    Насупраць заімкі Калымскай, у раёне вусьця Амалёну, раскінуліся шырокія сядзібы калгасу “Турваўгрын” (“Сьветлае жыцьцё”). Калгасьнікі на грамадзкія грошы збудавалі на магіле Чэрскага драўляны помнік. У 1947 году быў узьведзены над магілай першадасьледчыка Калымскага краю і манумэнтальны помнік-абэліск. Ён быў збудаваны па праекце архітэктара Качашкова ў Зырянскай затоцы і на параплаве дастаўлены ў заімку Калымскую.

    Абэліск вышынёй у чатыры мэтры стаіць ў цэнтры парапэту з чатырох бэтонных слупкоў і чыгунных ланцугоў. На адной з бакоў абэліску дошка з надпісам: “Выбітнаму дасьледніку Сыбіры і Калымы, Індзігіркі і Яны, геолягу і географу Івану Дзяменцьевічу Чэрскаму (1845-1892 гг.) ад удзячных нашчадкаў”.

    Ю. Папоў

    г. Магадан.

    /Вокруг света. № 6. Москва. 1948. С. 45./

 




 

 

    Адзначым, што на подпісу пад здымкам помніка, які быў зьмешчаны ў кнізе: Черский И. Д.  Неопубликованные статьи, письма и дневники. Иркутск. 1956. 370 с. памылкова было пазначана, што помнік быў узьведзены “удзячнымі нашчадкамі” у 1943 годзе, што прывяло да дасьледчыцкіх непаразуменьняў.

 





 

     Пазьней пісалі: “На беразе Калымы ў цэнтральным паселішчы калгасу “Турваргін” стаіць гранітны абэліск, увянчаны мэталічным шарам. На ім - градусная вось зямлі, мацерыкі, акіяны. Тут парэшткі навукоўца, рэвалюцыянэра, выбітнага дасьледніка Яны, Індзігіркі і Калымы Івана Дзяменцьевіча Чэрскага. Помнік усталявалі працаўнікі Дальбуда - тыя, хто дастае цяпер і ставіць на службу Радзіме незьлічоныя багацьці ў горнай краіне, названай імем Івана Дзяменцьевіча Чэрскага, тыя, хто непазнавальна пераўтварыў гэты “край сьвету” за нейкія два дзесяткі гадоў, пабудаваў рудні, капальні, добраўпарадкаваныя мястэчкі, праклаў аўтастрады і лініі высакавольтных электраперадач”. /В. Иванов.  Памятник ученому-революционеру. // Социалистическая Якутия. Якутск. № 133. 7 июня 1957. С. 3./

    А калі ўладарныя “удзячныя нашчадкі” пакінулі Калыму, і пра іх трохі пазабываліся, то ў буклеце “По историческим и памятным местам Нижней Колымы”. (Автор составитель Г. В. Самойлова) [п. Черский. 1988.] ужо паведамляецца, што гэты помнік узьведзены па ініцыятыве начальніка Калыма-Індзігірскага параходзтва А. Лелікава.

 

 

 


 



    У 1992 годзе ў п. Чэрскім [у 1963 г. п. Нижнія Крыжы атрымаў статус рабочага пасёлка і назву Чэрскі] быў пастаўлены яшчэ адзін помнік Яну Чэрскаму (скульптар М. Нікіцін з Санкт-Пецярбурга).

 


 

    У 2001 г. у Якуцку ля касьцёла быў адкрыты Помнік сасланым палякам - ахвярам масавых рэпрэсій і выбітным дасьледчыкам Сыбіры, культуры і мовы якутаў – Вацлаву Серашэўскаму, Эдуарду Пякарскаму, Яну Чэрскому і Аляксандру Чэканоўскому, які быў узьведзены на ахвяраваньні з Польшчы. Прынамсі, на ім было пазначана:

 

 

 

    Зразумела, Беларусь да гэтага ня мае аніякага дачыненьня.

    Вядомы беларускі апісальнік роднага краю Яраслаў Пархута, які адведаў радзіму вядомага дасьледчыка Сыбіры Яна Чэрскага, пакінуў гэткі запіс:

     [Мясцовы жыхар Лістападзкі казаў]:

    - Вось тут і Чэрскія жылі. Крыху на схіле дом іхні стаяў. Ву-нь дзядзінец відзён! Там, дзе стары падмурак чырванее

    Цагляны падмурак - высокі. Ён нагадваў ніжні паверх і, відаць, быў сховішчам для рознай хатняй спажывы і абаронай ад буйных вясновых вод. Драўляная надбудова даўно адбыла свой век, даўно спарахнела, рассыпалася, і ўзвышаецца над дзядзінцам толькі куча друзу.

    - Пасьля рэвалюцыі тут першая ў акрузе камуна была. Бацька мой у ёй камунарыў.

    А я пазіраю туды, на дуброву, якая адсюль так добра глядзіцца, на той лясны масіў і гадаю, а ці не тут хаваўся Чэрскі пасьля разгрому паўстаньня? А ці не тут схапілі юнака царскія служкі, каб потым закаваць у кайданы.

    Да нас падыходзяць пажылыя жанчыны, колішнія камунаркі, падключаюцца да гаворкі.

    - Гадоў дзесяць начальнікі прыяжджалі. Агледзіны рабілі. Казалі помнік нашаму Чэрскаму стаўляць будуць.

    Другая – маладзейшая – у роздуме дадала:

    - Што помнік! Найлепшы помнік гэта памяць людзкая”.

    /Яраслаў Пархута Я.  Рака яго дзяцінства. // Родная прырода. № 2. Мінск. 1979. С. 15./

    Але якой памяці можна чакаць ад нашчадкаў тых, хто выдаў паўстанца Яна Чэрскага царскім катам ды грэбуе беларускай мовай...

    Айта Засранка,

    Койданава

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz