ЭКАЛЯГІЧНЫ ШПІЁН I... КЛОПАТЫ ПРА ГАЛОЎНАЕ
*
...Прытрымліваючыся прынцыпу “неабыякавага чытаньня”, А. Карлюксвіч, зьвяртаючыся да творчасьці таго ці іншага пісьменьніка, зыходзіць з таго каб зацікавіць чытача, выклікаць жаданьне прачытаць пэўныя яго творы. Калі ж гэтае імя на слыху, намагаецца знайсьці такія аспэкты, каб “знаёмец” раскрыўся сваімі малавядомымі гранямі. Гэта, прынамсі, тычыцца знакамітага савецкага пісьменьніка Юрыя Рытхэў.
Заінтрыгоўвае ўжо назва дыялёга з ім — “Юрый Рытхэў: унук шамана і экалягічны шпіён”. Гутарыў А. Карлюкевіч з пісьменьнікам яшчэ пры ягоным жыцьці, у 2003 годзе. Ю. Рытхэў не стала праз пяць гадоў. Тым больш цяпер цікава прачытаць развагі пра час і сябе таго, хто, як ніхто іншы, сказаў праўду пра свой народ, пазнаёміў з яго побытам. Канечне, найперш праз свае мастацкія творы, а любімым ягоным жанрам зьяўляўся раман.
Добра памятаю, якое вялікае ўражаньне некалі зрабіла на мяне дылёгія Ю. Рытхэў, што складаецца з раманаў “Сон у пачатку туману” і “Шэрань на парозе”. Гэтае ўражаньне ўзмацнілася яшчэ і таму, што чытаў іх, калі, служачы ў войску, знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Якутыі. Ад Якутыі да роднай Ю. Рытхэў Чукоткі — далекавата. Хоць паняцьце “далекавата” — у дадзеным выпадку адноснае.
Калі прытрымлівацца эўрапейскіх мерак, то і сапраўды так. У Сыбіры ж, на Далёкім Усходзе, бліжэй да Ледавітага акіяна іншае ўспрыманьне адлегласьці. Там яе ў думках вызначаюць не кілямэтрамі ці дзесяткамі іх, а сотнямі кілямэтраў. Таму чукоцкія рэаліі шмат у чым успрымаліся мною падобнымі на якуцкія. Чытаючы гэтыя раманы, я не толькі пазнаваў Чукотку, па-новаму адкрываў для сябе і Якутыю, якую, за некалькі месяцаў знаходжаньня ў ёй, па-сапраўднаму палюбіў.
Прачытаўшы аповед А. Карлюкевіча пра Ю. Рытхэў, не сумняваюся, што шмат хто пасьпяшаецца ў бібліятэку, каб знайсьці ў ёй кнігі гэтага выдатнага майстра слова. Толькі знайсьці іх, бадай, будзе і няпроста. На час гутаркі Ю. Рытхэў на савецкай постпрасторы выдаваўся мала. Затое, як ніколі раней, ён стаў “сваім” у далёкім замежжы. Яго кнігі выходзілі на Захадзе, у Японіі, Кітаі. Асабліва зацікавіліся імі нямецкія перакладчыкі. Адпаведна выдавецтвы і запальвалі перад яго творамі зялёнае сьвятло.
Пра гэта таксама можна даведацца з дыялёгу А. Карлюкевіча і Ю. Рытхэў. Сымптаматычна тое, што аўтар “Неабыякага чытаньня...” гаворку скіроўвае якраз у такі напрамак, калі прачытаным нельга не зацікавіцца. Маю на ўвазе не толькі згаданы дыялёг. А і тое, як складваўся творчы лёс Ю. Рытхэў у далёка няпростыя гады перабудовы.
Пра што гэта сьведчыць? Ды пра пра тое, што А. Карлюксвіч да гутаркі з Ю. Рытхэў загадзя падрыхтаваўся, ён дэталёва пазнаёміўся з ягонай творчасьцю. Вызначыў для сябе і тыя ягоныя жыцьцёвыя аспэкты (не толькі творчыя), да якіх чытач не застанецца абыякавым. Адсюль зьявіліся і зьвесткі пра “шаманства” Ю. Рытхэў. Дый пра ягонае “экалягічнае шпіёнства”.
Дарэчы, “шпіёнам” ён стаў невыпадкова. У сувязі з гэтым, думаецца, пра ягонае “шпіёнства” лепш даведацца з вуснаў самога Юрыя Сяргеевіча: “[...] не мог не показывать, не мог не говорить [...] о тех бедах, что несёт цивилизация в мир первозданной природы. За что не раз получал от цензуры «на полную катушку». Север как-то вдруг стал военным полигоном. На меня, собирающего материал об экологических бедствиях, для пущей убедительности и доказательности фотографирующего изрезанную и израненную тундру, смотрели как на американского шпиона. Если хотите, я и был международным экологическим шпионом, потому что собирал эту боль природы, старался обо всем сказать вслух. Часто бывал в Европе и на Аляске, не боялся сравнивать. Словом, «работал» на все экологические разведки мира сразу”.
Не пабаяўся А. Карлюкевіч задаць свайму суразмоўцу і, як каму-небудзь можа падацца, нетактоўнае пытаньне. Гэта тычылася яшчэ нядаўна вельмі распаўсюджаных анэкдотаў пра чукчаў. Па праўдзе кажучы, і не мог задаць яго ці не самаму вядомаму чукчу. Ведаў, што Ю. Рытхэў нават напісаў раман “Чукоцкі анэкдот”, у якім расказаў пра тыя цяжкасьці, якія напаткалі яго супляменьнікаў апошнім часам. З вуснаў Юрыя Сяргеевіча прагучаў годны адказ: “Если представители народа вошли в орбиту анекдотов, то их народ можно считать великим. Армяне, грузины, русские, евреи... Это великие народы. И чукчи через анекдоты как равные причастны к их братству”.
Дыялёг “Юрый Рытхэў: унук шамана і экалягічны шпіён” — не такі і аб’ёмны. Ды, вядома, справа не ў аб’ёме таго ці іншага літаратурнага матэрыялу. Куды важней тое, як шмат ім сказана, наколькі чытач атрымлівае для сябе вычарпальную інфармацыю па пытаньнях, якія закранаюцца. Дый яшчэ калі яна спаталяе ягоную прагу пашырыць свой кругагляд. У чым дапаўняе ягоны эрудычны запас.
У згаданым дыялёгу ўсё гэта і ёсьць. Дзякуючы таму, што начытанасьць, эрудзіраванасьць самога А. Карлюкевіча спрыяе таму, каб і іншыя разумелі, як гэта важна пашыраць свой кругагляд, не замыкацца толькі на матэрыяльна-фінансавых каштоўнасьцях, што, на жаль, даволі часта назіраецца ў наш час...
[C. 169-170.]
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz