wtorek, 27 lipca 2021

ЎЎЎ 1. Эльгэна Брахун. Леся Беларуска або Валя Каўтун ды натхняльная Калыма. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2021.

 

    Ларыса Пятроўна Жылуновіч (Жылановіч), у замужжы Марозава (сястра па мужы Паўліка Марозава) – прыдуманая ашуканцам-лягернікам Васілём Малагушам, ды ашуканкай-пісьменьніцай Валянцінай Каўтун, са сваёй таваркай, ашуканкай Алай Канапелькай - калымская лягерніца Леся Беларуска (Эриния), ад імя якой Каўтуніха, галава хаўрусьнікаў, задаволена пасьмейваючыся, пісала вершы [магчыма ў Каўтун ёсьць і нязнаны варыянт Эльзы Беларускі, якая пад час ВАВ выходзіць замуж за ээсаўца, якога свае расстрэльваюць, а яе адпраўляюць у нямецкі лягер сьмерці (ёю там асабіста апекваецца Гэрынг), дзе яна (Валянціна Каўтун) піша патрыятычныя вершы на нямецкай мове.].

    Паводле ашуканцаў, Ларыса нарадзілася ў Маладэчне (магчыма каталічка), дзе і працавала настаўніцай, атрымаўшы пэдагагічную адукацыю.

    22 траўня 1938 г. яна выйшла замуж за афіцэра НКУС Аляксея Марозава (верагодна расейца), які, пэўна, працаваў пад прыкрыцьцём па варожай тэрыторыі, бо Маладэчна на той час было павятовым местам у Віленскім ваяводзтве Польскай рэспублікі, або Ларыса зьбегла ў Савецкую Беларусь, бо, паводле Каўтун, у дзень вясельля была першы раз затрыманая ды дастаўленая ў НКУС. У канцы ліпеня 1938 г. ейны каханы муж быў арыштаваны ды расстраляны сваімі, сама ж яна, пэўна здолела зьбегчы назад у Польшчу, дзе была арыштаваная ў студзені 1939 г., калі Маладэчна ужо было ў складзе БССР (СССР).

    Ларыса Марозава за прыналежнасьць да нацыяналістычнай арганізацыі была асуджаная на 10 гадоў лягераў. Пакараньне адбывала ў Дальбудзе, у жаночым лягеры Эльгэн, дзе працавала на лесапавале ды пісала (у асобным кабінэце, бо ёю апекваўся Яжоў) расейскамоўныя вершы пад псэўданімам Эриния (багіня помсты ды адплаты ў старажытных грэкаў), а псэўданімам Леся Беларуска яна падпісвала толькі свае беларускія вершы. Зьбірала, бо мела вольнае хаджэньне, лягерны эльгэнскі фальклёр, які занатоўвала ў таўшчэзных сшытках. Шмат ейных рукапісаў, хаця ў лягерніцаў ня было паперы, пазабіралі падчас ператрусу змрочныя ахоўнікі.

    У Якуцку, паводле пулікацыяў хаўрусьнікаў, рабілася спробы адшукаць сьляды Ларысы Марозавай. Дзеля гэтага была прагледжаная картатэка вязьняў Дальбуду, якая захоўвалася ў Архіве МУС РС(Я). Але зьвестак на Ларысу Марозаву не знайшлося – адно толькі больш-менш падыходзячае было занатавана на адной картцы: “Морозова Любовь Николаевна. 29 августа 1938 г. в Совжелдорляг НКВД.” Супрацоўнікі архіву, аднесьліся зразуменьнем да справы ды “прабілі” Ларысу Марозаву па сваіх базах, але вынік быў ня суцяшальны...


 

    У Эльгене, па вэрсіі хаўрусьнікаў, Ларыса даведалася, што яе горача каханы муж, НКУСавец Аляксей, быў расстраляны яшчэ ў 1938 годзе, бо ў Маладэчна гэтага яна ня ведала. Васіль Малагуша, былы калымскі цярплівец, з якім па загаду Каўтун, уступіла ў кантакт Ала Канапелька, распавёў байку, што Ларыса Марозава ў пачатку студзеня 1948 году ў роспачы выйшла з бараку ды не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замёрзлай у сумёце...

 

    Валянціна Новік (Каўтун) – нар. 6 красавіка 1946 г у в. Дземяхі Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці БССР (СССР), у сям’і настаўніка. У 1963 г. скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянэрважатаю ў Паршавіцкай сярэдняй школе Пінскага раёну.

    У 1964 г. паступіла на філялягічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а з 4 курсу перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які скончыла ў 1969 г. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры ў Варнянскай сярэдняй школе Астравецкага раёну (1969-1970), літкансультанткай “Сельской газеты” (1970-1976). Ад 1976 г. літсупрацоўніца, а ад 1979 г. рэдактарка аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”, ад 1982 г. загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва “Юнацтва”.

    На гэтай пасадзе В. Каўтун ператварыла ў “рэдакцыйны пыл” пісьменьніка Івана Ласкова, які пражываў ў Якуцку, напісаўшы разгромную рэцэнзію на ягоную аповесьць “Пішчальнікі не пішчаць”, пазначыўшы што “твор нельга друкаваць”, хаця аповесьць ужо была заплянаваная на выданьне ў 1985 г.

    Ад 1990 г. Валянціна Каўтун старшая рэдактарка аддзелу прозы часопісу “Полымя”.

    У верасьні 1991 г. сп. Яўген Лецка (на той час заарганізатар Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”), акторка Тацьцяна Мархель, народны майстра па кераміцы Сымон Саўрыцкі ды фальклёрны ансамбаль “Рунь” Беларускага тэхналягічнага інстытуту імя С. М. Кірава, наведалі сваіх землякоў у Якуцку дзеля азнаямленьня з дзейнасьцю мясцовай суполкі “Суродзіч”. /Прысутны.  Госьці з Беларусі ў Якуцку. // Голас часу. Лондан. № 1. 1992. Б. 26./ Афіцыйна гэтае мерапрыемства называлася “Правядзеньне культурнай праграмы «Дні Бацькаўшчыны” у Якуціі з удзелам сьпеўна-танцавальнага гурта «Рунь»”. /Хроніка дзейнасці Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Бацькаўшчына». Дзесяць год (1990-2000 гг.)”. Мінск. 2000. С. 1./. Гасьцей з Беларусі адразу аэрапорт Якуцка не прыняў з-за кепскага надвор’я, што зачаста бывала, а накіраваў часова ў аэрапорт Магадану. Калі падарожнікі праз некалькі гадзінаў вярнуліся ў Якуцк, то ўсе яны былі задаволеныя, што пабывалі “вязьнямі Калымы”. Шкада, што з імі ня было Каўтун, бо ўжо на законнай паставе яна магла казаць, што таксама была “вязьнем Калымы”...

    У 1977-1980 гг. Валянціна Каўтун вучылася ў асьпірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Кандыдатка філялягічных навук. Сябра СП СССР ад 1976 г. Памерла 30 красавіка 2011 г. у месьце Пінск Рэспублікі Беларусь.

    Таксама пра лёс Ларысы Марозавай усё піша кнігу беларускі гісторык ды пісьменьнік Анатоль Валахановіч з Койданаўшчыны.

    Літаратура:

*    Малагуша В.  Дорогие мои “Эльгенчанки». // Вечерний Минск. Минск. № 81. 28 апреля 1995. С. 5.

*    Малагуша В. А.  «И под стихи я забиваю сваи...» Что мы знаем о Лесе Белоруске? // Здравый смысл. Минск. № 30. 23-30 июля 1997. С. 4.

*    Беларуска Леся.  Малітва да Калымы. Вершы. заключнае слова Алы Канапелькі. Публікацыя Алы Канапелькі, Валянціны Коўтун, Васіля Малагушы. // Полымя. № 12. Мінск. 1997. С. 148-172.

*    Канапелька А.  Леся Беларуска: “Без мяне праўда майго народа будзе няпоўнай...” // Алеся. Работніца і сялянка. № 1. Мінск. 1998. С. 14-15.

*    Беларуска Леся. Вершы. Публікацыю падрыхтавалі А. Канапелька, В. Коўтун, В. Малагуша. // Полымя. № 3. Мінск. 1999. С. 136-138.

*    Хлебников О.  Кремлёвский орел и Эриния. // Новая газета. Москва. № 60. 30 октября-5 ноября 2000. С. 21.

*    Белоруска Л.  Стихи. Перевод Галины Умывакиной под редакцией О. Хлебникова. // Новая газета. Москва. № 60. 30 октября-5 ноября 2000. С. 21.

*    Наливайко Б.  «Как Паганини на одной струне». // Во славу Родины. Минск. № 184. 30 сентября 2003. С. 4.

*    Леся Беларуска (? – 1948, лагер Эльген, Якуція). // Краса і сіла. Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя. Склад. М. Скобла. Мінск. 2003. С. 301-303.

*    Марозава Ларыса Пятроўна. // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991. Энціклапедычны даведнік у трох тамах. Т. 2. Мінск. 2003. С. 73-74.

*    Малагуша В.  «Колымская амазонка». Кто она - Леся Белоруска? Подготовила к печати Елена Кобец-Филимонова. // Труд 7. Минск. № 66. 30 августа - 5 сентября 2007. С. 13.

*    Леся Беларуска. // Алена Кобец-Філімонова. Карэльскія Курапаты 1937-1938 (расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі). Рэха ГУЛАГА. Мінск. 2007. С. 171-173.

*    Галубовіч Л.  Сястра наша Леся… // Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 8. 22 лютага 2008. С. 6.

*    Капа Н.  Справа Лесі Беларускі. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 19. 9 мая 2008. С. 14.

*    Коўтун В.  Малітва Лесі Беларускі. Запісала Вольга Мядзведзева. // Звязда. Мінск. № 79. 30 красавіка 2009. С. 5.

*    Дорская С.  Справа Лесі Беларускі раскрытая. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 31. 21 жніўня 2009. С. 4.

*    Леся Беларуска (Коўтун Валянціна Міхайлаўна).  Малітва да Калымы. Лісты з «Эльгена». Мінск. 2009. С. 72 с.

*    Нуждзіна Т. С.  Лагерны міф і мастацкая рэальнасць: паэтычны свет Валянціны Коўтун на сумежжы стагоддзяў. // VII рэспубліканскія Калеснікаўскія чытанні. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (г. Брэст, 15 снежня 2009 г.). У двух частках. Ч. 1. Брэст. 2010. С. 141-147.

*    Локун В.  Малітва, звернутая да людзей. // Маладосць. Мінск. № 4. 2010. С. 128-131.

*    Валянціна Коўтун і Леся Беларуска. // Віктар Шніп.  Пугачоўскі цырульнік. Дзённікавая проза паэта. Мінск. 2013. С. 186.

*    Жыбуль В.  “Сэрца Requiem спявае...” Невядомыя вершы Ядвігі Бяганскай. // Наша Вера. № 1. Мінск. 2018. С. 53.

*    Леся Беларуска. // Уладзімер Арлоў.  Імёны Свабоды. 4-е выд., дап. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. 2020. С. 230-231.

    Эльгэна Брахун,

    Койданава

 









 






 

                                                     ДОРОГИЕ МОИ «ЭЛЬГЕНЧАНКИ»

    За восемь лет неволи прошел немало тюрем и лагерей Крайнего Севера. Последний год заключения мне довелось отбывать в известном женском лагере «Эльген». Это было в 1946 году. Подумалось: «Может, кого из знакомых встречу...»

    Сперва я побывал во всех бригадах и бараках как художник-оформитель. Узнав, что моих в «Эльгене» нет, стал искать коллег-литераторов. Ими оказались Евгения Гинзбург, Ядвига Беганская, Леся Беларуска. Во время нашей первой случайной встречи узнал, что из полутысячи конфискованных при аресте книг ей было жаль только одну — «Монадологию» Готфрида Лейбница 1714 года издания. Леся свято чтила и Павла Флоренского. Среди любимых поэтов назвала Марину Цветаеву, Лесю Украинку, Юлию Жадовскую... По моей просьбе прочитала отрывок из какого-то стихотворения. Я слушал, невольно любуясь ее ровными белоснежными зубами.

    — Скажите, Леся, как вам удалось сохранить зубы от цинги? — спросил я.

    Она расхохоталась, прикрыв рот рукавичкой. А потом призналась:

    — Пью экстракт стланика, чищу зубы снежком...

    Вскоре меня заинтересовали распространявшиеся среди заключенных стихи. Правда, мне довелось всего один раз перелистать талантливые «Колымские тетради» Леси Беларуски.

    Во время одного из посещений бригады лесоповала, где бригадиром была Елена Груббе, а Леся Беларуска ее учетчицей, я узнал о том, что кабинку бригадира часто обыскивают. Я тогда жил в клубе, предложил спрятать тетради Леси там, но женщины со мной не согласились.

    Перед самым освобождением, за две недели до нового, 1948 года, обе тетради Леси исчезли.

    Леся стала замкнутой, ночами о чем-то думала. Я уже знал, что была она родом из Молодечно, арестовали ее за якобы принадлежность к какой-то националистической контрреволюционной организации. Леся была очаровательна, поэтому ее не раз сватали в домработницы к большим начальникам, но она была гордой и допоздна тягала в лесу тяжелую пилу. А после скудного ужина, открыв дверцу печки-бочки, писала свои откровения. Любопытным объясняла, что пишет письма своей матуле на материк. Но мамы у нее тогда уже не было. Она умерла сразу же после ареста мужа. Алеся знала, что отца приговорили к расстрелу. Поэтому писать ей было некому. На этой «забытой Богом земле» полностью доверяла она только одной женщине — своей названной сестре Елене Груббе, которая позже стала моей женой.

    Под Новый год, после тостов за счастье, Леся вышла из барака «подышать свежим воздухом», ушла в тайгу и не вернулась. Позже в ее кармане нашли маленькую записку: «Леночка! И ты, матулечка моя, Беларусь! Не судите меня строго. Ведь я не сдалась. Я отомстила недругу. Чем могла. Жизнью. По верованию наших с Василем предков память — Бог-отец, разум — Бог-сын, воля — Бог-дух святой. Они, недруги, отобрали сначала юность, любовь, здоровье, а теперь — память.

    То, что осталось у тебя, Леночка, в памяти, пусть В. запишет и попробует донести до моих земляков. Продиктуй ему все, что знаешь обо мне. Посещение кем-либо из вас моей родной земли будет лучшим венком на мою символическую могилу. Целую тебя; моя отрада, в самые трагические дни моей жизни. Леся. Иду в тайгу, а в уме вертится отрывок из «Последнего верблюда» — «Магадан, Магадан, сколько слез, сколько ран...»

    Дело в том, что автором той поэмы, которая впоследствии стала песней, был я.

    Благодаря Елене Груббе, ее феноменальной памяти, мы имеем возможность ознакомиться с некоторыми стихами поэтессы Леси Беларуски.

        Здесь люди от горя

                           сходили с ума.

        Их в черную робу рядили,

        И в глубоких снегах твоих,

        Колыма,

        Они в мир иной уходили.

       «Эльген», 1945 г.

    Хранятся в моем семейном журналистском архиве и другие стихи Леси Беларуски, вот только настоящего имени этой удивительной женщины я так и не узнал. Пишу в надежде, что откликнутся те, кто ее знал и все еще помнит. Подробно о том, что я написал, можно будет прочесть в моей книге «Колымская быль», работа над которой находится в стадии завершения.

    Василий МАЛАГУША,

    бывший узник ряда тюрем и колымских лагерей.

    [С. 5.]

 

 

 

                                                     И ПОД СТИХИ Я ЗАБИВАЮ СВАИ...

                                                          Что мы знаем о Лесе Белоруске?

    *

    Василий Андреевич Малагуша будучи ассистентом кафедры русского языка и литературы пединститута в г. Николаеве, был арестован в 1937 г. по необоснованному обвинению в терроризме и измене Родине». Отбыл весь срок наказания, а в 1983 г. был полностью реабилитирован. Сейчас ему 85 лет. Живет в Минске.

    Мы публикуем фрагменты его воспоминаний о неизвестной, талантливой белорусской поэтессе Ларисе Морозовой, погибшей в сталинских лагерях, литературный псевдоним которой — Леся Белоруска и Эриния. В этом году — 49 лет со дня ее смерти.

    *

    1946 год.

    Пройдя через несколько тюрем и лагерей, последних два года десятилетнего срока я отбывал в Северном управлении ГУЛАГа, в женском лагпункте «Эльген», окруженном в два ряда колючей проволокой, со сторожевыми вышками, прославившимся, как «остров колымских амазонок». Кого здесь только не было! Ученые, писатели, педагоги, общественные деятели и просто состоявшие в родстве с расстрелянными «врагами народа». И все эти советские женщины, верой и правдой служившие своему Отечеству, на долгие годы были заклеймены: от ЧЕСИрок (членов семей изменников Родины) до шпионок, диверсанток и пр. Из многих отдаленных мужских лагерей прибывали сюда освобожденные политзэки в надежде отыскать своих жен, сестер, невест, матерей.

    Первым делом побывал я во всех бригадах и бараках. Никого из близких не нашел. Зато познакомился с интересными людьми, среди которых оказались знаменитости — Евгения Гинзбург (Россия), писательница Зинаида Тулуб (Украина), а также Ядвига Беганская и Лариса Морозова (Беларусь). Медсестра лагпункта Евгения Гинзбург познакомила меня с поэтессой из Беларуси. Тихая, задумчивая, необыкновенно обаятельная, она оказалась очень деятельным н мужественным человеком. Евгения Гинзбург с ходу так мне ее охарактеризовала:

    — Это пария... бесправный отверженный человек. Как все мы. Но она — оппозиционер!

    Леся Белоруска (Лариса Морозова) родилась в городе Молодечно, по образованию педагог. Арестовали ее в 1937-м., обвинив в принадлежности к несуществовавшей организации националистов. «Тройкой» НКВД была осуждена к 10 годам лагерей. Срок наказания отбывала так же, как и я, на Крайнем Севере, работая в основном на лесоповале. Умерла за несколько дней до освобождения в 1948 году. Вместе с долгожданной вестью о свободе она узнала, что самый дорогой и любимый человек, старший лейтенант Алексей Морозов, ее муж, которого она боготворила, надежда на встречу с которым помогала ей выжить, вынести все тяготы подневольной лагерной жизни, еще в 1937 году был расстрелян. Измученная десятилетней лагерной жизнью, непосильным трудом, с подорванным здоровьем Леся Белоруска не смогла вынести этого удара. В январе 1948 года поэтесса ушла из жизни, замерзнув. Там и лежит она, «успокоенная вечной мерзлотой».

    Стихи она писала где придется — в перерывах на лесоповале, в ночное время, когда все спали, при свете пылающих дров в печке-бочке... Писала на родном белорусском языке, начав и закончив свою литературную деятельность в заключении. К сожалению, оригиналы стихов пропали в лагере, остались только те, которые я успел перевести на русский, авторизованные Ларисой.

    Однажды Евгения Гинзбург мне сказала:

    — Я первая написала бы письмо белорусскому правительству, чтобы обеспечили этому человеку нормальные условия, поэтессе. Это невообразимое талантаще! Не закончив никаких инязов, во время учебы в пединституте она в совершенстве овладела английским, французским, а здесь, на лесоповале, изучает иврит...

    Она собирала фольклор среди белорусов, записывала песни, прибаутки, привезенные земляками с собой и рожденные в лагере. А я переводил это все на язык, понятный всем заключенным. Я успел закончить литературно-лингвистический факультет, но такими обширными знаниями, как она, не обладал. Она критик и философ, и поэт. С ней можно было говорить на любые темы.

    Когда я оказался в бригаде Елены Груббе, то она, ставшая впоследствии моей женой, доверилась мне и показала рукописи поэтессы. Леся и Лена были близкими подругами. Она заканчивала работу над двумя томами: первый — прозы «Сага о вечной мерзлоте», второй — поэзии «Я — голос ваш», с эпиграфом из Ахматовой «Я — голос ваш, жар вашего дыханья». Первый труд — философский, второй — поэтический. Меня поразила своей талантливостью книга поэзии. В ней преобладала тема ностальгии по родному краю, любимой матери Беларуси и особое место было отведено «золотому детству» и «лучшему в мире городу Молодечно»...

    *

    Материал предоставлен редакцией бюллетеня «Рэха ГУЛАГА» Белорусской ассоциации жертв политических репрессий.

    [С. 4.]

 









 

    Я ГОЛАС ВАШ

                                            Без мяне праўда майго народа будзе няпоўнай.

                                                                                           Леся БЕЛАРУСКА

    Мінае час, але з яго спратаў вяртаюцца да нас імёны, невядомыя ці забытыя. Так сталася, што з далечы 30 - 40-х гадоў нам адкрылася імя беларускай паэтэсы Лесі Беларускі. Некалькі дзесяткаў яе вершаў, што ацалелі ў памяці яе сяброў і дайшлі да нас, — сапраўдны падарунак у скарбніцу беларускай паэзіі.

    Пад апекай Святой Ефрасінні

    Ішоў міжнародны кангрэс, прысвечаны абароне правоў жанчын, наладжаны Усебеларускім жаночым фондам Святой Ефрасінні Полацкай. Слова папрасіў пажылы мужчына — сівенькі, з прасветленым тварам, — і з хваляваннем у голасе загаварыў. Ён прыйшоў сюды ў надзеі расказаць пра цудоўнага чалавека, выдатную паэтэсу, з якою лёс звёў яго на далёкай Калыме ў гады сталінскіх рэпрэсій. Вось ужо крыху больш за пяць гадоў ён жыве ў Мінску, але ні разу і нідзе не знайшоў і згадкі пра Лесю. І каб прысутныя зразумелі, што размова ідзе пра чалавека незвычайнага, таленавітага, Васіль Андрэевіч Малагуша — як пасля высветлілася, украінскі паэт, — прачытаў яе верш, прысвечаны Ефрасінні Полацкай.

    Верш, што прагучаў, не проста спадабаўся — ён уразіў. Так упершыню прысутныя пачулі імя невядомай дагэтуль Лесі Беларускі і яе вершы. У перапынку мы пазнаёміліся з Васілём Андрэевічам, а ўжо праз некалькі дзён ён запрасіў мяне завітаць да яго дамоў. І вось мы сядзім за шырокім сталом, які займае ледзь не палову невялікага пакойчыка, і Васіль Андрэевіч выкладвае перада мною папкі з паперамі, газетныя выразкі, ксеракопіі, часопісы, паштоўкі — усё, што нейкім чынам тычыцца Лесі.

    — Я раскажу вам усё, што ведаю, — паабяцаў гаспадар. — Вось вершы Лесі Беларускі, якія я вывез з Калымы. У яе былі два тоўстыя рукапісныя сшыткі: “Я голас ваш” — вершы і “Сага аб вечнай мерзлаце” — проза. Я іх чытаў. А вось гэтыя вершы, — ён падаў стос пажоўклых старонак, — я паклаў на рускую мову яшчэ там, у лагеры. Некаторыя запісаў пасля смерці Лесі: мне іх начытвала па памяці мая нябожчыца-жонка — Алена Грубэ, якую Леся лічыла названай сястрой. Алена кіравала на лесапавале той брыгадай, дзе працавала і Леся... Усё, што Леся давала мне перакладаць, я вяртаў ёй пры сустрэчы ці праз Алену: так хацела сама Леся. Пераклады яна ўважліва вычытвала, рабіла свае заўвагі і праўкі, а потым вяртала мне. Цяперашняя задача — вярнуць вершам іх арыгінальную беларускую мову, што было б самым годным ушанаваннем памяці таленавітай беларускі, жыццёвы шлях якой завяршыўся на далёкай Калыме.

    Так пачалася наша сумесная з Васілём Андрэевічам праца па вяртанні на радзіму вершаў Лесі Беларускі. Сумесная таму, што Васіль Малагуша звяраў кожны верш. I калі нарэшце ўсё было завершана, ён раптам заплакаў і сказаў:

    — Гэта яна!

    Пасля гэтага была перагорнута яшчэ адна старонка знаёмства і сяброўства Лесі з Васілём Андрэевічам, аб чым ён шмат расказваў. Мяркую, што некаторыя моманты будуць цікавыя і для чытачоў “Полымя”.

    Леся аднойчы сказала Васілю Андрэевічу, што не можа прэтэндаваць на месца ў гісторыі літаратуры, бо ад яе творчасці нічога не засталося. Але яна хацела, каб пра яе ведалі...

    — Як жа яна марыла, што землякі прачытаюць яе вершы! Толькі і жыла, што надзеяй і — радзімай, якую заўсёды называла няйначай як “мая матулька Беларусь”.

    Дарэчы, Леся верыла ў манады, бо некалі захаплялася “Манадалогіяй” нямецкага філосафа-ідэаліста Готфрыда Вільгельма Лейбніца. Рэчаісны свет, згодна яго вучэнню, складаецца з мноства псіхічна дзейсных субстанцый — манад, якія знаходзяцца паміж сабою ў гарманічных адносінах. Леся лічыла, што ў “светлай” асобы існуе на свеце вечны сябар і ахоўнік — жыватворны дух, заключаны ў манадах. Мяркую, вобраз Ефрасінні Полацкай уяўляўся Лесі родным па духу, і святая апякунка беларускай зямлі дапамагала ёй жыць і тварыць у няволі на далёкай Калыме: “Нас дзве сястры: адна — на Калыме, другая — у Ерусаліме...” Безумоўна, гэты верш быў невыпадковы ў творчасці Лесі. Ён — вынік роздумаў, адлюстраванне светапогляду аўтаркі. I калі так, то пад апекай святой Ефрасінні вяртаецца сёння да нас Леся Беларуска. Без яе, на думку самой паэтэсы, праўда народа будзе няпоўнай.

    Эрынія

    Стаяла залатая таежная восень 1946 года. Лёс выгнанніка і “ворага народа” распарадзіўся так, што менавіта ў гэты час, пасля васьмі з паловай гадоў на залатых прыісках, Васіль Андрэевіч быў прызначаны мастаком-афарміцелем у жаночы лагер Паўночнага Упраўлення Дальбуда на Калыме — “Эльген”. “Эльген” у перакладзе з якуцкай мовы — “мёртвы”. Для тысяч савецкіх людзей “Эльген” — боль і адчай, маўклівы помнік сталінскім рэпрэсіям. Маўклівы, але не бязмоўны. Менавіта тут былі сабраны жанчыны, імёны некаторых з якіх сёння добра вядомы: Ядвіга Бяганская, Зінаіда Голуб (украінская пісьменніца), Яўгенія Гінзбург, якая пасля расказала пра гэты лагер у аўтабіяграфічным творы “Круты маршрут”. Сярод іх была і Леся Беларуска. Сапраўднае імя Лесі — Ларыса Пятроўна Марозава. Марозава — прозвішча па мужу. Дзявочае нам пакуль невядомае. Псеўданім Леся Беларуска быў абраны, відаць, па аналогіі з Лесяй Украінкай. Абедзвюх паэтэс звалі Ларысамі, і імя па бацьку яны таксама мелі аднолькавае. Але гэтым псеўданімам Леся падпісвала толькі свае беларускамоўныя творы: вершы “Я — голас ваш” і прозу “Сага аб вечнай мерзлаце”. У самім лагеры вершы Л. П. Марозавай разыходзіліся пад псеўданімам Эрынія.

    Ларыса Пятроўна ў лагеры хавала сваё аўтарства. I не дзіўна. За такія творы яе чакаў у лепшым выпадку яшчэ адзін дзесяцігадовы тэрмін. Калі не расстрэл. Лагернае начальства старалася высветліць, хто хаваецца за псеўданімам Эрынія, бо творы Марозавай былі не проста вершамі. Гэта быў сапраўдны выклік існаваўшай сістэме, тым больш, што вобраз “крамлёўскага арла” паэтэса падавала як крывавага, бязлітаснага і нікчэмнага драпежніка. Пры арышце ў бібліятэцы Ларысы была знойдзена кніга вядомага англійскага пісьменніка Рычарда Олдынгтана “Усе людзі — ворагі”, на кнізе Ларыса дадала яшчэ слова — народа. Атрымалася назва — “Усе людзі — ворагі народа”.

    Менавіта пачуццё пагарды, а не страху, характарызавала Ларысу як Асобу і напаўняла яе напісаныя на Калыме вершы. Некаторыя з іх сталі песнямі; мелодыю Ларьіса прыдумвала сама (“Малітва да Калымы”, “Мне балюча”, “Чаму?”, “Цішыня”).

    Дарэчы, Яўгенія Сямёнаўна Гінзбург параўноўвала Эрынію з Ганнай Ахматавай. “У лагеры ёсць паэтэса размаху Ганны Ахматавай, — аднойчы сказала Я. С. Гінзбург Васілю Малагушу. — Яна хаваецца пад псеўданімам Эрынія. Але я не ведаю, хто гэта. Я. Гінзбург на той час працавала медсястрой у лагерным медпункце і неаднойчы лекавала Эрынію ад прастуды. Аднак, ведаючы яе як збіральніцу лагерыстыкі, называла проста “беларускай збіральніцай фальклору”. Менавіта яна, Гінзбург, пазней папярэдзіла Ларысу праз Васіля Андрэевіча, што ў лагеры пачынаюцца павальныя вобыскі, а значыць, запісы лагернай вуснай творчасці небяспечныя.

    Ларыса Марозава — дзіця свайго часу. Узгадаваная і выхаваная ім, яна, безумоўна, верыла ў яго ідэалы. Але талент, самастойнасць мыслення, непакорная натура ўзялі верх. Вершы Лесі Беларускі — паэзія барацьбы са сталінскім рэжымам. Па начах, калі барак правальваўся ў сон пасля цяжкага працоўнага дня, Ларыса сядала да печкі-бочкі і пры святле адчыненых дзверцаў пісала свае “лісты матульцы-Беларусі”. Маці Ларысы памерла, бацька быў расстраляны. Засталася толькі Беларусь.

    Паэтэса была ў вершах шчырай і бескампраміснай. Разумела, што яе творы — гістарычна праўдзівыя дакументы: сведкі на судзе часу. Разам з Аленаю Грубэ беларуская паэтэса збіралася наладзіць у бараку пад якое-небудзь свята вечар паэзіі пад назваю “Вярхоўная праўда жыцця”. Вось чаму Алена завучыла на памяць многія вершы сяброўкі і пазней змагла некаторыя з іх начытаць Васілю Андрэевічу. Запісы Ларысы і яе самастойную творчасць Алена Грубэ лічыла дакументам брыгады і часу: “Эрынія — багіня помсты і адплаты, якая ўзяла сабе імя роднай Беларусі... Толькі праз дзесяцігоддзі мы асмеліліся сказаць уголас пра тое, што адбывалася ў краіне, а яна гаварыла праўду ўжо ў той час”.

    З вершаў Ларысы Марозавай і са слоў Васіля Малагушы вядома, што паэтэса была родам з Маладзечна. З усіх дат яе жыцця вядомы дзве — дата смерці Ларысы і дзень яе шлюбу з Аляксеем Марозавым, афіцэрам НКУС. Вяселле адбылося 22 мая 1938 года. Маладыя пражылі разам тры месяцы.

    Аднак знамянальна, што якраз у дзень свайго вяселля Ларыса была прывезена ў прыёмную камісара НКУС Беларусі Бермана прама ў шлюбным уборы. Пакуль Ларыса чакала, калі яе паклічуць, у прыёмную ўвайшоў афіцэр. Убачыўшы ў такім месцы нявесту, моцна здзівіўся. Адчыніліся дзверы кабінета, адкуль выглянуў яго гаспадар.

    — Барыс Давыдавіч, — звярнуўся афіцэр да Бермана, — чаму тут гэта жанчына? Нешта тэрміновае?

    — Не, не, — Берман павярнуўся да Ларысы, — можаце ісці.

    — Ідзіце, калі спатрэбіцца — паклічам, — дадаў і афіцэр. Потым сказаў Берману: “Я прыйшоў прыняць справы. З сённяшняга дня я прызначаны новым камісарам НКУС Беларусі”.

    Гэта быў Аляксей Аляксеевіч Наседкін. Так Ларыса стала сведкаю змены шэфа НКУС рэспублікі. І сапраўды, Наседкін заняў гэтую пасаду 22 мая 1938 года. Але прабыў на ей толькі да 26 лістапада. Затым быў арыштаваны, асуджаны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

    Вяселле адбылося. Але жыццё маладых нагадвала жыццё на парахавой бочцы. Па расказах Ларысы, Аляксей Марозаў быў сумленным чалавекам. Тое, што адбывалася ў органах, яго не проста непакоіла. Адзін час у турмах і засценках НКУС сталі пашыранымі самазабойствы: арыштаваныя выкідваліся з вокнаў, падалі ў лесвічныя пралёты. Аляксей сцвярджаў, што на самой справе збітых і знявечаных людзей выкідвалі самі супрацоўнікі органаў. Часам выкідвалі ўжо мёртвых. З арыштаваных выбіваліся прызнанні, справы фабрыкаваліся.

    Вельмі хутка Аляксей Марозаў быў арыштаваны і расстраляны. Сама Ларыса была арыштавана ў студзені 1939 года і хутка ўжо была ў лагеры “Эльген”, дзе з цягам часу і пазнаёмілася з В. Малагушам.

    Тут прайшлі два чалавекі, а след застаўся адзін...”

    Сопка Грубэ... Гэта назва невялікіх выселак, што былі кіламетраў за дзесяць ад цэнтральнага лагпункта. У напрамку сопкі размяшчаўся асноўны гаспадарчы комплекс саўгаса: кароўнікі, птушкаферма, кантора прыёму і адпраўкі прадукцыі на прыіскі, медпункт Холадавай, названы па імені зняволенай доктаркі Холадавай, якая дасканала ведала, як лячыць прастуду, авітаміноз, цынгу. Дарэчы, праца на лесапавале была самай цяжкай і небяспечнай. У халявы валёнак, пад ватоўкі набіваліся брыкеты снегу, які не надта вытрасеш на 30 - 40-градусным марозе. Снег раставаў, жанчыны ўвесь час прастуджваліся, хварэлі. Падымацца на сопку было не так лёгка: “круты маршрут” (Яўгенія Гінзбург).

    Брыгада лесапавалу Алены Грубэ жыла больш-менш адасоблена ад лагера. Леся па просьбе жанчын з барака перасялілася жыць у брыгадзірскую каморку Грубэ. Паводле ўспамінаў гэтай жанчыны, Ларыса часта трызніла начамі, крычала ў сне. Ды і таемная літаратурная праца таксама знясільвала. Але побач была спагадлівая сяброўка. Гэта пра яе — Алену Грубэ, паэтка напісала: “Мяне ў Айчыне катавалі беларусы, і ратавалі латышы — у лагерах...”

    Паступова пачала Ларыса з даверам ставіцца і да Малагушы. Да таго ж, прабабка Васіля Андрэевіча, Маланка, была родам з Маладзечаншчыны. Таму так часта на Калыме згадвалася Беларусь. Адносіны паміж паэтамі цяплелі, расло сяброўства. Асабліва, калі Ларыса даведалася, што Васіль Малагуша і ёсць той самы Ашуг Алам, вершы якога да яе трапілі яшчэ раней, калі Ларыса збірала лагерны фальклор.

    Набліжалася трыццатая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У лагеры ўзнялася хваля павальных вобыскаў. Папярэджаны Яўгеніяй Гінзбург, Васіль Андрэевіч заспяшаўся на сопку да дзяўчат, прапанаваў схаваць сшыткі Лесі ў сябе, у клубе, дзе звычайна вобыскі не праводзіліся. Тыя запярэчылі, сказалі, што сшыткі ў надзейным месцы. Але аднойчы, вярнуўшыся з тайгі, знайшлі ўсё ў бараку і ў каморцы перавернутым дагары. Рэчы былі параскіданы, паўзрываны масніцы. Моця Абмежка, повар, сказала:

    — Во дурні, усё грошы шукаюць.

    А Ларыса недзе знікла, і Васіль Андрэевіч, які якраз у гэты час прыйшоў у брыгаду, кінуўся яе шукаць.

    І — знайшоў. Ларыса сядзела, прытуліўшыся спіною да залатога ствала лістоўніцы. Позірк яе быў знерухомлены. Не пачула прывітання, не рэагавала на словы, а толькі глядзела некуды ўдалеч і шаптала: «Вось яна, мая “Лясная песня”...» Потым прапанавала прайсці да яе любімай прасекі. Ужо ляжаў снег, месцамі глыбокі. Васіль Андрэевіч падхапіў Ларысу на рукі і панёс. Яны спыніліся каля дрэва, на якім рукою Ларысы было выразана імя каханага — Аляксей.

    Калі вярталіся назад, Ларыса з сумнай усмешкай заўважыла: “Паглядзі, тут прайшлі два чалавекі, а след застаўся адзін...” I ўзяла з яго абяцанне: прыехаць на родную Беларусь і расказаць землякам усё, што ведае пра яе.

    У знак пратэсту супраць учыненага гвалту і знікнення “дакументацыі брыгады” (рукапісаў Лесі) Алена Грубэ, брыгадзір, запатрабавала перавесці яе на іншую працу. Неўзабаве яе сапраўды перавялі на ферму, а ў канцы сорак сёмага пакінуў лагер і Васіль Малагуша: скончыўся яго дзесяцігадовы тэрмін. Васіль Андрэевіч пасяліўся ў пасёлку Таскан, непадалку ад “Эльгена”.

    На лесанарыхтоўках здарыўся прарыў, план быў завалены, і Алену Грубэ зноў... прызначылі брыгадзірам на лесапавал, а брыгаду закінулі далей у тайгу. Пачынаўся новы, 1948 год...

    Калі Васіль Малагуша зноў наведаўся ў брыгаду, яго чакала горкая навіна: загінула Ларыса Марозава. Алена перадала яму апошнюю вестачку ад сяброўкі — запіску, якую знайшлі ў кішэні яе ватоўкі...

    Пасля знікнення рукапісаў Ларыса замкнулася, амаль ні з кім не размаўляла. Прапала ўсё, што яна перадумала, чым жыла, што сведчыла. Але адна бяда не ходзіць. Падманная надзея, што жывы Аляксей, абярнулася жорсткай праўдай аб яго смерці. Відаць, аб гэтым ёй паведамілі з радзімы. Ларыса больш не бачыла, дзеля чаго ёй жыць. І калі ў брыгадзе святкавалі стары Новы год, непрыкметна выйшла за дзверы барака...

    Яе знайшлі ў сумёце, Ларыса яшчэ дыхала. Усіх уразіла, што на ёй быў пачарнелы ад часу вэлюм, які жанчына немаведама як пранесла праз ссылку. Выратаваць Ларысу не ўдалося. Недзе пад калымскаю скалою яе магіла, а ў небе кружаць таежныя птушкі.

    Некалькі гадоў Васіль Малагуша з Аленай Грубэ жылі на Калыме, потым пераехалі ў Кіргізію, у горад Фрунзе. Пасля смерці Алены Васіль Андрэевіч прыехаў у Мінск, купіў палову дома па вуліцы Мазырскай і жыве з прыёмным сынам Сашам. Гадаваць хлапчука яму дапамагае даўняя сяброўка юнацтва, светлы і залаты чалавек — Клаўдзія Якаўлеўна. Васіль Андрэевіч ехаў на Беларусь, каб выканаць наказ Лесі: расказаць пра яе землякам, перадаць вершы, што ацалелі. Аб гэтым прасіла Леся і ў прадсмяротнай запісцы, якую ён запомніў на ўсё жыццё:

    “Леначка! I ты, матулечка мая, Беларусь! Не судзіце мяне строга. Я ж не здалася. Я адпомсціла ворагу. Чым магла. Жыццём. Па вераваннях нашых з Васілём продкаў, памяць — Бог-Бацька, розум — Бог-Сын, воля — Бог-Дух Святы. Яны, ворагі, адабралі спачатку маладосць, каханне, здароўе, а цяпер — памяць.

    Тое, што засталося ў цябе, Леначка, у памяці, няхай В. (Васіль Андрэевіч Малагуша. — А. К.) запіша і паспрабуе данесці да маіх землякоў. Прадыктуй яму ўсё, што ведаеш пра мяне. Наведванне кім-небудзь з вас маёй роднай зямлі будзе лепшым вянком на маю магілу. Цалую цябе, мая радасць у самыя трагічныя дні майго жыцця. Іду ў тайгу, а ў галаве круціцца ўрывак з “Апошняга вярблюда”: “Магадан, Магадан, колькі слёз, колькі ран...”

    Аўтарам “Апошняга вярблюда”, згаданага Лесяй, быў Васіль Малагуша. Яго творчасць таксама чакае і патрабуе публікацыі. Ён зрабіў усё, што абяцаў Лесі — цяпер мы ведаем пра яе. Нам застаўся і вобраз Лесі, данесены на малюнку Васіля Малагушы. Ужо пасля страты сшыткаў ён аднойчы прыйшоў у брыгаду з алоўкам і на трыццаціградусным марозе за некалькі хвілін зрабіў партрэтную замалёўку. Паводле гэтага малюнка і з заўвагамі Васіля Андрэевіча малады беларускі мастак-графік Іван Лукін намаляваў графічны партрэт Лесі Беларускі.

    Якая яна была ў жыцці? Я дапытвалася аб гэтым у Васіля Андрэевіча. I ён праз хвіліну маўчання адказаў:

    — Прыгожая! I вочы блакітныя, як неба!

    Ала Канапелька

    [С. 165-170.]

 





 
 










 
 




 

 

    ВАСІЛЬ АНДРЭЕВІЧ МАЛАГУША, журналіст і паэт, быў асістэнтам кафедры рускай мовы і літаратуры педінстытута ў г. Нікалаеве (Украіна), калі яго ў 1937 г. арыштавалі па неабгрунтаваным абвінавачванні ў “тэрарызме і здрадзе Радзіме”. 10-гадовы тэрмін адбываў у турмах і паўночных лагерах, апошні лагпункт — Эльген на Калыме, дзе і пазнаёміўся з невядомай паэтэсай Лесяй Беларускай (Ларысай Пятроўнай Марозавай), якая таксама бязвінна адбывала 10-гадовы тэрмін за прыналежнасць да неіснаваўшай нацыяналістычнай арганізацыі ў Беларусі.

    Рэабілітаваны ў 1983 г. Пасля вызвалення жыў у г. Фрунзе (Кіргізія), затым пераехаў у Мінск. Памёр у 2007 г.

    Успаміны аб беларускай паэтэсе “Уйти в бессмертие” (першая назва “Бессмертие молодости”) упершыню друкуецца амаль поўнасцю.

    Успаміны друкаваліся (у скарачэнні) у інфармацыйным бюлетэні “Рэха ГУЛАГа” БААПР (Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій) у 1997 г. (30 кастрычніка) пад назвай “Леся Беларуска”; другі раз у газеце “Здравый смысл” (таксама ў скарачэнні) пад назвай “И под стихи я забниваю сваи... Что мы знаем о Лесе Белоруске?” (23 ліпеня 1997 г.); у інфармацыйным бюлетэні “Рэха ГУЛАГу” № 1 Аргкамі-тэта Года Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (май, 2007). Таксама ў скарачэнні. Апошні раз у газеце “Труд” (30 жніўня 2007) пад назвай “Колымская амазонка: Кто она — Леся Белоруска?”

    Успаміны друкаваліся разам з вершамі Лесі Беларускі ў аўтарызаваным перакладзе на рускую мову В. Малагушы.

    Васіль Андрэевіч Малагуша не аднойчы сустракаўся з пісьменніцай Аленай Кобец-Філімонавай, аўтарам гэтай кнігі, калі яна была прэзідэнтам БААПР. І напісаў успаміны па яе просьбе, а таксама перадаў ёй вершы Л. Беларускі ў сваім аўтарызаваным перакладзе (арыгіналы ў лагеры зніклі) і іншыя матэрыялы для архіва БААПР, якія маюць дачыненне да Л. Беларускі.

    *

                                                            УЙТИ В БЕССМЕРТИЕ

                                                                                Юность бескорыстна в помыслах

                                                                                своих, поэтому она наиболее

                                                                                глубоко охватывает мыслью и

                                                                                чувством правду.

                                                                                                             Генрих Гейне

    Фрагменты документального повествования об отважной дочери Беларуси Ларисе Морозовой — поэтессе и журналистке (литературные псевдонимы — «Леся Белоруска», «Эриния»), жертве сталинских репрессий.

    Шел 1946 год.

    Пройдя через несколько тюрем и лагерей, последние полтора года моего десятилетнего срока наказания я отбывал в Северном Управлении ГУЛАГа, в женском лагерном пункте «ЭЛЬГЕН».

    Мне давно не давала покоя мечта — увидеть собственными глазами этот таежный «остров колымских амазонок», обведенный в два ряда колючей проволокой, окруженный сторожевыми вышками, с представительницами «прекрасного пола» нашего государства.

    Из многих отдаленных мужских лагерей, словно паломники в Мекку, брели сюда мужчины, отбывшие свой срок заключения... И не отбывшие срок, но гонимые мучительной жаждой встретить кого-нибудь из своих — жену, мать, сестру, невесту, которых власть имущие на долгие годы заклеймили новыми словесными категориями — от «чесирок» (членов семей изменников Родины) до шпионок, диверсанток и прочими. Кого здесь только не было! Ученые, писатели, педагоги, общественные деятели, возглавлявшие различные организации и учреждения или состоявшие в родстве с расстрелянными «врагами народа». И все это советские женщины, верой и правдой служившие своему Отечеству.

    Первым делом я побывал во всех бригадах и бараках.

    К счастью, никого из близких не нашел. Зато познакомился с интересными людьми, среди которых оказались знаменитости — Евгения Гинзбург из Москвы, писательница Зинаида Тулуб из Украины, арестованная за свой роман о коммунистах «Людоловы», а также Ядвига Беганская и Лариса Морозова из Белоруссии, литературная деятельность которых началась в ГУЛАГе, и многие другие.

    Наслушавшись на приисках блатных и вульгарных песен, в которых женщина низводилась до прозвища «потаскуха», я услышал в этом женском лагере песни самого высокого эмоционального «накала». Особенно тронула меня песня «Тишина», которую пели в женской бригаде лесоповала.

    Я сразу упросил бригадира Елену Груббе записать мне слова этой песни. Женщина выполнила мою просьбу, но принесла не стихи, а только содержание. На мой вопрос, как можно петь так слаженно сущую прозу, я услышал ответ, что некая лесоповальщица Лариса, собирательница лагерной поэзии, где-то «подцепила» эту песню на белорусской «мове». Когда я признался Елене, что имею некоторое отношение к стихотворству, она сделала мне своего рода «социальный заказ»: перевести эти белорусские строки на русские. Ей недолго пришлось ждать. Мне помогла БОЛЬ, эта всемогущая царица лагерного фольклора, и я туг же выполнил ее просьбу.

    В жизни не встречал я такого одобрения моих «вершей», когда через некоторое время услышал эту песню в той же бригаде на русском. Женщины не просто пели, они сделали из этого текста своеобразный спектакль. Самая молодая из них, помню, буквально еще девочка из Польши (к счастью, я имею ее фотографию) — Регина Пожога — с таким чувством передала детский крик, что повергла всех нас, слушателей, в том числе и автора этих строк, в потрясающее волнение.

    На оригинале текста было начертано посвящение погибшим лагерницам — Полине Мельниковой, Ляле Кларк и Асе Гудзь. Уже живя в Беларуси и взяв в библиотеке книгу Евгении Гинзбург «Крутой маршрут», я нашел на странице 380 (у выданні 1990 г. с. 327, 338, 339. — А. К.-Ф) описание гибели этих женщин.

    Медсестра лагпункта Евгения Гинзбург познакомила меня с поэтессой из Беларуси. Тихая, задумчивая, необыкновенно обаятельная, она оказалась очень деятельным и мужественным человеком.

    Леся Белоруска (Лариса Морозова) родилась в городе Молодечно, по образованию педагог. Арестовали ее в 1937, обвинив в принадлежности к не существовавшей организации националистов. Тройкой НКВД была осуждена к 10 годам лагерей. Срок наказания отбывала так же, как и я, на Крайнем Севере, работая, в основном, на лесоповале.

    Стихи она писала, где придется — в перерывах на лесоповале, в ночное время, когда все спали, при свете пылающих дров в печке-бочке... Писала на родном белорусском языке, начав и закончив свою литературную деятельность в заключении. К сожалению, оригиналы стихов пропали в лагере во время обыска, остались только те, которые я успел перевести на русский, авторизованные Ларисой.

    Умерла она за несколько дней до освобождения. Вместе с долгожданной вестью о свободе она узнала, что самый дорогой и любимый человек, старший лейтенант Алексей Морозов, ее муж, которого она боготворила, надежда на встречу с которым помогла ей выжить, вынести все тяготы подневольной лагерной жизни, еще в 1937 году был расстрелян. Измученная лагерной жизнью, непосильным трудом, с подорванным здоровьем, Леся Белоруска не смогла вынести этого удара. В январе 1948 года поэтесса ушла из жизни, замерзнув. Там и лежит она, «успокоенная вечной мерзлотой».

    Знакомство с этим необычным для нашего времени человеком произошло при столь же необычных обстоятельствах.

    Однажды я пришел на прием в медпункт, а диванчик для процедур был занят. На нем лежала какая-то девушка. Произошла пауза в моем излечении, и выдался удобный момент побеседовать с Евгенией Семеновной, как водится, на литературную тему. В нашем «репертуаре» были, конечно, «властители дум» нашего века: Анна Ахматова, Пастернак, Мандельштам, Цветаева... Я упивался своим кумиром — Иваном Буниным. «Он красоту от смерти уносил!..» Эта гениальная строка из стихотворения великого поэта об Олене прозвучала в зоне лагеря как-то... со значением.

    — Спасибо вам, милые литераторы. Мне кажется, Евгения Семеновна, что поэзия — один из лучших лечебных препаратов, — прозвучало из-под простыни, которой были накрыты лечебные банки.

    — Вася, будь на минутку моим ассистентом, — сказала Евгения Семеновна, — сними с больной банки. А я пока необходимые записи сделаю. Очень на «Вольный стан» тороплюсь.

    — Слушаюсь, доктор, — произнес я и направился к больной. Приподнял уголок простыни... и отшатнулся. «Господи! Как же я не подумал... Согласился?!» Я вернулся к столу нашего лекаря.

    — Что с тобой, мой ассистент? — смеясь, воскликнула Евгения Семеновна, поняв мою растерянность.

    — Женя! — чуть не шепотом пролепетал я. — Понимаешь...

    — Понимаю. Смутила обнаженная девушка!

    И на полном серьезе мне было приказано выполнить «указание врача», Я, конечно, указание своего любимого врача выполнил. Но возвратился к столу хозяйки медпункта, видимо, бледным и растерянным.

    На другой день, как только в медпункте появилась Евгения Семеновна, я был у нее первым пациентом. Меня потянуло к диванчику, где лежала «моя» больная, машинально оглядел его.

    — Ты что-то потерял, ассистент? — спросила, улыбаясь, насмешница.

    — Покой! Покой тут вчера я потерял.

    — Не вздумай амурничать, — получил неожиданное предупреждение.

    — Почему? — спросил я.

    — Это же... пария, — ответила Евгения Семеновна, подчеркнуто произнеся незнакомое мне слово. Стыдясь своей безграмотности, я все же попросил разъяснить его значение. Разъяснение общепризнанного в Эльгене эрудита Евгении Гинзбург так характерно для личности нашей героини, что нелишне будет привести его в настоящем очерке.

    — Парии — одна из низших каст в Южной Индии, «неприкасаемые». Пария — это бесправный, отверженный человек. Ты знаешь, что низшей кастой в нашей стране был и еще долго будет — оппозиционер! А Лариса Морозова как раз таковой и является.

    Как точно это определение моей солагерницы в те «окаянные дни»!

    — Ты, я вижу, как мужчина — белая ворона тридцатых годов, случайно залетевшая в стаю черных, нынешних. Этих нынешних загадочная белоруска клеймит беспощадным определением — «половые хищники».

        А почему загадочная? — поинтересовался я.

    — Как бы тебе это объяснить... — задумавшись, произнесла моя собеседница. — Если бы эта девушка еще и писала стихи на ту тематику, которой оперирует как критик и философ, я... первая написала бы письмо белорусскому правительству, чтобы обеспечили этому загадочному человеку нормальные человеческие условия как талантливой поэтессе!.. Необходимые условия для работы. Во-первых, это невообразимый талантище... То ли она обладает особенностью разведчика, то ли и в самом деле сохраняет в себе гены Великих белорусских женщин прошлого: всяких там «пророчиц», «предсказательниц», чуть ли не «колдуний»... Можешь себе представить. Не закончив никаких «инязов», помимо академических обязанностей студента, за период учебы в педагогическом институте она овладела в совершенстве английским и французским. А в своей бригаде лесоповала, консультируясь у женщин-евреек, изучает иврит, да еще совершенствует родные языки.

    — Почему «языки»? Разве родной язык может быть больше, чем один? — ввернул я вопрос.

    Смерив меня с ног до головы пристальным взглядом как дилетанта в области национального вопроса, после некоторой паузы мой кумир-наставник (такой всегда считал талантливую писательницу Евгению Гинзбург) с присущим ей еврейским юмором предложила:

    — Я отвечу тебе, Василий, анекдотом. Согласен?

    — Ну как же, как же! — воскликнул я, поклонник этого хлесткого народного жанра.

    И она рассказала.

     Был у одного еврея сын — талантливый молодой, русский, конечно же, писатель. Поскольку это было в каком-то захолустном городке, элита городка решила отправить хлопца в один из культурных центров. Выйдя со своим сокровищем за околицу, провожая свое детище в дальнюю дорогу, отец-еврей произнес наставление: «Иди, мой сын, учись, пиши... и береги нашего великого русского языка!»

    Помолчав, Евгения Семеновна дала мне дружеский совет:

    —Морозова собирает у своих белорусов различные поэтически перлы... Видимо, их корректирует и декламирует однобригадникам. А слушателя-то в наших условиях больше ведь русского... Вот ты и помоги. Но и сам ты, как мне известно, не русский... Одним словом, иди, Василий, на сопку в бригаду Елены Груббе, выпроси собранный Морозовой белорусский фольклор, переводи его на язык, понятный всем заключенным... и «береги нашего великого русского языка»!

    Так оно и было. Не сразу мне было доверено взглянуть на две увесистые рукописные книги Леси. К счастью, мне это удалось. Втайне от их автора.

    Заинтригованный словами Евгении Семеновны Гинзбург, назвавшей Лесю Белоруску «загадочным человеком», и оглушенный женским очарованием Леси, я всю ночь не спал. «А может быть, разговор о муже, старшем лейтенанте Алексее Морозове — это просто искусственный барьер для назойливых претендентов на «ухаживание»? Но ведь я не претендую на ее волю... Я просто хочу общения с человеком грамотнее меня, чтобы хоть чуть-чуть подняться в культуре. К тому же еще в Николаеве я частично перешел с украинского на русский язык как начинающий поэт. Круглый пятерочник литературно-лингвинистического факультета, может быть, и в самом деле стану переводчиком этой редкой поэтессы... А что она «только собирательница фольклора» (как сказала поначалу Гинзбург), я как-то сразу взял под сомнение. Ведь в целях «лагерной конспирации» я и сам черт знает за кого себя выдавал! Как потом выяснилось, я не ошибся.

    О бригадире женской бригады лесоповала, которую возглавляла отважная таежница Елена Груббе, я был наслышан с первых дней пребывания в Эльгене и решил сделать ее своей литературной темой. (Она была тем самым некрасовским образом женщины, которая «коня на скаку остановит, в горящую избу войдет».)

    Когда на следующий день я оказался в бригаде Груббе, по моей настоятельной просьбе Елена как-то доверилась мне и предоставила моему вниманию все рукописи поэтессы.

    Они состояли из двух увесистых книг, исписанных мелким почерком поэтессы. Первый труд — философский, второй — поэтический.

    Она собирала фольклор среди белорусов, записывала песни, прибаутки, привезенные земляками с собой и рожденные в лагере. А я переводил все это на язык, понятный всем заключенным. Хоть я и закончил литературно-лингвинистический факультет, но такими обширными знаниями, как она, не обладал. Она критик, и философ, и поэт. С ней можно было говорить на любые темы.

    В одной из глав прозы поднимались глобальные вопросы ЭМАНСИПАЦИИ ЖЕНЩИНЫ. Но изложены они, эти мысли об эмансипации, совершенно в ином плане, не в том, как принято ее понимать. Здесь эмансипация была основана на живых фактах нашей действительности — как синоним понятия «ЗАКАБАЛЕНИЕ». Беспощадный сарказм автора не щадил ни современную социально-политическую систему, ни безоглядный «партийный» атеизм, ни Библию, назвав ее «пестрой эклектикой идейных и нравственных взглядов прошлых веков». Особенно досталось Экклезиасту с его уничижением женщины. В критике автора книги видное место было отведено тренировке тела и духа (подчеркнуто автором), недооценке космического разума и духовной силы любви. В текстах обоих фолиантов утверждалось, что достижение Великого таинства любви и подлинное уважение «женского начала» — способны изменить к лучшему мир...

    На основании многих убедительных фактов автор утверждает, что в наше время — наступает новая эпоха, когда над миром рассеиваются черные тучи ЗЛА и наступает так называемая «белая эпоха». БЕЛАЯ! Во время которой главенствующая роль будет принадлежать ЖЕНЩИНЕ. Именно женщине, единственно способной «спасти мир от разрушения и безрассудства...»

    С поразительным мастерством художественности была нарисована упомянутая Лесей картина магаданской «Пересылки». (Пересылка заключенных в тайгу на постоянное отбытие срока. Она напоминала «невольничий женский рынок» Средневековья. Кстати, эта репродукция неизвестного художника и по сегодняшний день у меня, так как была дана мне Лесей как лагерному художнику для выполнения копии.)

    Меня поразила своей высокой талантливостью книга поэзии. В ней преобладала тема ностальгии по родному краю, любимой матери Беларуси, и особое место было отведено «золотому детству» и «лучшему в мире городу Молодечно».

    Я назвал бы гениальным и юмор поэтессы. Например, в шутливой просьбе к землякам о сооружении ей памятника (конечно, если она уйдет из жизни!).

    В предельно сжатой форме поэтессе удалось выразить состояние общей «вины» той пламенной юности, которая в свое время призывала народ к «светлому будущему», что оказалось блефом, попусту истраченными лучшими годами. Сознание этого приводит нормального человека к угрызениям совести и бессоннице. Эту сложную перипетию чувств Леся блестяще реализовала в лаконичном стихотворении «Бессонница».

    Поражает своей беспощадной правдой, высокой художественностью и простотой стихотворение «В лагерном бараке». Будто воочию видишь «рисунок с натуры».

    ...Возможности газетного материала не позволяют показать и одну сотую часть того ценнейшего материала, который, к счастью, достался автору этих строк. И то благодаря двум обстоятельствам: первое — мое непосредственное общение с поэтессой, при ее участии мне посчастливилось сделать за полтора года пребывания на одном с ней лагерном пункте сугубо авторизованные переводы с белорусского на русский язык. Второе обстоятельство: бывший бригадир ее бригады и близкая подруга (Леся и Лена по народной традиции были «названными сестрами»!) Елена Федоровна Груббе после освобождения из лагеря стала моей женой, с которой прожил тридцать лет, и в течение этого периода из ее рассказов, безусловно, можно было вникнуть во многие подробности о «взглядах» нашей героини на жизнь и познать ее характер.

    Как бы предчувствуя свой скорый конец, в одном из стихов Леся высказала тревогу о будущем своей Родины:

                                                   Умереть боюсь...

                                                   На кого ж я оставлю

                                                                                      родные

                                                                                                города и веси,

                                                   мою матулечку Беларусь?!.

    И этот стих оказался пророческим.

    ...Подходил 1948 год. Приближалась дата освобождения Леси. Она заканчивала работу над ее заветными двумя томами: прозы — «Сага о вечной мерзлоте» и поэзий — «Я — голос ваш» (с эпиграфом из Анны Ахматовой «Я — голос ваш, жар вашего дыханья»). Окончание срока незаслуженного наказания в застенках ГУЛАГа не принесло Ларисе Петровне той радости, которую обычно испытывает дождавшийся свободы заключенный. Всего за несколько дней до освобождения она вдруг узнает, что ее возлюбленный, которого она денно и нощно мысленно боготворила и во имя которого приняла всю тяжесть подневольной жизни, еще в 1937 году был расстрелян. Как уже было сказано, измученная десятилетней лагерной жизнью, Леся Белоруска не смогла перенести этого беспощадного удара судьбы.

    В январе 1948 года поэтесса добровольно [* Па версіі В. Малагушы. (Заўвага аўтара.)] ушла из жизни.

    В. Малагуша.

    23 марта 1997 г.

    /Алена Кобец-Філімонова. Карэльскія Куропаты 1937-1938 (расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі). Рэха ГУЛАГА. Мінск. 2007. С. 76-85./

 

 








                                                                    ЛЕСЯ БЕЛАРУСКА

    Вершы Лесі Беларускі і сама постаць паэтэсы — гэта з’ява XX стагоддзя.

    Ларыса Пятроўна Марозава (па мужу, дзявочае прозвішча невядома) нарадзілася ў Беларусі ў горадзе Маладзечна Мінскага раёна. Таленавітая невядомая беларуская паэтэса. Па адукацыі педагог. Арыштавана ў снежні 1937 г. (ці ў студзені 1938) па абвінавачванні ў прыналежнасці да неіснуючай (тэрарыстычнай) арганізацыі. Спачатку была “вышка”, але потым Тройкай НКУС БССР асуджана на 10 год зняволення ў ППЛ. Тэрмін адбывала на Крайняй Поўначы на Калыме ў лагеры Эльген разам з Яўгеніяй Гінзбург, якая пасля вызвалення выдала кнігу “Круты маршрут”, украінскай пісьменніцай Зінаідай Тулуб і Ядвігай Бяганскай з Беларусі. У асноўным, працавала на лесапавале.

    Вершы пісала на роднай беларускай мове пад псеўданімамі Леся Беларуска і Эрынія. Літаратурную дзейнасць пачала ў няволі. Ларыса Пятроўна не толькі пісала вершы. Яна збірала фальклор сярод беларусаў, запісвала песні, прыказкі, прымаўкі, якія зямлячкі прывезлі з сабой ці народжаныя ў лагеры, апрацоўвала іх. На яе матыў спяваліся песні. І яшчэ яе цікавіла філасофія. За дзесяць год зняволення ў яе назбіралася два важкіх рукапісных тамы: паэтычны (“Я голас ваш”, з эпіграфам з верша Ганны Ахматавай “Я — голос ваш, жар вашего дыханья”) і філасофскі (“Сага аб вечнай мерзлаце”), якія, на вялікі жаль, у час вобыску, хоць былі добра схаваны, зніклі бясследна. Такі ўдар Ларыса Пятроўна перанесці не магла, тым больш, што за некалькі дзён да яе вызвалення яна атрымала звестку, што яе горача любімы муж, старшы лейтэнант Аляксей Марозаў, арыштаваны ў 1937 г., расстраляны ў тым жа годзе. А яна чакала свайго каханага 10 год, жыла надзеяй на сустрэчу... Хворая, знясіленая цяжкай працай, замардаваная паднявольным лагерным жыццём, маленькая, як “жменька”, кволая ад нараджэння, але мужная духам жанчына, усё ж не вытрымала жорсткасці нелюдзяў. У 1948 г., пад стары Новы год, яна выйшла з бараку на мароз... і больш не вярнулася. Раніцай яе знайшлі замерзлую ў снежным сумёце. Пахавалі ля падножжа сопкі. Там і засталася яна ляжаць, у вечнай мерзлаце, прыгожая, блакітнавокая, таленавітая, незабыўная наша пакутніца Леся Беларуска.

    Фотаздымка Лесі няма. Ёсць толькі графічны партрэт, выкананы мінскім мастаком Іванам Лукіным паводле лагернага малюнка В. Малагушы і яго ўспамінаў. Беларускі гісторык і пісьменнік Анатоль Валахановіч, які задумаў напісаць кнігу пра Лесю Беларуску, змясціў партрэтную замалёўку паэтэсы ў рамачку. (Гэты партрэт надрукаваны ў кнізе.)

    Дзякуючы аднак лагерніку, рускаму паэту з Украіны Васілю Малагушу, сёе-тое ад літаратурнай спадчыны Лесі Беларускі ўсё ж засталося. Справа ў тым, што Васіль Андрэевіч Малагуша яшчэ ў лагеры рабіў аўтарызаваныя пераклады яе вершаў на рускую мову, каб іх маглі чытаць усе зэкі. Яны і засталіся. Вершы дужа смелыя. За такія вершы паэтэсе маглі прыпаяць яшчэ гадоў 10 ці “вышку”. Таму яна і хавалася за псеўданімам Эрынія.

    Смерць Лесі нельга лічыць яе паражэннем. Наадварот. Зламалі яе маладое прыгожае цела, а духам яна засталася нязломнай. Гэта разумееш, калі чытаеш яе вершы. А вершы яе самай найвышэйшай узрушанасці.

    У іх пратэст бясстрашнага чалавека.

    У іх выклік крываваму крамлёўска-сталінскаму рэжыму.

    Вершы Лесі Беларускі прасякнуты вялікай любоўю да Радзімы, да “лепшага ў свеце горада Маладзечна”. Колькі цеплыні ў паэтычных радках: “...милый мой город, солнцеликая юность моя”. У іх сум па “залатому дзяцінству”, у іх боль і трывога за лёс роднага краю:

                                              Умереть боюсь...

                                              На кого ж я оставлю

                                                                                  родные

                                                                                               города и веси,

                                              мою матулечку Беларусь?!..

    Што яшчэ мы ведаем пра Лесю Беларуску?

    Ціхая, задумлівая, надзвычай абаяльная, яна аказалася вельмі актыўным і мужным чалавекам. Яна не толькі працавала на лесапавале, пісала вершы і збірала фальклор, а ўдасканальвала родную мову і рускую, вывучала іўрыт, займалася самадукацыяй. Нездарма Яўгенія Гінзбург, якая лічылася ў лагеры эрудытам, назвала Лесю “талантищем невообразимым”. Яна і паэт, і крытык, і філосаф. Яна валодала вялікімі ведамі, з ёй можна было гаварыць на любыя тэмы. Такой устае перад намі Леся Беларуска ва ўспамінах Васіля Малагушы. А ў вершах — гэта апазіцыянер, які не баіцца выказаць сваю думку нават у лагеры, дзе за кожнае слова пратэсту чакае кара (расстрэл або перасылка ў больш страшны лагер да рэцыдывістаў, а могуць і павялічыць тэрмін зняволення яшчэ на 10 год).

    Васіль Малагуша пакінуў аўтарызаваныя пераклады вершаў Беларускі і свае ўспаміны пра яе “Бессмертие молодости” [* Другая назва — “Уйти в бессмертие”.] перад тым, як самому адыйсці ў іншы свет. Ён выканаў запавет паэтэсы, данёс яе вершы да нас, землякоў.

    Па некаторых звестках, маці Лесі памерла, а бацька расстраляны. Нікога ў яе не засталося. Толькі мы, беларусы. Хто ж, як не мы, павінны ўвекавечыць памяць шматпакутнай зямлячкі, бязвінна загінуўшай у час вялікага тэрору? Мы павінны выдаць зборнік яе вершаў, бо сваім жыццём, сваёй адданасцю Радзіме яна заслужыла такой павагі.

    Леся Беларуска павінна ўвайсці ў гісторыю беларускай літаратуры і такім чынам стаць часткаю культуры Беларусі.

    Можна было б і помнік паставіць у яе любімым горадзе Маладзечна.

    Алена Кобец-Філімонава,

    пісьменніца

    /Алена Кобец-Філімонова. Карэльскія Куропаты 1937-1938 (расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі). Рэха ГУЛАГА. Мінск. 2007. С. 171-173./

 




 

                                                                 “Не згінай мяне, я не сагнуся,

                                                                 Не баюся ні страхаў, ні зла.

                                                                 Нездарма я з зямлі беларускай

                                                                 Непахіснай сасною ўзрасла.”

                                                                                        Ларыса Геніюш

    Напрыканцы мінулага года Алена Кобец-Філімонава выдала кніжку “Карэльскія Курапаты. Рэха ГУЛАГа” (1937-38, расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі).

    У гэтай памятлівай, спагаднай і міласэрнай кніжцы пра беларускіх пакутнікаў сталінскага часу ўзнята спрадвечная праблема сумленнасці, шчырасці і маральнасці чалавека, фізічныя і псіхалагічныя магчымасці яго выжывання ў згубных варунках сваёй эпохі... Гэта ўжо не першая падобная кніга пісьменніцы, якой не па чутках, а на лёсе роднай сям’і давялося спазнаць і перажыць жахі сталіншчыны. Яе бацька, вядомы пісьменнік і драматург Рыгор Кобец, на сваёй скуры зведаў і холад, і лагерную баланду, і бесчалавечныя здзекі...

    Кніжка яго дачкі схіляе чытача не толькі да самотных успамінаў, жалю і спагады, але і ставіць пытанні для агульных глыбокіх разважанняў над духоўнасцю сучаснага грамадства.

    Аднак мяне, як літаратара, у гэтым адметным выданні найперш зацікавіла асобная трагічная постаць адной з яе шматлікіх гераінь — паэткі Лесі Беларускі (па лагерным прозвішчы — Эрыніі), ураджэнкі горада Маладзечна Люсі Марозавай. Пра яе я ўжо чытаў і раней у розных перыядычных выданнях і нават ускосна пісаў, рэцэнзуючы зборнік Валянціны Коўтун “Свяча любові” на пачатку гэтага года ў рубрыцы “Кулуары”. Вось вытрымка з таго артыкула: “Адзінае, што ў кніжцы (“Свяча любові”. — Л. Г.) падалося няпэўным, гэта цыкл пераствораных В. Коўтун вершаў паэтэсы з Маладзечна Ларысы Марозавай, якая загінула ў ГУЛАГу, ‘‘на аснове асобных, згаданых (...) радкоў, словазлучэнняў, вобразаў, паэтычных формул...”, бо тут у мяне, як у чытача і крытыка, узнікаюць пэўныя сумненні і пытанні: а чаму гэтыя перастварэнні, без хоць якіх аўтарскіх арыгіналаў, маюць права залічвацца як творы Ларысы Марозавай, ды яшчэ і публікавацца ў кніжцы “выбранага” В. Коўтун, а не быць выдадзенымі ў паасобным зборніку? Ці не парушана тут нейкая няўвідна-тонкая літаратурная этыка, бо чалавечая маральная правата, безумоўна, на баку тых, хто “аднавіў і перастварыў” вершы пакутніцы і патрыёткі. На маю думку, лепшай памяццю і пашанай нашчадкаў была б выдадзеная кніжка (столькі графаманіі спансіруецца!) Л. Марозавай з яе трагічнай біяграфіяй, успамінамі знаёмых і блізкіх, а таксама выжыўшых адналагернікаў разам з вось гэтымі выдатнымі перастварэннямі яе вершаў Валянцінай Коўтун... Магчыма, я памыляюся”.

    Вы, напэўна, таксама пагодзіцеся, што без арыгіналаў проста немагчыма спраўдзіць аўтарства тых ці іншых тэкстаў. Нават улічваючы тое, што ўкраінскі журналіст і паэт Васіль Малагуша пераклаў некаторыя з іх на рускую мову. Як мы ведаем, паэтычны пераклад — далёка не арыгінал (яскравы прыклад: савецкі аварска-рускі дуэт Гамзатаў-Казлоўскі), а па словах аднаго з вядомых пісьменнікаў і ўвогуле “пераклад — гэта тое, што застаецца ад арыгінала”. Вядома, у перакладзе можна данесці літару альбо дух твора, але наўрад ці ўдавалася каму цалкам захаваць яго аўтарскую гармонію. Асобныя радкі Лесі Беларускі, якія запомніліся В. Малагушу, праз пэўны час ён паспрабаваў узнавіць. На жаль, Васіль Андрэевіч у мінулым годзе памёр (пасля вызвалення з лагера ён жыў у Фрунзе, а пасля ў Мінску). Па яго словах, добра ведала Лесю і вядомая руская пісьменніца-лагерніца Яўгенія Гінзбург. Цікава, ці ёсць у яе творах і літаратурных запісах успаміны пра Л. Марозаву (М. Скобла піша, што ёсць, — паверым ці для пэўнасці праверым?) Там жа разам з Я. Гінзбург і Л. Марозавай адбывала свой лагерны тэрмін і наша пісьменніца Ядвіга Бяганская (памерла ў 1992 годзе, але, можа, у яе архівах захаваліся якія звесткі пра Лесю Беларуску)... Дарэчы, у біяграфічных звестках пра Я. Бяганскую (I том біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі”) яе месца адбывання тэрміну пазначана як “будаўніцтва першага запалярнага саўгаса “Элеген”, дзе яна працавала на палях і на лесапавале”... У В. Малагушы, В. Коўтун і М. Скоблы гэта месца пазначана як лагер Эльген. Больш за тое, М. Скобла ніша, што “рукапісны зборнік Эрыніі-Беларускі пад назвай “Я голас ваш” вынес на волю ўкраінскі паэт В. Малагуша і толькі ў 1997 годзе перадаў у часопіс “Полымя”, дзе ён і быў неўзабаве часткова апублікаваны”. Першае пытанне: чаму так позна перадаў, ужо 12 гадоў як пачалася “перабудова”? Другое, сам В. Малагуша ў сваіх успамінах сцвярджае, што “арыгіналы вершаў прапалі ў лагеры падчас вобыску” (тое ж сцвярджае і А. Кобец-Філімонава ў сваёй кніжцы)...

    Родных і блізкіх самой Ларысы Пятроўны Марозавай так і не змаглі адшукаць. Думаецца, нашым вядомым краязнаўцам і літаратуразнаўцам з Маладзечна (найперш Міхасю Казлоўскаму) варта было б шчыльней папрацаваць у мясцовых і сталічных архівах, пагаварыць са старэйшымі мясцовымі людзьмі (мне, прынамсі, трохі не наровіць яе імя: чаму не беларускае Алеся, а ўкраінскае Леся, хоць разумею, што імёны Люся і Леся больш сугучныя, аднак, як мне здаецца, у гэтым выпадку ўкраінскія карані яе адкрывальніка надта ж непрыхавана прасочваюцца). ... Бо ўжо сёння з усяго, што створана вакол імя Лесі Беларускі, вымалёўваецца вельмі яркая айчынная постаць, нечым падобная да Ларысы Геніюш. Але ўсё ж, прызнаем, пакуль што яна больш міфічная, чым сапраўдная ў тых сваіх праявах, якія ёй надалі вельмі рэдкія сведкі яе пакутніцкага жыцця і творчасці (ды і яны ўжо сышлі з гэтага свету). Як на маю думку, каб не пакінуць гэтую “літаратурную рэабілітацыю” ў няпэўным стане, і ў выпадку сутыкнення з неадольнымі цяжкасцямі, нам, усім разам, трэба неадкладна “кананізаваць яе міф” як насамрэчны, што прыкладна адбылося ў свой час з творчасцю цяпер ужо хрэстаматыйнага паэта Паўлюка Багрыма, рукапісы якога таксама “забраныя пры допыце, не захаваліся”...

    Прывяду тут і некаторую аргументацыю для пацвярджэння і тлумачэння сваёй пазіцыі адносна апублікаваных вершаў Лесі Беларускі ў беларускім друку, каб не быць галаслоўным.

    Скажам, верш “У лясным бараку” ў анталогіі М. Скоблы “Краса і сіла” налічвае 5 строф і яны паўтараюць “перастварэнне” В. Коўтун з яе нядаўняга зборніка “Свяча любові”, апроч таго, што там у яе чамусьці 6 строф, тады як у В. Малагушы ў рускім перакладзе ўвогуле толькі 4, а 3-я не адпавядае “арыгіналу” Малагушы. Вось як трэцяя страфа гучыць у анталогіі “Краса і сіла”:

                                        З параненай душой няветлы свет.

                                        Сяброўкі спяць і брыгадзір Алена.

                                        Крадуцца з волі сны, і ім наўслед

                                        Звіняць драты калючыя Эльгена.

    А так яна нададзена ў зборніку В. Коўтун:

                                        З параненай душой няветлы свет.

                                        Сяброўкі спяць... І брытдзір Алена

                                         (куміра сатварыў усё ж паэт!)

                                        спіць у цянётах зла —

                                                                   ўвесь боль Эльгена.

    У В. Малагушы падаюцца, як лагерны фальклор запісаны Лесяй Беларускай, такія радкі:

                                        Сроднилась с некоторых пор

                                        в Кремле — икона и топор.

    То ўжо ў В. Коўтун чытаем як твор самой Лесі наступнае:

                                        Зрадніцца ў час які змаглі

                                        ікона і сякера —

                                        у Крамлі!?

                                        Пакуль сякера ўсюды скача,

                                        заступніца паціху плача,

                                        на цвердзь зямную ў час пагрозы

                                        гарачыя раняе слёзы.

                                        ...Слязінкі тыя бачыш ты

                                        ў глыбінях вечнай мерзлаты.

    Альбо наколькі па-рознаму надаецца верш “Помнік” у трактоўках Малагушы і Коўтун (у яе ўвогуле чамусьці элегічна-запаветны жанр верша пазначаны як жарт). У Малагушы (спадзяёмся, у аўтарызаваным перакладзе на рускую мову) гэты верш у кніжцы А. Кобец-Філімонавай выдрукаваны так:

                                                        Памятник

                                        Мне поставьте на Родине милой

                                        простой, неотёсанный ПОМНИК —

                                        девушка с книгой в руках

                                         (и наручники под ногами!).

                                        Подняв голову, смотрит гордо,

                                        открытость души не тая.

                                        ...Это образ твой,

                                                            милый мой город, —

                                        солнцеликая юность моя.

    А вось так верш выдрукаваны ў кніжцы В. Коўтун:

                                                           Помнік

                                                          (Жартам)

                                        Пастаўце

                                        мне помнік у горадзе родным:

                                        жанчына з граніту

                                        сшытак вершаў сціскае ў руках...

                                        Вось стаіць яна — горда і прама,

                                        наручнікі пад нагамі.

                                        Надпіс просты:

                                                            Дачцэ нашай — Лесі.

                                        Яна пагарджала гадамі рэпрэсій”.

    Ці не праўда, па вялікім рахунку, гэта ўсё ж розныя вершы. І падобных паэтычных трактовак вельмі шмат. А яны ж прапануюцца чытачам як арыгінальныя вершы паэткі, нават не пераклад, як у Малагушы, на рускую мову, які, дарэчы, у сваіх успамінах пакінуў такую пазнаку: “Писала на родном белорусском языке, начав и закончив свою литературную деятельность в заключении. К сожалению, оригиналы стихов пропали в лагере во время обыска, осталась только те, которые я успел перевести на русский, авторизованные Ларисой”. Гэта значыць, як гучалі вершы на беларускай мове мы дакладна не ведаем і, магчыма, ужо не даведаемся. Але хоць бы аўтарызацыю хацелася б пабачыць на свае вочы.

    Паўтаруся, мастацкі літаратурны твор (а тым больш творы) павінны мець аўтарскі арыгінал альбо хоць, як у выпадку з П. Багрымам, прэтэндуючы на міфалагічнае самазацвярджэнне ў аналах нацыянальнай літаратуры, адпавядаць адзіна прынятаму “арыгіналу”... Нейк бянтэжыць сваёй не лагернай высакапарнасцю і такі выраз ва ўспамінах В. Малагушы: “...Подходил 1948 год. Приближалась дата освобождения Леси. Она заканчивала работу над её заветными двумя томами: прозы — «Сага о вечной мерзлоте» и поэзии — «Я — голос ваш» (с эпиграфом из Анны Ахматовой «Я — голос ваш, жар вашего дыханья»)”. Ці не праўда, гэта напісана нераўнуючы як пра цёплакватэрнага савецкага літаратара, а не пра асуджаную жанчыну, якая спіць у халодным бараку і гарбаціць на лесапавале за міску баланды...

    Ёсць і біяграфічная блытаніна і няпэўнасць. В. Малагуша сведчыць, што Леся сышла з жыцця добраахвотна (“Всего за несколько дней до освобождения она вдруг узнаёт, что её возлюбленный, которого она денно и нощно мысленно боготворила и во имя которого приняла всю тяжесть подневольной жизни, ещё в 1937 году был расстрелян. Как уже было сказано, измученная десятилетней лагерной жизнью, Леся Белоруска не смогла перенести этого беспощадного удара судьбы”), іншыя пішуць, што яна замерзла выйшаўшы ноччу з барака ў двор, трэція, што сканала ад хваробы. Да прыкладу, М. Скобла сцвярджае ва ўрэзцы да публікацыі яе вершаў у анталогіі “Краса і сіла”, што муж, з якім яна пабралася шлюбам у 1938 годзе, быў афіцэрам НКУУС, якога праз тры месяцы іх сумеснага жыцця расстралялі свае ж таварышы на службе. В. Малагуша паглыбляе наш досвед і ўдакладняе, што яна вельмі любіла і багатварыла мужа, і калі ўведала (1947. — Л. Г.), што яго расстралялі, то пайшла на акт самагубства... Што ж з гэтай блытаніны вынікае? Калі верыць тэксту В. Малагушы, то Л. Марозаву арыштавалі ў 1937 годзе, а калі давяраць М. Скоблу, то яна трапіла за краты ў 1939-м і, сыходзячы з яго выкладак, павінна была б, хоць ускосна, ды ведаць пра лёс свайго мужа... Як зразумець такія відавочныя несупадзенні ў асвятленні жыцця адной асобы і такія калізіі ў паводзінах і стасунках энкэвэдзіста і лагерніцы, якая пісала: “Меня осудили народа уроды” (што, праўда, са слоў іншых людзей)? Ды і ўспаміны Васіля Малагушы да гэтай пары чамусьці друкуюцца не цалкам (дарэчы, усе яго публікацыі пра Лесю Беларуску “былі падрыхтаваны і адрэгаваны аўтарам гэтай кнігі пісьменніцай Аленай Кобец-Філімонавай”).

    Шаноўнае спадарства, у такіх неадназначных выпадках усё павінна рабіцца прафесіяналамі па даўно выпрацаваных правілах — XXI стагоддзе на вуліцы. Дарэчы, а ці захоўваецца літаратурная спадчына В. Малагушы ў архівах Беларусі? Калі — не, то ў каго? На жаль, складваецца такое ўражанне, што ўсе мы, намагаючыся зрабіць добрую высакародную справу — літаратурнае адкрыццё на сутнасці — кінуліся ўраздроб, кожны сваім шляхам, не слухаючы адзін аднаго, да адной прыцягальнай, але слаба акрэсленай мэты. Таму столькі разнабою і неадпаведнасцей... Пара вырашыць гэтае важкае, але датклівае пытанне, сумеснымі намаганнямі. Найперш звяртаюся да даследчыкаў літаратуры, гісторыкаў і архівістаў. У нядаўняй гісторыі беларускага народа не так многа гераічных таленавітых постацей. Імя Ларысы Пятроўны Марозавай (Лесі Беларускі, Эрыніі) па праве магло б папоўніць іх выбітны шэраг.

    Леанід Галубовіч

    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. 22 лютага 2008. С. 6./

 



 

    У першыню пра Лесю Беларуску я пачула напрыканцы 1997 года ў літаратурнай радыёперадачы. На пачатку якой было сказана, што знайшлася беларуская паэтка 30 - 40-х гадоў ахматаўскага таленту. З гэтай заявы я толькі пасміхнулася: “У вас ледзьве не кожная другая ахматаўскага таленту. Толькі чытаць няма чаго”. Аднак паслухаўшы перадачу да канца, паслухаўшы вершы, была моцна ўражана. Таксама там гаварылася, што пачытаць аб паэтцы можна ў 12 нумары часопіса “Полымя” за 1997 год. Я набыла гэты нумар, дзе і былі змешчаны вершы Лесі Беларускі, рэканструяваныя (яшчэ ў лагеры Малагуша пераклаў іх на рускую мову, а зараз зноў вярталі у беларускую) Алай Канапелькай, Валянцінай Коўтун і сулагернікам паэткі Васілём Малагушам ды артыкул Алы Канапелькі. Вынікам гэтай публікацыі было тое, што адной з самых лепшых айчынных паэтак я стала лічыць Лесю Беларуску, а адной з найвялікшых нашых страт — страту ейных рукапісных зборнікаў “Я голас ваш” і “Сага аб вечнай мерзлаце”.

    Праз некалькі гадоў вырашыла самастойна заняцца росшукамі звестак пра паэтку. З часопіса “Нёман” за подпісам галоўнага рэдактара быў накіраваны запыт у архіў КДБ з просьбай расшукаць дадзеныя пра Ларысу Пятроўну Марозаву, арыштаваную ў 1938 ці 1939 годзе і высланую ў лагер Эльген Магаданскай вобласці, і пра яе мужа Аляксея Марозава, супрацоўніка НКВД, арыштаванага і расстралянага ў гэтых жа гадах. Адказ, які прыйшоў дзесьці праз месяц, быў несуцяшальны. Вось ён: “Сообщаем, что сведений в отношении Морозовой Ларисы Петровны (Леси Беларуски), а также ее мужа Морозова Алексея в МВД — КГБ Республики Беларусь, УКГБ Республики Беларусь по Гродненской области, УВД Минского облисполкома не имеется. В ходе дополнительной проверки, проводимой нами в 2002 году, сведений о судимости и отбывания наказания в Магаданской области Морозовой Ларисы Петровны в УРАФ ФСБ России, Главном информационном центре МВД России, а также УФСБ, УВД по Магаданской области не выявлено”. Гэты ліст таксама паказаў, што мы былі далёка не першымі, хто звярнуўся ў КДБ з падобнай просьбай.

    Аднак я не здавалася, і вырашыла наведаць Васіля Малагушу. У госці да Васіля Андрэевіча мы прыйшлі ўдваіх з паэтам Юрыем Сапажковым і папрасілі расказаць пра Лесю Беларуску. Спачатку Васіль Андрэевіч крыху распавёў пра сябе, што ён з вёскі Гур’еўка Новаадэскага раёна, што потым жыў у горадзе Нікалаеве, пісаў вершы, у 1937 годзе яго саслалі на Калыму. З часу нашай сустрэчы прайшло некалькі гадоў. Многае з размовы, пэўна, забылася, аднак сёе-тое я запісала. У маім нататніку зафіксавана наступнае: з Лесяй Беларускай Васіль Малагуша пазнаёміўся ў бальніцы. Гэта была маладая прыгожая дзяўчына з брыгады Алены Грубэ. Дарэчы, у той жа бальніцы медсястрой працавала Яўгенія Гінзбург. Леся Беларуска запрасіла Малагушу заходзіць у ейны барак. Ён прыйшоў і ўбачыў наступнае: у Лесі быў свой куток, адгароджаны ад астатняга барака занавескай. Там знаходзіліся ложак, стол, на стале ляжалі сшыткі і фатаграфія (асаблівыя ўмовы яна мела таму, што ведала французскую і нямецкую мовы і яе выкарыстоўвалі як перакладчыцу, таму крыху і ашчаджалі — так патлумачыў Малагуша). Ён зірнуў на здымак і запытаўся, хто на ім. Леся пацікавілася, чаму ён так усхваляваўся. “У мяне ў Гур’еўцы быў такі ж. Гэта сёстры маёй бабулі Ларыса і Малання. А хлопец, што пасярод іх — жаніх адной з іх, з Маладэчна”. Выходзіла, што яны былі сваякамі. Васіль Андрэевіч расказваў шмат чаго, у хуткім часе я кінула запісваць. На развітанне ён даў нам свой зборнік вершаў “Сага аб вечнай мерзлаце”, выдадзены ў Мінску на пачатку 2000-х гадоў — пачытаць. Мы змовіліся праз некаторы час сустрэцца зноў. Нешта з расказанага падавалася не вельмі праўдападобным, але Малагушу было больш як 90 гадоў, а ў такім узросце не дзіва, што людзі пачынаюць блытацца ва ўспамінах, нешта прапускаюць, нешта дасачыняюць — узрост.

    Кніга вершаў і мне, і Юрыю Міхайлавічу спадабалася. Тым часам я ўважліва прачытала “Круты маршрут” Яўгеніі Гінзбург. Ніякіх згадак ні пра Лесю Беларуску, ні пра Ларысу Марозаву, ні пра Эрынію там не было. Аказалася, што Гінзбург таксама ведала нямецкую і французскую мовы, але ніякіх асаблівых умоў жыцця ў яе не мелася. З кнігі мне падалося, што ў лагеры не было ніякай мажлівасці пісаць і захоўваць рукапісы.

    Яшчэ я хадзіла ў гістарычны архіў, без асаблівых, шчыра кажучы, спадзяванняў — каб знайсці ўсіх Ларысаў Пятроўнаў, якія нарадзіліся ў гэтым горадзе ў больш-менш падыходзячым прамежку часу. Калі Леся Беларуска выйшла замуж у 1938 годзе, то яна магла нарадзіцца дзесьці ад 1921 года... мінус гадоў дзесяць-пятнаццаць. У метрычных кнігах Маладзечанскай царквы аб хросце за 1901-1916, 1922 гады запісу аб нараджэнні Ларысы Пятроўны няма ніводнага. Аднак не захаваліся метрычныя кнігі па вельмі важных 1917-1921 гадах. Да таго ж, нярэдкімі былі выпадкі, калі чалавек нараджаўся ці хрысціўся ў адным месцы, а жыў у іншым.

    Мы ізноў з Юрыем Міхайлавічам пайшлі да Малагушы. Аднак яго не заспелі — ён знаходзіўся ў бальніцы. Вяртаючыся назад па вуліцах прыватнага сектара, памятаю, я сказала: “Здаецца мне, што ўсё ён прыдумаў”. (Зрэшты, мне не першай так падалося: некалі загаварыла аб Лесі Беларусцы з Міхасём Казлоўскім, маладзечанцам як-ніяк, ён сказаў, маўляў, напрыдумляў усё Малагуша. Але тады я нават і ўвагі не звярнула на гэткую тэзу.) Мы пачалі разважаць, супастаўляць розныя факты, і ўсё больш і больш упэўніваліся ў гэтай думцы.

    Па-першае, акрамя слоў Малагушы няма ніякіх іншых сведчанняў пра Лесю Беларуску, па-другое, яго і яе вершы вельмі падобныя — нам забачыўся адзін і той жа почырк, па-трэцяе, Васіль Андрэевіч ужо двойчы прарабляў такія містыфікацыі, калі пісаў вершы ад нечага імя — на Калыме і ў Фрунзе, пра што ён сам расказаў, па-чацвёртае, нам падалося дзіўным, што свой зборнік вершаў “Сага аб вечнай мерзлаце” ён назваў чужым найменнем — так зваўся сшытак прозы Лесі, па-пятае, у ягоным аповедзе шмат неверагоднага, напрыклад, тое, што яны з Лесяй аказаліся сваякамі (у палымянскай версіі, дарэчы, такога не было), пра фотаздымак бабуль — чаму яна трымала не фота маці, бацькі ці мужа? Палічыце, прыкладна ў якім часе быў зроблены той здымак — ледзьве не ў сярэдзіне XIX стагоддзя. На зары фатаграфіі. Няўжо для сялян гэта было даступна? Разумею яшчэ калі сфатаграфаваліся ўсёй сям’ёй — бацька сямейства вырашыў раскашэліцца. А то дзве сястры. Ды яшчэ здымкі ў двух экземплярах. Дарэчы, да 1939 года Маладзечна было пад Польшчай, і калі Леся называе яго родным горадам, значыць, яна там нямала пражыла. Паўстае пытанне, калі і чаму іх сям’я пераехала ў Савецкую Беларусь? Гэты момант павінен застацца ў памяці і за доўгі час сумеснага знаходжання ў лагеры мусіў быць агавораным. І гэтак далей.

    І нам вымалявалася наступная карціна: імя Леся Беларуска узнікла па аналогіі з Лесяй Украінкай (Васіль Андрэевіч украінец усё-такі), па-другое, так звалі яго бабулю. Горад Маладзечна — таму што ён чуў пра яго ад сваякоў і, прыехаўшы ў Беларусь першы час, здаецца, жыў там, а наконт таго, што горад да 1939 года знаходзіўся пад Польшчай, не ведаў, ці проста не надта ўнікаў у гэты момант, Марозава — такое прозвішча мела адна сулагерніца (якая працавала, здаецца, у сталовай), веданне французскай і нямецкай моў — ад Яўгеніі Гінзбург. Што называецца — са свету па нітцы. Але навошта ён гэта ўсё зрабіў? Мы вырашылі — для таго, каб прыцягнуць увагу да сябе і да сваёй творчасці (якая, безумоўна, таго заслугоўвае і, згадзіцеся, гэта ў яго атрымалася), бо, без сумневу, пра гэта ён думаў, і ў размове неяк прагучала фраза “мне трэба падымаць сваю творчасць”.

    Памятаю, Юрый Міхайлавіч напачатку абурыўся, я ж — не: ну, падумаеш, прыдумаў чалавек легенду. Мы вырашылі прыйсці да Малагушы і адкрыта яму ўсё сказаць. Праз некаторы час так і сталася. Пачала мякка і тактоўна я: “Ведаеце, Васіль Андрэевіч, нават у юрыспрудэнцыі такое правіла: павінна быць хаця б два доказы. Тут жа, адносна Лесі Беларускі, — толькі вашы словы і больш нічога, нідзе: ні ў Гінзбург, ні ў КДБ, ні ў Маскве, ні у Мінску, ні ў Магадане. Ну хоць бы яшчэ дзе слоўца якое. Але нідзе нічога няма”. Юрый Міхайлавіч мірна, але цвёрда і пераканана падхапіў: “Васіль Андрэевіч, вы Лесю Беларуску прыдумалі. Гэта вашы вершы. Добрыя вершы.Частку іх вы вырашылі ёй падарыць. Я не веру, што яна была! Яе не было!” Васіль Андрэевіч памаўчаў. Потым ціха сказаў: “Я не магу сказаць, што яе не было”. Потым пачаў нешта гаварыць, потым прамовіў: “Я ёсць!” Размова наша працягвалася. Шчыра кажучы, многага я ўжо не помню, але гэтыя дзве фразы памятаю дакладна. Калі б мы не мелі рацыю, нам здаецца, ён стаў бы, што называецца, “рваць на сабе рубаху”, кшталту: ну, што вы, як гэта не было! Была, канечне, была!!! Як бачым, ён адказаў па-іншаму. Выйшлі мы ад яго яшчэ больш упэўненыя ў сваіх меркаваннях...

    Цяпер маё стаўленне да гэтай справы самі разумееце якое. У артыкуле Л. Галубовіча (зразумела, ён не ведаў усяго, што ведаю я) ёсць прапанова: “...Нам, усім разам, трэба неадкладна “кананізаваць яе міф” як насамрэчны”. Зрэшты я таксама не супраць. Гэта быў бы своеасаблівы помнік ахвярам сталінізму: колькі ў тых гулагах загінула таленавітых людзей. Але, думаю, што нават для міфа патрэбна хаця б крупінка рэальнага, без яе ён можа аказацца нежывучым.

    У сваіх высновах я не прэтэндую на ісціну ў апошняй інстанцыі. Калі хто дакажа адваротнае, буду толькі рада.

    Наталля Капа

    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. 9 мая 2008. С. 14./

 

 

                                            Леся Беларуска ня хоча ператварацца ў міт

                                               15.10.2008 22:00 - Крыніца: Радыё Свабода

 

                                                       15.10.2008 21:13 Міхась Скобла

                              Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 12 кастрычніка

    Гэтая гісторыя пачалася ў 1997 годзе, калі ў часопісе “Полымя” зьявілася нізка “лягерных” вершаў невядомай дагэтуль Лесі Беларускі. Публікацыя выклікала сапраўдную сэнсацыю: паэтку параўноўвалі з Ларысай Геніюш, пра яе пісаліся адмысловыя дасьледаваньні, мастакі малявалі яе партрэты, яе творы былі ўлучаныя ў паэтычныя анталёгіі… Аднак ці існавала насамрэч паэтка Леся Беларуска — ахвяра сталінскага Гулагу? У нашай студыі — гісторык Анатоль Валахановіч.

    Міхась Скобла: “Спадар Анатоль, як паведаміла газэта “Комсомольская правда” в Белоруссии”, вы пішаце кнігу пра Лесю Беларуску. Хоць пакуль ня выяўлена аніводнага дакумэнту, які пацьвердзіў бы існаваньне яе як чалавека. І ўсё ж гісторыя ведае аналягічныя выпадкі. Скажам, ёсьць выдатнае дасьледаваньне Аляксея Лосева пра Гамэра — паэта таксама легендарнага. Крыніца зьвестак пра Лесю Беларуску і крыніца яе вершаў адна — журналіст Васіль Малагуша, які нібыта пазнаёміўся зь Лесяй Беларускай у лягеры. Што мы ведаем пра гэтага чалавека?”

 

    Анатоль Валахановіч: “Пра гэтага чалавека мы ведаем няшмат. Ён нарадзіўся ва Ўкраіне, працаваў у горадзе Мікалаеве асыстэнтам кафедры расейскай мовы і літаратуры. Продкі ягоныя паходзілі з нашага Маладзечна (і Леся Беларуска таксама з гэтага гораду). Пасьля вызваленьня зь лягеру ён жыў у Кіргізіі, потым пераехаў у Менск. З Малагушам мы сустракаліся амаль штогод, да самай ягонай сьмерці. Звычайна, гэта адбывалася ў траўні, калі адзначалі Дзень журналіста. Ён жыў вельмі доўга, памёр на 93-м годзе жыцьця. Малагуша у 1937 годзе быў арыштаваны і адпраўлены ў Паўночнае ўпраўленьне ГУЛАГу, на Калыму. Сядзеў там у адным зь лягераў. Аднойчы спатрэбіліся моцныя мужчыны, якія маглі б зрабіць нейкую сталярную працу ў жаночым лягеры Эльген. І ён туды трапіў. І там пазнаёміўся з расейскай журналісткай Яўгеніяй Гінзбург, нашай пісьменьніцай Ядвігай Бяганскай і паэткай Ларысай Марозавай, якая пісала вершы пад псэўданімам Леся Беларуска”.

    Скобла: “А як так сталася, што Малагуша — адзіная крыніца гэтых вершаў?”

    Валахановіч: “Леся Беларуска пісала на роднай мове, і яе не разумелі сулягернікі. Таму Малагуша пераклаў яе вершы на расейскую, каб гэтая творчасьць стала агульнадаступнай. Малагуша зрабіў вельмі добрыя, на маю думку, пераклады. Яны, дарэчы, надрукаваныя ў кнізе Алены Кобец-Філімонавай “Карэльскія Курапаты” (2007).

    Скобла: “У гэтай гісторыі паўстае вельмі многа пытаньняў. У 1990 годзе выдаецца “Споведзь” Ларысы Геніюш, друкуюцца творы Сяргея Грахоўскага, Алесь Звонак за сваю лягерную кнігу атрымлівае Дзяржаўную прэмію… Чаму Малагуша вырашыў абнародаваць вядомыя яму вершы Лесі Беларускі толькі ў 1997-м? Чаму ён так доўга трымаў іх у сховані?”

    Валахановіч: “Справа ў тым, што былыя вязьні давалі падпіску нічога не пісаць пра знаходжаньне ў лягеры. І ня толькі Малагуша маўчаў. Маўчалі і іншыя. У гэтым я ўпэўніўся, калі сустракаўся са Станіславам Пятровічам Шушкевічам. Пра многае ён нам не расказваў — асьцерагаўся. Адзінкі адважваліся гаварыць”.

    Скобла: “Давайце параўнаем факты. Пятро Бітэль у лягеры за перакладзеныя ім і запісаныя фрагмэнты “Пана Тадэвуша” трапіў у карцар. Уладзімер Дубоўка ў лягеры не напісаў ні радка. Уладзімер Хадыка, па ўспамінах другога лягерніка — Масея Сяднёва, зашываў свае вершы ў каўнер ватоўкі. Ларыса Геніюш запісвала свае вершы на маленькіх аркушыках паперы і празь сяброў-шахцёраў у вагонах з вугалем перапраўляла на волю. То бок, зразумела, якія ўмовы для творчасьці былі ў лягеры. А вось што ўспамінаў Малагуша пра Лесю Беларуску: “Набліжаўся 1948 год. Леся заканчвала працу над яе запаветнымі двума тамамі: прозы — “Сага пра вечную мерзлату” і паэзіі — “Я голас ваш…” Ну, проста дом творчасьці, а не Калыма! У вас гэта не выклікае сумненьняў у праўдзівасьці ўспамінаў Малагушы?”

    Валахановіч: “Справа ў тым, што Эльген — гэта быў жаночы лягер. Рэжым там быў трохі іншы. На пісаніну вязьняў ахова лягеру элемэнтарна не зьвяртала ўвагі. І Леся Беларуска свабодна пісала ў такіх гросбухах, у гэтак званых “амбарных” кнігах”.

    Скобла: “А адкуль у вас інфармацыя, што ў жаночых лягерах быў вольны рэжым? Калі чытаеш Гінзбург ці Геніюш, такога ўражаньня няма”.

    Валахановіч: “Мяркуйце самі: да Алены Гінзбург прыяжджала сям’я: сын Васіль (цяпер — знакаміты пісьменьнік Васіль Аксёнаў) і прыёмная дачка Антаніна. Захаваліся іх лягерныя фотаздымкі, вельмі шыкоўныя. І там Гінзбург чысьценька апранутая, яна свабодна рухалася па лягернай зоне. У лягеры яна была мэдыцынскай сястрой. І, як калегу па пяры, яна ўзяла пад сваю апеку Лесю Беларуску. Можа там, у мэдчастцы, згаданыя тамы і хаваліся”.

    Скобла: “Тыя, хто пісаў пра творы Лесі Беларускі, абавязкова падкрэсьліваюць, што яны — сьмелыя. Але ці не занадта сьмелыя? З улікам таго, што пісаліся яны ў падканвойным бараку, іх аўтар выглядае як самагубца. Бо за такія вершы сьвяціў ня толькі карцар, але і расстрэл. Паслухаем”.

 

                                        Малітва да Калымы

 

                                       Даль засьцілае імгла…

                                       Ні хлеба тут, ні любві…

                                       Матухна-Калыма,

                                       не пагубі, не ўмярцьві!

 

                                       Месяц завіс залаты

                                       акрайчыкам хлеба ўгары.

                                       Матухна-Калыма,

                                       голадам не замары!

 

                                       Белая даль навакол,

                                       ты нас імглой агарні:

                                       ў небе — крамлёўскі арол.

                                       Матухна, абарані!

 

                                               Эўфрасіньні Полацкай

 

                                       Сыходзяцца шляхі, нібы ў крыжы, —

                                       твой золатам убраны, мой — калючкай.

                                       Як справядлівасць адстаяць, скажы?..

                                       Няўжо заўжды вось так было балюча?!

 

                                       Два вобразы над Беларусьсю бачны мне.

                                       Хіба сьляпец ня згледзіць іх у дыме…

                                       Нас дзьве сястры: адна — на Калыме,

                                       другая — у Ерусаліме.

 

                                       Я ўсё стрываю і, як ты, змагу

                                       Прайсьці жыцьцё — упэўнена і прама.

                                       Ты мураваныя апекавала храмы,

                                       Я ж душы тут, як храмы, берагу.

 

                                                            Сымболіка

 

                                       Быцьцё жалезным долатам расколата.

                                       Пануе на зямлі бэдлам і вэрхал.

                                       Саюз народы жне сярпом, а молатам

                                       Іх па галовах лупіць зьверху.

 

    Скобла: “Спадар Анатоль, і вы лічыце, што такія вершы можна было пісаць у зоне, дзе — праверкі і шмоны?”

    Валахановіч: “Леся Беларуска, паводле ўспамінаў Малагушы, была вельмі сьмелым і патрыятычна настроеным чалавекам. Яна не лічыла сябе ў нечым вінаватай! А гэта для творчага чалавека ўвогуле важна, а для паэта тым больш істотна”.

    Скобла: “Ці працавалі вы ў архівах? Ці знойдзеныя хоць якія дакумэнтальныя сьведчаньні пра такога чалавека, як Ларыса Марозава?”

    Валахановіч: “У КГБ Беларусі аніякіх зьвестак ні пра Ларысу Пятроўну Марозаву, ні пра Лесю Беларуску няма. Прынамсі, нам быў такі адказ”.

    Скобла: “Як успамінае Малагуша, разам зь Лесяй Беларускай у тым самым лягеры была Яўгенія Гінзбург. Дык вось, яна нібыта называла сваю сулягерніцу “талантищем невообразимым” і гаварыла, што яе вершы — ахматаўскай сілы. Ці знайшлі вы пацьверджаньне гэтым словам у творах Гінзбург?”

    Валахановіч: “У апублікаваных творах Гінзбург аніякіх згадак пра Лесю Беларуску таксама няма. Гінзбург увогуле была вельмі асьцярожным чалавекам і прозьвішчамі ці псэўданімамі былых сулягернікаў не раскідвалася”.

    Скобла: “І тут мы падыходзім да адной ці ня самай істотнай акалічнасьці. Мы ўжо чулі, што Леся Беларуска ў лягеры пісала па-беларуску. Васіль Малагуша пераклаў іх на расейскую і ў такім выглядзе вынес на свабоду. А надрукаваныя яны былі ў “Полымі” па-беларуску — у перакладзе (падвойным ужо) Валянціны Коўтун. Мы зьвязаліся зь ёй і вось што нечакана пачулі”.


 

    Валянціна Коўтун: “Ніхто пра Лесю Беларуску нічога дакладна ня ведае, апрача мяне. Паверце мне, ніхто ня мае права, па вялікім рахунку, пісаць пра Лесю Беларуску кнігу. Я дзіўлюся з такіх гісторыкаў. Як можна пісаць дасьледаваньне, ня ведаючы сутнасьці справы, ня маючы ніводнага дакумэнта ў руках?! Як жа людзі бяруцца за такую справу, не разумеючы, што яны робяць?! У мяне на руках ёсьць і дзёньнік Малагушы, і ягоная запісная кніжка… Шчыра вам скажу: мне сьмешна ўсё гэта слухаць. Людзі не разумеюць, хто такая Леся Беларуска… Вы ўслухайцеся ў мой сьмех і вы зразумееце, што ў пісьменьніка можа быць многа псэўданімаў”.

    Скобла: “Ці ня хочаце вы гэтым сказаць, што Леся Беларуска — адзін з псэўданімаў Валянціны Коўтун?”

    Коўтун: “Ну, напэўна, так. Вы ж паглядзіце на стыль вершаў: яны не перакладзеныя, яны напісаныя, зробленыя адным чалавекам. У той час не магла Леся Беларуска так пісаць пра Эўфрасіньню Полацкую, не магла пісаць пра жаночыя правы… Гэта ж відавочна. Ну чаго людзям трэба?”

    Скобла: “Людзям патрэбная праўда. Дык увогуле, ці існаваў на сьвеце такі чалавек?”

    Коўтун: “Міт пра Лесю Беларуску як пра чалавека стварыў Васіль Малагуша. Але ён сустракаўся зь некалькімі людзьмі. Я думаю, што гэта была не адна, а некалькі жанчынаў. І Леся Беларуска стала іх зборным вобразам”.

    Скобла: “Такім чынам, вы цьвердзіце, што вершы, апублікаваныя пад імем Лесі Беларускі, насамрэч належаць вам?”

    Коўтун: “Ну так. Я вам шчыра скажу: гэта мае вершы. Гэта мой асабісты літаратурны помнік гэтым пакутнікам, гэтым людзям. Наш агульны помнік беларускім жанчынам-лягерніцам”.

    Скобла: “Вось такое прызнаньне, спадар Анатоль. Як вы можаце пракамэнтаваць словы Валянціны Коўтун?”

    Валахановіч: “Цікава, чаму ж я ня ведаю другіх вершаў Валянціны Коўтун, апрача тых, якія яна апублікавала нібыта пад псэўданімам Леся Беларуска? Сёньня любы можа прыпісаць сабе гэтыя творы. Устаць і сказаць: гэта ж я падпісваў свае вершы імем Леся Беларуска. Хай Коўтун апублікуе дзёньнікі Малагушы, прычым — у факсімільным выглядзе, каб мы бачылі ягоную руку. Іначай я Коўтун ніколі не паверу. Малагуша столькі гадоў адсядзеў у лягеры, прайшоў праз такія выпрабаваньні і пакуты. Я лічу, што ён на лягернай тэме ніякіх спэкуляцый рабіць ня мог, ня мог ён хлусіць. Я перакананы: настане час, калі вершы Лесі Беларускі будуць вывучацца ў нашых школах, яны выдатныя. У існаваньні такой паэткі я не сумняюся. Я зьвярнуўся ў адпаведныя інстанцыі Расеі, у тыя мясьціны, дзе адбывала пакараньне Ларыса Марозава, з адпаведным запытам. Як толькі зьявяцца нейкія канкрэтныя факты, я іх апублікую”.

    Скобла: “І ўсё ж мы мусім прызнаць факт: у 1997 годзе была зьдзейсьненая літаратурная містыфікацыя. І толькі што мы пачулі сапраўднага аўтара вершаў, якія прыпісваюцца легендарнай Лесі Беларусцы. Шчыра кажучы, мне шкада тых легендаў, якія рана ці позна разбураюцца. У гісторыі беларускай літаратуры ўжо быў падобны выпадак: Паўлюк Багрым, чый верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы…” да гэтай пары можна пабачыць у школьных чытанках. Нягледзячы на дзьве “антыбагрымаўскія” кнігі — краязнаўцы Міхася Маліноўскага з Баранавічаў і доктара філялёгіі Міколы Хаўстовіча з Варшавы. Але ў выпадку зь Лесяй Беларускай, магчыма, яшчэ не прагучалі апошнія pro і contra...

    Сувязь з аўтарам перадачы: m.skobla@tut.by.

 





Brak komentarzy:

Prześlij komentarz