poniedziałek, 16 sierpnia 2021

ЎЎЎ 2. Барця Гатоўка. Янка Купала ды Якутыя. Кн. 2. Койданава. "Кальвіна". 2021.






 



 

    25 сьнежня 1949 г. газэта “Эдэр большевик” [Малады бальшавік] (№ 44. Ахсынньы 25 к.) зьмясьціла на першай старонцы верш Я. Купалы “Сталин туhунан мин бу бастыҥ ырыам” [Аб Сталіне – сейбіту песьня мая…], які пераклаў на якуцкую мову “И. Егоров”. Апошні, пэўна, выкарыстаў рускі пераклад М. Ісакоўскага: “О Сталине лучшая песня мая”.

 










 

    4 красавіка 1954 года ў лягер Эге-Хая “Дальбуда” у ЯАССР прыбыў зьняволены Аляксандр Герасімавіч Шынкевіч, які нарадзіўся ў 1920 годзе ў в. Марціянаўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобласьці. Пад час арышту, 9 сьнежня 1950 года, ён стала жыў у Мінску і працаваў рабочым у тэатры імя Янкі Купалы. Ваенны трыбунал БВА 3 сакавіка 1951 года асудзіў яго па артыкуле 58-1б да 25 гадоў пазбаўленьня волі і 5 гадам паражэньня ў правах. 9 кастрычніка 1955 г. Шынкевіч быў вызвалены і адпраўлены ў Мінск.

    У 1955 годзе (на вокладцы пазначана 1954 год) у Якуцкім кніжным выдавецтве выйшла кніга: Леонтий Раковскай “Константин Заслонов” у перакладзе на якуцкую мову “Г. Табунанова”, у якой эпіграф, які складаецца з 5 першых радкоў Купалавага верша “Беларускім партызанам”, перакладзены на якуцкую мову па іншаму, чым у 1942 г., верагодна самім Табунанавым.

 






















 

    У 1972 годзе пры адзначэньні 50 угодкаў СССР у дзіцячай газэце “Бэлэм буол” [Будзь напагатоў] (№100. Ахсынньы 28 к.), што выходзіла ў Якуцку, у маленькай зацёмцы на стар. 3, прысвечанай Беларускай ССР пад агульнай рубрыкай “СССР 50. Көҥул тэҥ республикалар ньыгыл бир союзтара” [“50 СССР. Зьяднаны саюз раўнапраўных рэспублік”] дзе ўпаміналася што “Янко Купала” ёсьць беларускі паэт.

 

 

    14 ліпеня 1978 г. у газэце «Эдэр коммунист» (№ 85. От ыйын 14 к.) на стар. 3 якуцкі “поэт Иван Федосеев” зьмясьціў нататку “Янка Купала юбилейыгар” (“Да юбілею Янкі Купалы”), у якой гаворыцца што “7 ліпеня 1982 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня клясыка братняй беларускай літаратуры, выдатнага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэты юбілей па пастанове ЮНЕСКО будзе адзначацца як сусьветная падзея.

    Да такога вялікага, круглага юбілею мінскае выдавецтва “Мастацкая літаратура” распачала працу па падрыхтоўцы да выданьня верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, які быў напісаны ў 1907 годзе, на мовах народаў сьвету. У гэтым вершы паэт паказаў цяжкае, пакутлівае жыцьцё беларусаў.

    “Гэты верш, — пішуць нам складальнікі гэтага зборніка В. П. Рагойша і Я. Ю. Раманоўская, — яшчэ да рэвалюцыі пераклалі Максім Горкі, Ародас [Людас] Гіра, а таксама Максім Рыльскі, Луі Арагон ды інш.”.

    Яны для гэтага зборніка папрасілі перастварыць гэты верш па-якуцку. Просьбу выканаў Майсей Яфімаў, які гэты верш Янкі Купалы прапануе чытачам на якуцкай мове”.

    Тут жа, пад нататкай, надрукаваны верш Янкі Купалы “Кимнээх иhэллэр?” (“А хто там ідзе?”), які пераклаў “Моисей Ефимов”.

 

    Праўда “Летопись печати Якутской АССР за 1978” (Якутск. 1980.), унесла на гэты конт блытаніну, бо падала наступнае: “47. 2. Литература других народов СССР. 4920. Купала Я.  Кимнээх иhэллэр? (Кто идет?) Стихи белорус. поэта. /Пер. М. Ефимов. Четыре друга: Стихи /Пер. с ненец. Н. Слепакова; Стихи. – Полярная звезда, 1978, № 1, с. 117-118”. (С. 306). Именной указатель “Купала Я. 4920”. (С. 453).

 





 

    20 жніўня 1978 г. газэта “Кыым(№ 196. Атырдьах ыйын 20 к.) зьмясьціла невялічкую нататку (С. 3) без подпісу “Белорус норуотун ырааhыта” (“Беларускі народны пясьняр”): “7 ліпеня 1982 г. народы Савецкага Саюза будуць урачыста адзначаць 100 гадоў з дня нараджэньня беларускага паэта, клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

    Рашэньнем ЮНЭСКО гэты юбілей будзе адзначацца ва ўсім сьвеце. Да гэтай даты Мінскім кніжным выдавецтвам рыхтуецца да выпуску асобнай кнігай пераклад славутага верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на розныя мовы народаў сьвету. У гэтую кнігу ўвойдуць пераклады, якія зрабілі яшчэ да рэвалюцыі Максім Горкі, Луі Арагон, Максім Рыльскі.

    Сёньня мы друкуем верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?” у перакладзе на якуцкую мову паэта Майсея Яфімава, а на эвенскую мову — Васіля Лебедзева”.

   Тут жа пад нататкай, былі надрукаваны, яшчэ раз пераклад на якуцкую мову Купалавага верша “А хто там ідзе? зьдзейсьнены М. Яфімавым, ды эвенскі пераклад “Тарак ҥии ҥэндэн?” зьдзейсьнены В. Лебедзевым.

 

 

    Пра эвенскі пераклад пазначана ў даведніку “Поэт и первый эвенский ученый Василий Дмитриевич Лебедев. (1934-1082). Библиографический указатель” (Якутск. 1989): “Переводы. … Купала Я. Тарак ҥии ҥэндэн? Дёнтур // Кыым – 1978 – Атырдьах ыйын 20 к. Янка Купала. Кто идет? Стихи”. (С. 31.)

 



 


    6 ліпеня 1982 г. у газэце “Северная заря”, якая выходзіла ў п. Вусьць-Нэра Аймяконскага раёна ЯАССР, адным з “самых беларускіх” раёнаў Якутыі, на старонцы 3 быў надрукаваны “Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы”, артыкул “У песьні жыву…”, які напісаў заслужаны работнік культуры РСФСР, Сяргей Пятровіч Кошачкін (1924-2000).

 


                                                               
«В  ПЕСНЕ  ЖИВУ...»

    Номер от 15 мая 1905 года выходившей в Минске газеты «Северо-Западный край» так и остался бы всего-навсего очередным номером, если бы не одно обстоятельство. В этот день газета напечатала стихотворение «Мужик», подписанное никому не известным именем — Янка Купала.

    О горемычной доле белорусского крестьянина до этого писали многие. Но тут появилось произведение иного звучания. Страстно и мужественно утверждалось в нем достоинство крестьянина, светилась неколебимая вера в творческую силу человека труда:

                                                     Но если жить я долго буду,

                                                     Коль будет жизни путь велик,

                                                     Вовек я, братья, не забуду,

                                                     Что человек я, хоть мужик!

    Такой поворот темы был новым, и в нем чувствовалось дыхание времени: первая русская революция разворачивала свои знамена...

    С этого знаменитого стихотворения, напечатанного в газете, и начался поэт Янка Купала, которому вместе с его другом Якубом Коласом суждено было встать у истоков новой белорусской литературы.

    Янка Купала — литературный псевдоним Ивана Доминиковича Луцевича. Будущий поэт родился в семье безземельного крестьянина и с детских лет познал бесправие и нужду. После смерти отца все заботы о матери и сестрах легли на его плечи, и он работал не покладая рук. Кем только не пришлось ему быть — и батраком, и домашним учителем, и писарем, и чернорабочим на винокуренном заводе.

    Янка рано пристрастился к книгам, но читал сначала без разбору все, что попадало под руку. Позднее определилась главная линия: произведения Пушкина, Некрасова, Кольцова, Шевченко, Мицкевича, Горького. Колыбельные песни матери открыли перед   ним красоту народной поэзии — она стала его любовью и радостью на всю жизнь.  Подлинной  народностью проникнуто написанное вскоре после «Мужика» стихотворение Янки Купалы о белорусах «А кто там идет?» с его заключительными словами:

                                                     ...А чего ж теперь захотелось им,

                                                     Угнетенным века, им, слепым

                                                                                       и глухим? —

                                                                                  Людьми зваться.

    Это произведение высоко оценил и мастерски перевел на русский язык Максим Горький. Первая публикация перевода (1911 г.) сопровождалась советом читателю «уяснить себе глубокий смысл этой песни, которая, может быть, на время станет народным гимном белорусов».

    Читая произведения Янки Купалы, словно прикасаешься к самой душе  белорусскою народа, видишь его нелегкий, путь от гнета и тьмы к свободе и свету. В забитом, презираемом панами крестьянине поэт увидел верного сына многострадальной земли, неутомимого в работе, надежного в любви и дружбе, человека красивой, благородной души.

    Восторженно встретил он час, когда «революция дала свои великие законы».

    С этого времени талант Янки Купалы обрел новую силу. Поэту отрадно слышать, как «цепы на селе заглушая, с утра молотилка грохочет». Ему по душе строители новых домов, «где железо скрепило бетон». Добрым взглядом провожает он колхозного парня, идущего «беречь надежно вольный край Советов».

    С годами совершенствовалось художественное мастерство Янки Купалы. Расширялся круг тем, которые привлекали его внимание, все глубже проникал он в духовный мир современника — строителя новой жизни. Перечитайте, например, его стихотворение «Генацвале» (1938 г.). В сердечном обращении к грузинской девушке светится неподдельное уважение к братскому народу, чьей дочерью она является. Дружбе народов поэт посвятил немало страниц и стихов, и прозы.

    Подлинно национальный поэт Белоруссии, Янка Купала с неподдельным интересом относился к творчеству своих товарищей по перу, па каком бы языке они ни писали. Немало сил приложил он к тому, чтобы стихи многих из них зазвучали на его родном языке. Выдающееся достижение в этой области — переводы из Тараса Шевченко.

    С гневом и болью встретил Янка Купала весть о вероломном нападении на нашу страну фашистских полчищ, о кровавых злодеяниях гитлеровских орд в городах и селах Белоруссии. Всю любовь к Родине, всю ненависть к подлым захватчикам вложил поэт в знаменитое стихотворение «Белорусским партизанам» (1941 год).

    Вдохновенные строки поэта-патриота звучали со страниц «Правды», «Известий», «Красной звезды», партизанских газет. Его стихи и статьи в виде листовок забрасывались во временно оккупированные фашистами районы Белоруссии.

    Как великого праздника ждал поэт часа освобождения родного края, но судьба распорядилась иначе. Он умер 20 июня 1942 года.

    «Янка Купала, — писал в те дни Якуб Колас — поэт с мировым именем... Он будет жить в памяти народа».

    Проникновенно и молодо звучит сегодня голос любимого сына белорусского народа: «В песне живу...».

    С. Кошечкин,

    заслуженный работник культуры РСФСР.

    /Северная заря. Усть-Нера. № 79. 6 июля 1982. С. 4./

 

 

    Пераклады Купалавага верша «А хто там ідзе?», зробленыя ў Якутыі, былі ўключаныя ў кнігу, якую ўклалі В. Рагойша ды Я. Раманоўская: “Янка Купала “А хто там ідзе?” на мовах свету. Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы”, якая выйшла ў Мінску ў 1982 годзе.

 




 

    Але, паводле чутак, камусьці “на самым версе” не спадабалася, што ў кнізе рускі пераклад Купалавага верша “А хто там ідзе?” зьдзейсьнены М. Горкім быў зьмешчаны ў альфабэтным парадку на літару “Р” (расійскі) на старонцы 93, а беларускі арыгінал на стар. 7. Таму кніга амаль не пайшла у продаж, а ў 1983 годзе выйшла зусім ідэнтычнае выданьне, праўда без футарала і пад назвай: “Янка Купала “А хто там ідзе?” на мовах свету. Стагоддзе з дня нараджэння Янкі Купалы 1882-1982”, дзе ўжо той жа самы расійскі пераклад М. Горкага быў зьмешчаны, парушаючы альфабэтны парадак, адразу за беларускім арыгіналам на стар. 7. У астатнім, старонкавы парадак у кнізе ня быў парушаны. У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Саха (Якутыя) яна захоўваецца пад шыфрам К-119258.

    Тут таксама трэба адзначыць, што пераклады Купалавага верша «А хто там ідзе?», мякка кажучы, былі зроблены па просьбе-прымусу і не заўсёды былі якаснымі...

 





 

    У гэтых жа кнігах на стар. 135 быў зьмешчаны пераклад і на эвенкійскую мову. А эвенкі (раней эвенаў і эвенкаў звалі тунгусамі, праўда дадаткова эвенаў звалі яшчэ і ламутамі) спрадвеку насяляюць таксама і Якутыю. Пераклад Купалавага верша на эвенкійскую мову быў зроблены Алітэтам Немтушкіным, які нарадзіўся ў сяле Ірышкі Іркуцкай вобласьці. Гэты пераклад першапачаткова быў зьмешчаны ў газэце “Советская Эвенкия” (Краснаярск) за 24 чэрвеня 1978 года.

 





 


 

    У пачатку 1970-х гг. налічвалася каля двух дзясяткаў моў народаў СССР, на якіх гучаў верш беларускага песняра. Былі пераклады на мовы рускую (Максіма Горкага, Ус. Раждзественскага, М. Браўна, М. Ісакоўскага), украінскую (М. Шапавала, С. Піліпэнкі, Т. Масэнкі, А. Мальппкі), армянскую (Н. Зар’яна), грузінскую (М. Мачаварыяні), казахскую (I. Джансугурава), літоўскую (Л. Гіры, А. Венцлавы), малдаўскую (А. Лупана), таджыкскую (М. Шэраліева), удмурцкую (К. Герда), уйгурскую (X. Абдуліна), чувашскую (А. Эсхеля), эстонскую (М. Веетама). А былі ж яшчэ ўзнаўленні на мовы іншых народаў і краін. I ўсё ж лічба перакладаў была яшчэ не дужа значная, каб хутчэй збіраць іх пад адну кніжную вокладку. Трэба было шукаць новых сяброў беларускай літаратуры, творчасці песняра...

    Тады, да 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Камітэт па друку пры Савеце Міністраў БССР не пагадзіўся выдаваць кнігу: маўляў, беларусы дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі «ўжо сталі людзьмі», трэба падрыхтаваць зборнік з нейкім савецкім купалаўскім вершам... Аднак ад ранейшай задумы я не адмовіўся. Балазе і нагода не менш важная займалася на даляглядзе: сотая гадавіна з дня нараджэння геніяльнага песняра. Сама дата канкрэтызавала і творчую задачу: сто гадоў — сто перакладаў!

    Ужо добра ўзяўшыся за працу, я зразумеў: аднаму, ды яшчэ на грамадскіх пачатках, яе не асіліць. Таму запрасіў у памочнікі выдатнага знаўцу купалаўскай спадчыны, галоўнага захавальніка архіўных фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, пляменніцу народнага паэта Ядвігу Юльянаўну Раманоўскую. Дзякуючы ёй можна было афіцыйна звяртацца ў розныя ўстановы і арганізацыі, весці актыўную перапіску з перакладчыкамі, нават з замежнымі (што ў той час было няпроста). Народны паэт Беларусі Максім Танк (а з ім мы былі ў добрых адносінах яшчэ з часу абароны мной кандыдацкай дысертацыі «Паэтыка Максіма Танка») па маёй просьбе згадзіўся стаць аўтарам прадмовы да выдання. Народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі ў той перад’юбілейны час маляваў для купалаўскага музея серыю жывапісных палотнаў па матывах творчасці песняра. Мы з Ядвігай Юльянаўнай угаварылі яго перадаць 12 каляровых рэпрадукцый карцін для першапублікацыі ў кнізе «А хто там ідзе?» — яшчэ да таго, як арыгіналы палотнаў размясціліся на сценах музея. Шчыра падтрымалі кнігу і выдавецкія работнікі. тагачасны дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхал Дубянецкі, выдатны майстар мастацкага афармлення кніжных выданняў Леанід Прагін, рэдактар Нэла Тулупава. Перад такой грамадой не змог ужо ўстаяць і Камітэт па друку...

    Настала самая гарачая пара — скліканне сябрыны. На яе вырашана было запрасіць самых ганаровых гасцей — найлепшых нацыянальных паэтаў-перакладчыкаў. Мы з Ядвігай Юльянаўнай пачалі актыўна наладжваць кантакты з літаратарамі з розных саюзных і аўтаномных рэспублік СССР, весці з імі ажыўленую перапіску. У той час я быў старшынёй секцыі мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў БССР і ўваходзіў у склад усесаюзнага Савета па мастацкаму перакладу пры Саюзе пісьменнікаў СССР. На пасяджэннях Савета ў Маскве я мэтанакіравана імкнуўся пазнаёміцца з паэтамі-перакладчыкамі з розных краёў і абласцей СССР. Калі ведаў, што на іх мову верш «А хто там ідзе?» яшчэ не пераствораны, з настойлівай просьбай аб гэтым уручаў ім папяровы пакет з арыгіналам верша, яго рускім падрадкоўнікам (з тлумачэннем паэтыкі верша) і перакладам на рускую мову Максіма Горкага. Апрача гэтага, для арганізацыі перакладаў на замежныя мовы я выкарыстоўваў свой удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, у маскоўскіх міжнародных творчых сімпозіумах па мастацкаму перакладу. Толькі цяпер папяровы пакет запаўняўся некалькі іншым змесцівам: апрача беларускага арыгінала і падрадкоўнікаў на рускай і англійскай мовах, у ім былі і наяўныя тагачасныя пераклады на найбольш вядомых сусветных і рэгіянальных мовах — ангаійскай, рускай, французскай, кітайскай... Выкарыстоўваў я для гэтага і свае паездкі за межы СССР...

    Што да майстроў мастацкага слова саюзных і аўтаномных рэспублік, аўтаномных акругоў і абласцей СССР, то іх абсалютная большасць з задавальненнем успрыняла прапанову перакласці твор беларускага песняра на родную мову...

    [* ... Лісты перакладчыкаў захоўваюцца ў архіўным фондзе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск).]

    Нягледзячы на розныя творчыя, арганізацыйныя, тэхнічныя складанасці (звязаныя найперш з наборам тэкстаў на не кірылічным і не лацінскім алфавітах) кніга летам 1982 г., перад самым стагадовым юбілеем песняра, убачыла свет [* «А хто там ідзе? : На мовах свету» // Янка Купала : энцыкл. даведнік. — Мінск : БелСЭ, 1986. — С. 23-24.]. Праўда, з’явіўся не ўвесь яе дзесяцітысячны тыраж, а ўсяго пару соцень асобнікаў. Выдавецтва — і таксама па тэхнічных прычынах (асаблівую, «пад старыну», паперу трэба было закупляць недзе ў Прыбалтыцы) — увесь тыраж не паспела надрукаваць да 7 ліпеня, да юбілею беларускага песняра.

    Упершыню кнігу змаглі патрымаць у руках удзельнікі юбілейнай купалаўскай вечарыны ў Вялікім акадэмічным тэатры оперы і балета БССР. Яна прадавалася ў тэатральным кніжным кіёску. Яе як самы значны юбілейны рарытэт расклалі на сталах перад членамі ўрачыстага прэзідыума — беларусамі і гасцямі з саюзных рэспублік і некаторых замежных краін. У тым ліку — перад старшынёй юбілейнага камітэта намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР Нінай Сняжковай. Я, седзячы па запрашальным білеце на балконе, добра бачыў, як Сняжкова з цікавасцю пачала прыглядацца да кнігі, гартаць яе, потым раптам занервавалася, падазвала з-за куліс свайго памочніка і нешта шапнула яму, паказваючы на кнігу... Мне стала не па сабе. Я ўсё зразумеў. Я сарваўся з месца і пабег у кіёск, дзе купіў яшчэ некалькі асобнікаў выдання — на ўсе грошы, якія ў мяне былі.

    І добра, што зрабіў гэта своечасова. Бо ўжо ў перапынку вечарыны кніга ў кіёску не прадавалася. У той жа дзень было спынена і яе друкаванне на мінскім паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа. Работнікі выдавецтва атрымалі сур’ёзныя «внушения»...

    Юбілейная вечарына праходзіла ў дзень нараджэння Янкі Купалы, 7 ліпеня 1982 г.. А праз два дні ў газеце «Літаратура і мастацтва» паведамлялася: «Гэтае ўнікальнае выданне толькі што пабачыла свет у «Мастацкай літаратуры» — прыгожая, аформленая ў выглядзе альбома кніга, у якой тэкст верша прыводзіцца ў арыгінале і ў перакладзе на 81 мову народаў СССР і свету. У пачатку кнігі змешчана факсіміле твора, якое захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Пераклады пададзены ў алфавітным парадку назваў тых моў, на якіх верш «А хто там ідзе?» узноўлены... Кніга ілюстравана карцінамі народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага, выкананымі аўтарам для Літаратурнага музея Янкі Купалы. Змешчаны таксама партрэты бацькоў песняра — маці Бянігны Іванаўны і бацькі Дамініка Ануфрыевіча і каля трыццаці фотапартрэтаў самога Купалы. «Слова пра Купалу» гаворыць народны паэт Беларусі Максім Танк» [* Андрзеў, М. У перакладзе на 81 мову / М. Андрэеў // ЛіМ. — 1982. — 9 ліп.]. Допіс гэты — бадай, адзіны з друкаваных водгукаў на тое кніжнае выданне. Пра яе не згадана нават у грунтоўным энцыклапедычным даведніку «Янка Купала», у той час як пра новае, другое яе выданне, што ўбачыла свет у наступным годзе, змешчаны там спецыяльны артыкул [* «А хто там ідзе? : На мовах свету» // Янка Купала : энцыкл. даведнік. — Мінск : БелСЭ, 1986. — С. 23-24.]. У чым жа прычына? А ў тым, што, як слушна пісалася ў газеце, «пераклады пададзены ў алфавітным парадку назваў тых моў, на якіх верш «А хто там ідзе?» узноўлены». Здавалася б, усё тут слушна, правілы тэксталогіі не парушаны. Ды што там тэксталогія перад ідэалогіяй! «Як, пераклад верша на рускую мову змешчаны не адразу за беларускім арыгіналам, а за перакладамі на абазінскую, аварскую, азербайджанскую, грузінскую і іншыя мовы, ажно за румынскім перакладам?!» Рабалепства тагачаснага беларускага начальства перад Масквой было такім вялікім, што выявілася нават у гэтым, выклікала страх быць западозраным у непавазе да «старэйшага брата». І паследаваў загад: «Друкаванне кнігі ў такім выглядзе прыпыніць, кнігу перарабіць». А што значыць «прыпыніць»? Дэфіцытная папера адразу пайшла ў друкарні на іншыя выданні, новае паступленне яе трэба было чакаць некалькі месяцаў, і другое выданне «А хто там ідзе?» з’явілася толькі праз год [* Купала, Я. А хто там ідзе?: На мовах свету / Янка Купала.—Мінск: Маст. літ., 1983.]...

    Але, як кажуць, няма нічога благога, каб не выйшла на добрае. Пачалі мы з мастаком Л. Прагіным меркаваць: як, не парушаючы вобліку выдання (такая была ўмова), максімальна наблізіць у ім рускі пераклад да беларускага арыгінала? Зрабіць гэта механічна не атрымлівалася. Патрэбна было перавёрстваць старонкі. Кніга ж была не звычайная, альбомнага кшталту — са здымкамі, каляровымі рэпрадукцыямі, тэкстамі ўнутры яе... А добрае было ў тым, што новае размяшчэнне тэкстаў запатрабавала — на маю радасць — яшчэ адзін пераклад. У мяне такі пераклад — Мастона Шэраліева на экзатычную для нас мову дары — быў пад рукой. Замоўлены мной у Маскве, ён прыпазніўся да пачатку першавыдання кнігі (як, зрэшты, і некалькі іншых перакладаў). Цяпер жа з гледзішча алфавітнага ён якраз падышоў. Такім чынам, верш «А хто там ідзе?» у Купалавай кнізе 1983 года выдання стаў фігураваць ужо ў перакладзе не на 81 мову, а на 82. Прагрэс! Унёс я адпаведныя змены ў «Каментарыі», «Змест». Спатрэбілася крышку змяніць і юбілейны запіс на адвароце тытульнага ліста кнігі. У выданні 1982 года было: «Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы». У выданні 1983 года стала: «Стагоддзе з дня нараджэння Янкі Купалы. 1882-1982». Застаўся, аднак, нязменным у абодвух выданнях запіс: «Ганарар за ўкладанне, апублікаванне карцін і макет кнігі пералічаны ў Фонд міру»...

    Не нам, хто меў непасрэднае дачыненне да стварэння і выдання кнігі, гаварыць пра яе сапраўдную каштоўнасць. Але радасна было бачыць, з якім непрыхаваным захапленнем бралі яе ў рукі чытачы, прыемна было чытаць пра яе ў друку...

    Радасць і гордасць за Янку Купалу і ўсю беларускую літаратуру перапаўняюць сэрца, калі толькі знаёмішся з мовамі, на якія перакладзены верш «А хто там ідзе?»: абазінская, алтайская, асецінская, даргінская, дунганская, інгушская, карачаеўская, лакская, лезгінская, мардоўская-мокша, мардоўская-эрзя, мансі, нанайская, тувінская, уйгурская, хантыйская, чачэнская, эвенская, эвенісійская, якуцкая... Беларус пачатку XX ст., калі пісаўся гэты верш (дый намнога пазней!), мабыць, і не чуў пра такія экзатычныя мовы і народы. З другога боку, хіба тыя народы што-небудзь ведалі пра беларусаў? А гэта ж толькі асобныя мовы народаў Расіі. А верш жа перакладзены і на многія вядомыя мовы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі...

    А як жа задума: сто гадоў — сто перакладаў? Па розных прычынах, на жаль, задуму гэтую ў кнізе Янкі Купалы «А хто там ідзе? : На мовах свету» рэалізаваць не ўдалося. Некаторыя перакладчыкі так і не з’явіліся на сябрыну, хоць і актыўна запрашаліся. Іншыя ж прыйшлі запозна, калі кніга была ў вытворчасці ці нават тады, калі яна ўжо ўбачыла свет. З’яўляюцца і сёння новыя пераклады гэтага верша. I хочацца сказаць ім: з’яўляйцеся, нараджайцеся, калі ласка! Несумненна, некалі ўбачыць свет і новае, трэцяе па ліку, выданне гэтай кнігі. Можа, у ёй будзе змешчана і больш чым сто перакладаў.

    /Вячаслаў Рагойша.  Мой Трыглаў. Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Мінск. 2012. С. 90, 96-98, 100-103./

 







Brak komentarzy:

Prześlij komentarz