sobota, 27 grudnia 2025

ЎЎЎ 2. Ядзя Танкетка. Беларускі паэта Яўген Скурка або Максым Танк ды Якутыя. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2025.























 








 

    18 студзеня [тохсунньу] 1952 г. газэта “Эдэр большевик” /“Малады бальшавік”/ на 2-й старонцы ў падборцы “В. И. Ленин туhунан хоhооннор” /“Вершы аб У. І. Леніне”/ зьмясіла сярод іншых і верш Максыма Танка “Разлив” /“Разьліў”/ у перакладзе на якуцкую мову І. Чагылгана, які захаваў менавіта назву “Разьліў”, як гістарычна-геаграфічны назоў. Але ў даведнікі, у тым ліку і ў даведнік “Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік” (Т. 6, Мінск. 1995, с. 48.), ён увайшоў пад назвай “Халаан уута”, што па-якуцку – паводка, разьліў, разводзьдзе, але верша з такой назвай у газэце “Эдэр большевик” няма, а ёсьць менавіта “Разлив”.

 














 

    30 сакавіка 1954 года раённая газэта Алданскага раёну ЯАССР “Алданский рабочий” (места Алдан) на чацьвёртай старонцы надрукавала зацемку Л. Лімарэнкі “Литаратурный утренник”, дзе паведамлялася што “ў мінулую суботу ў раённым Доме Культуры па ініцыятыве работнікаў дзіцячай бібліятэкі быў праведзены літаратурны ранішнік на тэму “Бери с коммунистов пример”. У правядзеньні ранішніка актыўны ўдзел прымалі і самі піянэры. Верш “Коммунисты – могучая сила Отчизны” М. Танка” быў прачытаны “шасьціклясьніцай Людмілай Марозавай”.

 

























Brak komentarzy:

Prześlij komentarz