17 лютага [олунньу] 1966 года ў рэспубліканскай газэце “Кыым” [“Іскра”] пад рубрыкай “Ленинскэй бириэмийэҕэ кандидаттар” [“Кандыдаты на Ленінскую прэмію”] на чацьвёртай старонцы чытачам быў прадстаўлены “Максим Танк”. Пасьля кароткай біяграфіі, дзе прынамсі паведамлялася што “Выбітны беларускі паэт Максым Танк (Яўген Іванавіч Скурка) нарадзіўся 17 верасьня 1912 года ў Мінскай вобласьці…” ішлі вершы: “Мин күннээҕи килиэбим” /“Мой хлеб надзённы”/, “Сирии кытта суруйсуу” /“Перапіска з Зямлёй”/, “Партия” /“Партыя”/, “Нучча тыла” /“Руская мова”/, “Хиросима дьарҕата” /“У гадавіну зьнішчэньня Хірасімы”, але дакладна “Застарэлая хвароба Хірасімы” ці “Зьнішчэньне Хірасімы”/, “Поэзия” /“Паэзія”/ “Амстердам” /“Амстэрдам”/ у перакладзе на якуцкую мову Івана Аляксеева.
2 студзеня [тохсунньу] 1972 года дзіцячая рэспубліканская газэта “Бэлэм буол” [“Будзь напагатоў”] на другой старонцы ў матэрыяле прысьвечаным 50-годзьдзю ўтварэньня СССР зьмясьціла падборку вершаў паэтаў саюзных рэспублікаў на тле карты СССР. На месцы Беларускай ССР, ля выявы беларускі ў нацыянальным строі быў зьмешчаны верш “Минскэй трактора” /“Мінскі трактар”/ за подпісам “Максим Танк (Белоруссия)”, праўда перакладзенымі былі ўсяго тры апошнія чатырохрадкоўі гэтага верша.
24 чэрвеня [бэс ыйын] 1978 года газэта “Ленинскэй тэрийээччы”, /“Ленінскі арганізатар”/, што выходзіла ў пасёлку Бороҕон /Барагонцы/, цэнтры Вусьць-Алданскага раёну, зьмясіла на трэцяй старонцы пад рубрыкай “Литературнай страница” /“Літаратурная старонка”/ верш Максыма Танка “Көҥүл знамята” /“Сьцяг свабоды”/ у перакладзе на якуцкую мову Міхаіла Румянцава.
11 ліпеня [от ыйын] 1978 года тая ж газэта “Ленинскэй тэрийээччы”, на трэцяй старонцы зьмясьціла верш М. Танка “Олох кинигэтэ” /“Кніга жыцьця”/ у перакладзе таго ж М. Румянцава.
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz