piątek, 19 marca 2021

ЎЎЎ Мэлітона Ставок. Вітальд Біруля-Бялыніцкі ў Якуцку. Койданава. "Кальвіна". 2021.






 

    Витольд Каэтанович Бялыницкий-Бируля – род. 31 января (12 [17 (29)] февраля) 1872 г. в усадьбе Крынки Могилёвского уезда и губернии Российской империи, в семье арендатора. Семья часто меняла место жительства.

        Некоторое время Витольд жил в Киеве у старшего брата Александра. Учился в Киевском кадетском корпусе, затем в Киевской рисовальной школе Н. И. Мурашко (1885-1989), позже уехал в Москву и поступил в Московское училище живописи, ваяния и зодчества на курс к преподавателям С. А.Коровину, В. Д. Поленову, И. М. Прянишникову. В Москве художник познакомился с И. Левитаном, работал в его мастерской. Под влиянием педагогов увлекся пейзажем.

    С 1897 г. Витольд демонстрирует свои картины на выставках Московского общества любителей художеств и Московского товарищества художников, на Международных выставках и конкурсах. В 1904 г. его избирают членом Товарищества передвижников, а через четыре года он удостаивается звания академика живописи. Являлся также членом Союза русских художников и Общества художников имени А. И. Куинджи.

    Как и у всех Бируля-Бялыницких, у Витольда была патологичная страсть к уничтожению, ради удовольствия, медведей, которая ставилась ему в заслугу: «Витольд Каэтанович имеет на своем охотничьем счету более сорока убитых медведей». /Б. Булатов, П. Иванов.  Советский живописец-пейзажист. // Калининская правда. Калинин. 22 июня 1952./

 



 

    В 1912 г. Витольд приобрёл участок земли в Тверской губернии на берегу озера Удомля, недалеко от мест, где часто работал Левитан, и построил здесь дом с мастерской. Свою небольшую усадьбу он назвал «Чайка».

    В 1917 г., с веянием времени, Бялыницкий-Бируля организовал художественную школу для крестьянских детей. В 1922 г. становится членом Ассоциации художников революционной России. Его стали интересовать первые опыты реконструкции сельского хозяйства в совхозе «Гигант» и коммуне «Сейбит», строительство «Азовстали», преобразование Севера, Места жизни Ильича. Породнился с Поленовыми через вторую жену Нину Александровну, так как первая жена, купчиха Сувирова, владелица дома № 10 в Воротниковском переулке, умерла в 1921 г.

    В 1937 году Витольд был удостоен звания «Заслуженный деятель искусств РСФСР». В 1944 г. ему присвоили звание народного художника Белорусской ССР. В 1947 г. ему присвоили звание народного художника РСФСР, избрали действительным членом Академии художеств СССР.

    С мая и до середины июня художник жил и работал на Белой даче в окрестностях Минска. Здесь он написал несколько десятков этюдов, которые стали основой цикла картин, посвящённых Беларуси.

    Умер Витольд Каэтанович на своей даче «Чайка» 18 июня 1957 года и похоронен в Москве на Новодевичьем кладбище.

 


 

    Литература:

    Фишеръ К. А.  Англійскіе гости въ Сокольникахъ. // Искры. № 6 (5 февраля). С.-Петербургъ. 1912.

    В Совете Министров Союза ССР. О преобразовании Всероссийской Академии Художеств в Академию Художеств СССР. // Социалистическая Якутия. Якутск. 13 августа 1947. С. 1.

    Якутский музей изобразительных искусств. Составитель и ответственный за выпуск директор Якутского музея изобразительных искусств Л. М. Габышев. 1928 XXV 1953. Якутск. 1953. С. 12-13.

    Гронка белага бэзу. // Пархута Я.  Жаваранак над полем. (Эцюды роднага краю.) Мінск. 1985. С. 193-202.

    Janowicz S.  Białoruś, Białoruś. Warszawa. 1987. S. 55-56.

    Карамазаў В.  Крыж на зямлі і поўня ў небе. Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага Бірулі. Мінск. 1991. 202 с.

    Рэсіна А. К.  Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч. // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі. У 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 164-165.

    Коласаў Л.  Да юбілею мастака. // Голас Радзімы. Мінск. № 12. 20 сакавіка 1997. С. 8.

    Тамільчык І.  Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч. //  Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 137.

    Перминова Ф., Перминова Ю.  Витольд Бялыницкий-Бируля. 12 февраля 2002 ему исполнилось 130 лет. // Маланка. Бюлетень-газета Іркуцкага таварыства Беларускай культуры ім. Я. Д. Чэрскага. Іркуцк. № 10. Лістапад. 2002. С. 5.

    Палоннік Н.  Род Бялыніцкіх-Біруляў. // Бялыніцкі сшытак. Матэрыялы Бялыніцкіх краязнаўчых чытанняў. Выпуск першы. Зборнік артыкулаў. Бялынічы. 2003. С. 45-48.

    Бялыницкий-Бируля Витольд Каэтанович. // Кольская энциклопедия в пяти томах. Т. 1. Санкт-Петербург. 2008. С. 369.

    Карамазаў В.  Крыж на зямлі і поўня ў небе. Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага Бірулі. Мінск. 2010. 215 с.

    Мелитона Ставок,

    Койданава

 

















 

    Надзея Палоннік

                                                          РОД БЯЛЫНІЦКІХ-БІРУЛЯЎ

    Бялыніцкія-Бірулі належылі да старажытнага і вядомага шляхецкага роду Вялікага Княства Літоўскага.

    Першая частка прозвішча паходзіць ад родавага маёнтка Бялынічы (сучасная вёска Бялынавічы Віцебскага раёна).

    Вядомы даследчык В. Насевіч выказвае меркаванне, што род Бялыніцкіх-Біруляў паходзіць ад віцебскіх баяраў Харковічаў.

    Першым у гэтым родзе на старонках гістарычных дакументаў згадваецца віцебскі казак Сямён Біруля, які ўвайшоў у гісторыю Віцебска адважным абаронца роднага горада ад войскаў маскоўскага цара Івана Жахлівага.

    Яшчэ адзін прадстаўнік роду Бялыніцкіх-Біруляў змагаўся ў паўстанцкім атрадзе Тадэвуша Касцюшкі і загінуў за вольнасць, другі быў паранены пад Кобрынам у змаганні з напалеонаўскім войскам, трэці служыў на флоце Ф. Ушакова, прымаў удзел ва ўзяцці крэпасці Корфу.

    Вядомы расійскі заолаг Аляксей Бялыніцкі-Біруля быў сваяком Вітольду Каятанавічу.

    Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся ў весцы Бабкоў Аршанскага павету ў сям’і прыродазнаўцы Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі, які. для назірання і даследвання з’яў прыроды пабудаваў у сваім маёнтку Новае Каралёва былога Віцебскага павету метэаралагічную станцыю. Лёс яе аказаўся трагічным. У 1918 годзе мясцовыя жыхары знішчылі бібліятэку станцыі, багаты фактычны матэрыял, сабраны ў выніку шматгадовых назіранняў.

    Са студэнцкіх гадоў Аляксей Андрэевіч збіраў расліны, марскіх жывёлін. Займаўся вывучэннем скарпіёнаў, вынікам якога стала манаграфія “Скарпіёны”.

    На працягу 44 гадоў ён працаваў у Заалагічным музеі.

    Аляксей Андрэевіч удзельнічаў у рызыкоўнай Палярнай экспедыцыі на караблі “Зара” (8 ліпеня 1900), якую. ўзначальваў Э. Толль.

    За час экспедыцыі Аляксей Андрэевіч сабраў каштоўнейшы герапісаў расліннасць і жывёльны свет вострава Новай Сібіры, назіраў і апісаў таямнічую ружовую чайку.

    Вучонага адразу ж выбралі сапраўдным сябрам пяці навуковых таварыстваў а ў 1923 годзе — карэспандэнтам Расійская Акадэміі навук.

    Але гэтая вядомасць не выратавалі яго ад рэпрэсій. Перад чысткай АН СССР Аляксей Андрэевіч займаў пасаду дырэктара Заалагічнага музея, з’яўляўся прафесарам Ленінградскага Дзяржаўнага універсітэту. Летам 1929 года ў час правядзення чарговай чысткі выступіў у падтрымку свайго супрацоўніка. Праз нейкі час вучоны зняты з пасады дырэкгара, а 16 лістапада наступнага года - арыштаваны і асуджаны на тры гады канцэнтрацыйнага лагеру. Тэрмін пакарання адбываў у Белбалтлагу.

    Памёр Аляксёй Андрэевіч 18 чэрвеня 1937 года. Яго імя носяць заліў і гара на беразе Таймырскага паўвострава.

    У гэты ж самы Дзень, але толькі праз 20 гадоў, памер і Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля.

    Род Бялыніцкага—Бірулі звязаны быў трывалымі сваяцкімі сувязямі са славутым родам Паленавых.

    Прадзед Вітольда Каятанавіча Аляксей Якаўлевіч Паленаў з’яўляецца буйным. гісторыкам, асветнікам, юрыстам. У сваім знакамітым, публіцыстычна-вострым творы “Аб прыгонным стане сялян у Расіі”, напісаным у 1766 годзе, надрукаваным толькі ў 1865 - амаль праз 90 гадоў пасля стварэння і праз паўстагоддзя пасля смерці аўтара - абгрунтоўваў і даказваў неабходнасць абмежавання прыгоннага права. Нас не можа не здзівіць не толькі навуковая прадбачлівасць Аляксея Якаўлевіча, але і ягоная мужнасць, якая дазволіла рэзка крытыкаваць прыгонніцтва яшчэ ў часы панавання Кацярыны II.

    Праўнукамі Аляксея Якаўлевіча таксама былі згаданы вышэй Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля, мастак В. Д. Паленаў, нейрахірург А. Л. Паленаў.

    Народны мастак Расіі Васіль Дзмітравіч Паленаў нарадзіўся і выхоўваўся ў сям’і дыпламата, заўзятага бібліёграфа і археолага Дзмітрыя Васільевіча Паленава. Будучы мастак вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў і адначасова засвойваў юрыспрудэнцыю ў сценах Пецярбургскага універсітэту. Але захопленасць жывапісам, якую ён пераняў ад маці, перамагае.

    Заўважу, што і Вітольду Каятанавічу любоў да фарбаў, мастацтва прывіла таксама маці.

    Напрацягу чатырох гадоў (1872-1876) Васіль Паленаў знаходзіўся ў Італіі, Францыі і Германіі як “пенсіянер” Акадэміі мастацтваў, затым удзельнічаў дабраахвотнікам у серба-чарнагорска-турэцкай (1876) і ў якасці мастака-карэспандэнта ў руска-турэцкай (1877-1878) войнах.

    З 1882 да 1895 года працаваў выкладчыкам у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства: Яго вучнямі былі І. Левітан, К. і С. Каровіны, А. Галавін, а таксама блізкі сваяк - В. К. Бялыніцкі- Біруля.

    Нельга не згадаць яшчэ аднаго прадстаўніка гэтага роду, які пакінуў значны след у развіцці медыцыны.

    Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук Андрэй Львовіч Паленаў, з’яўляецца адным з заснавальнікаў нейрахірургіі ў СССР.

    Нейрахірургіі як самастойнага тэарэтычнага і. практычнага накірунку ў медыцыне дарэвалюцыйнай Расіі не існавала наогул. Кафедра хірургічнай неўрапаталогіі, створаная прафесарам А. Л. Паленавым на базе Дзяржаўнага траўматалагічнага інстытута, і з’явілася піянерам у гэтай галіне. :

    Спецыялісты адназначна сцвярджаюць, што ўзнікненне нейрахірургіі з’яўляецца найвыдатнейшай падзеяй і дасягненнем у развіцці медыцыны канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.

    ...Адзін з непазбежных вынікаў усялякай вайны - з’яўленне мноства скалечаных людзей. Каб дапамагчы інвалідам Андрэй Львовіч у 1918 годзе стварае Фізіяхірургічны інстытут, У якім інтэнсіўна развівацца косцевая рэстаўрацыйная хірургія, траўматалогія і нейрахірургія ў спалучэнні з фізія- і механатэрапіяй.

    У тым жа самым годзе прафесар Паленаў засноўвае ў Дзяржаўным інстытуце медыцынскіх ведаў першую ў Савецкім Саюзе кафедру траўматалогіі і оргапедыі. Напрацягу некалькіх гадоў ён нястомна змагаецца за выдзяленне траўматалогіі ў самастойную галіну хірургіі.

    Прадуманыя дзеянні Паленава прывялі да таго, што ў Пецярбургу пачынаюць дзейнічаць адначасова дзве фактычна падобныя медыцынскія ўстановы. Напачатку 1924 года яны былі аб’яднаныя ў Дзяржаўны траўматалагічны інстытут, які і ўзначаліў Андрэй Львовіч. Праз сем гадоў Паленаў прызначаецца загадчыкам нейрахірургічнага аддзялення (кафедры) Інстытута.

    Паленаў разам з прафесарам М. П. Нікіціным яшчэ ў 1921 годзе ў Фізіяхірургічным інстытуце арганізаваў першае ў савецкай краіне аддзяленне хірургічнай неўрапаталогіі, якое ён пастаянна пашыраў, аб’ядноўваючы вакол сябе вучняў У далейшым гэта група стала першай, самай старэйшай школай нейрахірургаў - Ленінградскай.

    У 1934 годзе А. Паленаву было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі.

    Напрацягу 1935-1937 гг. упершыню ў краіне ён выдае два практычныя дапаможнікі па нейрахірургіі, а ў 1943 пабачыла свет яго капітальная праца “Асновы практычнай нейрахірургіі”, якая і па сёння з’яўляецца настольнай кнігай кожнага спецыяліста ў гэтай галіне практычнай і тэарэтычнай медыцыны.

    1 «Дикие нравы» : «Известия исполнительного комитета Советов Западной области» (№ 172, 1918 г.), Смоленск.

    2. В. Грыцкевіч «От Немана к берегам Тихого океана», Мн., «Полымя», 1986, с. 266-270.

    [C. 45-48.]

 

    Віктар Карамазаў

                                                ТРЫ МАЦЕРЫКІ БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ

    Жыцё зямное, па волі Бога, бяжыць па крузе, бяжыць кругамі. Бяжыць час, бяжыць гісторыя зямель і народаў, па гэтых кругах бяжыць і лёс кожнага з нас. На гэтых кругах адсейваецца ўсё дробнае, хлуслівае, штучнае, тое, што не дае плоду. Застаецца тое, што пладаносіць і рухае жыццё ў эканамічным і культурным развіцці. Што мацуе наш дух.

    Бялыніцкі-Біруля застаецца. Ён, як мастак, стаў вядомы ў свеце мастацтва яшчэ ў па-за тым стагоддзі, на пачатку мінулага ўзняўся да свае светаноснае поўні, адзначаны золатам і срэбрам высокіх еўрапейскіх выстаў жывапісу і ўвайшоўшы сваімі высокамастацкімі карцінамі ў буйнейшыя мастацкія музеі. Але даўно было ўсё гэта, як яшчэ нас не было, ды мы сёння ідзем, ужо ў XXI стагоддзе, з ім разам, з яго нятленным мастацкім дарам, з яго пейзажным жывапісам, светлым і свежым, нібыта сёння напісаным, ідзем у новы свет з ім, Вітольдам Каятанавічам, разам, нібыта са сваім сучаснікам, маладым і незамутнёна мудрым.

    Мы глядзім на пейзажы Вітольда Каятанавіча і захапляемся іх тонкім лірызмам, шчырым, але і таямнічым святлом, срабрыста-перламутравым, нейкім нябесным колерам, яго чысцейшым паветрам, чуйную цішынёю, самой паэзіяй, маладосцю кожнага каліва ў прыродзе. Мы радуемся, углядаючыся ў яго пейзажы, святлеюць нашы душы, мы ачышчаемся і маладзеем самі. Але твор мастацтва, калі гэта высокае мастацтва, дае не толькі асалоду сузірання, але і прымушае шмат аб чым задумацца, ён дзейнічае не толькі на душу і сэрца, але і на мазгі, задае нам шмат пытанняў і прымушае шукаць на іх адказы. І адно з такіх пытанняў, якое нас хвалюе, калі мы глядзім на карціны Бірулі: што дае ім доўгі век і сілу ўздзеяння на нашы душы? У чым іх сіла?

    На гэтае пытання дакладна адказаў Ілья Рэпін: “Я так прывык асвяжацца душою перад Вашымі павевамі праўды, прастаты, свабоды”.

    Мы памятаем гэтыя словы Рэпіна, з якімі ён звярнуўся ў сваім лісце да Бірулі. Мы іх часта паўтараем. Але ці часта мы задумваемся над тым, што гэтымі словамі Рэпін дапамагае нам не толькі зразумець пейзажы Бірулі, яго мастацкі талент, але і спасцігнуць Бірулю як чалавека, яго чалавечую сутнасць

    Праўдай, прастатой і свабодай карціны Бірулі дыхаюць на нас, нас ачышчаюць, толькі дзякуючы таму, што сам Вітольд Каятанавіч быў чалавекам ПРАЎДЫ, ПРАСТАТЫ, І СВАБОДЫ.

    І тое, што мы сёння ведаем пра Бірулю, яго пейзажы, якія бачым перад сабою, прымушаюць нас задумацца: яго праўда, прастата і свабода - дзе карані?

    Тут мы павінны пачуць самога Бірулю: “Я беларус! Я нарадзіўся і вырас у маёнтку Крынкі каля Бялынічаў. Там прайшлі мае дізіцячыя гады...”

    Ёсць і іншыя яго прызнанні ў гэтай любві да Беларусі.

    Задумаемся. Не будзем забываць на гэта.

    Глеба, на якой вырас і якой застаўся верны Бялыніцкі-Біруля - гэта Беларусь і прырода. Усё астатняе ў ім адсюль: душа, каларыт, танальнасць, святло, свабода, праўда - усе словы і пейзажы. І адсюль уся яго музыка.

    Вітольд Бялыніцкі-Біруля добра ведаў, як трэба яднацца людзям праўды, дабраты, таленту, свабоды. Ён сам яднаў. І ў сваім доме ў Маскве, і ў “Чайцы”. У прыродзе. Тут ён меў такі ж яркі талент, як талент жывапісца: Гэта ведалі яго сучаснікі і таму цягнуліся да яго.

    Што такое Бірулёва “Чайка”? Гэта вялікі светлы дом, які нагадвае белую чайку, адкрыты ва ўсе бакі і для ўсіх. Тут падоўгу жывуць і працуюць сябры Бірулі - мастакі, артысты, пісьменнікі. Тут заўсёды сяляне і іх дзеці, для якіх накрываюцца сталы і ўпрыгожваюцца навагоднія елкі.

    Для самога ж Бірулі “Чайка” - час вялікай працы і росквіту яго жывапіснага таленту.

    Тут жыццё ў прыродзе дае глыбокія выхады ў філасофію быцця і мастацтва, у псіхалогію і жывапіс вобраза. Тут яшчэ мацней абвастраюцца слых, зрок, інтуіцыя на самыя тонкія настроі ў прыродзе. Яго крылата-вядомая фраза “слухаць цішыню” ў гэты час напаўняецца самым глыбокім зместам і сэнсам, нібыта ў адказ Левітану, які яшчэ ў Вучылішчы жывапісу, ваяння і дойлідства заўважыў незвычайны слых у Бірулі і яму неаднойчы казаў: “Дзе ваш слых?”, “Я любпю ваш слых”, “Хачу бачыць ваш слых”.

    Тут на тонкіх сутыках ночы і раніцы, дня і ночы, на збегах зімы з вясною, восені з зімою, на нечаканых і амаль няўлоўных зменах у надвор’і Біруля найбольш моцна выяўляе ўнікальны слых і зрок, знаходзіць новыя сродкі абагачэння каларыту.

    Талент і геній Вітольда Бялыніцкага-Бірулі сфарміравалі тры мацерыкі: першы - родны край, Беларусь, якая ўклала яму ў душу прыродны мастацкі дар, яшчэ ў маленстве прышчапіла высокія маральныя і грамадзянскія крытэрыі і нормы, пачуццё высокай чалавечнасці годнасці; другі мацярык - прырода, паляванне ў прыродзе; трэці - мастацкая школа перасоўнікаў.

    Калі ж задумаешся, як шчасліва супалі гэтыя тры мацерыкі ў лёсе мастака, як выдатна яны ўзаемна апладніліся, то паўстае і яшчэ пытанне для нас, беларусаў, вельмі істотнае і хвалюючае: чыя воля - нейкіх выпадковасцяў ці Госпада Бога, што Вітольд Каятанавіч, так даўно пакінуўшы Бацькаўшчыну, даўно адарваны ад яе нацыянальнай арбіты не растварыўся для нас у прасторах Расіі? І таму ён вярнуўся да нас.

    Біруля - наш нацыянальны геній. Мастацкі і шырэй - духоўны.

    Гэта нам нарэшце трэба сказаць і прызнаць. І ўсім адчуць, як ён патрэбны сёння нам вось гэтакі - дзеля духоўнага яднання.

    [C. 48-50.]

 

 


 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz