niedziela, 7 listopada 2021

ЎЎЎ Капсая Джакуза. Паўстанец 1863 году Валеры Кулікоўскі ды Якуцкая вобласьць. Койданава. "Кальвіна". 2021.

 

    Валеры (Валерыян), сын Яна і Дамінікі з Тышкаў, Кулікоўскі – нар. 19 лістапада 1836 г. у губэрнскім месьце Вільня Расійскай імпэрыі.

    Скончыў гімназію ў Вільні, затым школу інжынэраў у Пецярбургу і атрымаў дзяржаўную пасаду будаўніка ў Коўне, дзе і сустрэў 1863 год.

    У паўстанцкай арганізацыі Валеры Кулікоўскі прымаў чынны ўдзел як цывільны начальнік места Коўна, (якім ён зрабіўся па ўласнай ініцыятыве, па выезьдзе Любаміра Гадона за мяжу).

    Арыштаваны 20 ліпеня 1863 г. ды, пасьля двухгадовага турэмнага зьняволеньня, прысуджаны да пазбаўленьня правоў, канфіскацыі маёмасьці і выгнаньня на паселішча ў Сыбір, у сяло Анцырскае Канскай акругі Енісейскай губэрні, але неўзабаве яго пераводзяць у Якуцкую вобласьць. [“Знаходзіўся на выгнаньні ў Якуцку і Нерчынску”. /Jerzy Maliszewski.  Sybiracy zesłani i internowani za udział w powstaniu styczniowem. Warszawa. 1930. S. 22./]

    У Іркуцкай турме захварэў тыфам, а затым быў адпраўлены ў сяло Ляпунова Макараўскай воласьці Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, але ў хуткім часе пасяліўся ў Іркуцку ды як таленавіты архітэктар займаўся пабудоваў касьцёлу ды капліцы.

    У 1868 г. на Першай сельскагаспадарчай ды мануфактурна-рамесьніцкай выставе ў Іркуцку Пахвальны ліст 1-га разраду па мануфактурнай і рамесьніцкай прамысловасьці быў дадзены Поселенцу Валериану Куликовскому, за модель часовни Спасителя, рисунок иконостаса  католической церкви и двери и план дачи, заслуживающие похвалы по изяществу”. /Иркутскія Губернскія Вѣдомости. Иркутскъ. № 46. 16 ноября 1868. С. 8./

    У 1871 г., паводле маніфэсту, яму былі вернутыя правы стану. У 1872 г. па спэцыяльным дазволе зьезьдзіў у Лібаву дзеля заключэньня шлюбу з Евай Гушчай, якая затым адпраўляецца разам з мужам у Нерчынск, дзе Валеры Кулікоўскі атрымаў месца будаўніка ў багатага золатапрамыслоўцы Бубіна.

    У 1876 г. Кулікоўскія пакідаюць Сыбір ды пасяляюцца ў Кіеве, дзе Валеры разам з супольнікамі заснаваў фабрыку кафлі ды тэракотавых вырабаў.

    Памёр Валеры Кулікоўскі 14 сакавіка 1910 г. у Кіеве.

    Літаратура:

*    Первая публичная выставка, какъ сельскохозяйственная, такъ и мануфактурно-ремесленная... Похвальные листы 1-го разряда... По мануфактурной и ремесленной промышленности:.. Поселенцу Валеріану Куликовскому... // Иркутскія Губернскія Вѣдомости. Иркутскъ. № 46. 16 ноября 1868. С. 8.

*    Walery Kulikowski budowniczy. Weteran z 1863 roku. // Dziennik Kijowski. Kijów. Nr 72. 16 (29) marca 1910. S. 1.

*    Ofiary. // Dziennik Kijowski. Kijów. Nr 72. 16 (29) marca 1910. S. 3.

*    Kulikowska E.  List do redakcyi. // Dziennik Kijowski. Kijów. Nr 80. 24 marca (6 kwietnia) 1910. S. 2.

*    Rogiński R.  Ś. p. Walery Kulikowski. Wspomnienie. // Dziennik Kijowski. Kijów. Nr 85. 30 marca (12 kwietnia) 1910. S. 4.

*    Walery Kulikowski. // Tygodnik Illustrowany. Warszawa. Nr 25. 18 czerwca 1910. S. 14 (507).

*    Pamięntniki Jakóba Gieysztora z lat 1857-1865. Poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. I. Wilno. 1913. S. 258, 264, 413.

*    Pamięntniki Jakóba Gieysztora z lat 1857-1865. Poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. I. Wilno. 1913. S. 41, 330, 342, 373.

*    Kulikowski Walerjan. // Maliszewski J.  Sybiracy zesłani i internowani za udział w powstaniu styczniowem. Warszawa. 1930. S. 22.

*    Kulikowski Walerjan. // Pamiętnik dra Benedykta Dybowskiego od roku 1862 zacząwszy do roku 1878. Lwów. 1930. S. 315, 451, 589, 617.

    Czapski E.  Pamitniki Sybiraka. Londyn. 1964.

*    Zieliński S.  Kulikowski Walery. // Polski Słownik Biograficzny. T. XVI. Wrocław-Warszawa-Kraków. 1971. S. 157.

*    Zieliński S.  Kulikowski Walery. // Polski Słownik Biograficzny. T. XVI. Wrocław-Warszawa-Kraków. 1971. Reprint. Wrocław. 1992. S. 157.

*    Kulikowski Walery. // Śliwowska W.  Syberya w życiu i pamięci Gieysztorów –zesłańców postyczniwych. Wilno-Sybir-Wiatka-Warszawa. Warszawa. 2000. S. 242.

    49/2. Kulikowski Walery (Walerian) (1836-1910). // Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m. st. Warszawy. T. II. Opracowała Elżbieta Kamińska. Warszawa. 2005. S. 196.

    Капсая Джакуза,

    Койданава

 

















 
 



 




 






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz