wtorek, 1 sierpnia 2023

ЎЎЎ Андрэй Калінчанка. Чукча Нюмка. Койданава. "Кальвіна". 2023.


 

                                                                  ЧУКЧА НЮМКА *)

    *) Урывак з аповесці А. Калінчэнка „Тропою гороев”. Аповесць будзе надрукавана ў журнале “Красная Новь” у № 9-10. Нюмка — адзін з галоўных герояў аповесці. У 1922 годзе ён правёў чырвонаармейскі атрад ад Чукоцкага мыса да Калымы. Атрад разграміў белыя банды ў Калыме.

    *

    У прадранішняй дымцы з горнага плато добра было бачна, як па бураломах, урэмах і падзях расцягнуліся табуны аленяў калгаса. Яны запоўнілі сабой бліжэйшую тайгу, і ад іх галоў, рагоў і спін уся яна быццам варушылася і рухалася.

    На ўзгор‘і стаяў чалавек і зорка сачыў за аленямі. Ня грудзях у яго вісеў вялікі палявы бінокль „Цэйса”, за поясам у ножнах з выгравіраваным узорам — нож. У руках ён трымаў вялікую доўгую палку, завостраную ў канцы, як піка. Да яго пад’язджалі пастухі і паведамлялі, што ў табунах усё спакойна, ноч прайшла ціха і нападаў звера не было.

    Гета быў брыгадзір Нюмка.

    Вечарам у той-жа дзень я зайшоў да яго ў юрту. Яна была круглай, як шацёр. Абцягнутая маржовай скурай, зверху юрта прыкрывалася брэзентам.

    Падлога юрты была ўслана верасам і дзёрнам і пакрыта маржовымі шкурамі. Нюмка сядзеў на кортачках пасярэдзіне юрты, дзе цмяна гарэла плошка.

    Гэта быў ужо пажылы мужчына сярэдняга росту з добра рязвітымі рукамі, плячамі, грудзьмі і лёгкім загарам на твары. Усё ўказвала на яго квітнеючае здароўе. Невялікія маршчынкі ў вугалках вачэй таілі ўсмешку. Нюмка задумліва курыў аздобленую валаванай інкрустацыяй трубку з мундштуком нападоб’е верацяна і штосьці выпальваў на мамантавай косці.

    — Дзень добры, садзіся... гасцевай, друзе — адказаў ён на маё прывітанне.

    Гаварыў ён нараспеў, марудліва і спакойна. З вялікім інтарэсам я аглядаў унутранасць юрты. На сценах былі развешаны вытачаныя з маржовых клыкаў фігуры звяроў і аленяў,

    Раней чукчу Нюмку называлі “Нюмка Нітамінат”, што азначала майстр вялікіх спраў. Ён жыў ля Чаунскай губы, на беразе палярнага мора, і паляваў пераважна на буйнага звера —маржа і “Умку“— белага мядзведзя.

    Сародзічы са стойбішча Чаун расказвалі аб яго подвігах здзіўляючыя рэчы. Нюмка быў выключным па сіле і лоўкасці паляўнічым. Заўважыўшы прысутнасць маржа ва лежбішчы, ён паляваў за зверам урукапашную, узброены адным коп’ем. Не было выпадка, каб удар кап’я Нюмкі не разіў звера напавал. Зімой, калі морж плаваў на ільдзіне і трымаўся далёка ад берагоў, у моры, Нюмка кідаўся ўплаў на кволай байдарцы і ўступаў у паядынак са зверам.

    Некалькі разоў у годзе ён адпраўляўся паляваць у ад крытае мора на „Умку” — белага мядзведзя. Ён ніколі не вяртаўся з пустымі рукамі. Па колькасці забітых Нюмкай белых мядзведзяў чаунцы за два годы зрабілі сорак дзве засечкі на бірках. Адважны паляўнічы, аленявод і ўмелы жывапісец спалучыліся ў гэтым чалавеку.

    Свае малюнкі Нюмка выпальваў тоненькім дроцікам. Ён маляваў на маржовых клыках тое, што бачыў, што акружала яго, з чым паўсядзённа сустракаўся. Ён не ведаў, як карыстацца паперай, палатном. Наўрад ці ён меў нават няяснае ўяўленне аб такіх рэчах, як масла, акварэль, пяро або аловак. Ён карыстаўся сажай, размешанай на маржовым тлушчы, дротам, нажом, пяском або бітым камнем.

    У сваё мастацва Нюмка ўкладваў многа працы, цярпення і любві. Я застаў яго занятым сур’ёзнай работай.

    —Вялікага, хутка вялікага чалавека трэба рабіць... — папярэдзіў ён мяне.

    Я не стаў яму перашкаджаць і толькі сачыў, як паваротна хадзілі па маржоваму клыку нож і раскалёны дрот.

    Пры святле плошкі Нюмка ножычкам, пэндзелям і зробленай самім тушшу вывадзіў кантуры малюнка. Тонкім распаленым дротам ён выпальваў самыя дробныя рысачкі на маржовым клыку і замацоўваў лініі эскіза. Чадзілі паленыя клыкі, на сценкі юрты садзілася гар, але Нюмка быў захоплен сваёй работай і не заўважаў.

    У партрэце чалавека, якога ён называў „Вялікі і моцны Эрэм“, Нюмка старанна вывеў вузкае крыху прыплюшчанае вока, кароткі нос і скуласты твар. Многа намаганняў ён патраціў, каб адлюстраваць — на рысунку буйны благародны лоб, усмешку добрадушную і велічную высокалобую галаву, шчыльна сядзеўшую на плячах, і мужны, смелы зрок.

    Нюмка бязумоўна выканаў і адзначыў усе гэтыя асаблівасці на партрэце Вялікага чалавека, якога ён нарысаваў на мамантавай косці. Ён усумніўся толькі ў адным — ці захаваць на Вялікім чалавеку паркалёвую кашулю і піджак. Так можа замерзнуць чалавек у Запалярнай краіне. Нюмка знайшоў выхад. Ён убраў чалавека на рысунку ў дабротную аленнюю кухлянку, лісі малахай, прыгожа вышыты шоўкам і рэдкім аленнім воласам.

    На рамцы партрэта ён намаляваў карціны з быта арктычнай краіны. Я доўга і ўважліва прыглядаўся да работы самабытнага мастака. Глянуўшы на гатовы партрэт, я мімавольна ўсклікнуў:

    — Ленін!

    Нюмка сцвярджальна кіўнуў галавой і прыжмурыў вочы:

    — А ты як думаў... Я ведаю добра Леніна. Увесь чукоцкі парод шыбка добра ведае Леніна...

    Мяне здзівіла зусім не гэта. Увесь свет ведае Леніна. Мяне здзівіла другое. Нюмка, не маючы перад сабой партрэта, маляваў Ільіча з такой дакладнасцю і сілай, быццам перад ім увесь час знаходзіўся вобраз жывога Вялікага Чалавека. Адкуль Нюмка ведаў усё гэта? Жыхар арктычнай краіны, далёкай Чукоткі, ён бачыў з такой здзіўляючай яснасцю і сілай правадыра, быццам доўгія годы вывучаў яго. Я не разумеў.

    Нюмка адклаў работы ў бок і ўзяў трубку. Падбавіўшы нерпічнага тлушчу ў плошку, ён выцягнуў кнот і дабавіў агня. Твар Нюмкі прыняў некалькі загадачнае выражэньне. Ён стаў капацца ў вуглу, пад полагам, дзе ў яго былі выстаўлены карціны і розныя фігуры. Не спяшаючы, ён дастаў адтуль невялікі мяшочак, расшыты шоўкам, бісерам, яшмой. З асобай пачцівасцю ён выцягнуў з мяшочка невялікую фатаграфічную картачку.

    — Мяне добра ведай Леніна... прагаварыў ён. — Наша атрымаў яго ад чалавека чырвонай звязды, — горда заявіў Нюмка, паказваючы фатаграфію. Гэта была фатаграфія Леніна, якую Нюмка хаваў, як святыню. Па ёй ён узпрайзводзіў на косці вобраз Вялікага правадыра. Мяркуючы па ўсяму, фатаграфія захоўвалася многа год. Я зацікавіўся ёю і запытаў аб гэтым Нюмку. Ён добрадушна ўсміхнуўся, прыціснуў фатаграфію да грудзей і сказаў:

    — Шыбка даўно я атрымаў Леніна...

    Ён даў мне картачку ў рукі і я прачытаў:

    „Другу, блізкаму, дару самае дарагое, што ў мяне ёсць, з чым я ніколі не расставаўся. Пад яго сцягам мы перамаглі страшныя завеі, лютыя акіяны і развеялі ля берагоў вялікага мора ворагаў... Няхай вобраз гэтага Вялікага Чалавека стане памятны назаўсёды — табе, жыхару суровай палярнай краіны.

    Камандзір Чырвонаармейскага атрада Ларыонаў”.

    Партрэт Леніна Нюмка збіраўся прыпаднесці сваёй дачцы Влетане. Яна закончыла ў Хабараўску вуз і ехала назад у тундру. Упершыню ў гісторыі тундры на яе зямлю ўступаў чалавек, які закончыў вуз. Нюмка рыхтаваўся да ўрачыстай сустрэчы.

    А. Калінчэнка.

    /Чырвоная Звязда. Баранавічы. № 213. 28 верасня 1940. С. 2./

 





































Brak komentarzy:

Prześlij komentarz