wtorek, 10 listopada 2020

ЎЎЎ Леанід Папоў. Перайшоў Кузьма мяжу ды патрапіў у Якутыю. Койданава. "Кальвіна". 2020.

                                                          ПЕРАЙШОЎ КУЗЬМА МЯЖУ
    Жыў у Польшчы беларускі хлопец Кузьма. Ня меў ні кола, ні двара. Парабкаваў на паноў. Сварыўся з імі, свае правы адстойваў. Яны яго то харчамі абдзеляць, то з заробку больш чым трэба аднімуць. Пачуў Кузьма, што побач ёсьць дзяржава рабочых і сялян. Кінуў ён паноў і сышоў за мяжу. Сустрэлі яго на мяжы, распыталі. Распавёў Кузьма ўсё як было. Не паверылі рабочыя і сяляне, не маглі, пэўна, зразумець як можна ад капіталізму добраахвотна сысьці. Было гэта ў 1939 годзе. Далі Кузьме дзеля пачатку 10 гадоў, як агенту імпэрыялізму. Затым яшчэ дадалі. З лягеру ў лягер і дабраўся Кузьма да Індзігіркі. Тут яго і вызвалілі ў 1954 годзе. Нават пашпарт далі, але без грамадзянства.
    Пачаў Кузьма на волі жыць, праўду шукаць. Улетку ў поле з геолягамі ходзіць - базу вартуе, хлеб пячэ, а ў маразы ў пасёлку перабіваецца. Адну зіму ў нас у хаце ІТР дняваліў. Аднойчы напіўся, пачаў стрэльбу прасіць, адпомсьціць камусьці жадаў. Нам на працу ісьці (справа ў абед была), а як Кузьму са стрэльбай пакінеш? Самы мудры з нас затвор выняў і непрыкметна Кузьме пад падушку паклаў. Увечар прыходзім, а ў хаце ўсё дагары нагамі - Кузьма затвор шукаў, але так і не знайшоў. Не знайшоў Кузьма свайго месца ў жыцьці. Пачынаць усё спачатку сіл няма, прыткнуць галаву таксама няма дзе – сем’і няма, родныя згубленыя. Узлаваўся на ўсіх Кузьма. Прывёў яго лёс ізноў на лаву падсудных. Так і зьнік ён.
    Л. М. Папоў,
    былы старшы геоляг
    Верхня-Індігірскай геолягавыведнай экспэдыцыі,
    г. Рыга.
    /Северная заря. Усть-Нера. 14 мая 1992. С. 4./
 











Brak komentarzy:

Prześlij komentarz