środa, 3 lutego 2021

ЎЎЎ 1. Тасканя Асумчаг. Паэта Алесь Звонак ды Калыма. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Пётра Барысавіч Звонак нарадзіўся 1 (14) лютага 1907 г. у губэрнскім горадзе Мінск Расійскай імпэрыі, у сям’і муляра.

    У часе знаходжаньня бацькі на фронце ў 1914-1917 гг. разам са сваімі братамі знаходзіўся ў дзіцячы прытулак, бо маці-салдатка не магла іх пракарміць.Ужо пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 г. Пятрусь Звонак апынуўся на матчынай радзіме ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Мінскай губэрні, дзе працаваў падпаскам. Пазьней, ратуючыся ад голаду, прыехаў на Аршаншчыну ў мястэчка Ляды. Там яго ўсынавіў былы чыноўнік пошты, ад якога Петрык зьбег узімку 1922 г. і вярнуўся ў Менск. Пасьля вяртаньня бацькі з Грамадзянскай вайны Пятро Звонак разам з ім і старэйшымі братамі хадзіў па вёсках, клаў печы і ўзводзіў падмуркі ў сялянскіх хатах.

    У 1923 г Пётар Звонак скончыў сямігодку, агульнаадукацыйныя курсы і атрымаў пасьведчаньне аб сярэдняй адукацыі. Мову і літаратуру на курсах выкладаў ужо вядомы тады паэт Язэп Пушча. Звонак паказаў яму два сшыткі ўласных вершаў, і той запрасіў яго ў Інстытут беларускай культуры. Пасьля заканчэньня курсаў у 1925 г. працаваў у Беларускім аддзяленьні акцыянэрнага таварыства “Кніга вёсцы” і адказным сакратаром полацкай акруговай газэты “Чырвоная Полаччына”. Таксама кіраваў у 1925-1927 гг. полацкай філіяй “Маладняку”. Карыстаўся псэўданімамі: П. Алеін, Алесін, Сашка Звонак, Алесь Звонак.

    У 1927-1929 гг. быў рэдактарам літаратурных перадач Беларускага радыё, у 1929-1931 гг. — адказны сакратар і рэдактар аддзела паэзіі часопісу “Маладняк”. Адначасова ў 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ і паступіў на трэці курс Маскоўскага ўнівэрсытэту на літаратурны факультэт. У 1932 г. у сувязі з ліквідацыяй факультэту на яго базе быў створаны Рэдакцыйна-выдавецкі інстытут, але Звонак не пажадаў там вучыцца і паступіў у асьпірантуру пры Тэатральным камбінаце, якая таксама хутка была расфарміраваная ў сувязі са стварэньнем Канстанцінам Станіслаўскім Тэатральнай акадэміі пры МХАТ. Звонак быў накіраваны ў Ленінградзкую акадэмію мастацтвазнаўства, дзе спэцыялізаваўся па гісторыі тэатру XX стагодзьдзя. Падрыхтаваў манаграфію пра дзейнасьць Усевалада Меерхольда і Ўладзіслава Галубка. Быў навуковым супрацоўнікам АН БССР, працаваў у газэце “Літаратура і Мастацтва”. Быў жанаты на беларускай паэтцы Натальлі Вішнеўскай.

 

    Натальля Вячаславаўна Вішнеўская – нар. 3 траўня 1907 г. у губэрнскім горадзе Коўна Расейскай імпэрыі, у сям’і настаўнікаў. Пасьля грамадзянскай вайны ў Расеі Вішнеўскія жылі на Случчыне. На гэты час прыпадае знаёмства Натальлі з Якубам Коласам, які першым заўважыў талент маладое паэткі і ўвёў яе ў літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк” а ў 1924 г. дапамог стаць студэнткай Беларускага пэдагагічнага тэхнікуму. У пачатку 1928 г., на апошнім курсе вучобы, Вішнеўская пабралася шлюбам з паэтам Алесем Дударом. Неўзабаве за ненадрукаваны верш “Пасеклі наш Край папалам” у сакавіку Дудара арыштоўваюць і высылаюць у Смаленск.  Натальля Вішнеўская скончвае пэдагагічны тэхнікум і ў 1929 г. паступіць у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1930 г. узбуджаецца новая справа на Алеся Дудара і  Вішнеўская ўцякае у Маскву, дзе працавала ў беларускай сэкцыі Дзяржаўнага выдавецтва народаў СССР. У Маскве яна знаёміцца са Звонакам і становіцца ягонай жонкай.

    У 1934 г. Вішнеўская разам з мужам вяртаецца ў Менск, дзе восеньню 1936 г. Звонака арыштоўваць. Па справах А. Дудара і А. Звонака Вішнеўская ізноў выклікалася на допыты. Сядзела ў г. зв. “амэрыканцы”. Пасьля адседкі яна сустрэла турэмнага сьледчага, які шапнуў, каб хутчэй куды-небудзь выяжджала, бо рыхтуецца новая хваля арыштаў і Вішнеўская зьяжджае да цёткі ва Ўкраіне.

    Пятро Звонак быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 5 кастрычніка 1937 г. за “прыналежнасьць да антысавецкай арганізацыі” да 10 гадоў ППК. Алесь Дудар быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 г. як “чалец антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасьці.

    Звонак быў высланы на Калыму. Па вызваленьні з лягера працаваў на геолягам і золаташукальнікам у Магаданскай вобласьці РСФСР. У 1954 г. быў рэабілітаваны. Пад канец 1955 г. вярнуўся у Мінск, дзе ізноў пачаў займацца творчай дзейнасьцю. У 1992 г. яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы і нададзена званьне заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь.

    Натальля Вішнеўская пасьля ў 1938 г. пераехала ў Ленінград, дзе ў трэці раз выйшла замуж за беларускага паэта Янку Бобрыка, які тады атрымаў працу галоўнага рэдактара Ўпраўленьня па справах мастацтва Ленінградзкага гарвыканкаму. У часе Другой сусьветнай вайны Натальля Вішнеўская працавала ў дзіцячым доме, з якім была эвакуіраваная ў Горкаўскую вобласьць, а Янка Бобрык застаўся ў Ленінградзе і 25 жніўня 1942 г. памёр ад блякаднага голаду. У 1945 г. Вішнеўская вяртаецца ў Ленінград і да самага выхаду на пэнсію ў 1962 г. працавала ў бібліятэках Ленінградзкага стаматалягічнага інстытуту і іншых мэдычных установаў. Памерла 3 траўня 1989 году ў Санкт-Пецярбургу Расейскай Фэдэрацыі

    Пятро Барысавіч Звонак памёр 2 лютага 1996 г. у Мінску, у Рэспубліцы Беларусь.

    Літаратура:
*    Алесь Звонак. // Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі біяграфічны даведнік. Мінск. 1959. С. 201-202.
*    Звонак Алесь (Петр Борисович) (р. в 1907 г.). [Творчество репрессированных литераторов.] // Магадан. Рекомендательный указатель литературы. Магадан. 1990. С. 236-237.
*    Гарэлік Л. М.  Звонак Алесь. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 509-510.
*    Рэут Г. І.  Звонак Алесь. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 510- 517.
    Тасканя Асумчаг,
    Койданава
 






 
                                                 ЗВОНАК АЛЕСЬ (ПЕТР БОРИСОВИЧ)
                                                                         (р. в 1907 г.)
    Один из зачинателей белорусской советской литературы Алесь Звонак родился в Минске, в семье рабочего-каменщика. Печатается с 1925 года. Его первые поэтические сборники, вышедшие в 1929-1935 годах, поставили молодого автора, как писал впоследствии классик белорусской поэзии П. Бровка, «в один ряд с наиболее активными строителями советской Белоруссии». Учился в Белорусском и Московском университетах. Вслед за тем закончил аспирантуру в Государственной академии искусствознания в Ленинграде по специальности «Театроведение». В 1936 году был незаконно репрессирован и отправлен на Колыму. Здесь работал забойщиком, горным мастером, начальником шахты. После реабилитации в 1954 году опубликовал книги стихов «Тебе одной» (1957), «Заветное» (1961), «С вами и наедине» (1976), а также пьесу по мотивам трилогии Я. Коласа «На росстанях» — «Гроза идет» (1960). А. Звонак — автор нескольких театроведческих работ. Живет в Минске.
    1183. ЗВОНАК А. Од имени живых и мертвых: [Стихи] / Авториз. пер. с белорус. В. Тараса // Неман. — 1989. — № 1.— С. 33 — 36. — Есть сведения об авт.
    [С. 236-237.]
 


 




 






 




    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 6. 9 лютага 1996. С. 4./

 






 

 

 

 


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz