czwartek, 4 lutego 2021

ЎЎЎ Дабраслава Маха. Натальля Гайдучэньня ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Натальля [Наталья] Піліпаўна [Филипповна] Гайдучэньня [Гайдученья] – нар. у 1900 г. у в. Шынкі Беластоцкага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, руская (гэта азначае, што яна праваслаўная), працавала рэвальвэршчыцай на заводзе Вулькан у Петраградзе - Ленінградзе, пражывала па вул. Рэнтгена 2.

    Ейны муж Васіль Мацьвеевіч Гайдучэньня - нар. у 1888 г. у в. Шынкі Беластоцкага павету Гродзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, рускі, з сялянаў беднякоў, у Ленінградзе працаваў качагарам 12 мэх. пральні.

    2 сакавіка 1942 г. ваенны трыбунал Неўскай опэрнай групы Ленінградзкага фронту асудзіў па артыкулу 58-1б КК РСФСР чырвонаармейца Эдуарда Васільлевіча Гайдучэньню, які нібыта “перайшоў на бок ворагу” да вышэйшай меры пакараньня - расстрэлу.

    7 траўня 1942 г. былі арыштаваныя ягоныя бацькі Натальля ды Васіль, якія мелі з ім перапіску пасьля ягонага пакліканьня ў РСЧА ў 1941 годзе

    10 чэрвеня 1942 г. в/т войск НКУС Ленінградзкай вобласьці асудзіў Васіля ды Натальлю па арт. 58-1в ч. 2 КК РСФСР, як бацькоў здрадніка радзімы, да 5 гадоў кожнага.

    Натальля адбывала тэрмін выгнаньня ў калгасе “Куранах” Алданскай акругі Якуцкай АССР.

    22 жніўня 1944 г. СМЕРШ места Ленінграду перакваліфікаваў справу яе сына з арт. 58-1б на арт. 193 КК РСФСР.

    26 сьнежня 1944 г. яна была па рашэньню в/т войскаў Ленінградзкай вобласьці вызваленая як “няправільна асуджаная” ад спэцпаселішча.

    /Паводле а/с 1/1061 МУС ЯАССР/

    Літаратура:

*    Баркоўскі А.  З картатэкі МУС Рэспублікі Саха (Якуція). // Ніва. Беласток. № 20. 16 мая 1999. С. 11.

    Дабраслава Маха,

    Койданава

 


 



Brak komentarzy:

Prześlij komentarz