Пятрусь Рыгоравіч Сулкоўскі – нар. у 1850 (па іншым зьвесткам у 1853) годзе ў Мінскай губэрні Расійскай імпэрыі, у сям’і дробнамаянтковых шляхціцаў.
У 1876 г. скончыў Усходні факультэт Санкт-Пецярбурскага унівэрсытэту ды распачаў службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У сакавіку 1880 г. атрымаў прызначэньне ў губэрнскае места Іркуцк перакладчыкам маньчжурскай мовы пры Галоўным кіраваньні Ўсходняй Сыбіры, да якой належала таксама і Якуцкая вобласьць.
У 1881 г. знаходзіўся ў працяглай камандзіроўцы на кліпэру “Стралок” з мэтаю агляду паўночна-ўсходніх берагоў Сыбіры ды Камандорскіх выспаў. У Іркуцк вярнуўся праз Кітай ды Манголію.
Ад 14 чэрвеня 1883 г. знаходзіўся на пасадзе старшага службоўца адмысловых даручэньняў пры генэрал-губэрнатару Ўсходняй Сыбіры Д. Г. Анучыну. У цэнтры ягонай ўвагі была праца па арганізацыі перасяленчага калянізацыйнага руху на Амур. Пры ягоным непасрэдным удзеле былі падрыхтаваныя да друку некалькі тамоў “Сборника главнейших официальных документов по управлению Восточной Сибирью”.
У траўні 1884 г. быў накіраваны ў Кяхту Траецкасаўскай акругі Забайкальскай вобласьці на пасаду памежнага камісару. Адзначым, што гандлёвая слабада Кяхта, праз якую ішоў гандаль з Кітаем, уяўляла сабой адзінае цэлае з акруговым местам Траецка-Саўск (Траецкасаўск) ды нярэдка звалася Кяхта-Траецкасаўск. У 1934 г. нарэшце Траецкасаўск ды Кяхта былі афіцыйна аб’яднаны ў адно места – Кяхту.
У Кяхце-Траецкасаўску актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці, абіраўся галосным у гарадзкую думу. Быў адным з заснавальнікаў мясцовай газэты “Байкал”, ад 1897 г. зьяўляўся яе цэнзарам ды апублікаваў на яе старонках дзесяткі артыкулаў і допісаў.
Памёр 9 (21) траўня 1903 года ды пахаваны паблізу афярніку Кяхцінскай царквы.
Быў узнагароджаны некалькімі расійскімі ордэнамі, румынскім крыжам ды кітайскім ордэнам Падвойнага Цмока II ступені.
Луіджыя Гігас,
Койданава
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz