piątek, 20 stycznia 2023

ЎЎЎ 10. Мартося Ксёнжка. Кніжнік Марыян Абрамовіч з Верхаянску. Ч. 10. Койданава. "Кальвіна". 2023.








 

    Віталь Скалабан

                                         ПРАЦЯГ ГІСТОРЫІ З “ДЗЯДЗЬКАМ АНТОНАМ”

                                                                  Перадумовы пошуку

    “Гісторыя з «Дзядзькам Антонам»” — менавіта так называўся артыкул С. Александровіча, змешчаны ў “ЛіМе” 4 жніўня 1961 года. Доўгі час аўтарства беларускай рэвалюцыйнай брашуры “Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем...”, выдадзенай у 1892 годзе, прыпісвалася Адаму Гурыновічу. С. Александровіч у памянёным артыкуле, а потым і ў кнізе “Пуцявіны роднага слова” даводзіў, што “Дзядзька Антон” — гэта пераклад польскай агітацыйнай брашуры “Бацька Шыман” са зменамі і дапасаваннем да мясцовых умоў, а надрукаваў яе ў Тыльзіце і, магчыма, пераклаў Мар’ян Абрамовіч. Але вось Г. Каханоўскаму ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украінскай ССР пашчасціла натрапіць на “Старую прысказку”, выдадзеную ў 1887 годзе ў Львове і канфіскаваную паліцыяй. “Старая прысказка” — гэта больш ранні варыянт “Дзядзькі Антона”, а М. Абрамовічу на той час было толькі 16 гадоў, замала для аўтара перапрацоўкі рэвалюцыйнай брашуры — такі вывад рабіў Г. Каханоўскі ў сваёй публікацыі “Львоўскае рэха” (“Полымя”, 1971, № 11). 11 лютага 1972 года ў “ЛіМе” з’явіўся артыкул У. Казберука “Яшчэ пра «Старую прысказку»”, у якім паведамлялася, што пра львоўскае выданне ёсць запіс у бібліяграфічных матэрыялах вядомага польскага этнографа Жэготы Паўлі, выяўленых у рукапісным аддзеле Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве. Прычым адзначалася, што “Старая прысказка” быццам бы перадрукавана з выдання, зробленага ў Мінску. У. Казбярук ставіў пытанне: ці сапраўды папярэдняе выданне “Старой прысказкі” было зроблена ў Мінску?

    Далейшаму пошуку вельмі паспрыяла пісьменніца Зоська Верас.

    ...У канцы мая 1982 года ў Вільнюсе праходзіла нарада энцыклапедыстаў Прыбалтыйскіх рэспублік і Беларусі. Праграма нарады была вельмі напружаная, але ж калі трапіў у Вільнюс, то абавязкова трэба наведаць Зоську Верас і павіншаваць: яе толькі што прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР.

    Вось і знаёмая ўскраіна горада, лясная сцяжынка, а на ўзгорку — хатка, дзе жыве Людвіка Антонаўна. Віншуем гаспадыню, а яна ўсміхаецца:

    — Гэта Адам Мальдзіс і Генадзь Каханоўскі мяне ўгаварылі...

    Мастак I. Пратасеня дорыць фотакопію свайго малюнка “Максім Багдановіч і Зоська Верас у Мінску. Восень 1916 года”, слухае ўспаміны пра Гродзенскі гурток беларускай моладзі, разглядае фотаздымкі дарэвалюцыйнай Гродні. Людвіка Антонаўна сабрала багаты ўласны архіў, шмат ведае і помніць. Я пытаюся (дакладней, пішу пытанне), ці ведала яна Напалеона Чарноцкага, пра якога Т. Кабржыцкая і В. Рагойша ў кніжцы “Карані дружбы” пісалі: “Асоба Н. Чарноцкага заслугоўвае нашай увагі. На жаль, у беларускім літаратуразнаўстве амаль ніякіх звестак пра яго няма. У той жа час гэта быў чалавек вялікіх здольнасцей, кіпучай энергіі, з шырокім колам грамадскіх інтарэсаў. Доктар па прафесіі, Чарноцкі меў, несумненна, здольнасці літаратара, акцёра, рэжысёра. Перакладзеныя ім творы М. Крапіўніцкага доўгі час былі акрасай і беларускай савецкай сцэны. Чарноцкі ўнёс пэўны ўклад у развіццё не толькі беларускага тэатра, але і беларускай нацыянальнай асветы, у прыватнасці, школьнай справы. Ён папулярызаваў сярод насельніцтва здабыткі маладой беларускай літаратуры, выступаў, як мы бачылі, і як літаратурны крытык, выявіўшы пры гэтым веданне і ўкраінскай літаратуры”.

    Як жа я здзівіўся і ўзрадаваўся, калі Людвіка Антонаўна прачытала пытанне і спакойна, разважліва адказала:

    — Асабіста не ведала, але нататку пра яго маю.

    Аказалася, што ёй трапіўся першы нумар часопіса “Рrzegląd Wileński” за 1925 год дзе Н. Чарноцкі змясціў успаміны пра М. Абрамовіча, таго самага, які выдаў у 1892 годзе ў Тыльзіце рэвалюцыйную брашуру на беларускай мове “Дзядзька Антон”. М. Абрамовіч далучыўся і да нараджэння знакамітай “Варшавянкі” — зрабіў падрадкоўны пераклад з польскай мовы на рускую. Г. Кржыжаноўскі пакінуў успаміны пра нараджэнне і баявое хрышчэнне “Варшавянкі”: “Хутка я закончыў тэкст «Варшавянкі», і ўсе вывучылі на памяць. Настаў дзень адпраўкі ў Сібір. Мы паставілі да дзвярэй камеры Абрамовіча, які валодаў незвычайнай фізічнай сілай, сталі наўкол і заспявалі «Вихри враждебные веют над нами...». Гукі магутнай песні напоўнілі будынак Бутырскай турмы. Наглядчыкі кінуліся да нашай камеры, спрабавалі адчыніць дзверы, але не здолелі зламаць жалезную сілу нашага стоража Абрамовіча. Яны пачалі размяркоўваць нас для неадкладнай адпраўкі ў Сібір” [* Очерки революционных связей народов России и Польши. 1815-1917. — М., 1976, с. 315-316.].

    Шчыра дзякую Людвіцы Антонаўне і адчуваю, што далейшы пошук матэрыялаў, звязаных з імем Н. Чарноцкага, будзе ўдалым. Каб быць дакладным, трэба сказаць і пра яшчэ адну перадумову пошуку. Я ведаў, што ў Начы, гэта недалёка ад Ляхавіч, раённага цэнтра на Брэстчыне, раней “жыў пан Чарноцкі”, і само сабой сталася, што калі .чуў прозвішча Чарноцкі, то адразу ўзнікала пытанне: а якое дачыненне яно мае да Начы?

    Пасля выхаду ў свет кніжкі Я. Саламевіча “Міхал Федароўскі” цікавасць да Начы і Чарноцкіх яшчэ больш узмацнілася, бо ў даследаванні яны ўпаміналіся шмат разоў. У фалькларыста Федароўскага, стваральніка шматтомнага “Беларускага народа”, на Беларусі былі “апорныя пункты” — фальваркі і маёнткі, уладальнікі якіх спрыялі даследчыку. У Слуцкім павеце каля Ляхавіч Федароўскаму памагаў К. Чарноцкі. Захаваліся імёны таленавітых мясцовых спявачак, запрошаных у Начу Чарноцкім: Тэафіля Славутава з вёскі Заляшаны (цяпер Клецкі раён) і Маруся Мікітава з вёскі Яжэвічы (у сучасным напісанні Яжавічы, Клецкі раён). Можна было меркаваць, што Напалеон — сын Казіміра, але толькі меркаваць... Доказаў не было, а спецыяльна заняцца гэтым пытаннем не выпадала.

    І вось Зоська Верас сцвярджае, што Н. Чарноцкі ў 1925 годзе надрукаваў успаміны пра М. Абрамовіча. Менавіта гэтая інфармацыя адразу скіравала пошук у патрэбным кірунку. М. Абрамовіч у канцы XIX стагоддзя быў членам рэвалюцыйнага студэнцкага гуртка ў Маскоўскім універсітэце. Звяртаюся да кнігі маскоўскага гісторыка А. М. Арэхава “Сацыял-дэмакратычны рух у Расіі і польскія рэвалюцыянеры. 1887-1893 гг.”. Даследчыкі беларускай гісторыі знойдуць у гэтай кнізе шмат цікавага. А. Арэхаў піша пра рэвалюцыйную дзейнасць у Пецярбургу сябра Францішка Багушэвіча Габрыэля Радзевіча і змяшчае яго партрэт, спыняецца на дзейнасці “Гуртка польскай, літоўскай і беларускай моладзі”, старшынёй якога з красавіка 1893 года быў беларускі паэт-рэвалюцыянер А. Гурыновіч. Спецыяльны раздзел кнігі прысвечаны рэвалюцыйнаму руху ў Маскве, гісторык вельмі ўважліва паставіўся да біяграфій яго ўдзельнікаў, прыводзіць шмат цікавых звестак. Пакуль што проста праглядаю кнігу, шукаю прозвішча Абрамовіча (на жаль, паказальніка няма) і на старонцы 232-й знаходжу... біяграфічную даведку пра Н. Чарноцкага.

    “Напалеон Ежы Якуб Чарноцкі (1866-1937) нарадзіўся ў Мінскай губ. у сям’і паўстанца 1863 г., дваранін. У 1878-1887 вучыўся ў Слуцкай гімназіі, у 1887-1893 — студэнт медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта. Удзельнік сакавіцкіх хваляванняў 1890 г., за што быў выключаны з універсітэта, але ў тым жа годзе адноўлены ў сваіх правах. У 1894 памагаў функцыянерам ППС у канспіратыўнай рабоце. Пазней ад рэвалюцыйнай дзейнасці адышоў”.

    Вяртаюся да біяграфічнай даведкі пра Н. Чарноцкага, надрукаванай у кнізе А. Арэхава: “...студэнт медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта. Удзельнік сакавіцкіх хваляванняў 1890 г. ...”. Дык гэта ж звесткі і з біяграфіі Ядвігіна Ш.! Пісьменнік у сваіх “Успамінах”. расказаў пра сакавіцкія хваляванні студэнтаў 1890 года. “Насовывалася і ў Маскве вясна, хоць яшчэ сакавік трымаўся моцна: удзень — плюшчэў, ноччу — трашчэў...” Біяграфія Антона Іванавіча Лявіцкага — Ядвігіна Ш., аднаго з першых беларускіх празаікаў, вывучана недастаткова. Толькі ў 1982 годзе стала вядомая дата нараджэння пісьменніка — 4 студзеня 1869 года [* Бравер Я. Л. Новае з біяграфіі Ядвігіна Ш. — Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1982, № 2, с. 23-24.]. А яго вучоба ў Маскве — гэта пераклад на беларускую мову апавядання У. Гаршына “Сігнал”, якое асобным выданнем выйшла ў Маскве ў 1891 годзе, гэта Першы беларускі гурток моладзі ў Маскве, заснаваны студэнтамі, зняволенымі ў Бутырскую турму за ўдзел у сакавіцкіх выступленнях 1890 года. Але ж пра такія значныя падзеі ведаем мы да крыўднага мала, і з “Дзядзькам Антонам” шмат яшчэ нявысветленага. І вось з’яўляецца новае імя — Н. Чарноцкі... Паступова вырысоўваўся трохкутнік М. Абрамовіч — А. Лявіцкі — Н. Чарноцкі, а ў цэнтры трохкутніка аказаліся “Дзядзька Антон”, “Сігнал” і Беларускі гурток моладзі ў Маскве. Усё гэта рабіла далейшы пошук надзвычай цікавым і па-свойму карысным.

    А цяпер паспрабуем перанесціся ў Маскву канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

                                                       Нейкая брашура “Сігнал”

    ...Вясною 1889 года Маскоўскае ахоўнае аддзяленне ўстрывожылася. Яшчэ на памяці былі лістападаўскія хваляванні студэнтаў 1887 года, калі закрылі універсітэт у Маскве, затым у Пецярбургу, Харкаве, Казані (у сходках удзельнічаў семнаццацігадовы У. I. Ульянаў-Ленін), Адэсе, а тайныя гурткі намагаліся стварыць агульнастудэнцкую арганізацыю. У красавіку 1889 года адбылася нелегальная нарада прадстаўнікоў рэвалюцыйных гурткоў і зямляцтваў, на якім стварылі Саюз зямляцтваў. Ён на першы погляд быў бяскрыўдным — меў на мэце матэрыяльна дапамагаць студэнтам, шукаць для іх магчымасць заробку. У Саюз зямляцтваў уваходзіла і Польскае зямляцтва (Польскае кола). Адным з кіраўнікоў Польскага кола быў ужо знаёмы нам М. Абрамовіч. Нарадзіўся М. Абрамовіч у Цверы ў 1871 годзе, вучыўся ў гімназіі ў Маскве, дзе яго бацька займаў пасаду таварыша пракурора Маскоўскага акруговага суда. З 1888 года ён студэнт Маскоўскага універсітэта і, паводле звестак жандарскага ўпраўлення, “уваходзіць у склад польскага гуртка ў Маскве і выконвае ў ім адну з першых роляў...”. Ва ўспамінах Н. Чарноцкага М. Абрамовіч будзе названы “галоўным маторам нашай сацыялістычнай групкі ў «Маскоўскім коле»”. Н. Чарноцкі ў зямляцтве быў таксама даволі значнай фігурай. Ён захоўваў бібліятэку зямляцтва, дзе меліся нелегальныя выданні на польскай і рускай мовах, і быў прадстаўніком сваіх сяброў у Цэнтральнай (Саюзнай) касе — галоўным органе Саюза зямляцтваў. Ядвігін Ш. быў членам Мінскага зямляцтва. Ва “Успамінах” ён піша: “188... год (1889 — В. С.) у Маскве нічога добрага для студэнтаў не прарочыў: адчуваўся неспакойны настрой. Шпікамі была запоўнена ўся Масква. Трэба было вялікай асцярогі, каб не нарвацца. Паміж сяброў Менскага зямлячаства (у тыя часы, разумеецца, забароненага) найлепшы нюх да шпікоў меў Івася”.

    Трэба адзначыць, што ў Польскае зямляцтва ўваходзіў і Вацлаў Вароўскі, пазней вядомы бальшавік, савецкі дыпламат і літаратурны крытык. Думаецца, што гісторык М. Біч у даследаванні “Рабочы рух на Беларусі” справядліва падкрэслівае інтэрнацыянальны характар гэтай арганізацыі, у якую ўваходзілі палякі, беларусы, украінцы.

    Восенню, калі пачаўся новы навучальны год, паліцыя заўважыла ажыўленне ў зямляцтвах, філёры дакладвалі пра частыя сходкі. 17 кастрычніка 1889 года Масква святкавала гадавіну “Цудатворнага выратавання аўгусцейшай сям’і ад пагібелі” ў час крушэння царскага поезда ў Харкаўскай губерні. Маскоўскі паліцмайстар генерал Юркоўскі даносіў у дэпартамент паліцыі: “Гандаль быў спынены, усе крамы, фабрыкі і да таго падобныя прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы былі цэлы дзень закрыты, а рабочыя распушчаны. З раніцы горад упрыгожыўся сцягамі. Радасць была поўная. І ў той час, калі крамлёўская плошча была пакрыта дзесяткамі тысяч укленчанага народу, які пасылаў богу свае малітвы з падзякай за выратаванне царскай сям’і, у гэты час на малебне з той жа нагоды ў царкве Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі прысутнічала толькі шэсць студэнтаў, прычым нават студэнцкі хор, які заўжды спявае ў гэтай царкве, у гэты дзень адмовіўся спяваць. І ўжо праз суткі, 19 кастрычніка, у гадзіну дня, да царквы св. Дзмітрыя Салунскага, на паніхіду па Мікалаю Чарнышэўскаму студэнтаў Пятроўскай акадэміі прыбывалі поўныя паязды жалезна-коннай дарогі і сабралася ў колькасці 100 чалавек» [* Орехов А. М. Социал-демократическое движение в Росси и польские революционеры. 1887-1893 гг. – М., с. 220-221.]. Што было далей, даведаемся з “Успамінаў” Ядвігіна Ш.: “Пачалася паніхіда. Ажно — адкуль тое бралася — калі стаў валіць сюды народ — цэлымі групамі, шарэнгамі і наўздзіў: універсанты, курсісткі, пятроўцы, акадэмікі і г. д. — адна моладзь. У царкве студэнцкі хор, нікога не пытаючы, падмяніў царкоўны хор. Бацюшка струхлеў, але паніхіду, бедны, правіў далей. Моладзь у царкве не тоўпілася і запрудзіла вуліцы і часць Пушкінскага бульвара. Стала збірацца і розная публіка. Наляцелі жандары, паліцыя, але што ж было рабіць? Уся моладзь, скінуўшы шапкі, спакойна і паважна стаяла, быццам малілася. Разганяць ці арыштоўваць — вельмі рызыкоўная была штука: як гнаць з паніхіды? з царквы? А тут яшчэ нехта крыкнуў на паліцыю:

    — Шапкі далоў! Далоў шапкі!

    Прыйшлося і шапкі скінуць і — хоць мо зубамі скрыгаталі, але трэба было прастаяць ціха да канца паніхіды і таксама нібыта маліцца. Надзея, што нешта ды будзе пасля паніхіды — таксама не збылася: моладзь спакойна, у парадку разышлася, і прычапіцца да чаго-колечы нельга было”.

    Вельмі красамоўнае сведчанне! А галоўнае, “Успаміны” Ядвігіна Ш. пачынаеш ацэньваць не толькі як мастацкі твор, але таксама як і даволі надзейную крыніцу па гісторыі студэнцкага руху ў Маскве.

    На пачатку 1890 года ў Саюзе зямляцтваў склалася фракцыя палітычнай барацьбы. Яна выступала за рашучыя дзеянні, мела сувязі з нарадавольцам М. Сабунаевым, які ўцёк з ссылкі і спрабаваў аб’яднаць народніцкія гурткі, аднавіць “Народную волю” як цэнтралізаваную арганізацыю.

    Ядвігін Ш. успамінае: “Што падгатоўка паміж студэнцтва да выступу з пэўнымі вымаганнямі ўступак ад тагачаснага ўрада ішла — гэта было вядома амаль не ўсім студэнтам, але яшчэ варажылі, каб цяпер — на вясну — перад самымі экзаменамі мо лепш не выступаць, а адлажыць к налеццю”.

    Трэцяга сакавіка студэнты Пятроўскай акадэміі прыйшлі да дырэктара і запатрабавалі, каб ён хадайнічаў аб адмене статута 1884 года, распусціў суд праўлення акадэміі над студэнтамі ці падаў у адстаўку. Улады, каб запалохаць удзельнікаў руху, арыштавалі студэнтаў акадэміі. Цэнтральнае бюро Саюза зямляцтваў палічыла, што момант для выступлення настаў.

    Антон Лявіцкі добра запомніў той момант, калі ў цесную каморку “раённага”, дзе праходзіла нарада бліжэйшых сяброў (відаць, Мінскага зямляцтва), прыбег пятровец і паведаміў, што студэнты акадэміі арыштаваны. “Цяпер не пара ўжо было разважаць, а брацца за работу, за арганізацыю, за агітацыю паміж універсантамі. Але перад намі была яшчэ ўся ноч. Не спалі мы гэтую ноч...” — запісана ва “Успамінах” Ядвігіна Ш. Назаўтра, 7 сакавіка, у 12 гадзін дня Антон Лявіцкі быў на лекцыі па фізіцы. Яе чытаў прафесар А. Р. Сталетаў. Звычайна стваральніка першай фізічнай школы ў Расіі слухалі вельмі ўважліва, але сёння ў аўдыторыю ўвайшоў ужо немалады студэнт і перадаў некалькі запісак, якія пачалі пераходзіць з рук у рукі: “Таварышы! сягонняшняй ночы ўсіх пятроўцаў арыштавалі! Вы дасканальна памятаеце, як пятроўцы хутка адклікаліся на ўсе патрэбы і выступленні нас — універсантаў. Цяпер чарод за намі. Усе, як адзін, павінньі мы выступіць на абарону нашых правоў і на абарону нашых таварышаў — пятроўцаў: або няхай асвабодзяць іх, або няхай і нас забіраюць! Дык на сходку! На сходку — у сад універсітэцкі!” Сабралася каля 500 чалавек, знайшліся і прамоўцы, якія ўзлазілі на нейкія скрынкі ці нават на дрэвы. Прамоўцаў слухалі не толькі студэнты, але і падазроныя тыпы ў цывільным. Знянацку наляцела конная жандармерыя, пачулася каманда: “На-а-а-хвост! Кру-у-гом — арш!”

    Імгненне — і студэнты былі ўзяты ў кальцо: конныя жандары, хоць ім заміналі дрэвы, спрытна правялі манеўр. Пад моцным канвоем студэнтаў адправілі ў Манеж. Ядвігін Ш. вельмі цікава апісаў, як іх вялі па Махавой, “вольнай ад публікі”, як у Манежы студэнты знайшлі веласіпеды і пачалі катацца, а паліцэйскія з паўгадзіны лавілі веласіпедыстаў, і “вясёлы рогат рэхам адбіваўся ад пустых сцен манежа...”.

    Каля дзесяці гадзін вечара затрыманым аб’явілі, што іх будуць выводзіць партыямі па 30-40 чалавек. Падзяліліся паводле зямляцкага прынцыпу, мінчукоў было зусім мала, яны аб’ядналіся са случакамі. Выводзілі іх апошнімі, не было з кім ужо развітацца, не было каму песню на дарогу заспяваць, дык беларусы самі сабе праспявалі, самі сабе пракрычалі “ўра”. Іх вялі па начной Маскве глухімі, па-вясноваму гразкімі вуліцамі. Вялі ў Бутырскую турму. Усяго, паводле афіцыйных даных, было арыштавана 391 чалавек. Ядвігін Ш. называе трохі большую лічбу — 412. Наступны дзень, 8 сакавіка, прайшоў у Маскве адносна спакойна. 9 сакавіка сабралася сходка ва універсітэце, 75 чалавек былі арыштаваны і пасаджаны ў Бутыркі, сярод іх М. Абрамовіч і Н. Чарноцкі.

    Менавіта тады ў Бутырках і быў арганізаваны Першы беларускі гурток моладзі ў Маскве. Аднойчы зняволеныя наладзілі інтэрнацыянальны канцэрт. Першымі спявалі ўкраінцы. Рускія выступілі з вялікім хорам. Спявалі палякі, каўказцы, літоўцы, латышы. Танцавалі польскую мазурку, каўказскую лезгінку, рускую камарынскую. Толькі беларусы не выступалі... Пасля канцэрта сабраліся разам мінчукі, случакі, магілёўцы, віцьбічы. Размаўлялі, але тое, што трывожыла душу, абміналі. Першы не вытрымаў студэнт-юрыст [* Ядвігін Ш. таксама сцвярджае, што родам юрыст быў “з-пад Слуцка (здаецца, сын валаснога пісара)”. Замест прозвішча прыводзіцца толькі крыптанім В...іч.]. Сутулаваты, з доўгімі светлымі валасамі і блакітнымі вачыма, ён сядзеў збоку, на нарах, і цяжка дыхаў. Загаварыў нягучным мяккім голасам, але пытанне яго пачулі. Юрыст спытаў, чаму ўсе такія сумныя, а потым тэнарам зацягнуў песню:

                                                          Ой, ляцелі гу-у-у-сі

                                                          Ды з-пад Белай Ру-у-у-сі...

    Але цяжкі кашаль перарваў мелодыю. Юрыст папіў вады і пачаў дэкламаваць беларускія песні. Так яны і гучалі, спачатку без мелодый, а пасля і мелодыі ўспомніліся. З таго часу, апрача агульных сходаў, наладжваліся і асобныя, беларускія нарады, на якіх прынялі наступныя пастановы:

    “1. Заснаваць тут жа — у Бутырках — Першы Беларускі Гурток Моладзі ў Маскве;

    2. Якім бы то ні было спосабам — легальным ці нелегальным — тварыць Беларускае друкаванае слова;

    3. Пад час летніх вакацыяў ісці ў Беларускі народ — будзіць і пашыраць паміж яго нацыянальную свядомасць;

    4. Знайсці ў Маскве канспіратыўную кватэру, дзе можна было б перыядычна збірацца на нарады аб далейшай сваёй працы”.

    Узначаліў гурток той самы студэнт-юрыст, які першы заспяваў беларускую песню. Сёння нам застаецца толькі шкадаваць, што Ядвігін Ш. ва “Успамінах” пра далейшы лёс гуртка напісаў толькі наступнае: “Ну, але не ў гэтым апавяданні месца успамінаць аб той працы, якую вёў пасля гэты гурток, і аб той долі, якая спаткала яго пасля ў жыцці...”

    Н. Чарноцкі ў заснаванні гуртка, відаць, не ўдзельнічаў. У ЦДГА БССР у Мінску захавалася “Дело о водворени на жительство в им. Нач и подчинении негласному надзору полиции студента Московского университета Наполеона Чарноцкого” (ф. 295, воп. 1, спр. 4895). Справа пачынаецца сакрэтнай адносінай маскоўскага обер-паліцмайстра ад 14 сакавіка 1890 года № 3949: “На основании 16 статьи высочайше утвержденного положения о мерах к охранению государственного порядка и общественного спокойствия его сиятельство, г. московский генерал-губернатор, воспретил жительство в Москве и Московской губернии студ. Москов. унив. Наполеону Чарницкому, избравшему местом для жительства г. Слуцк.

    Препровождая при сем названного Чарницкого имею честь просить ваше превосходительство приказать выдать в получении арестованного конвойному установленную квитанцию”.

    15 сакавіка арыштаваны Чарноцкі быў дастаўлены ў Мінск, у канцылярыі губернатара нехта алоўкам выправіў памылку маскоўскай паліцыі: над літарай “и” ў прозвішчы “Чарницкому” напісаў “о”. Таксама алоўкам пазначана: “Слуцкого уезда, в им[ение] Нач, от[править] к родителям, помещик Казимир Чарноцкий”. Назаўтра, 16 сакавіка, Н. Чарноцкага павезлі ў Слуцк “для водворения на жительство в им. Нач Слуцкого уезда, в дом отца, помещика Казимира Чарноцкого”. За былым студэнтам быў устаноўлены тайны нагляд паліцыі. Трэба адзначыць, што ў ЦДГА БССР у Мінску захаваліся справы пра высылку з Масквы іншых удзельнікаў сакавіцкіх выступленняў студэнтаў: Міхаіла Ждановіча ў вёску Міхалевічы Бабруйскага павета, Сямёна Ханелеса ў Мінск, Вікенція Свянціцкага таксама ў Мінск, Карла Карповіча ў маёнтак Чэмбрава Навагрудскага павета, Люцыяна Свянціцкага ў Мінск.

    Неўзабаве Н. Чарноцкаму дазволілі вярнуцца ў Маскву і аднавілі яго ва універсітэце. Па-ранейшаму Н. Чарноцкі ўдзельнічаў у рабоце тайных гурткоў. 22 красавіка 1891 года студэнты сабраліся ў В. Вароўскага, з рэфератам пра стагоддзе польскай канстытуцыі 1791 года выступаў Н. Чарноцкі. У студзені 1893 года маскоўскія студэнты для вывучэння нацыянальнага пытання стварылі спецыяльны гурток і назвалі яго “Інтэрнацыяналка”. Ен складаўся з 25 чалавек, прадстаўнікоў 14 нацыянальнасцей. Сярод членаў “Інтэрнацыяналкі” былі Н. Чарноцкі і У. Грынеўскі, родам з Бабруйскага павета.

    На долю студэнта Лявіцкага выпаў больш цяжкі лёс. Амаль усіх студэнтаў з Бутырак праз нейкі час выпусцілі, а 18 чалавек, у тым ліку і яго, “паразвозілі: частку ў адзіночныя камеры, скуль пасля, дзякуючы вялікай моцнай пратэкцыі — выпусцілі; частку — саслалі, а трох згінула ў Петрапаўлаўцы”. Ванда Лявіцкая, дачка пісьменніка, успамінае: “Лявіцкаму, як і другім, далі “однночку”, дзе ён прасядзеў некалькі месяцаў. Там ён пералажыў на беларускую мову “Сігнал” Гаршына, запісваў беларускія песні, якія ведаў. Вярнуцца ва універсітэт не прыйшлося — у дэканаце далі зразумець, што лепш не клапаціцца. Ды і абставіны злажыліся так, што прыйшлося заняцца хатнімі справамі. Цяжка хварэў бацька — Іван Лявіцкі—і памёр праз некалькі дзён, як вярнуўся сын».

    ...У аддзеле рэдкай і старадрукаванай кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. I. Леніна трымаю ў руках памятку тых ужо далёкіх ад нас дзён — “Сігнал” У. Гаршына ў перакладзе Ядвігіна Ш., ці не першае ў канцы XIX стагоддзя асобнае выданне твораў мастацкай літаратуры на беларускай мове, якому нейкім цудам удалося праціснуцца праз царскую цэнзуру. У 1914 годзе ў Вільні апавяданне будзе выдадзена яшчэ раз, з невялікай прадмовай: “Першае выданне гэтай кніжкі выйшла ў 1891 годзе ў Маскве. Выдала “Сігнал” група студэнтаў, каторыя ў тым часе сядзелі ў маскоўскай так званай Бутырскай турме за палітычныя справы. Сядзела 400 чалавек з лішнім, і там некаторыя з іх завязалі беларускі гурток. Пераклад першага выдання зрабіў адзін з добра ўжо вядомых сягоння нашых літаратараў. Пераклад гэты мы і друкуем другім выданнем без ніякіх перамен. І хочам яшчэ звярнуць тутака ўвагу сучаснага пакалення, што назад таму 24 гады наша бацькаўшчына не так ужо вельмі спала, як гэта цяпер некаторым людзям здаецца».

    Выхад “Сігнала” атрымаў значны грамадскі рэзананс. Ужо 9 красавіка 1891 года газета “Минскнй листок” змясціла “Бібліяграфічную нататку” невядомага аўтара. Ён расцэньваў выданне як “вельмі цікавы факт у нашай беднай, амаль не існуючай беларускай літаратуры” і выказаў пажаданне, каб выдаўцы “не спыняліся ў пачатай імі справе, якая прынясе непасрэдную і істотную карысць народу”. На думку рэцэнзента, мова апавядання — чыста беларуская, і гэта даказвае, што “выданне прайшло праз рукі асоб, якія ведаюць справу і сур’ёзна глядзяць на сваё пачынанне”. Рэцэнзію на “Сігнал” надрукаваў і варшаўскі часопіс “Wisła” (1891, т. 5, ч. II).

    “Сігнал” вельмі зацікавіў і Браніслава Эпімаха-Шыпілу, памочніка бібліятэкара Пецярбургскага універсітэта, які праз 15 гадоў стане адным з заснавальнікаў выдавецкай суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца”. У аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя Леніна захоўваецца ліст Б. Эпімаха-Шыпілы да маскоўскага букініста Паўла Шыбанава, датаваны 6 жніўня 1891 года. У напісаным каліграфічным почыркам лісце — просьба даслаць 3 экземпляры кнігі: “Тут, у Пецярбургу, я яе не змог знайсці, пісаў у друкарню Гатцука з дадаткам марак і просьбай выслаць мне, але апошняя, мабыць, з-за сваёй неакуратнасці, не ўдастоіла мяне ніякім адказам. Цяпер звяртаюся да Вашай міласці з поўнай упэўненасцю, што Вы выканаеце маю просьбу, адшукаеце ў Маскве гэту кніжачку і дашлеце мне яе на наступны адрас: У г. С. Пецярбург. Па Забалканскаму праспекту дом № 47/1, кв. № 18”.

    Але ў Пецярбургу звесткі пра “Сігнал” на беларускай мове нейкім чынам трапілі і на набярэжную Фантанкі, у дэпартамент паліцыі. 7 кастрычніка 1891 года дырэктар дэпартамента П. Дурнаво накіраваў сакрэтны ліст свайму падначаленаму, маскоўскаму обер-паліцмайстру: “Дэпартаментам паліцыі атрыманы звесткі, якія пацвярджаюць выкладзеныя ў запісцы падпалкоўніка Бярдзяева ад 8 ліпеня гэтага года ўказанні па існаванні ў Маскве польска-літоўска-рускага гуртка, які мае грашовую касу і займаецца выданнем тэндэнцыйных сачыненняў. Названым гуртком, да саставу якога належыць упамінаемы ў запісцы Вацлаў Вацлаваў Вароўскі, у нядаўні час выдадзена нейкая брашура «Сігнал».

    З прычыны таго, што дзейнасць названага гуртка працягваецца і ён падтрымлівае пры дапамозе Вароўскага сувязь с пецярбургскімі палякамі, дэпартамент паліцыі мае гонар пакорна прасіць ваша правасхадзіцельства не адмовіць у распараджэнні аб узмацненні назірання за гэтым гуртком і аб выніках яго паведаміць дэпартаменту, з далучэннем звестак пра асоб, якія прымалі ўдзел у выданні брашуры «Сігнал», і з дадаткам аднаго экземпляра онай” [* ЦДАКР СССР, ф. 102, воп. 90 (3-е справаводства. 1892 г.), спр. 309, арк. 25-25 адв.].

    Адказ маскоўскай паліцыі, якая і без падказкі з Пецярбурга пільна сачыла за студэнтамі, супакойваў высокае начальства: “З прычыны адносіны ад 7 гэтага кастрычніка за № 4059/795, маю гонар накіраваць пры гэтым у дэпартамент паліцыі экземпляр брашуры «Сігнал», атрыманай ад студэнта Гайдамовіча, знаёмага студэнта Вацлава Вароўскага, і пры гэтым паведаміць, што па агентурных звестках дзейнасць “Польскага гуртка” за гэты сезон не паспела яшчэ выявіцца ў чым-небудзь злачынным, але ў хуткім часе гурток і мяркуе прыступіць да прадаўжэння выдання тэндэнцыйных сачыненняў. За гуртком вядзецца ўзмоцненае назіранне, аб выніках якога і будзе своечасова паведамлена дэпартаменту паліцыі” [* Тамсама, арк. 26.].

    Гэтыя дакументы яскрава сведчаць, у якіх цяжкіх умовах прабівала сабе дарогу беларускае друкаванае слова. Разам з паліцэйскай перапіскай у архіве захаваўся і “Сігнал”, дасланы з Масквы ў дэпартамент паліцыі. У кожнага экземпляра кнігі — свой лёс, свая гісторыя.

    Але часам кніга маўчыць, і мы не ведаем, каму яна належала, хто яе чытаў, як трапіла ў сховішча, дзе зараз знаходзіцца. Звычайна так бывае, калі на кнізе няма ні дарчага, ні ўладальніцкага надпісу, экслібрыса, паметак, заўваг, падкрэсліванняў. Экземпляр “Сігнала” Гаршына, што знаходзіцца ў Ленінцы, вельмі многа расказаў, і ў нашым пошуку з’явіўся новы сюжэт, звязаны з імем былога ўладальніка гэтай кнігі, аднаго з першых прафесараў Беларускага дзяржаўнага універсітэта Мікалая Андрэевіча Янчука. Свой асабісты кнігазбор у 1921 годзе М. Янчук перадаў у бібліятэку толькі што створанага БДУ, і сёння ён захоўваецца асобнай калекцыяй у аддзеле рэдкай і старадрукаванай кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. На вокладцы “Сігнала”, зробленай з тонкага кардону, аўтограф: “Многоуважаемому Николаю Андреевичу Янчуку от переводчика. 21 марта [18]91 г.” [* Упершыню ў друку пра аўтограф Ядвігіна Ш. паведаміла Н. Кушнярова. Гл.: Кушнярова Н. Нечаканая знаходка. — Вячэрні Мінск, 1982, 9 чэрв.]. На тытульнай старонцы стаіць асабістая пячатка: “Николай Андреевич Янчук”. На адвароце тытула пазначана: “Дозволено цензурою. Москва, 19 декабря 1890 г.” Звесткі пра цэнзурны дазвол даюць магчымасць удакладніць дату заканчэння працы Ядвігіна Ш. над перакладам (не пазней 19 снежня 1890 года). Звяраю аўтограф з вядомымі мне аўтографамі Ядвігіна Ш. — так, гэта рука адной і той жа асобы. Ды і меркаванняў, што пераклаў “Сігнал” не Ядвігін Ш., а нехта іншы, ні ў кога няма. Пакуль можна смела сцвярджаць наступнае: Ядвігін Ш. падарыў “Сігнал” М. Янчуку 21 сакавіка 1891 года. Далей узнікаюць пытанні: ці ведалі Ядвігін Ш. і М. Янчук адзін аднаго асабіста? Ці не дапамагаў Янчук выдаць пераклад? Ці ведаў Янчук пра беларускі гурток у Маскве, заснаваны ў Бутырках? Дзе знаходзіўся Ядвігін Ш. 21 сакавіка? Вось калі я пашкадаваў, што да гэтага часу ў нас ніхто яшчэ па-сапраўднаму не зацікавіўся постаццю М. Янчука, прынамсі, надзвычай цікавай тэмай “Янчук і Беларусь”. Прыгадваю, што пра М. Янчука як этнографа і літаратуразнаўцу пісалі В. Бандарчык і М. Мушынскі, пра сувязі Янчука з Янкам Купалам пісаў В. Рагойша. Эпісталярная спадчына даследчыка, раскіданая па розных сховішчах, таксама чакае свайго збіральніка, а пісьмы Янчук звычайна пісаў доўгія і вельмі падрабязныя, багатыя на факты і ўражанні. Напрыклад, у Ленінградскім аддзяленні архіва Акадэміі навук СССР захоўваецца 25 пісем Янчука да акадэміка А. А. Шахматава на 62 лістах (ф. 134, воп. 3, спр. 1778).

    Хацелася думаць, што аўтограф Ядвігіна Ш. на “Сігнале” — не выпадковы, а сведчанне даволі сталых сувязей Янчука з Ядвігіным Ш. Трэба было шукаць доказы гэтаму меркаванню. І яны знайшліся. У 1957 годзе ў “ЛіМе” Язэп Дыла надрукаваў артыкул “Тэатральная задума 1892 года ў Радашковічах”, дзе сцвярджаў, што ў пачатку 90-х гадоў Ядвігін Ш. напісаў камедыю “Злодзей” (“Сваім судом”), а “М. Янчук, які спрыяў справе культурнага адраджэння беларускага народа і трымаў сувязь са студэнцкімі зямляцтвамі універсітэта і сельскагаспадарчай акадэміі... імкнуўся атрымаць дазвол цэнзуры на выданне п’есы і на пастаноўку яе на сцэне”.

    Далейшыя пошукі матэрыялаў пра сувязі Янчука з беларускімі студэнтамі ў Маскве, несумненна, прынясуць свой плён. Праца ў такім кірунку выводзіць на новую недаследаваную тэму: беларускі літаратурна-грамадскі рух у Маскве ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў XIX стагоддзя. Прыгадаем некаторыя іншыя факты, звязаныя з гэтым рухам. У Маскве пад рэдакцыяй М. В. Доўнар-Запольскага выдадзены “Календарь Северо-Западного края на 1889 год”, складзены па прынцыпу часопіса. Як лічыць С. Александровіч, па сутнасці, каляндар быў “цікавым навукова-літаратурным альманахам”. Пры выданні аналагічнага календара на 1890 год узніклі значныя цяжкасці і беларускія творы не былі ўключаны. Цэнзура не дазволіла выпуск зборніка “По Белоруссии”, аснову якога склалі матэрыялы календара на 1889 год. У чэрвені 1891 года Маскоўскі цэнзурны камітэт разглядаў рукапіс “Тараса на Парнасе” ў перакладзе з беларускай мовы на рускую М. Астрагожскага. Дазвол на друкаванне перакладу не быў атрыманы. Хто такі М. Астрагожскі — невядома. Хутчэй за ўсё, гэта псеўданім.

    Нарэшце, з Масквою пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя звязана і выданне “Дзядзькі Антона” 1892 года.

                                              Ад “Хітрай механікі” да “Дзядзькі Антона”

    15 лютага 1875 года начальнік Галоўнага ўпраўлення па справах друку Расіі Грыгор’еў пісаў у Пецярбургскі цэнзурны камітэт: “З некаторага часу вядзецца ў імперыі злачынная прапаганда паміж простага народа, якая мае на мэце выклікаць у яго незадавальненне сваім становішчам і наогул існуючым ладам, адхіліць яго падпарадкаванне ўраду, нарабіць смуты ў галовах і выклікаць хваляванні. Адным са сродкаў для гэтай прапаганды служыць распаўсюджванне сярод простанароддзя брашур абуральнага зместу, якія пускаюцца ў продаж па самым танным кошце і нават раздаюцца бясплатна» [* Агитационная литература русских революционных народников. — Л., 1970 с 45.]. Адной з такіх брашур “абуральнага зместу” і была “Хітрая механіка”. Народнікам для вядзення рэвалюцыйнай прапаганды спатрэбіліся кнігі, якія “давалі б народнаму агітатару неабходны матэрыял і факты, каб пераканаць сваіх слухачоў. Наогул, патрэбны апавяданні пра выдатных асоб з сялянскага асяроддзя; патрэбны, нарэшце, гістарычныя і бытавыя апавяданні, якія растлумачваюць усю безвыходнасць сучаснага побыту, будзяць свядомасць і дух сілы...” [* Революционное народничество 70-х годов XIX в. Т. 1, — М., 1964, с. 105.]. Даследчыца літаратуры рэвалюцыйнага падполля В. Захарына лічыць, што сярод народніцкіх брашур, прысвечаных сацыяльна-эканамічным праблемам, “Хітрая механіка” была найбольш цікавай [* Захарина В. Ф. Голос революционной России. — М., 1971. с. 62.]. Яна мела падзагаловак: “Праудзівае апавяданне, адкуль і куды ідуць грошы. Твор Андрэя Іванова”. Аўтар брашуры В. Варзар (1851-1940) скончыў Чарнігаўскую гімназію, вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У час вучобы ў Пецярбургу ўваходзіў у гурток “лаўрыстаў”, удзельнічаў у “хаджэнні ў народ”: пад выглядам касца вандраваў па Данской вобласці. Пазней ад рэвалюцыйнай дзейнасці адышоў, працаваў статыстыкам. У мемуарах “Успаміны старога статыстыка”, якія выйдуць у Растове-на-Доне у 1924 годзе, В. Варзар назаве “Хітрую механіку” першым сваім літаратурным выступленнем як эканаміста, дзе было “жывое выкладанне ў папулярнай форме, без усялякіх падробак пад «народную мову», без асаблівых літаратурных аздоб, якія тады лічыліся неабходнымі, выкладанне тэорыі прамых і ўскосных падаткаў як формы эксплуатацыі кіруючага класа”. Праз 50 гадоў пасля напісання брашуры мемуарыст вельмі прынізіў значэнне сваёй “Хітрай механікі”, якая прыводзіла чытача да думкі пра неабходнасць карэннай змены існуючага ладу. Рэвалюцыйны пафас і літаратурныя вартасці зрабілі брашуру вельмі папулярнай сярод народнікаў. Яна шмат разоў перавыдавалася, прычым, як успамінае аўтар, “перараблялася і падмалёўвалася рознымі выдаўцамі на свой густ і прыпраўлялася рэвалюцыйнай соллю і перцам як таго жадалі”. Нават сам Варзар з цяжкасцю пазнаваў старонкі свайго тэксту. У апошніх выданнях брашуры, аб’ём якіх у параўнанні з першатворам павялічыўся амаль удвая, прыводзіліся звесткі пра вінную манаполію 1894 года, руска-японскую вайну. Сённяшні даследчык даныя пра выданні “Хітрай механікі” знойдзе вельмі хутка, у гэтым яму дапаможа грунтоўны “Сводный каталог русской нелегальной и запрещенной печати XIX века”, выдадзены у 1972 годзе на ратапрынце, а ў 1981-1982 гадах друкарскім спосабам у Маскве. Каталог падрыхтаваны калектывам супрацоўнікаў 75 бібліятэк, архіваў і музеяў краіны.

    Адразу ж пасля выхаду ў свет, у 1874 годзе, “Хітрая механіка” была перакладзена на ўкраінскую мову і выдадзена ў 1875 годзе пад назвай «Праўда» гуртком украінскіх студэнтаў у Вене. Аўтарам перакладу лічыцца вядомы ўкраінскі вучоны-эканаміст, прапагандыст Марксавай эканамічнай тэорыі Сяргей Падалінскі [* Захарина В. Ф. Голос революционной России, с. 65-66; Рудько М. П. Видатний украінский революционер-демократ і вчений. – Украінський історичний журнал, 1970, № 7, с. 124-125.]. У тым жа 1875 годзе у Вене была выдадзена арыгінальная праца С. Падалінскага — брашура “Пра беднасць”, а ў 1878 годзе ў Жэневе другое выданне брашуры пад назвай “Пра багацтва ды беднасць”. Гэтая праца С. Падалінскага ў 1881 годзе ўбачыць свет у перакладзе і на беларускую мову. На жаль, перакладчык, нехта “беларусін”, застаўся невядомым.

    Далейшы шлях “Хітрай механікі” звязаны з імем польскага сацыяліста і вучонага-прыродазнаўцы Шымана Дыкштэйна, які ў 1878 годзе выдаў брашуру “Апавяданні старога гаспадара”. Праца выходзіла таксама пад назвай “Цікавая гісторыя”, а пачынаючы з 1882 года як “Бацька Шыман” Томака Куяўчыка.

    Вопыт, набыты пры стварэнні “Бацькі Шымана”, Ш. Дыкштэйн скарыстаў у час напісання брашуры “Хто з чаго жыве?”, якая ў 80-я гады вытрымала шэраг выданняў, была перакладзена на многія еўрапейскія мовы, у 1885 годзе выдадзена на рускай мове групай “Вызваленне працы”. Твор Ш. Дыкштэйна “Хто з чаго жыве?”, у якім у папулярнай форме выкладалася вучэнне К. Маркса аб прыбавачнай вартасці і неабходнасці барацьбы з існуючым ладам, карыстаўся вялікай папулярнасцю ў рэвалюцыйьіых гуртках. Адзін з першых рускіх марксістаў В. А. Шалгуноў пісаў: “Гэтая кніжка у простай і зразумелай форме давала адказ на пытанне, хто такія капіталісты, як яны эксплуатуюць рабочых, хто і з чаго жыве... Наша задача была расказаць рабочым, што... сродкі на існаванне не капіталіст дае рабочым, а рабочыя капіталісту. Але як даказаць гэта, каб кожны рабочы паверыў? І вось, калі мы чыталі такую кніжку, як брашура Дыкштэйна “Хто з чаго жыве?”, якая расказвала пра грошы, тавар, пра тое, чаму рабочы ідзе на фабрыку, пасля гэтага ўжо лягчэй было падысці да рабочага» [* Орехов А. М. Социал-демократическое движение в Росси и польские революционеры. 1887-1893 гг. – М., с. 208.]. На беларускай мове брашура была выдадзена ў Маскве ў 1918 годзе і ў Мінску ў 1924 годзе.

    Але вернемся да “Бацькі Шымана”. С. Александровіч лічыць, што “Бацька Шыман» — гэта творчая перапрацоўка “Хітрай механікі” Варзара і “Пра багацтва ды беднасць” Падалінскага. Менавіта “Бацька Шыман” і паслужыў крыніцай “Дзядзькі Антона”, падрыхтаванага і выдадзенага на гектографе каля 1885 года членамі таннага гуртка самаадукацыі, што існаваў у Слуцкай гімназіі. Пра гэта сведчаць надзвычай цікавыя ўспаміны Н. Чарноцкага, надрукаваныя ў 1923 годзе ў Варшаве [* Księga pomiątkowa PPS. – W., 1923, s. 48-61. Шчыра ўдзячны даследчыцы С. Кузняевай, якая адшукала мікрафільм успамінаў у Публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе.]. Н. Чарноцкі быў бібліятэкарам тайнай вучнёўскай бібліятэкі, вакол якой і ўтварыўся гурток. Літаратура спачатку была толькі на рускай мове, асаблівай папулярнасцю карысталіся “Гістарычныя пісьмы” Міртава (псеўданім ідэолага народніцтва П. Л. Лаўрова). Пра тое, як уздзейнічала на моладзь кніга П. Лаўрова, вельмі добра напісала ў 1900 годзе Роза Люксембург: “Быў час, калі Пётр Лаўроў быў духоўным бацькам і выхавацелем цэлага сацыялістычнага пакалення ў Расіі, калі яго імя паўсюль — ва ўсей Еўропе, дзе толькі быў вывешаны сцяг сацыялістычнага руху, вымаўлялася з пачуццем нанглыбокага шанавання. А гэта была выдатная эпоха ў гісторыі рускага рэвалюцыйнага руху... Выйшаўшы ў 1870 годзе асобнай кнігай, яны (“Гістарычныя пісьмы”) сталі ў 70 - 80-х гадах кнігай выхавання рэвалюцыйнай моладзі” [* Очерки революционных связей народов России и Польши, с. 229-230.]. Пад уплывам працы П. Лаўрова слуцкія гімназісты перайшлі да прапаганды набытых поглядаў. У тайнай бібліятэцы з’явіліся і кнігі на польскай мове, іх перадала недзе ў 1885 годзе польская пісьменніца Эма Яленская (Дмахоўская) праз свайго кузіна Вацлава Левандоўскага. Магчыма, што менавіта тады трапіў да гімназістаў і “Бацька Шыман”. Гурткоўцы пераклалі брашуру на беларускую мову, Н. Чарноцкі ўспамінае, што яе перапісвалі і друкавалі на кватэры ў Антона Ражава. З дапамогай брашуры гімназісты пачалі рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян, пра гэта сведчаць архіўныя дакументы, уведзеныя ў навуковы абыходак С. Александровічам і В. Салашэнкам. У сакавіку 1886 года быў прыцягнуты да адказнасці пісар Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Ігнат Ластоўскі, які чытаў брашуру “Дядя Шимон”. Ластоўскаму яе перадаў слуцкі гімназіст Іван Андрусевіч. Апошні чытаў брашуру сялянам вёскі Пукава Давыдоўскаму і братам Захарыкам. Паліцыя арыштавала А. Ражава, на яго кватэры зрабілі вобыск, але тыраж брашурьі на той час ужо разышоўся, а гектограф пераправілі да бацькоў Н. Чарноцкага; быў знойдзены толькі рукапісны тэкст “Дяди Шимона”. Праўда, С. Александровіч лічыць, што гэтая брашура была на рускай мове. Можна меркаваць, што паліцыя проста не магла ўсяго дазнацца ці нават не зафіксавала ў дакументах даныя пра мову выдання. На жаль, слуцкая брашура да гэтага часу не выяўлена, патрэбны спецыяльныя пошукі ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве СССР у Ленінградзе і Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР у Вільнюсе.

    Не выключана, што слуцкае, а не мінскае выданне (прыпомнім звесткі Жэготы Паўлі, пра якія пісаў У. Казбярук) нейкім чынам трапіла ў Львоў і там у 1887 годзе пабачыла свет пад назвай “Старая прысказка”.

    Што да сувязі слуцкага варыянта з тыльзіцкім выданнем “Дзядзькі Антона”, то менавіта праз Н. Чарноцкага гектаграфаваная брашура ці яе спіс маглі трапіць у Маскву, у студэнцкую арганізацыю, а затым М. Абрамовіч і выдаў яе ў Тыльзіце пад назвай “Дзядзька Антон”. У зборніку Г. Кісялёва “Пачынальнікі” змешчаны ўспаміны М. Янкуса, уладальніка друкарні ў Тыльзіце, які па заказу М. Абрамовіча надрукаваў брашуру. Гэта пацвярджае і літоўскі даследчык Домас Каўнас.

    На карысць таго, што Н. Чарноцкі мог удзельнічаць як у стварэнні слуцкага варыянта, так і ў падрыхтоўцы тыльзіцкага выдання, сведчаць яго літаратурныя здольнасці. Яшчэ будучы вучнем 8-га класа Слуцкай гімназіі ён звярнуўся да У. Караленкі, каб той дазволіў перакласці на польскую мову апавяданне “В дурном обществе”. Такі дазвол быў атрыманы, і пазней Н. Чарноцкі даслаў У. Караленку пераклад і наступным чынам тлумачыў сваю цікавасць да апавядання: “Я заўважыў, што некаторыя чытачы недастаткова высока цэняць гэтае апавяданне толькі таму, што не заўважаюць надпісу «З дзіцячых успамінаў майго прыяцеля». Калі б гэтага надпісу не было, то я і не ўзяўся б перакладаць, таму што ў апавяданні так шмат незвычайнага і выпадковага (для мяне), што яно набывае вялікую цікавасць толькі таму, што я веру, што гэта выпадак з сапраўднага жыцця, а не вынік жывой фантазіі” [* Букчин С. Вся ваша честная деятельность... – Неман, 1982, № 2, с. 156.].

    У 1907 годзе ў Пецярбургу была выдадзена на беларускай мове брашура Н. Чарноцкага “Як будзе з зямлёю?”, дзе аўтар памылкова сцвярджаў, што аграрнае пытанне трэба вырашаць мірным шляхам. Друкаваўся ён і ў “Нашай ніве”: 25: студзеня 1907 года пад крыптанімам Н. Ч. змясціў допіс “З Слуцкага ўезду”, 21 чэрвеня 1912 года пад уласным прозвішчам — допіс “З Канады”. Супрацоўнічаў Н. Чарноцкі і ў газеце “Минский курьер”, што выдавалася ў 1908 годзе на рускай мове і шмат увагі аддавала развіццю беларускай культуры. Выдаўцом газеты быў адвакат Віктар Чавусаў, даволі значная постаць у культурным жыцці дарэвалюцыйнага Мінска. Часта друкаваўся Уладзімір Самойла, сябар і апякун маладога Янкі Купалы.

    Артыкул Н. Чарноцкага “Да пытання пра беларускую народную школу” (“Минский курьер”, 1908, 9 крас.) ужо даўно прыцягвае ўвагу літаратуразнаўцаў і даследчыкаў грамадскай думкі Беларусі. Аўтар артыкула выступіў у абарону беларускай мовы: “Цяжка быць раўнадушным сведкам з’явы, здаецца, адзінай у жыцці: шасцімільённы народ, фактычна не горшы за іншыя, і ў той самы час народ амаль бязмоўны. Свая мова ў яго, вядома, ёсць — «Слоўнік беларускай гаворкі» Насовіча не танчэй за іншыя слоўнікі”. Затым паведамлялася пра слоўнік Язэпа Ціхінскага: “Слоўнік ужо мае да 40 000 слоў. Аб гэтым даследаванні ўжо вядома Акадэміі навук, якая, трэба думаць, дапаможа аўтару выдаць яго выдатную працу”. Але, паводле слоў Н. Чарноцкага, сам народ “быццам бы не шануе гэту мову. Далучаючыся да асветы, культуры, дабрабыту, ён яе кідае амаль гэтак жа лёгка, як лапці і світку”. Далей аўтар выявіў сябе добрым знаўцам і прапагандыстам маладой беларускай літаратуры: “Адзін з народных настаўнікаў памяняў пасаду вясковага настаўніка на яшчэ менш забяспечаную — сталага супрацоўніка «Нашай нівы» і змяшчае ў ёй свае вершы пад псеўданімам Якуб Колас. Заўчасна бачыць у яго асобе беларускага Шаўчэнку, але нельга сумнявацца ў шчырасці і арыгінальнасці яго таленту. Калі я пачаў чытаць яго калыханку (“Песня над калыскай”, змешчана ў “Нашай ніве” 20. 4. 1907 г. — В. С.) маладому настаўніку пачатковай школы, які сіліўся ў гутарцы не вымавіць ні аднаго беларускага слова, яго змучаны застылы твар асвятліўся шырокай радаснай усмешкай. Ён, мабыць, упершыню даведаўся, што на яго мове, ад якой ён з такім намаганнем адрокся, можна не толькі размаўляць, але і пісаць, і друкаваць”. Н. Чарноцкі паказаў добрае веданне беларускага фальклору, засведчыў сваё знаёмства з М. Федароўскім, чыю трохтомную працу “Беларускі народ”, падараваную аўтарам, ён вельмі любіў чытаць. З вялікай павагай гаворыць Н. Чарноцкі пра выдатнага фалькларыста: “Наколькі яшчэ багата вусная славеснасць беларусаў... як прывабна яе вывучэнне для спецыяліста, бачна з таго, што той жа Федароўскі на збор сваіх матэрыялаў аддаў больш за 20 гадоў жыцця і ўсю маёмасць сям’і. Акрамя трох тамоў, выдадзеных Кракаўскай акадэміяй, у яго ёсць матэрыялы на дзесяткі тамоў. Ад адной дзяўчыны на маіх вачах ён запісаў 300 песень і 70 матываў. Адных запісак з прымаўкамі набярэцца каля пуда. Не ведаю, ці знойдуцца сродкі на выданне гэтых прац аднаго чалавека, якія зрабілі б гонар цэламу навуковаму таварыству. Але несумненна, што крыніцы адраджэння беларускай мовы не вычарпаюцца”.

    ...З копіяй гэтага артыкула мяне пазнаёміу доктар філасофскіх навук У. Конан, які вывучыў літаральна ўсе беларускія дарэвалюцыйныя газеты. Здавалася, што “Минский курьер” ужо можна не праглядаць, тым больш, што ў мінскіх сховішчах яго няма. Але вось надарылася быць у Маскве. У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Масквы вывучаю студэнцкую справу Н. Чарноцкага. Яна цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй захаваліся аж дзве фатаграфіі і аўтографы студэнта Маскоўскага універсітэта Н. Чароцкага. Паездку ў Хімкі, дзе знаходзіцца газетны аддзел бібліятэкі імя Леніна, адклаў на нядзелю, калі архівы не працуюць. Паездка аказалася вельмі карыснай. У “Минском курьере” ад 1 лютага 1908 года змешчана справаздача са з’езда ўрачоў Мінскай губерні, пра выступленне Н. Чарноцкага паведамлялася наступнае: “Але вось на кафедру ўваходзіць лахматы з выгляду пан, апрануты ў сурдут ледзь не з чужога пляча; толькі блакітны банцік у пятліцы паказвае, што ён урач і член з’езда. Мяккім голасам, які адразу падкупаў, ён пачынае свой даклад пра сельскую медыцыну. Таленавітае выкладанне, смелы палёт яго думак, арыгінальнасць поглядаў, якія ідуць уразрэз з напрамкам выпешчанай намі земскай медыцыны, неабвержныя факты і з явы, якія ведалі і ведаюць усе працаўнікі на медыцынскай ніве, тонкі гумар, у які ўвасабляліся гэтыя факты, лагічна выцякаўшыя адтуль вывады, што ў кожнага з урачоў ужо і раней склаліся, але пра якія раней ніхто не асмеліўся казаць уголас, — усё гэта здабыло дакладчыку сімпатыю аўдыторыі, якая, затаіўшы дыханне, прагна глытала кожнае яго слова... Даклад цягнуўся больш за гадзіну, і калі ён быў скончаны, то разам з бурнымі апладысментамі ў кожнага вырваўся ўздых шкадавання, што працягу яго не будзе. Між тым доктар Чарноцкі (прозвішча дакладчыка) выказаў з пункту гледжання земскага дзеяча ерэтычныя думкі...”

    Далучыўся Н. Чарноцкі і да першых крокаў беларускага тэатра. ён пераклаў вадэвіль А. Чэхава “Сватанне”, выдадзены суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца” ў 1910 годзе. П’еса ўкраінскага драматурга М. Крапіўніцкага “Пашыліся ў дурні” таксама была выдадзена суполкай у 1910 годзе. Перакладчык, а дакладней, аўтар перапрацоўкі не названы, але, як лічаць Т. Кабржыцкая і В. Рагойша, “па ўсёй верагоднасці, ён усё-такі быў выкананы доктарам Н. Чарноцкім”. Такое сцверджанне даследчыкаў грунтуецца на паведамленні “Нашай нівы” аб прысылцы ў рэдакцыю д-рам Чарн[оцкім] перакладаў “Сватання” і “Пашыліся ў дурні”, а таксама на тым, што гэтыя п’есы перакладзены ў адной творчай манеры.

    Больш складанае пытанне пра пераклад Н. Чарноцкім п’есы М. Крапіўніцкага “Па рэвізіі”. Т. Кабржыцкая і В. Рагойша падаюць звесткі, што камедыю пераклалі на беларускую мову яшчэ ў 90-х гадах XIX стагоддзя. У 1911 годзе “Па рэвізіі” была выдадзена суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца” без указання перакладчыка. На беларускай мове “Па рэвізіі”ставілі ў 1902 годзе ў Радашковічах і маёнтку Карлсберг пад Мінскам, 7 красавіка 1906 г. — у маёнтку Пятроўшчына, другім пасля Начы ўладанні Казіміра Чарноцкага, бацькі Напалеона. Захавалася афіша спектакля, упершыню надрукаваная Г. Барышавым у “Літаратуры і мастацтве” 23 кастрычніка 1957 года. У афішы адзначаецца, што камедыю “пералажыў па-беларуску Апанас К.”. Г. Барышаў на падставе сведчання Я. Дылы паведаміў, што пераклад быў зроблены Н. Чарноцкім. 18 снежня 1957 года ў “ЛіМе” Я. Дыла надрукаваў артыкул “Беларускія спектаклі ў перыяд рэвалюцыі 1905 года”, у якім удакладняў прачытанне Г. Барышавым прозвішчаў выканаўцаў і адносна перакладчыка камедыі пісаў: “П’еса была перакладзена на беларускую мову доктарам Чарноцкім — адным з натхніцеляў тэатра, які пісаў у гэтай газеце (“Нашай ніве”? — В. С.) пад псеўданімам «Апанас К.»”. Але вось у Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва БССР (ЦДАМЛМ БССР) чытаю рукапіс артыкула Я. Дылы “Беларускі тэатр з 1850 гадоў” (ф. 53, воп. 1, спр. 125). У артыкуле ўпамінаецца афіша спектакля ў Пятроўшчыне, называецца перакладчык Апанас К., а затым між радкамі дробнымі літарамі напісана: “Пад гэтай мянушкай пісаў і быў перакладчыкам доктар Чарноцкі” (арк. 12). Самае цікавае, што прыпіска закрэслена. Няўжо гэта значыць, што Я. Дыла сумняваўся ў правільнасці расшыфроўкі псеўданіма? Быццам бы можна і не звяртаць увагі на тое, што закрэслена. Але запомнім і гэта. Названы Н. Чарноцкі перакладчыкам “Па рэвізіі” і ва ўспамінах А. Бурбіса “Колькі слоў аб беларускім тэатры і хоры”, змешчаных у 1-м томе “Хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі”. Да сведчання аднаго з арганізатараў спектакля ў Пятроўшчыне А. Бурбіса, які напэўна ведаў перакладчыка, трэба ставіцца, здавалася б, з поўным даверам. Але ўспаміны надрукаваны па незаверанай машынапіснай копіі артыкула, напісанага А. Бурбісам у 1921 годзе па просьбе З. Бядулі, які збіраў матэрыялы па гісторыі беларускага тэатра. Разам з асабістым архівам Я. Дылы копія артыкула і трапіла ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Шукаю публікацыі ў “Нашай ніве”, падпісаныя псеўданімам “Апанас К.”, і знаходжу за подпісам “Апанас” артыкул “З Вялікарасіі” (1912, № 3). Н. Чарноцкі напісаць яго не мог, бо ў той час жыў у Канадзе. Затое ў 1907 годзе ў № 25 газета пісала ў “Паштовай скрынцы” нейкаму Апанасу з Івянца, што простыя лісты часта недзе прападаюць, таму трэба пісаць у газету заказным. У № 27 у “Паштовай скрынцы” для Ап. (Апанаса — ?) з Івянца даваліся парады, як адкрываць прыватныя школы. Значыць, Апанас жыў у 1907 годзе ў Івянцы. Але ж ці меў ён адносіны да спектакля ў Пятроўшчыне? Аказалася, што меў. І самыя непасрэдныя. У ЦДАМЛМ БССР захоўваюцца ўспаміны Ф. Стацкевіча, шмат старонак у якіх прысвечана беларускаму грамадска-культурнаму руху ў час рэвалюцыі 1905 года. Ф. Стацкевіч сцвярджае, што Станіслаў Кукель меў псеўданім (“мянюшку”) Апанас і жыў у 1907 годзе ў Івянцы, дзе рыхтаваў да экзаменаў дзяцей за чатыры класы гімназіі. Дыла называе С. Кукеля сярод арганізатараў спектакля ў Пятроўшчыне. Таму не выключана, што “Па рэвізіі” была перакладзена не Н. Чарноцкім, а С. Кукелем.

    Т. Кабржыцкая і В. Рагойша адшукалі ў ЦДАМЛМ БССР рукапіс перакладу “Па рэвізіі”. Праўда, рукапіс захаваўся не ў архіве “Нашай нівы”, як сцвярджаецца ў кнізе “Карані дружбы”, а ў справе кніжнага таварыства “Мінчук”, якое дзейнічала ў Мінску ў 1906-1907 гадах. Рукапіс перакладу значна адрозніваецца ад выдання 1911 года. Не выключана, што гэты рукапіс меркавала выдаць таварыства “Мінчук”. Па часе пераклад вельмі блізкі да пастаноўкі ў Пятроўшчыне, а тагачасная Пятроўшчына — гэта ж прыгарад Мінска (цяпер у межах горада), таму напрошваецца думка пра сувязь архіўнага перакладу са спектаклем у Пятроўшчыне.

    Вось такі працяг атрымаўся ў гісторыі з “Дзядзькам Антонам”. Спадзяюся, што сумесныя намаганні літаратуразнаўцаў, тэатразнаўцаў, гісторыкаў і архівІстаў дапамогуць адказаць на нявырашаныя пытанні і тым самым будуць адноўлены старонкі рэвалюцыйных і культурных узаемасувязей братніх народаў.

    /Полымя. № 2. Мінск. 1988. С. 183-194./

 



 

    Jerzy Turonek

         PSS WOBEC BIAŁORUSKIEGO RUCHU REWOLUCYJNEGO W LATACH 1902-1906

    ... W końcu XIX w. polski ruch socjalistyczny usiłował wykorzystać budzące się poczucie odrębności narodowej Białorusinów, Litwinów ii Ukraińców dla stworzenia wspólnego nurtu walki wyzwoleńczej z caratem, której celem miała być odbudowa Rzeczypospolitej w granicach z 1771 r. Świadczą o tym decyzje organizacyjnego zjazdu PPS w Paryżu! (listopad 1892), rozwinięte na III zjeśdzie w Wilnie (czerwiec 1891 które zakładały rozszerzenie działalności partyjnej na Białorusi, Litwie i Ukrainie, pobudzanie i popieranie tendencji separatystycznych wśród miejscowych organizacji socjalistycznych oraz ich skupienie pod egidą PPS do walki z caratem [* Materiały do historii PPS i ruchu rewolucyjnego w zaborze rosyjskim 1893-1897, Warszawa 1907, s. 19 i 149.]. W ślad za tymi deklaracjami nie podejmowała jednak PPS w pierwszym dziesięcioleciu swego istnienia żadnych inicjatyw w zakresie organizacji białoruskiej partii, czy też podjęcia wydawania literatury agitacyjnej w języku białoruskim [* Jedna z pierwszych broszur agitacyjnych w języku białoruskim „Dziadźka Anton" wydana została na początku 1892 r. w Tylży przez Mariana Abramowicza, który nigdy nie był członkiem PPS, a środki na jej wydanie zgromadziło Koło Polskie w Moskwie, które skupiało członków o różnorodnych orientacjach politycznych.]. Niektórzy działacze PPS, zwłaszcza Aleksander Sulkiewicz, organizowali jedynie nielegalny przerzut na Białoruś niektórych wydawnictw w języku białoruskim drukowanych poza granicami państwa rosyjskiego (np. „Dudka Biełaruskaja” i „Smyk Biełaruski” F. Bohusze- wicza, „Dziadźka Anton” i innych)...

    [S. 92-93.]

 

 

    Abramowicz Marjan (1871-1925). Urodzony 25 III 1871 w Twerze, gdzie jego ojciec zajmował wówczas stanowisko podprokuratora sądu okręgowego, ukończył gimnazjum w Moskwie i Łomży wstąpił na uniwersytet na wydział matematyczny. Bardziej niż specjalne Studja naukowe pociągała go działalność społeczno-rewolucyjna. Będąc jednym z najczynniejszych członków studenckiego »Koła Polskiego«, mającego na celu skromną działalność samokształceniową oraz pomoc wzajemną, przekształca je na organizację o zabarwieniu socjalistycznem. Nakładem Koła, a staraniem głównie A., który w tym celu udawał się nielegalnie zagranicę, wyszła słynna broszura agitacyjna »Ojciec Szymon« po polsku i po białorusku. Granicę przekraczał potem A., niejednokrotnie, a zawsze w sposób fantastyczny, wskakując w biegu do pociągu lub przepływając wpław rzekę graniczną. Zagranicą też przebywał przez czas dłuższy, nawiązując kontakt z emigracją polityczną oraz uzupełniając swą wiedzę w zakresie filozofji i nauk społecznych na uniwersytetach niemieckich w charakterze wolnego słuchacza.

    W 1892 r. został aresztowany w Warszawie podczas rozklejania proklamacyj socjalistycznych w ogrodzie Botanicznym. Po dwuletniem więzieniu śledczem w Cytadeli został skazany na 3 lata więzienia celkowego w Petersburskich »Krestach« i 6 lat osiedlenia w Wierchojańsku, na północnym krańcu Wschodniej Syberji. Ani więzienie, ani zesłanie nie złamały żelaznego organizmu A. Kiedy po śmierci Aleksandra III rząd rosyjski wpadł na pomysł odebrania przysięgi na wierność Mikołajowi II od więźniów politycznych, jeden A. kategorycznie odmówił złożenia przysięgi. Kolega jego ojca, późniejszy minister sprawiedliwości, a ówczesny dyrektor departamentu, Murawjew, osobiście zjawił się w więzieniu, aby go odwieść od tego postanowienia, które wywołało wśród władz sądowych i administracyjnych niezwykłą konsternację. Konferencja skończyła się tern, że dygnitarz rosyjski uścisnął rękę więźnia, nie tając jednak swych obaw, że rząd nigdy nie pozwoli mu wrócić do kraju.

    Jednakże po upływie 6-letniego terminu zesłania Abramowicz porzucił surowy Wierchojańsk i zamieszkał w Petersburgu wskutek starań Akademji Nauk, podczas pobytu bowiem w Wierchojańsku A. prowadził tam badania meteorologiczne, które zdobyły mu uznanie w rosyjskich kołach naukowych. Rewolucja 1905 r. dała mu możność powrotu wpierw do Wilna, a potem do Warszawy, gdzie zamieszkał już na stałe. W niepodległej Polsce został urzędnikiem Wydziału archiwów państwowych, a następnie do śmierci pracował w Wydziale bibljotek państwowych. Zmarł 7 I 1925.

    Pomimo dużej wiedzy w rozmaitych kierunkach A. nie pozostawił po sobie żadnej spuścizny drukowanej (z wyjątkiem artykułów w »Wielkiej Encyklopedji Ilustrowanej«), w kołach intelektualnych Warszawy jednak był bardzo ceniony, jako chodząca encyklopedja. Zarówno uczeni, jak i literaci korzystali nieraz z jego wskazówek i zasięgali jego rad przed oddaniem swych utworów do druku. Był zamiłowanym bibljofilem i, rozporządzając skromnemi środkami, potrafił zgromadzić poważny księgozbiór, liczący około 8000 tomów.

    Obszerniejsze wspomnienia pośmiertne o Abramowiczu zamieścili: Żeromski St., w »Przeglądzie Warszawskim« 1925, t. I; Czarnocki N. w »Przeglądzie Wileńskim« 1925, nr 1; Krzywicki L. w »Kurjerze Polskim« 1925, nr 16; Muszkowski J. w »Wiadomościach Literackich« 1925 nr 5; Niepodległość t.І-III.

    Ludwik Abramowicz

    [S. 13–14.]

 



 

    Г. Каханоўскі

                                                      АРЫШТ “СТАРОЙ ПРЫКАЗКІ”

    Брашура “Старая прыказка” ўжо была надрукавана. Ёй бы ў дарогу адпраўляцца да беларускіх мужыкоў, ды не паспела. На яе след натрапіла львоўская паліцыя, якая і “арыштавала” ананімны твор. У справе так званых “канфіскатаў” ёсць данясенне мясцовай паліцыі аб канфіскацыі брашуры на беларускай мове “Старая прыказка”. Гэты твор, паводле слоў улад, “заклікае рускіх падданых да нечаканага перавароту грамадскага ладу ў гэтай дзяржаве, што з’яўляецца прыкметай злачынства паводле § 66 крымінальнага кодэксу» [* ЦДГА УССР у г. Львове, ф. 146, в. 7, адз. зах. 4396. С. 38.]. Указаны параграф прадугледжваў пакаранне за злачынствы не толькі супраць Аўстра-Венгрыі, але і супраць суседніх дзяржаў, у тым ліку Расійскай імперыі.

    Данясенне на брашуру азначана № 184 ад 25 лютага 1887 г., а назаўтра ўжо была заведзена судовая справа, якая скончылася 28 лютага таго ж года.

    У даносе нейкага Мачуноўскага сказана, што ў друкарні ўзяты два экземпляры. Адзін з іх паліцмайстар разам з адпаведнымі дакументамі тэрмінова адправіў у Вену, у Міністэрства ўнутраных спраў. Цікава, што данос напісаны на польскай мове, рашэнне аўстрыйскага суда — на нямецкай, а сама “віноўніца” на беларускай. Почырк нямецкага тэксту вельмі нечытэльны, аднак усё ж ясна, што брашура была засуджана. Ды хіба можна было чакаць іншага зыходу, калі змест брашуры быў выразна рэвалюцыйна-дэмакратычным?

    Сама кніжка напісана лацінкай. Выдадзена яна накладам Клімента Гучкоўскага ў Львове (горад названы па-ўкраінску). Выпушчана ў “Друкарні польскай”, якая знаходзілася на вуліцы Ягелонскай, 16. Усе гэтыя звесткі наводзяць на думку, што брашура друкавалася ў самым пачатку 1887 г., бо 25 лютага яна не была яшчэ збрашуравана. Апошнія лісткі кніжкі пераблытаны. Нават нехта падшыў чатыры лішнія лісты, але... столькі ж лістоў і не хапае. Усяго ўцалела 24 старонкі тэксту.

    Пачатак падсуднага твора вельмі знаёмы:

                                                                      Загляне сонца

                                                                      І ў наша ваконца.

    Далей змешчаны тэкст, у якім дасведчаныя літаратуразнаўцы адразу ж распазнаюць аналаг вядомага публіцыстычнага твора:

    “На самым канцы нашага сяла, аж над лесам стаіць пакасіўшыся старусенькая хатка; лёгка даведацца чыя яна, спытай толькі каго хочаш, а кожны табе гэта скажа, бо ўкруг ведаюць, што там жыве дзядзька Антон...». Так, гэта на пяць гадоў ранейшы варыянт “Дзядзькі Антона, або Гутаркі аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем» — нелегальнай агітацыйнай брашуры.

    Ужо гаварылася, што з нейкай прычыны ў брашуры апынуліся дублеты чатырох старонак тэксту. Падаём канцоўку той часткі твора, да якой лёс быў найбольш літасцівы, якая ў архіве дайшла да нашых дзён:

    «Ну, дзядзька, — кажу я, — гэтыя страшныя падаткі плацім, а колькі б было гэтых грошай, каб іх на свае вочы ўвідзець?

    — А паслухайце, колькі. Я гэта з умыслу акурат учорака ў хаце парахаваў. Няхай бы ўсе рублі былі сярэбраныя, мусіць, вы іх відзелі, хоць то цяперака так рэдка з імі спаткацца.

    — Але, відзелі ў Янкеля, — кажам.

    — От добра, няхай гэтыя ўсе 2700 мільёнаў будуць у сярэбраных рублях, як вы думаеце, колькі гэта будзе важыць? У мяне ў адной ксёнжцы напісана, што 1000 рублёў серабра важыць пуд і 11 фунтаў; я сабе іх парахаваў, колькі ўсе грошы будуць важыць, і ў мяне так вышла...» [* ЦДГА УССР у г. Львове, ф. 146, в. 7, адз. зах. 4396. С. 24.].

    Для параўнання прывядзём адпаведны ўрывак з тыльзіцкага выдання “Дзядзькі Антона”:

    “Ну, дзядзька, — кажу я, — мы гэтыя страшныя падаткі плацім, а колькі б так было гэтых грошай, каб іх на свае вочы пабачыць?

    — А паслухайце колькі! Я гэта з умыслу акурат учора ў хаце парахаваў. Няхай бы ўсе гэтыя рублі былі сярэбраныя, мусіць вы іх відзелі, хоць цяперака так рэдка можна з імі спаткацца.

    — Але, відзелі ў Янкеля, — кажам.

    — От, добра, няхай гэтыя ўсе 5000 мільёнаў будуць у сярэбраных рублях. Як вы думаеце, колькі гэта будзе важыць? У мяне ў адной ксёнжцы напісана, што 1000 рублёў серабра важыць пуд і 11 фунтаў; я сабе і парахаваў, колькі ўсе грошы будуць важыць, і ў мяне выйшла так многа, што і падумаць страшна: шэсць мільёнаў трыста семдзесят тысяч пудоў серабра (6 370 000)! А каб пакласці гэтыя грошы ў вагоны на чыгунку, 500 пудоў у кожны вагон, то на гэта трэба было б 12 750 вагонаў. А каб гэтыя вагоны паставіў у рад на рэйках, то бы яны занялі месца 80 вёрст, праве 12 міль! Ну, што ж! Зразумелі вы цяпер, які гэта доўг, за каторы мы плацім цяпер працэнт?» [* Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С. 216.].

    А вось аналаг з лонданскага выдання:

    «...А божа ж мой, божа! — а то ж мы і не думалі, што на нас ляжаць такія даўгі і што мы за іх плацім да плацім, — кажа адзін гаспадар. — А многа ж было бы гэтых грошай, каб іх — на той прыклад, на свае вочы павідаць?

    — Я ўжо гэта сабе вырахаваў, — кажа Сымон. — Каб злажыць усе гэтыя грошы — 400 мільёнаў — сярэбранымі рублямі, то важылі бы яны 5 мільёнаў пудоў. Каб пакласці гэтыя грошы ў вагоны на жалезную дарогу, па 500 пудоў у кожны, то трэба больш як 10.000 вагонаў, а каб гэтыя вагоны паставіць радком, адзін за другім на жалезнай дарозе, то бы яны цягнуліся не менш як 50 вёрст уздоўж. Ну што ж, людзі, разумееце вы цяпер, які ён, казённы доўг, што мы за яго плаціць мусім?» [* Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст... Мн., 1956. С. 311.].

    Прыведзеныя ўрыўкі дазваляюць выявіць як блізкасць брашур, так і разыходжанні. Больш падобныя львоўскі (1887 г.) і тыльзіцкі (1892 г.) варыянты. Значна адрозніваецца ад іх лонданскі (1903 г.). Стылістыка тыльзіцкага выдання больш блізкая да сучаснай літаратурнай мовы. Кідаецца таксама ў вочы істотнае разыходжанне ў лічбах. У львоўскім варыянце называюцца 2700 мільёнаў рублёў серабра, у тыльзіцкім — 5000, а ў лонданскім — 4000. Чаму ж мянялася лічба? Звернемся зноў да тэксту.

    У львоўскім варыянце: “...цэлае жыццё штогод будзем з каждай сям’і, праве 15 рублёў [падкрэслена мною. — Г. К.] за царскія даўгі сваім крывавым потам працэнт плаціць” [* ЦДГА УССР у г. Львове, ф. 146, в. 7, адз. зах. 4396. С. 24.].

    У тыльзіцкім: “...цэлае жыццё штогод будзем з кожнай сям’і 20 рублёў за царскія даўгі сваім крывавым потам працэнт плаціць” [* Беларуская літаратура XIX ст... С. 216.].

    У лонданскім: “...усё жыццё будзем даўжнікамі і мусім з кожнай хаты 15 рублёў даваць, каб толькі працэнты за казённыя даўгі як-кольвек заплаціць” [* Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст... С. 310-311.].

    Таксама мяняліся лічбы ў іншых месцах твора. Відаць, гэтыя “папраўкі” ўносіла само жыццё.

    Галоўны герой твора — мужык, якім век пагарджалі, якога бязлітасна эксплуатавалі, якога высмейвалі. А ён — бач, які, дзядзька Антон! Сваім розумам усю царскую механіку прыгнёту раскусіў! Ды і не абы як, а грунтоўна. Паказаў, хто ёсць хто і чаго варты “вышэйшыя” і “ніжэйшыя”.

    Дзядзька Антон — гэты амаль сучаснік багушэвіцкага і прадвеснік купалаўскага і коласаўскага паэтычнага вобраза мужыка.

    Такім чынам, тэкст нашай знаходкі вельмі блізкі да вядомага ўжо нам “Дзядзькі Антона”. Але чаму — “Дзядзька Антон”? Першая ж брашура называецца “Старая прыказка”, другая — “Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем”, трэцяя — “Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць”. Як жа тады нам цяпер называць гэты твор? Тыльзіцкі варыянт, відаць, можна лічыць выпраўленым перавыданнем “Старой прыказкі”, лонданскі — яе перапрацоўкай. Мы цяпер ужо ведаем, як ён адрозніваецца ад сваіх “папярэднікаў”. Калі ж параўнаць памер тэкстаў, то акажацца, што лонданскі куды меншы. І яшчэ, ў першых дзвюх брашурах галоўны герой носіць адно і тое ж імя — дзядзька Антон, а вось у апошняй — ужо Сымон, прытым без знаёмага дадатку “дзядзька”.

    Чаму ж менавіта ў Львове выйшла “Старая прыказка”? Па-першае, выдавец, відаць, меркаваў, што галіцыйскім чыноўнікам паборнікам “венскай законнасці” — будзе не да беларускага твора. Па-другое, твор не быў скіраваны супраць аўстрыйскіх улад. Па-трэцяе, Львоў знаходзіцца не так далёка ад Беларусі, а пераправа тыражу праз граніцу не выклікала б асаблівых цяжкасцей. Дарэчы, першымі чытачамі бунтарскай брашуры маглі стаць студэнты-беларусы з Дублянскай агранамічнай школы, якая тады знаходзілася паблізу Львова. Аднак чытачоў у бесцэнзурнага твора не было. Ледзь толькі ён нарадзіўся, мясцовая паліцыя адразу арыштавала яго і накіравала з друкарні ў прэзідыум Галіцкага намесніцтва. Так “Старая прыказка” аказалася на лаве падсудных.

    Выхаду вострасацыяльнага твора, напэўна, садзейнічалі ўкраінскія адраджэнцы. Прыгадаем, што “М. М. Драгаманаў яшчэ ў 1878 г. выказаў думку пра неабходнасць выдання прапагандысцкай літаратуры на беларускай, літоўскай, латышскай і яўрэйскай мовах» [* Александровіч С. X. Пуцявіны роднага слова... С. 74.]. Але гэтыя намаганні былі зведзены на нішто львоўскай паліцыяй. У тым жа 1878 г. пачаліся вобыскі і арышты. У студэнтаў С. Ажаркоўскага і Ю. Газдзецкага адабралі наступныя выданні: “Хітрая механіка” (Харкаў, 1875; М., 1875), “Сытыя і галодныя” (Спб., 1875), “Казка-гаваруха” (М., 1875), “Праца і капітал” Ласаля (Жэнева, 1875), “У памяць стагоддзя пугачоўшчыны” (Лондан, 1874), “Бунты і прапаганда” (Жэнева, 1877), “Што рабіць?” М. Чарнышэўскага, некаторыя выданні Драгаманава [* Снытко Т. Г. Русское народничество и польское общественное движение, 1865-1881 гг. М., 1977. С. 366-369.]. Ішлі гэтыя кнігі і брашуры з Львова ў Беларусь, Польшчу, Расію, Літву. Усю работу нацэльвалі гурткі дэмакратычнага кірунку.

    Хто ж мог быць аўтарам? Пра гэта ўжо пісалася ў друку. На нашу думку, найбольш цікавыя разважанні С. Александровіча. Ён сцвярджаў, што ім не мог быць беларускі паэт Адам Гурыновіч. У час выхаду львоўскай брашуры яму споўнілася толькі 18 гадоў. Даследчыкі даказалі, што гэта пераклад з польскай мовы агітацыйнай брашуры “Бацька Шыман”. Дык хто ж тады перакладчык? С. Александровіч дапускае думку, што ім мог быць Мар’ян Абрамовіч [* Александровіч С. X. Пуцявіны роднага слова... С. 79.]. Але ж на дзень арышту “Старой прыказкі” яму не было і 16 гадоў.

    Цікавую нататку апублікаваў У. Казбярук [* Літаратура і мастацтва. 1972. 11 лют.]. Ён сцвярджае, што “Старая прыказка” мела свайго папярэдніка — твор, які яшчэ раней выйшаў у Мінску. У. Казбярук даводзіць, што пра існаванне “Старой прыказкі” ведаў польскі этнограф Жэгота Паўлі (1814-1895).

    На вокладцы знойдзенай у Львове брашуры стаіць незнаёмае імя — Клімента Гучкоўскага. Гэта ён наважыўся выдаць у “Польскай друкарні” беларускую брашуру. Ці не ён і пераклаў яе на беларускую мову? Асоба К. Гучкоўскага — загадкавая і пакуль што пра яго цяжка сказаць што-небудзь пэўнае.

    Львоўская знаходка забароненай брашуры — адзін з ранніх бесцэнзурных твораў, да таго ж на гутарковай беларускай мове. Трэба яшчэ прыкласці шмат намаганняў, каб высветліць жыццёвы шлях выдаўца “Старой прыказкі”.

    /Свіцязь Свитязь. Альманах библиофилов Белоруссии. Минск. 1989. С. 94-98./

 



 

    Л. К. Островский

                     ПОЛЬСКИЕ ПОЛИТИЧЕСКИЕ ССЫЛЬНЫЕ В ВОСТОЧНОЙ СИБИРИ

                                              (Середина 90-х гг. XIX в. - февраль 1917 г.)

    ...Для удовлетворения культурных запросов ссыльные создавали прежде всего библиотеки. Зачастую они становились объединительными центрами ссылки. Такую роль играла, например, библиотека ссыльных города Колымска Якутской области, где в 1896 г. был библиотекарем «пролетариатец» Людвик Янович (20, с. 87-88), Такие библиотеки превращались в своеобразные клубы политических ссыльных, где проводились их собрания, вечеринки, диспуты и т.д. Среди активистов библиотечного дела, кроме Л. Ф. Яновича, можно назвать и других ссыльных поляков: библиотеку организовала в Тулуне Иркутской губернии в 1915 г. Б. Матушевская (СДКПиЛ) (21, с. 559), в Верхоянске Якутской области в 1898 г. М. Абрамович (ППС) (22, с. 138), в Ачинске - Ф. Врублевский (СДКПиЛ), в Балаганском уезде Иркутской губернии - Ю.Уншлихт (СДКПиЛ) (23, с. 153)...

    [С. 48-49.]

    Неизменным спутником политических демонстраций, маевок и других мероприятий ссыльных была революционная песня (9, с. 183-184; 27, с. 139; 28, л. 6-7). Она сплачивала русских и польских революционеров в их совместной борьбе против царского самодержавия и буржуазии. Г. М. Кржижановский, арестованный в 1895 г. и заключенный в московскую Бутырскую тюрьму, подружился там с польскими революционерами Абрамовичем, Петкевичем и Строжецким. Вместе они исполняли польскую революционную песню «Варшавянка». Здесь же в Бутырках Г. М. Кржижановский написал русский текст этой песни (29, с. 3-4), ставшей одной из самых популярных песен русского пролетариата. Песня помогала политическим ссыльным выстоять в самые тяжелые минуты смертельной борьбы, за свои права. В 1904 г. в Якутске произошло восстание политических ссыльных, вызванное жестоким произволом генерал-губернатора Кутайсова. Среди участников этого восстания («Романовка») был ссыльный польский социал-демократ Игнатий Жондца. Человек разносторонних качеств - техник, актер, поэт - он во время восстания прекрасно исполнял для своих товарищей польские революционные песни (30, с. 70).

    [С. 50.]

                                                             Литература и источники

     9. Płochocki M. Wspomnienia działacza SDKPiL. – Warszawa : Iskry, 1956. - S. 156.

    20. Стобов А.И. (Цыперович Г. В.). Л. Ф.Янович в ссылке // Былое. - 1906. - № 12.

    21. Księga Polaków uczestników Rewolucji Paźdriernikowej 1917-1920. Biografie / Red. Kochanski A. – Warszawa : Ksiażka i Wiedza, 1967. - S. 559.

    22. Księga życiorysow dzialaczy rewolucyjnych. Arkusz 9 // Kronika ruchu rewolucyjnego w Polsce. -1973. – N 2 (10). - S. 138.

    [С. 52.]

    27. Lisowski J. Etapy. Wspomnenia dzialacza SDKPiL. - Warszawa : - Ksiazka i Wiedza, 1975. – S. 139.

    28. ГАКК, ф. 595, оп. 63, д. 4034.

    29. Кржижановский Г. Песни борьбы // Сов. музыка. -1955. - № 12.

    30. Розенталь П. И. «Романовка» (Якутский протест 1904 года.): Из воспоминаний участника. - М. ; Л. : Книга, 1924.

    [С. 53.] 




 

                                                                       Глава Вторая

               ЧИСЛЕННОСТЬ И СОСТАВ ВЕРХОЯНСКОЙ ПОЛИТИЧЕСКОЙ ССЫЛКИ

                                                          1. Численный состав ссылки

     ...В числе ссыльных второго этапа были М. Л. Вельтман (Павлович), М. И. Бруснев, И. Ф. Иваницкий, С. А. Басов (Верхоянцев), М. Абрамович, М. Н. Мандельштам (Лядов), Б. Веселовский, М. Валесинский, А. Д. Поляк, И. И. Шиф, К. Петкевич, братья Д. Э. и Р. Э. Милейковские, С. Н. Гожанский, А. А. Ховрин, И. М. Щеголев, К. Рожновский и др. [* ЦГАОР, ф. 102, ДП, 2-е д-во, 1899, д. 2982, л. 15; 1903, д. 521, л. 15; д. 958, л. 18; ЦГА ЯАССР, ф. 12, оп. 10. д. 9 л. 15-16; д. 20, л. 22-23; оп. 12, д. 463. л. 29-30; оп. 16, д. 47, л. 13; д. 48, л. 23, д. 76. л. 16; д. 108, л. 12-13; д. 113, л. 20; ф. 15, оп. 21, д. 41, л. 27-154; д. 64, л. 26-432; д. 219. л. 1-102; ф. 25, оп. 3, д. 11, л. 5-32; д. 12, л. 1-3; д. 45, л. 1; д. 53, л. 4; д. 55, л. 8; ф. 26, оп. 1, д. 881, л. I-5; ГАИО, ф. 25, оп. 3, к. 24, д. 98, л. 63; к. 211, д. 100, л. 2; к. 231, д. 144, л. 3; к. 220, д. 306, л. 3; ф. 32, оп. 1, к. 188, д. 4673, л. 6; Искра — № 2.]

    [С. 39, 151.]

                                                                       Глава Четвертая

                    ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ВЕРХОЯНСКИХ ПОЛИТИЧЕСКИХ ССЫЛЬНЫХ

                                                     1. Хозяйственные занятия

    ...Известно, например, что в конце 90-х годов группа ссыльных – Бруснев, Басов, Долинин, Абрамович убедили и втянули в занятия огородничеством якутку Е. А. Другину, снабдив ее семенами...

    В донесении от 7 июня 1898 г. о находившихся в округе политических ссыльных и их занятиях окружной исправник писал, что в городе огородничеством занимаются М. Абрамович, Б. Веселовский, М. И. Бруснев, С. А. Басов, И. И. Шиф, Л. С. Возь. При этом исправник отмечал, что «все поименованные выше лица разводят в самых незначительных размерах и единственно для себя — картофель и другие огородные овощи» [* ЦГА ЯАССР, ф. 25, оп. 3, д. 13, л. 1-3; д. 463, л. 52-53.]...

    Ссыльные обрабатывали расположенные на окраине города огороды, где выращивали картофель, капусту, репу и другие культуры. По отчетам окружного полицейского управления о собранном урожае в г. Верхоянске в 1902 г. видно, что сняли урожай: ... М. Абрамович репы 5 фунтов, моркови 4, редиски 3, свеклы 10, лука 2 фунта  [* Там же, ф. 25, оп. 1, д. 2685, л. 90-91.]...

    [С. 71-73, 155.]

                                                        2. Помощь местному населению

    М. Абрамович и Б. Веселовский построили юрту, которая долгие годы использовалась под метеорологическую станцию. Здесь же помещалась библиотека колонии ссыльных. Книги читали не только политссыльные, но и местные грамотные жители...

    [С. 83.]

                                                             3. Научное изучение края

    ...После выезда Протаса в январе 1898 г. наблюдения в Верхоянске оказались под угрозой срыва. Главная физическая обсерватория обратилась с просьбой к якутскому губернатору найти в Верхоянске лицо, которое могло бы вести наблюдения, и оказать помощь ему в строительстве здания для станции и квартиры для наблюдения. 28 апреля 1898 г. Верхоянское окружное полицейское управление доносило губернатору, что административно ссыльный Мариан Абрамович изъявил желание вести наблюдения на условиях, выдвинутых обсерваторией, т. е. с вознаграждением за труды 120 руб. в год, и что все станционное имущество передано ему. Губернатор Скрипицын 28 августа сообщил в Главную физическую обсерваторию о том, что отдал распоряжение верхоянскому окружному исправнику построить здание для станции и квартиру для ее заведующего [* ЦГА ЯАССР, ф. 12, оп. 12, д. 436, л. 11, 17.].

   М. Абрамович и Б. Веселовский построили юрту под метеорологическую станцию. Вначале наблюдения вел только Абрамович. Но в связи с началом работы Русской полярной экспедиции под руководством Э. В. Толля возникла необходимость вести ежечасные наблюдения, с которыми один человек не мог справиться, поэтому с начала 1900 г. Абрамовичу помигали С. А. Басов (Басов-Верхоянцев) и И. Ф. Иваницкий [* Там же, ф. 26, оп. 1, д. 881, л. 1-3; Николаев В. Политическая ссылка в изучении Якутского края // В Якутской неволе. – М. 1927. – С. 201.], второй до выезда в в Якутск в январе 1902 г. [* Там же, ф. 12, оп. 16, д. 76, л. 38-39.]. Басов же работал там до середины 1902 г., Абрамович заведовал станцией до ноября 1902 г., пока не получил разрешение выехать из Верхоянска [* Там же,  ф. 25, оп. 3, д. 45, л. 15-16.].

    После отъезда Абрамовича с согласия Иркутской магнитно-метеорологической станции заведующим верхоянской метеостанции стал Казимир Петкевич...

    [С. 97, 158.]

 




 

    БРУСНЕВ МИХАИЛ ИВАНОВИЧ, род. 13 января 1866 г. в станице Сторожевой Кубанской области в семье хорунжего казачьего полка. По окончании гимназии в 1885 г. поступил в Петербургский технологический институт, который окончил в 1891 г. Впервые попал в поле зрения полиции в связи с организацией покушения во главе с А. И. Ульяновым на Александра III, но из-за отсутствия прямых улик не арестован. Вскоре Бруснев стал руководителем образовавшегося в 1889 г. социал-демократического кружка. Он был организатором первой маевки в России в 1891 г. Арестован 26 апреля 1892 г. Вначале его содержали в московской тюрьме. Повелением царя от 7 декабря 1894 г. подвергнут четырехлетнему тюремному заключению в Петербургских Крестах. По истечении срока заключения (7 мая 1896 г.) выслан в Восточную Сибирь на 10 лет, манифестом от 14 мая 1896 г. срок сокращен до 7 лет. Генерал-губернатор назначил местом ссылки Бруснева г. Верхоянск, куда он прибыл 21 февраля 1897 г. В Верхоянске он оставался 7 лет. В эти годы принял активное участие в работах Первой Русской полярной экспедиции. В марте 1903 г. поступило распоряжение об освобождении его от гласного надзора. Ему было предоставлено право свободного выбора места поселения. По возвращении с Новосибирских островов в Верхоянск, в январе 1904 г., выехал в Петербург. Работал в Петербургской социал-демократической организации, в большевистской печати. После победы Октябрьской революции коммунист Бруснев трудился в наркомате труда, в советских торговых представительствах за границей. Умер 1 июля 1937 г. в Ленинграде.

    [С. 134-135.]

    ИВАНИЦКИЙ ИВАН ФЕДОТОВИЧ, род. в 1868 г. в Ахтырском уезде Харьковской губ. в семье дворянина. В революционном движении участвовал с начала 90-х годов. Был членом Харьковской народовольческой организации. В Верхоянске 8 февраля 1901 г. женился на дочери местного чиновника Иннокентия Ржавых — Капитолине. 20 января 1902 г. из-за болезни жены выехал в Якутск. О дальнейшем участии в революционном движении сведений не имеется.

    [С. 135.]

 

 

    БАСОВ (БАСОВ-ВЕРХОЯИЦЕВ) СЕРГЕЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ, род. в 1868 г. в г. Туле. С юных лет принимал участие в народовольческом движении. В 1892 г. полиция установила за ним негласный надзор. В 1893 г. арестован, сидел в тюрьме в Киеве, затем выслан в Полтаву. С 1895 г.— служащий Харьковско-Николаевской железной дороги. Под его непосредственным руководством шла подготовка к ограблению железнодорожной кассы. Арестован в 1895 г. и выслан в Верхоянский округ. Восьмилетний срок пребывания в верхоянской ссылке истек 21 февраля 1904 г. В марте 1904     г. из-за неимении собственных средств его отправили за казенный счет в Харьков. По возвращении из ссылки он продолжал революционную деятельность. Неоднократно был арестован, как член боевой организации партии социалнстов-революционеров (эсеров). Находился в эмиграции. Стал большевиком, коммунистом. Басов-Верхоянцев был поэтом, впоследствии своим творчеством боролся против царизма и воспевал новую жизнь. Умер в 1957 г.

    [С. 135.]

 

 

    АБРАМОВИЧ МАРИАН (СТАНИСЛАВОВИЧ), из мещан Виленской губ., род. в 1869 г. Арестован по обвинению в принадлежности «к социальным обществам польской молодежи, направленным к ниспровержению путем восстания правительства, к нарушению основ общественной жизни и изменению образа правления». Член Польской социалистической партии. По повелению от 3 ноября 1893 г. был подвергнут трехлетнему тюремному заключению и выслан в Восточную Сибирь сроком на 6 лет. После отбытия тюремного заключения 28 июля 1896 г. привезен в Якутск, где местом ссылки назначен Верхоянск. Прибыл вместе с женой в сентябре 1897 г. в Верхоянск, где у них родилась дочь. Срок ссылки закончился 3 ноября 1902 г., и он вместе с семьей выехал в Якутск. О дальнейшем участии в революционном движении сведений не имеется. В 1920-х годах проживал в Польше.

    [С. 135-136.]

 

    ПЕТКЕВИЧ КАЗИМИР (ФЕЛИКСОВИЧ) будучи арестованным повелением от 14 октября 1895 г. выслан в Восточную Сибирь сроком на 8 лет. Видный деятель ППС, член ее руководства и один из руководителей ее левого крыла. Местом водворения была назначена Якутская область — Верхоянск, куда отправлен 28 июля 1897 г., а прибыл 24 октября. С разрешения якутского губернатора выезжал на лечение в Якутск. По случаю болезни ему было позволено переехать в Якутск, но, дав согласие вести метеорологические наблюдения на верхоянской станции, он отказался от переезда. Срок ссылки истек 14 октября 1904 г., и в тот же день он выехал в Якутск, имея проходное свидетельство до Варшавы. По возвращении из ссылки Петкевич стал одним из лидеров левого крыла ППС — «Левицы», продолжал активную революционную деятельность.

    [С. 136.]

    ДОЛИНИН ИВАН АЛЕКСЕЕВИЧ, род. в 1860 г. в Вологодской губ. Срок ссылки определен в 6 лет. Оставался в Верхоянске до конца ссылки, а 18 ноября 1903 г., получив проходное свидетельство, выехал на родину — в село Верхняя Пойма Сольвычегодского уезда Вологодской губ. О дальнейшем участии в революционном движении сведений не имеется.

    [С. 136-137.]

 

 

    ВЕСЕЛОВСКИЙ БРОНИСЛАВ (АНДРЕЕВИЧ), род. в 1870 г. в Раве Петроковской губ. в семье дворянина. Дослужился в царской армии до чина прапорщика. Вышел в отставку и уехал в Цюрих, где окончил Политехнический институт. Познакомившись с Р. Люксембург и Я. Тишке, вместе с ними в 1893 г. принимал активное участие в создании СДКП и разработке ее программы. Арестован в сентябре 1894 г. с группой деятелей СДКП. Находился в заключении в варшавской крепости, откуда по повелению царя от 30 апреля 1897 г. выслан в Восточную Сибирь сроком на б лет. Иркутский генерал-губернатор назначил местом его водворения Верхоянский округ. Доставлен в Якутск 28 января 1898 г. и отправлен в Верхоянск, куда прибыл 15 марта. Оставлен на жительство в городе. Срок ссылки истек 30 апреля 1903 г., выехал из Верхоянска в Якутск, имея предписание о запрете в течение пяти лет жить в столицах и столичных губерниях. Продолжает революционную работу в Киеве и Варшаве. Был неоднократно арестован, осужден на каторгу (в тюрьмах, ссылке и каторге в общей сложности провел 20 лет). Поддерживая линию большевиков, участвовал в работе V съезда РСДРП. После Февральской революции переехал в Петроград, где работал в секретариате ЦК РСДРП (б). После победы Октябрьской революции работал во ВЦИКе и в Верховном трибунале. Погиб 2 января 1919 г. вместе с членами советского Красного Креста, выехавшими на переговоры в Польшу, от рук польских контрреволюционеров.

    [С. 137-138.]

 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz