piątek, 20 stycznia 2023

ЎЎЎ 7. Мартося Ксёнжка. Кніжнік Марыян Абрамовіч з Верхаянску. Ч. 7. Койданава. "Кальвіна". 2023.



 

    Г. Кржижановский

                                                                     ПЕСНИ БОРЬБЫ

    Революционные песни играли большую роль в подпольной работе большевиков. Они звучали на рабочих массовках, на демонстрациях, выражая чувства и настроения революционного пролетариата, призывая к борьбе с угнетателями, к свержению самодержавия.

    Создавались эти песни в большинстве случаев самими участниками революционного движения. В самый период зарождения Российской социал-демократической рабочей партии мною были созданы тексты двух песен, которые стали общенародными. Это «Варшавянка» и «Беснуйтесь, тираны».

    «Варшавянка» первоначально была известна как польская революционная песня; ее польский текст написан в 1883 году вернувшимся из сибирской ссылки поэтом-революционером В. Свенцицким. В восьмидесятые и девяностые годы эта песня была известна лишь сравнительно узкому кругу людей.

    На мою долю выпала честь написать русский текст этой боевой пролетарской песни. Произошло это при следующих обстоятельствах.

    После моего ареста в 1895 году и осуждения царским судом на ссылку в Сибирь я был заключен в московскую Бутырскую тюрьму. Вместе со мной в камере сидело несколько польских рабочих и трое крупных представителей Польской социалистической партии — ППС — Абрамович, Петкевич, Стражецкий. Они знали песню Свенцицкого «Варшавянка» и прекрасно ее исполняли. Напев песни был очень красив, но мы, русские революционеры, не могли ее петь, так как не знали польского языка. И я задумал создать русскую «Варшавянку». Подстрочный перевод с польского языка сделали для меня польские товарищи. Мне пришлось в своих стихах довольно существенно переработать текст В. Свенцицкого. Все образы, чуждые сознанию пролетариата, я отбросил, стараясь наполнить песню пролетарским революционным содержанием. Вскоре я закончил текст «Варшавянки», и мы все выучили его наизусть.

    Настал день нашей отправки в Сибирь. Мы поставили к двери камеры Абрамовича, обладавшего необычайной физической силой, стали в круг и запели:

                                                     Вихри враждебные веют над нами...

    Звуки могучей песни огласили здание Бутырской тюрьмы. Надзиратели бросились к нашей камере, пытаясь открыть дверь, но не смогли сломить железную силу нашего стража Абрамовича.

    Окончив песню, мы открыли камеру, и в нее ворвались стражники и жандармы. Они приступили к распределению нас для немедленной отправки в Сибирь.

    Так совершилось боевое крещение русской «Варшавянки».

    Родившаяся в часовой башне Бутырской тюрьмы, «Варшавянка» скоро стала одной из любимых революционных песен. Она стала песнею непримиримости классовой борьбы, непреклонности русских революционеров — большевиков. Поэтому «Варшавянку» не только пели, но и печатали в подпольных песенниках, цитировали в прокламациях.

    Вторая из написанных мною песен — «Беснуйтесь, тираны» — была создана в сибирской ссылке в 1898 году. Истоком послужила песня русинов — студентов Львовского университета «Шалійте, шалійте, скажені кати». Напев был заимствован из украинской оперы «Наталя» Вахнянина, популярной в девяностые годы. Песня Львовского студенчества была мной переработана и расширена. Шестое четверостишие у меня завершается восклицанием: «И смерть, и смерть, и смерть вам, тираны!» Боевое настроение песни к концу постепенно нарастает, выражая угрозу врагам и мощную силу пролетариата.

    В сибирской ссылке, где нам приходилось встречаться с В. И. Лениным, мы частенько распевали обе песни: «Варшавянку» и «Беснуйтесь, тираны». Они сделались одними из любимейших песен Владимира Ильича. Он сам пел их с необычайным воодушевлением.

    Таким образом, «Беснуйтесь, тираны» первоначально была песней енисейской ссылки. Впоследствии, возвращаясь из ссылки, революционеры разнесли ее по всей России. Она совершенно вытеснила Львовскую студенческую песню. Русский текст песни «Беснуйтесь, тираны» был переведен на другие языки.

    Впервые напечатан был текст этой песни в 1900 году в газете «Южный рабочий» в городе Николаеве. После этого «Беснуйтесь, тираны» неоднократно перепечатывалась в подпольных песенниках и листовках.

    Так «Варшавянка» и «Беснуйтесь, тираны» стали массовыми революционными песнями. Должен добавить, что я чувствую глубокое удовлетворение от сознания, что народ признал эти песни своими, пронес их через революционные бои и до сих пор хранит их в своей памяти.

    /Советская Музыка. № 12. Москва. 1955. С. 3-4./

 

















 

                                            ГІСТОРЫЯ З “ДЗЯДЗЬКАМ АНТОНАМ”

    За апошнія гады беларускае літаратуразнаўства дасягнула значных поспехаў. Аддаючы асноўную ўвагу праблемам сучаснасці, надзённым пытанням літаратуры, нашы даследчыкі шмат зрабілі ў справе вывучэння літаратурнай спадчыны мінулага стагоддзя. Манаграфічныя працы “Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя” В. Барысенкі, “Па шляху рэалізму” М. Ларчанкі, “Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя” С. Майхровіча і “Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Бсларусі ў другой палавіне XIX веку” І. Лушчыцкага, а таксама два зборнікі тэкстаў. падрыхтаваныя Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы і выдадзеныя ў 1950 і 1959 гг., пашырылі і ўзбагацілі звесткі пра творчасць паасобных пісьменнікаў і літаратурны працэс гэтага важнага перыяду ў гісторыі развіцця культуры беларускага народа.

    Аднак і сёння ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя яшчэ не ўсё даследавана дастаткова поўна і грунтоўна. многія моманты асветлены вельмі павярхоўна і прыблізна, а ў некаторых працах ёсць неабгрунтаваныя і бяздоказныя сцвярджэнні.

    Аб гэтым пераканаўча сведчыць гісторыя з аўтарствам ананімнага публіцыстычнага твора “Дзядзька Антон або гутарка аб усім чыста, што баліць. а чаму баліць — не ведаем», які з’явіўся ў канцы XIX стагоддзя (1892). Ананімная гутарка «Дзядзька Антон» — вельмі цікавы твор па свайму зместу і ідэйнай накіраванасці. мастацкіх прыёмах і мове. Гэты смелы і трапны водгук на грамадска-палітычныя падзеі жыцця. папулярная лекцыя па эканоміцы і ў той-жа час удалае спалучэнне агітацыйнай публіцыстыкі з мастацкай прозай.

    Хто аўтар гэтага твора? Пры якіх акалічнасцях з’явілася гутарка за мяжой у падпольнай друкарні? Вось пытанні, якія павінны былі б прыцягнуць пільную ўвагу беларускіх літаратуразнаўцаў і гісторыкаў. На жаль, гэтага чамусьці не атрымалася.

    Правільна звязаўшы гісторыю з’яўлення гутаркі “Дзядзька Антон” з вядомым рускім публіцыстычным творам В. Варзара (А. Іванова) “Хітрая механіка або праўдзівы расказ куды ідуць грошы” (Масква, 1874), беларускія даследчыкі спыніліся на паўдарозе і сталі рабіць паспешлівыя вывады: “...«Дзядзька Актон» — не просты варыянт «Хітрай механікі», а творчае пераасэнсаванне ў адпаведнасці з умовамі жыцця Беларусі, фактаў і думак, выкладзеных у гэтай кніжцы”, — піша I. Лушчыцкі ў сваіх “Нарысах па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі». З I. Лушчыцкім пераклікаецца С. Майхровіч: “Нават самы сціслы параўнальна-тэксталагічны аналіз абодвух «гутарак» пераканаўча даводзіць, што беларускі варыянт значна адрозніваецца ад «Хітрай механікі» і з’яўляецца творам арыгінальнай самостойнай думкі...”

    Што датычыць аўтарства “Дзядзькі Антона”, дык М. Ларчанка. I. Лушчыцкі і С. Майхровіч услед за Я. Карскім з агаворкамі ці без агаворак лічаць. што гутарка належыць пяру беларускага паэта Адама Гурыновіча. І. Лушчыцкі ў сваёй кнізе сцвярджае: “Вывучэнне творчасці. паэта-рэвалюцыянера прывяло нас да цвёрдага пераканання, што сааўтарам і выдаўцом «Дзядзькі Антона» быў іменна Адам Гурыновіч”. Калі І. Лушчыцкі лічыць А. Гурыновіча толькі сааўтарам гутаркі, дык С. Майхровіч ідзе яшчэ далей: “...Ананімным аўтарам і выдаўцом «Дзядзькі Антона» ў падпольнай друкарні з’яўляецца сам паэт”. (“Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя”). Такой жа думкі прытрымліваецца і М. Ларчанка ў кнізе “Па шляху рэалізму”.

    Якімі меркаваннямі кіраваліся беларускія даследчыкі, лічачы А. Гурыновіча аўтарам гутаркі “Дзядзька Антон”? Яны добра выкладзены ў кнізе І. Лушчыцкага: “Станоўчым доказам на карысць таго, што сааўтарам брашуры «Дзядзька Антон» быў ніхто іншы, як А. Гурыновіч. з’яўляецца тое, што ў 90-х гадах XIX стагоддзя нам невядомы ні адзін беларускі пісьменнік, які б дайшоў да такіх глыбокіх рэвалюцыйных і тэарэтычных абагульненняў, да якіх узвысіўся рэвалюцыянер-дэмакрат Адам Гурыновіч”. Меркаванні меркаваннямі, а дзе канкрэтныя факты, якія пацвярджаюць гэтую думку? Іх няма! I. Лушчыцкі, М. Ларчанка і С. Майхровіч абапіраюцца і спасылаюцца на аўтарытэтнае сцвярджэнне Я. Карскага («Беларусы», том III, частка 3, стар. 77). Але чамусьці ніхто з даследчыкаў не звярнуў ўвагі на тое, што ў кнізе выдатнага беларускага вучонага адносна аўтарства гутаркі ёсць і іншае сцвярджэнне: “Па звестках Р. Зямкевіча выдана ў Тыльзіце літоўцамі. Аўтар Марыян Абрамовіч” (стар. 154.)

    У некаторых польскіх матэрыялах мне не аднойчы даводзілася сустракаць скупыя звесткі аб тым, што ананімны твор “Дзядзька Антон” сапраўды быў выдадзены ў Тыльзіце польскім рэвалюцыянерам Марыянам Абрамовічам. Больш таго, у кнізе польскага гісторыка Фелікса Перла “Гісторыя сацыялістычнага руху” (Кракаў, 1910; Варшава, 1932) сцвярджалася, што беларуская гутарка “Дзядзька Антон” — гэта пераклад польскай брашуры “Бацька Шымон”.

    Пасля працяглых пошукаў мне ўдалося нядаўна, нарэшце, натрапіць на польскую кнігу „Ojciec Szymon. Opowiadanie napisał Tomek Kujawczyk. Wydanie czwarte, poprawione” Лондан, 1896, стар. 23.

    „Na samym koncu wsi naszej, tuż pod lasem stoi obszerna chata ze słomianym, poczerniałym od starości dachem, a spytajcie kogo chcecie we wsi: czyja to chałupa, wnet wam odpowie, źe to ojca Szymona. Tak tu wszyscy we wsi nazywamy jednego z gospodarzy, bo człek taki poczciwy, taki dobry i szczery dla każdego, jak ojciec prawdziwy, a przytem taki mądry, ze o co go tylko zapytasz, na wszystko da ci odpowiedź; i słowo rozumne powie i każda robotę do ładu doprowadzi” („Ojciec Szymon” 1896, стар. 1).

    Беларускі пераклад вельмі блізкі да польскага тэксту, толькі галоўны герой бацька Шымон стаў дзядзькам Антонам: “На самым канцы нашага сяла, аж пад лесам, стаіць, пакасіўшыся, старусенькая хатка; лёгка даведацца, чыя яна, спытай толькі каго хочаш, а кожны табе гэта скажа, бо ўкруг усе ведаюць. што там жыве дзядзька Антон. Дзядзькай яго ўсе мы тут празываем, ад старога да малога. Варт ён таго, бо гэта яшчэ нічога, што ён чалавек добры, справядлівы, для ўсякага шчыры, казаў бы бацька родны, а тое важней, што і разумны ён вельмі: аб чым толькі не папытайся, усё чыста ён табе так раскажа, што цэла рэч у галаве ясней неяк стане” (“Дзядзька Антон”, 1892, стар. 1).

    Возьмем для параўнання наўгад яшчэ мясціну:

    Oj, bogacze, bogacze! Chyba sumienia wy za grosz nie macie! Zapytaj ty ich, co oni robią? Czy pan kiedy choć jedna morgę pola wyorał? Czy kupiec kiedy sam wyrobił na warsztacie choć jednę sztukę płótna? Wszystko to naszemi chłopskiemi zrobione rękami” (стар. 9).

    “Ой, гэтыя багачы. багачы! Ці яны маюць сумленне? Спытай ты іх, што яны робяць каторы? Ці бачыў з вас каторы, каб пан сабе хоць адзін загон узараў? Ці відзелі, каб купец каторы сам на варстаце хоць локаць палатна выткаў? Усё зроблена нашымі мужыцкімі рукамі” (стар. 17).

    Нічым істотным не адрозніваецца ад польскага тэксту і такі ўрывак:

    “Спужаўся цар гэтых бунтаў мужыцкіх; змеркаваў, спахваціўся скора, што, як ён не скіне прыгону, то мужыкі і да яго дабяруцца; даў нам вольнасць, а сваім чыноўнікам прыказаў усюды гаварыць, што ён для нас дабрадзейства зрабіў, што ён гэта зрабіў з ласкі, за сваей даброці, з таго, што ён нас любіць вельмі. Ой любіць ён нас, любіць, аж у нас костачкі з яго літасці трашчаць!” (стар. 28).

    “Дзядзька Антон” — мастацкі пераклад “Бацькі Шымона”, вельмі блізкі да польскага тэксту. Адступленне ад арыгінала ёсць толькі ў адным выпадку, калі здарэнне з жыцця польскага сялянства з-пад Кельцаў заменена мясцовым прыкладам — расказам пра хваляванне сялян каля Друі. Зменены таксама з улікам таго, што гутарка адрасўецца беларускаму чытачу, геаграфічныя назвы (Варшава і Лодзь — на Вільню), некаторыя імёны (Шымон на Антон, каморнік Блажэй названы Вінцэсем-кутнікам. а ў другім месцы — старым Базылём).

    Акрамя таго, польскі эпіграф “Калі б конь пра сваю сілу ведаў, ні адзін сядок на ім бы не ўседзеў” заменены беларускай прыказкай “Загляне сонца і ў наша аконца”. Няма ў польскім тэксце баявога закліку, якім заканчваецца беларускае выданне: “А цяпер — проціў цара і яго чыноўнікаў пойдзем!”

    Цяпер крыху пра гісторыю з’яўлення польскага публіцыстычнага твора “Бацька Шымон” і беларускага перакладу “Дзядзька Антон”.

    На падставе польскіх крыніц і асабліва цікавай кнігі Ж. Корман “Матэрыялы да бібліяграфіі сацыялістычных выданняў у 1866-1918 гг.” (Варшава. 1935) можна пакуль што даць такія звесткі. У 1878 г. у Варшаўскай падпольнай друкарні з’явіліся на польскай мове ананімныя кнігі “Цікавая гісторыя” і “Апавяданне старога гаспадара” — апрацоўка рускай брашуры “Хітрая механіка” Зубко Кадрэану (відаць, другі псеўданім В. Варзара). Аўтарам гэтай першай апрацоўкі “Хітрай механікі” некаторыя даследчыкі лічаць Шымона Дыкштэйна (1859-1884) — польскага сацыяліста і вучонага-прыродазнаўца, які пад псеўданімам Ян Млот выдаў кнігу “Хто з чаго жыве” і перакладаў на польскую мову творы Энгельса, Ласаля і Дарвіна. Пасля ананімныя творы “Цікавая гісторыя” і “Апавяданне старога гаспадара” шэсць разоў выдаваліся ў Польшчы і за мяжой як апавяданне Томэка Куяўчыка пад назвай “Бацька Шымон” (Варшава, 1882; Жэнева, 1883; Варшава, 1891; Лондан, 1896 і 1902; Кракаў, 1910).

    Першае беларускае выданне “Бацькі Шымона” — “Дзядзька Антон” з’явілася ў 1892 г. Узнікае пытанне: дзе і кім была выдадзена гэтая кніга, хто быў яе перакладчыкам на беларускую мову? На тытульнай старонцы гутаркі ёсць такія выхадныя даныя: “Вільна. У друкарні Марыі Красоўскай. 1892”. Але такой друкарні ні ў Вільні, ні ў іншым горадзе не існавала. Як сведчаць польскія матэрыялы, “Дзядзька Антон” выдадзены на самай справе ў Тыльзіце і выдаўцом яе быў Марыян Абрамовіч (Ф. Перл. “Гісторыя сацыялістычнага руху”; “Пшэглёнд віленскі”. 1925 № 1; “Польскі слоўнік біяграфічны”, том 1).

    Другое выданне “Бацькі Шымона» з’явілася на беларускай мове пад назваю “Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць»” (Лондан, 1903) і бліжэй звязана з польскім тэкстам “Бацькі Шымона”. які з’явіўся таксама ў Лондане на год раней беларускага выдання (справа ў тым, што ў польскім выданні 1902 г. дзеянне перанесена з карчмы ў хату Шымона). Знаёмства з выданнем 1903 г. пераконвае, што гэта новы пераклад “Бацькі Шымона” на беларускую мову, зроблены іншым перакладчыкам. Пераклад гэты таксама блізкі да польскага арыгінала, але паміж тэкстам “Гутаркі аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць” і “Дзядзькам Антонам” ёсць значныя адрозненні ў лексіцы, сінтаксічнай пабудове сказаў. Апрача таго, ў лонданскім выданні 1903 г. галоўны герой названы Сымонам, стары Блажэй — Яськам і інш.

    Цяпер трэба адказаць на пытанне: ці меў якое-небудзь дачыненне да першага выдання і перакладу “Дзядзькі Антона” беларускі паэт Адам Гурыновіч? Мне здаецца, што не меў. Праўда, з архіўных матэрыялаў пра рэвалюцыйную дзейнасць А. Гурыновіча, якія апублікаваны ў кнізе “Беларуская літаратура. Даследаванні і публікацыі” (том 1, Мінск, 1958) відаць, што беларускі паэт чытаў “Бацьку Шымона”. Больш таго, у часе вобыску ў беларускага паэта сярод іншай нелегальнай літаратуры — твораў К. Маркса, Ф. Энгельса. Ф. Ласаля былі знойдзены чатыры экземпляры “Бацькі Шымона” на польскай мове. Гэты факт яшчэ нічога не гаворыць аб тым, што менавіта А. Гурыновіч быў перакладчыкам польскай брашуры на беларускую мову, бо “Бацька Шымон” і другі твор Ш. Дыкштэйна “Хто з чаго жыве?” былі вельмі папулярныя і знаходзіліся ў бібліятэцы кожнага перадавога грамадскага дзеяча. На маю думку, А. Гурыновіч не ведаў нават аб беларускім выданні “Бацькі Шымона”. У спіс разнастайнай нелегальнай літаратуры, якая была выдадзена за мяжой на розных мовах і якую меркавалася атрымаць для студэнцкага гуртка, ён дапісаў толькі дзве кнігі на беларускай мове: “Дудку беларускую” Ф. Багушэвіча і “Пра багацтва ды беднасць” Падалінскага. Шкада, што мы не ведаем зместу васьмі сшыткаў рукапісаў А. Гурыновіча, якія былі забраны у яго пры вобыску. З перапіскі дэпартамента паліцыі і Мінскага губеранскага жандарскага ўпраўлення вядома толькі. што усе восем сшыткаў напісаны на беларускай мове, а ў сшытку № 1 былі “змешчаны артыкулы яўна рэвалюцыйнага зместу”. Гэтыя матэрыялы А. Гурыновіча, магчыма б, праяснілі пытанне, ці меў паэт якое-небудзь дачыненне да перакладу “Дзядзькі Антона”.

    А пакуль што на аснове артыкулаў і ўспамінаў пра М. Абрамовіча можна меркаваць, што ён сам ці пры дапамозе нейкага іншага знаўцы беларускай мовы зрабіў пераклад “Бацькі Шымона”. Марыян Абрамовіч (1871-1925) — польскі сацыяліст, чалавек цікавай біяграфіі — нарадзіўся ў Цверы, вучыўся ў гімназіі і універсітэце ў Маскве, некалькі разоў нелегальна пераходзіў граніцу, выдаваў кнігі на польскай мове за мяжой, сядзеў у Пецярбургскай турме, быў ссыльным у Верхаянску. Цікава адзначыць той факт, што выдаўца “Дзядзькі Антона” некаторы час жыў на Навагрудчыне, быў шчырым сябрам вядомага этнографа М. Федароўскага, добра ведаў беларускую мову. “Яшчэ будучы студэнтам вывучаў літоўскую і беларускую мовы, заўсёды падтрымліваў імкненні літоўскіх і беларускіх патрыётаў”, — пісаў польскі часопіс “Пшэглёнд віленскі” (1925, № 1) у сувязі са смерцю М. Абрамовіча.

    Хто б там ні быў выдаўцом і перакладчыкам гутаркі, але факт застаецца фактам: “Дзядзька Антон” — твор перакладны, і няма ніякіх падстаў прыпісваць яго аўтарства А. Гурыновічу і толькі на гэтай аснове рабіць вывады аб светапоглядзе беларускага паэта. На маю думку, архіўныя матэрыялы пра грамадскую дзейнасць A. Гурыновіча, сярод якіх ёсць пратаколы допыту па справе нелегальнага студэнцкага Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай, старшынёю якога быў беларускі паэт, дае дастаткова звестак, каб без домыслу ўявіць сабе воблік рэвалюцыйнага дэмакрата А. Гурыновіча.

    Далей. “Бацька Шымон” — польская апрацоўка Ш. Дыкштэйнам гутаркі рускага публіцыста B. Варзара — збліжае дыстанцыю паміж “Хітрай механікай” і “Дзядзькам Антонам”. “Дзядзька Антон” — яркае сведчанне цесных руска-польска-беларускіх грамадскіх і літаратурных сувязей у другой палове XIX стагоддзя, якія чакаюць свайго даследчыка.

                                                                                 * * *

    Погляд на гутарку “Дзядзька Антон” як на твор арыгінальнай думкі, домысел, што аўтарам яго з’яўляецца А. Гурыновіч, — сведчанне таго, што многія старонкі беларускай літаратуры XIX стагоддзя як належыць яшчэ не даследаваны. Трэба ўлічваць тую акалічнасць, што ў мінулым стагоддзі па сутнасці не было беларускага перыядычнага друку і многія беларускія пісьменнікі супрацоўнічалі ў рускіх і польскіх газетах і часопісах. Дэталёвае знаёмства з усімі перыядычнымі выданнямі на рускай і польскай мовах. якія мелі дачыненне да Беларусі і змяшчалі матэрыялы пра жыццё беларускага народа, дасць многа цікавых і нават неспадзяваных звестак пра жыцце і творчасць некаторых пісьменнікаў. Трэба таксама заняцца пошукамі новых матэрыялаў у архівах Масквы, Ленінграда, Кіева, Львова. Вільнюса. Варшавы, Кракава. Вядома, пошукі архіўных матэрыялаў — справа нялегкая і марудная, але вынікі яе, бясспрэчна, акупяць усе выдаткі.

    Для пацвярджэння сваёй думкі прывяду такі факт. Зусім нядаўна лічылася, што ўсе матэрыялы пра жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча “вычарпаны” даследчыкамі і больш нічога, нягледзячы на ўсе намаганні, нельга знайсці. А вось толькі за два апошнія гады выяўлены вельмі цікавыя і важныя матэрыялы пра жыццё і творчасць аўтара “Дудкі беларускай”: чатыры пісьмы Ф. Багушэвіча да польскай пісьменніцы Э. Ажэшкі, апавяданне “Тралялёначка”. выдадзенае ананімна ў Кракаве ў 1892 г., некралогі і артыкулы ў польскім друку, якія ўдакладняюць месца нараджэння беларускага паэта, пацвярджаюць факт удзелу яго ў паўстанні 1863 г., раскрываюць невядомыя псеўданімы і новую старонку творчай дзейнасці пісьменніка — супрацоўніцтва ў польскім часопісе “Край” і г. д. Г. Кісялёў, які ў мінулым годзе надрукаваў у часопісе “Полымя” (№ 10) змястоўны артыкул пра гімназічныя і студэнцкія гады Ф. Багушэвіча, выявіў цікавейшы матэрыял — 60 лістоў паэта да польскага філолага Яна Карловіча.

    Загадчык рукапіснага аддзела бібліятэкі АН Літоўскай ССР тав. У. Абрамовіч днямі пазнаёміў аўтара гэтага артыкула з трыма лістамі Ф. Багушэвіча да польскага журналіста Адама Карповіча, якія датуюцца кастрычнікам - снежнем 1899 г. Удалося мне таксама нядаўна натрапіць у Цэнтральным гістарычным архіве Літоўскай ССР на вельмі цікавы дакумент, які яшчэ раз пацвярджае, што аўтарам “Тралялёначкі” з’яўляецца Ф. Багушэвіч. У фондах архіва захоўваецца адрасаваная Яну Карловічу адносіна з друкарні Анчыца ад 22 жніўня 1893г., у якой ёсць такое месца: “Таксама напамінаем Вам аб рахунку аўтара «Тралялёначкі» (адваката з Вільні), які нам напісаў, што яго рахунак уладкуе шаноўны пан” (г. зн. Я. Карловіч. — С. А.)

    Гэта, вядома, яшчэ не ўсё, ёсць надзея, што ў хуткім часе будзе адшуканы асабісты архіў Ф. Багушэвіча і кнігі з бібліятэкі паэта з яго заўвагамі і паметкамі.

    Такое становішча не толькі з матэрыяламі пра Ф. Багушэвіча. У аўтара гэтага артыкула ёсць звесткі, што ў архівах Польшчы захоўваюцца невядомыя беларускаму літаратуразнаўству матэрыялы пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча і Я. Лучыны.

    Дэталёвае вывучэнне беларуска-рускіх і беларуска-польскіх літаратурных сувязей ў XIX стагоддзі, складанне бібліяграфіі матэрыялаў пра беларускую літаратуру і фальклор, якія змешчаны былі ў перыядычным друку славянскіх народаў, старанныя і сістэматычныя архіўныя пошукі дазволяць грунтоўна даследаваць шляхі развіцця айчыннай літаратуры ў мінулым стагоддзі.

    С. Александровіч

    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 61. 4 жніўня 1961. С. 4./

 




 

    АБРАМОВІЧЬІ (Абрагамовічы), старадаўні шляхецкі род, з якога выйшлі вядомыя дзяржаўныя і ваенныя дзеячы, прадстаўнікі культуры, удзельнікі грамадска-палітычнага руху на Беларусі, у Літве і Польшчы...

    5) Мар’ян (25. 3. 1871 - 7. 1. 1925), чл. рэвалюц. польскага студэнцкага гуртка ў Маскоўскім ун-це, выдаў у Тыльзіце агіт. брашуру на бел. мове “Дзядзька Антон” (перапрацаваны пер. з польскай брашуры Ш. Дыкштэйна “Бацька Шыман”). Каб наладзіць сувязі з паліт. эмігрантамі, няраз ездзіў за граніцу. У 1892 арыштаваны ў Варшаве за распаўсюджванне рэвалюц. пракламацый. Пасля 5-гадовага турэмнага зняволення высланы ў Верхаянск. Там праводзіў метэаралагічныя даследаванні, якія прынеслі яму вядомасць сярод вучоных. У час рэвалюцыі 1905-07 вярнуўся ў Вільню. Пазней працаваў у Варшаве ў аддзеле дзярж. архіваў і ў аддзеле дзярж. бібліятэк.

    6) Людвік (1879, Масква — 9. 2. 1939), гісторык, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі ун-т (Кракаў). З 1905 супрацоўнічаў у варшаўскім час. “Ogniwo” (“Звяно”), з 1906 у “Gazecie Wileńskiej” (“Віленскай газеце”), пазней у газ. “Kurier Wileński” (“Віленскі кур’ер”), у 1911 заснаваў “Przegląd Wileński” (“Віленскі агляд”). З 1931 старшыня сіндыката віленскіх журналістаў. Аўтар кн. “Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні. 1525-1925” (Вільня, 1925), у якой пісаў пра дзейнасць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў. Меў у калекцыі рэдкія беларускія выданні 16-17 ст.

    Л. М. Фёдараў, А. I. Мальдзіс. Мінск.

    /Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. І. Мінск. 1969. С. 35./

 

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz