środa, 19 sierpnia 2020

ЎЎЎ 1. Айталіна Дойлід-Тардоха. Якуцкі архітэктар Кляменьці Ляшэвіч. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2020.



    Кляменьці Адамавіч Бугай Санкевіч Ляшэвіч [Клементий Адамович Лешевич] нарадзіўся, згодна з выпісам з мэтрычнай кнігі Магілёўскай рымска-каталіцкай духоўнай кансысторыі ад 25 сьнежня 1875 г. за № 7062, 23 лістапада 1848 г., верагодна ў м. Дрыса Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, у каталіцкай шляхецкай сям’і маёра Адама ды Ізабэлі, у дзявоцтве Дабравольскай, Ляшэвічаў.
    У Нацыянальным Гістарычным Архіве Беларусі за 1848 год касьцельныя кнігі па Дрыса-Себескім дэканаце Магілёўскай арцыдыяцэзіі адсутнічаюць. Але супрацоўнікі НГАБ параілі зьвярнуцца ў РДГА у Санкт-Пецярбурзе, дзе ў справах пэўных асобаў маюцца ўсялякія капійныя даведкі з гэтых касьцёлаў.
 






    Беларускія шляхціцы Ляшэвічы спрадвеку пражывалі ў Аршанскім павеце ВКЛ, дзе яны валодалі маёнткамі: Ялінскае (Illińskie) або Глінскае, Забелінскае (Zabielińskie), Чарленкаўскае (Czerlenkowskie), Пашынскае (Paszyńskie) – ля Воршы; Ісакава (Isakowa), Давыдава (Dawidowa) - у Катынскім стане; Вільчыкава (Wilczykowa), Гапееўшчына (Нapiejowszczyznа), в стане Берязьнянскім ды ўставалі да абароны Смаленска у 1654 г. ад Маскоўскай навалы. Карысталіся гербам Трубы (Trąby). /Leszewiczowie na Białorusi. // HerbaryPolski. Cz. 1. Wiadomości historzcyno-genealogicyne o rodach shlacheckich ulożył i wydał Adam Boniecki. T. 14. S. 171.;Из земской книги Оршанского повета, за 1642-1647 гг. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящимся в Центральном архиве в Витебске, и изд. под ред. и.д. архивариуса сего архива М. Веревкина. Вып. 25. Витебск. 1894. С. 402-403; Оршанский гербовник. Оттиски из 28-го выпуска «Историко-юридических материалов, извлеченных из древних актовых книг губерний: Витебской и Могилевской», хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданных под редакцией и. д. архивариуса сего архива, Дм. Ив. Довгялло. Витебск. 1900. С. 125./
    Затым Ляшэвічы падзяліліся на размаітыя адгалінаваньні. Так Самул Ляшэвіч, які атрымаў 6 красавіка 1644 г. ад караля Ўладзіслава ІV грамату на маёнтак ў Смаленскім ваяводзтве, пры заваёве Смаленска маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам перайшоў, каб захаваць правы на маёнтак, на бок маскалей ды прыняў праваслаўе з імем Сьцяпан ды даў пачатак Ляшэвічам Барадулічам. /Русская родословная книга. С.-Петербургъ. 1873. С. 218./


    Згодна з дадзенымі Уладзімера Кліменцьевіча Ляшэвіча з Ташкенту на генэалягічным форуме “Всероссийское генеалогическое древо” у разьдзеле “О Лешевичах, из рода которых идёт история нашей семьи” [http://forum.vgd.ru/1231/39269/0.htm] родапачынальнікам Ляшэвічаў, прынамсі іхняга сямейнага адгалінаваньня, лічыцца Ян (Іван) Бугай Ляшэвіч. Першапачаткова аб шляхецкім родзе Бугаі Лешевічы згадваецца 3 лістападу 1775 г. у Аршанскім павятовым зямянскім судзе (6 верасьня 1817 г. у Менскім ДДС яны, якія жылі на той час ў Рэчыцкім павеце, сваім гербам назвалі герб Любіч). Прынамсі, Людвік Іванавіч Ляшэвіч, сын Івана Пятровіча Ляшэвіча ў 1797 г., Мазырскі ротмістар.


    Ягоны сын Францішак (Франц) Іванаў (Іванавіч) Ляшэвіч служыў падхарунжым у кавалерыйскай пяцігорскай брыгадзе ВКЛ, пад камандай брыгадзіра (вышэйшы афіцэрскі чын паміж чынамі палкоўніка і генэрал-маёра) Ксавера Хамінскага. 26 лютага 1782 г. ён выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў аколіцы Кабэлякі на Палтаўшчыне, дзе меў ўласную зямлю, разам з жонкай Тадосяй ды 4 дзеткамі: Антоні [нар. 10 чэрвеня 1785 г. – губэрнскі сакратар (Рэжыцкая паштовая кантора - 1821), тытулярны саветнік (Рэжыцкая паштовая Кантора - 1827), жонка Брыгіта (у дзявоцтве Крыжаноўская), дзеці: Ганна - нар. у 1813 г. – у замустве Шпігельбер, удава штаб-лекара калескага асэсара; Вікенці - нар. 27 красавіка 1813 г. – унтэр–афіцэр Рэзэрвовага батальёну Kурскага пяхотнага палку.]; Міхал [нар. 29. верасьня 1789 г. - калескі рэгістратар (Ігуменская паштовая кантора – 1918), губэрнскі сакратар (Ігуменская паштовая кантора – 1821), тытулярны дараднік (Ігуменская паштовая кантора – 1827), тытулярны дараднік (Рэжыцкая паштовая кантора - 1833)], Андрэй [нар. 19 кастрычніка 1794 г. – унтэр-афіцэр Літоўскага ўланскага палку (1809-1819), губэрнскі сакратар, памочнік паштмайстра мазырскай паштовай канторы - 1836), жонка Тадора Станіславаўна Солтан, дзеці: Вінцэнта (1827), Фліёрыя (1834), Аляксандра (1834).]


    Іхні сын Адам, па бацьку Францішкавіч (Францавіч), нар. 11 сьнежня 1787 г. У службу ўступіў у 1809 г., узьведзены ў калескія рэгістратары ў 1817 г., у тытулярныя дараднікі ў 1827 г. і ў калескія асэсары са старшынствам ад 1838 г. 15 лютага 1856 г. Адам Францаў Ляшэвіч выйшаў у адстаўку з пасады паштмайстра Дрысенскай паштовай канторы Віцебскай губэрні. Ад першага шлюбу з Марыяй Пястычавай (Пестычевой) меў дзяцей: Аляксандра (26 лютага 1820 г.); Аляксандар (4 чэрвеня 1825 г. – па заканчэньні ІІІ клясаў Забельскай гімназіі, у службу уступіў 7 студзеня 1842 г. у Віцебскую губэрнскую паштовую кантору малодшым сартавальнікам, 27 траўня 1849 г. накіраваны паштмайстрам ў Луцкую паштовую кантору, затым надворны дараднік – Лукаўская паштовая тэлеграфная кантора ў Сядлецкай губэрні, жонка Амэля (у дзявоцтве Захарчык), дзеці: Марыя Сьвятаслава (2 жніўня 1852 г.); Уладзімер Ігнаці (6 ліпеня 1854 г.; 23 лістапада 1876 г. пабраўся шлюбам з Баляславай Ружыцкай ў Варшаве); Эвеліна (25 лістапада 1861 г.); Вікторыя (23 лістапада 1862 г.); Ізідар (10 траўня 1867 г.; у 1910 г. старшы бугальтар у Лукаўскім казначэйстве Сядлецкай губэрні; 1914 г. старшы бугальтар у Вэнграўскім казначэйстве VII разраду Ламжынскай губэрні); Любоў (1 кастрычніка 1826 г.). Ад другога шлюбу з Ізабэляй Дабравольскай меў дзяцей: Анастасься (22 красавіка 1830 г.); Антон (13 траўня 1834 г. – у 1852 г. скончыў курс Віцебскай гімназіі, пісьмавод паштовай канторы Гжацк Смаленскай губэрні, калескі рэгістратар, выконваючы абавязкі обэр сакратара 1 аддзяленьня 3 дэпартамэнту Правячага сэнату ад 1870 г., надворны саветнік, вуездны земскі сход, Порхаў; жонка Аляксандра Сьцяпанава Саліроўская, дзеці: Антон (23 сакавіка 1869 г., на службе з 1887 г., ад 1889 г. афіцэр, палкоўнік ваенна-інжынэрнай службы ў Варшаўскай ваеннай акрузе, ад 1918 г. у гетманскім войску Украіны, начальнік фартыфікацыйнага аддзелу Галоўнай інжынэрнай управы ваеннага Міністэрства), Сьцяпан (26 сьнежня 1870 – галосны ад дваранства, Порхаўскі вуезд, вуездны земскі сход. Маёнтак Хахловы Горкі, сяло Багародзіцкае Багародзіцкай воласьці Порхаўскага вуезду), Людзьвік (8 верасьня 1836 г. столаначальнік Санкт-Пецярбурскай казённай палаты, калескі асэсар – 1886 г., надворны дараднік – 1899 г.); Юстына (22 красавіка 1843) Адэля (24 сакавіка 1845), Кляменьці (23 лістапада 1848).
    Кляменьці вучыўся ў 2-й Санкт-Пецярбурскай гімназіі, а ў 1867 г. паступіў у Будаўнічую вучэльню.
    Будаўнічае Вучылішча ў Санкт-Пецярбургу было заснаванае Найвышэйшым загадам ад 17 сьнежня 1842 года злучэньнем у адну навучальную ўстанову Архітэктарскага вучылішча, заснаванага 26 жніўня 1830 года, і Вучылішча грамадзянскіх інжынэраў, заснаванага 27 красавіка 1832 года. Будаўнічае вучылішча знаходзілася ў ведамстве Галоўнага кіраваньня шляхоў зносін і публічных будынкаў ды было зачыненай установай, якая існавала па ваенным узору. У лік выхавальнікаў прымаліся толькі дзеці дваранаў і чыноўнікаў, ва ўзросьце ад 13 да 16 гадоў. Выхавальнікі, якія з посьпехам заканчвалі поўны курс, выпускаліся архітэктарскімі памочнікамі. Статутам 27 сьнежня 1851 года вучылішча было прылічанае да навучальных устаноў 1-го разраду. У 1857 годзе загадана было прымаць у вучылішча маладых людзей не маладзей 16 гадоў і прытым якія атрымалі поўную гімназічную адукацыю. Усталяванае ў 1859 г. і скасаванае ў 1878 г. званьне інжынэр-архітэктара маглі атрымліваць, па адмысловым іспыце, лепшыя выхавальнікі вучылішча. У 1861 г. было ўведзенае палажэньне аб экстэрнах Будаўнічага вучылішча, казённа- і своекоштных. У 1865 г. Будаўнічае вучылішча перайшло ў ведамства Міністэрства ўнутраных спраў і ў тым жа годзе скасаванае было ваеннае ўладаваньне вучылішча; у 1877 г. яно было ўраўненае з іншымі вышэйшымі адмысловымі ўстановамі. У 1882 г. Будаўнічае вучылішча перайменавалі ў Інстытут грамадзянскіх інжынэраў, а ў 1892 г. яму нададзена было найменьне Інстытут грамадзянскіх інжынэраў імпэратара Мікалая I. Лепшым з выхаванцаў, якія скончылі поўны курс у Інстытуце, прадстаўлялася званьне грамадзянскага інжынэра. У 1869 г. было заснаванае Таварыства былых выхаванцаў Будаўнічага вучылішча і Інстытута грамадзянскіх інжынэраў.
    Ляшэвіч быў выпушчаны з Будаўнічай вучэльні ў 1872 г. па першым разрадзе са званьнем архітэктарскага памагатага і з правам на чын X клясы. Гэтым ён быў ўганараваны за прадстаўлены ім у Раду вучэльні праекту апалу і вэнтыляцыі Ісакіеўскага сабору ў Пецярбурзе. 3 ліпеня 1872 г. Кляменьці быў узьведзены ў чын калескага сакратара, а 5 ліпеня 1872 г. быў адкамандзіраваны ў Тэхнічна-Будаўнічы камітэт МУС Расійскай імпэрыі. 4 сьнежня 1874 г. ён быў узьведзены ў чын тытулярнага дарадніка і яму было нададзенае званьне інжынэра-архітэктара. Ад 1875 г. ён сябра Пецярбурскага таварыства архітэктараў. Да 1882 г. Ляшэвіч займаўся прыватнаю практыкай, галоўным чынам па апалу і вэнтыляцыі будынкаў, прычым, у большасьці выпадкаў, выступаў як падрадчык-архітэктар.
    Варта адзначыць што: печы з пустацелай цэглы, упершыню былі ўжытыя ім у доме Ададурова ў Сьвячным завулку ў Санкт-Пецярбурзе; цэнтральныя цагляныя духавыя, цыліндрычнай формы, калярыфэры ў чахлах з дахавай бляхі ў д. № 70 па Мыйцы ў Санкт-Пецярбурзе; аўтаматычныя ўвільгатняльнікі нагрэтага паветра ў гарадзкім доме па Мяшчанскай вуліцы ў Санкт-Пецярбурзе; вадзяное ацяпленьне нізкага ціску ад кухоннага агменю, электрычныя тэрмомэтры, якія з аднаго цэнтру паказвалі тэмпэратуру розных памяшканьняў, што ацяпляюцца - у 5-ці бараках прынца Альдэнбурскага ў Аляксандраўскай лякарні ў Санкт-Пецярбурзе; паветраныя фільтры ды іншае.
    Таксама шмат займаўся Ляшэвіч пытаньнямі санітарна-гігіенічнага дойлідзтва і канструяваньня. Увёў у практыку цэлы шэраг прыстасаваньняў, як то: для выдаленьня хатніх памыяў, для спальваньня адкідаў, абясшкоджваньня фэкаліяў і інш. Асаблівым посьпехам карыстаўся вынайдзены ім сьмецьцеспальвальнік, які вельмі зручна падыходзіў да ўсякага кухоннага агменю. У 1877 г. выканаў праект ацяпленьня і вэнтыляцыі гарадзкога тэатра ў м. Рыбінск Яраслаўскай губэрні.
    Неўзабаве Ляшэвіч атрымаў прызнаньне, як у Расейскай імпэрыі, гэтак і за мяжой. Быў уганараваны мэдалямі і вышэйшымі узнагародамі, абраны чальцом розных таварыстваў і неаднаразова атрымліваў прэміі на конкурсах за вынаходзтвы і ўдасканаленьні ў галіне санітарнага дойлідзтва. 11 лютага 1882 г. Ляшэвіч быў звольнены па сваім прашэньні па хатніх акалічнасьцях.
    Па загаду ягонай імпэратарскай вялікасьці ды па вызначэньню Правячага Сэнату ад 2 ліпеня 1886 г. быў прызнаны ў патомнай шляхце.
    4 ліпеня 1890 г. быў атрыманы дазвол інжынэру-архітэктару Ляшэвічу адкрыць Тэхнічна-Будаўнічае бюро ў Санкт-Пецярбургу, якое мела сваёй галоўнаю задачай - распаўсюджваньне разнастайных удасканаленьняў у гэтым накірунку
    Таксама вядома што ў 1882-1892 гг. Ляшэвіч займаўся праектаваньнем і будаўніцтвам асабнякоў для лечышчаў на станцыі Азярцы Фінляндзкай чыгункі ў Першага возера, таксама апублікаваў некалькі прац у навукова-тэхнічных выданьнях.
    Ізноў Кляменці быў прызначаны на службу выконваць абавязкі Акмолінскага абласнога архітэктара загадам ТБК МУС ад 23 ліпеня 1892 г. за № 129А, а ад 1 кастрычніка 1893 г. ён быў прызначаны Акмолінскім абласным інжынэрам.
    На гэтай пасадзе ўзначальваў будаўніцтва Сьвята-Ўсьпенскага катэдральнага сабора ў сталіцы Акмолінскай вобласьці м. Омск. Первый проект разработанный областным инженером Климентием Адамовичем Лешевичем был отвергнут [ЦГА Каз. Ф. 369. Д. 8175.] Новый проект был создан архитектором Э. С. Виррихом [РГИА. Ф. 1293. Оп. 166. Д. 23.]... Руководил работами К. А. Лешевич, а после его отъезда, с 14 октября 1897 г., - новый областной инженер Андрей Самуилович Эйнарович. /Н. И. Лебедева.  Архитектура церквей Омска в XVIII – начале ХХ века. // Архитектурное наследство. Вып. 47. Москва. 2007. С. 167-168./ У 1935 г. храм быў узарваны, а ў 2007 г. цалкам адноўлены. Ён занесены ў каталёг сусьветнай храмавай культуры.
    Загадам Правячага Сэнату ад 27 траўня 1893 г. тытулярны дараднік Кляменьці Ляшэвіч за выслугу гадоў быў узьведзены ў чын калескага асэсара. Удзельнічаў ва Ўсярасейскай Прамысловай і Мастацкай выстаўцы ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1896 г.
    У 1896-1897 гг. Кляменьці знаходзіўся на пасадзе Вяцкага губэрнскага інжынэр-архітэктара, але аніякага сьледу па сабе не пакінуў, бо хутка зьнік “с вятского горизонта” /А. Г. Тинский.  Инженер-архитектор В. М. Дружинин. // Энциклопедия Земли Вятской. Т. 5. Архитектура. Киров. 1996. С. 273./. Ад 19 чэрвеня 1897 г. ён у адстаўцы па хваробе з мундзірам ў чыне надворнага дарадніка.
    Затым працаваў гарадзкім інжынэрам ў м. Мікалаеў Хэрсонскай губэрні.



    Ад 5 студзеня 1902 г. надворны дараднік Кляменьці Ляшэвіч, з адстаўных, па ведамстве Міністэрства юстыцыі ізноў прызначаецца на службу інжынэрам-архітэктарам выспы Сахалін.
    Загадам МУС ад 18 студзеня 1907 г. Ляшэвіч быў пераведзены ў абласное места Якуцк і прызначаны памагатым абласнога інжынэра Якуцкага абласнога ўпраўленьня.
    Поўных дадзеных пра біяграфію Кляменьці Ляшэвіча надта не захавалася. Ён пасьля выезду з Санкт-Пецярбургу шмат туляўся па гарадах Сыбіры і Далёкага Ўсходу. Дзесьці яму павезла, дзесьці не. Адным часам ён нават заставаўся без працы і грошай на пражытак. Быў падзёншчыкам. Атрымаўшы прызначэньне на працу ў Якуцк, у дарозе захварэў, але ўсё ж дабраўся.
    Больш сарока гадоў назад, калі я пачаў працаваць карэспандэнтам газэты “Социалистическая Якутия”, мне даручылі напісаць рэпартаж пра хаду будаўніцтва тунэля для пракладкі калектара водаправода пад праспэктам Леніна і вуліцай Дзяржынскага. Пад зямлёй прайшоў ад шахты, закладзенай побач з былым будынкам акруговага суда (цяпер офіс Акадэміі навук) да вуліцы Лермантава. Адна з шахт была закладзена побач з гэтым гістарычным будынкам. Тады шахцёры, паказваючы мне на глыбіні дзесяці мэтраў мерзлых жукоў, казалі, што тут калісьці праходзіла рэчышча Лены ці было вялікае возера. Я ў сваім рэпартажы напісаў і пра гэта. У той жа дзень да нас у рэдакцыю прыйшоў найстарэйшы журналіст - пэнсіянэр Хахлачоў [у 1937 гады быў стукачом НКУС], вядомы сярод сваіх калегаў, як хадзячая энцыкляпэдыя. Ён перш за ўсё зрабіў мне заўвагу: чаму нават не абмовіўся пра гэты гістарычны будынак ні словы? Сумленна кажучы, тады пра гэта я амаль нічога не ведаў. У той час у ім месцаваўся Прэзыдыюм вярхоўнага савету ЯАССР.
    А потым ён мне распавёў, як легенду пра аўтара праекта гэтай будыніны Кляменьці Ляшэвічу:
    - Ён прыбыў у Якуцк з нейкага сыбірскага места ці то ў 1907 ці то ў 1908 годзе, - кажа мне старац. - Ляшэвіч, як прыбыў у Якуцк, першым абавязкам наведаў гарадзкога галаву Юшманава, якому распавёў пра сябе. Гаспадар места ўважліва выслухаў яго, але асабліва не паверыў “у ягоную фантастыку”, і спытаў: - А што ўмееш рабіць?
    Госьць замест адказу пасьпешліва разьвязаў скураную торбу, якая шмат зьведала, і дастаў адтуль некалькі загорнутых у анучы цестападобных камякоў. Разгарнуў адзін з іх. Трапіўся белы камяк з гіпсу. Ён хуткімі рухамі пальцаў, амаль як бывалы штукар, пачаў з яго ляпіць штосьці незразумелае. Галава моўчкі сачыў за заняткам прышэльца. Але хвілін праз дзесяць госьць паклаў на стол гаспадара мініяцюрны макет белакаменнага палаца.
    - Вось што я ўмею, - нарэшце, загаварыў госьць. - Я архітэктар. Жадаю будаваць у вашым драўляным мястэчку вось такія каменныя дамы. У вашым краі шмат гор. Будаўнічых камянёў павінна быць процьма.
    Галава горада быў у захапленьні ад майстэрства незнаёмага чалавека. Так, Кляменьці Ляшэвіч зрабіўся першым прафэсійным архітэктарам Якуцка. У першыя часы ён паезьдзіў па некаторых улусах у пошуках будаўнічага каменя. Вярнуўшыся з першай паездкі, ён заявіў: “будучы белакаменны Якуцк вырасьце з-пад Табагінскага мыса, як вырасла Адэса з-пад сябе, а парцалянавы посуд сьпякаць будзем з Татцінскага белага гіпсу”.
    Гарадзкі галава неадкладна даклаў пра гэтага дзіўнага чалавека губэрнатару Крафту [ураджэнец Віцебскай губэрні], і той адразу прызначыў Ляшэвіча памагатым абласнога інжынэра па будаўніцтве.
    Адмысловай гутаркі заслугоўвае Табагінская скала, якая складаецца з будаўнічага каменя. З першых жа дзён губэрнатарства Крафта з яе пластавых парод вялося будаўніцтва казённых устаноў. Ужо потым Крафт пісаў што ён пры пабудове будынка рэальнай вучэльні заключыў кантракты з сялянамі Табагінскага паселішча пра пастаўку каменя па 55 рублёў за куб сажня, а калі будаваўся вінны склад, гэты ж камень купляўся па 70 рублёў.
    Так, дзякуючы зносінам з дробнымі падрадчыкамі, Крафту атрымалася значна зьменшыць кошты на камень. А калі запатрабаваліся вялікія аб’ёмы будаўнічых матэрыялаў на будынак казначэйства, бібліятэкі і музэя, абласны інжынэр арганізаваў талаку з беспрацоўных ссыльнапасяленцаў, якая пагадзілася здабываць і дастаўляць у Якуцк кубічны сажань каменя за 30 рублёў, і з дастаўкай ён стаў абыходзіцца ў 40 рублёў. Так атрымалася стрымаць рост коштаў на камень пры вострым дэфіцыце грошай на будаўніцтва каменных будынкаў. Гэта таксама дало магчымасьць, як піша Крафт, установам і гарадзкім жыхарам узводзіць дамы на каменных падмурках за нізкі кошт.
    Падобныя дамы ў Якуцку, пабудаваныя на падмурках з пластовой горнай пароды, захаваліся дагэтуль. У іх заўсёды бывае суха, яны не дзівяцца грыбкамі, не паддаюцца дэфармацыі, не сыходзяць у зямлю, як звычайна здараецца ва ўмовах вечнай мерзлаты.
    Гэты мэтад будаўніцтва драўляных аб’ектаў упершыню практыкаваў і ўкараніў ва ўмовах Крайняй Поўначы знакаміты архітэктар горада Якуцка па нацыянальнасьці ці то беларус, ці то паляк Кляменьці Адамовіч Ляшэвіч, родам з-пад Гомелю. Ён пакінуў нам добрую памяць пра сябе, як таленавіты архітэктар, інжынэр, геоляг, вышукальнік горных парод, землеўпарадчык заслужана лічыцца аўтарам праектаў першых у Якуцку каменных будынкаў рэальнай вучэльні, казначэйства, акруговага суда, бібліятэкі, музэя. Гэты арыгінальны мэтад будаўніцтва драўляных дамоў на каменных падмурках незаслужана забыты. Ён мог бы шырока выкарыстоўвацца і цяпер дачнікамі, і прыватнымі забудоўшчыкамі ў мяжы места. Запасы бутавага каменя на Табагінскім мысе дасюль застаюцца амаль некранутымі. Сам Бог загадаў цяперашнім дойлідам места карыстацца гэтым незьлічоным багацьцем будаўнічых матэрыялаў”. /Губернатор Крафт – талантливый организатор и ученый. // Бубякин Д. Мой Якутск – краса и гордость Туймаады (Очерки, публицистика, статьи, корреспонденции, репортажи, интервью). // Якутск. 2002. С. 23-25./


    Неўзабаве на будаўніцтве будынку казначэйства з-за віны будаўнікоў абвалілася грашовая камора Якуцкага Казначэйства і ў гэтым абвінавацілі Кляменьці Ляшэвіча. 12 лістапада 1909 г. распачалася справа ў адносінах да выканаўцы пасады Якуцкага абласнога інжынэра Кляменьці Ляшэвіча, якога абвінавацілі ў службовым злачынстве. 23 чэрвеня 1910 памочнік Якуцкага архітэктара, стацкі саветнік Кляменьці Ляшэвіч быў аддадзены пад суд. 13 верасьня 1912 г. справа скончылася.
    19 лютага 1911 г. кватэра дзе пражываў Ляшэвіч з сынам была абрабаваная, быў скрадзены таксама ягоны “формулярный список” ды лісты.
     28 жніўня 1913 года Кляменьці Ляшэвіч па стану здароўя звольніўся з працы паводле ўласнага прашэньня і выехаў у Санкт-Пецярбург.
    6 чэрвеня 1914 г. Ляшэвіч зьвяртаецца ў ТБК МУС з прашэньнем даць яму ізноў адпаведную пасаду, дзе мог бы служыць далей. 8 жніўня 1914 г. за №1647 ТБК МУС адказаў што “усе пасады занятыя і вызваленьне якой-небудзь з іх у найбліжэйшай будучыні не чакаецца”.
    Памёр Кляменьці Адамавіч Ляшэвіч у 1921 г.
    Адзначым, што ўсімі будаўнічымі працамі спраектаваных у Якуцку Ляшэвічам будынкаў кіраваў інжынэр Баўмгартэн, вядомы тым, што адрэстаўраваў у 1911 г. вежу Якуцкага астрога.
    Урад Рэспублікі Саха (Якутыя) сваёй Пастановай ад 12 траўня 2005 г. за № 270 уключыла ўсе будынкі, якія спраектаваў Кляменьці Ляшэвіч, ў сьпіс помнікаў гісторыі і культуры места Якуцк.
    Жонка: Ляшэвіч Аўгіньня Іванаўна (у дзявоцтве Сербіновіч) (1858-1919), шлюбам з ім пабралася ў 1886 г.
    Сын: Клімэнт Клімэнтавіч Ляшэвіч (1890-1942), агент страхавога таварыства “Саламандра” па страхаваньню ад агню /Справочникъ Якутской области на 1911 г. Якутскъ 1911. С. 37./, дапамагаў бацьку ў будаўніцтве.
                                                                    Пасьведчаньне
    Выдадзена сапраўднае пасьведчаньне, паводле прашэньня, патомнаму двараніну Кліменцію Кліменцевічу Ляшевічу ў тым што пры правядзеньня дазнаньня выявілася, што ў яго, Ляшевіча, 19 лютага гэтага года ў ліку выкрадзеных рэчаў былі выкрадзены наступныя дакумэнты: мэтрычнае пасьведчаньне за №9541/34 выдадзенае пры царкве генэральнага галоўнага штаба ў г. Санкт-Пецярбургу, копія фармулярнага сьпісу пра службу бацькі яго інжынэра-архітэктара К. А. Ляшэвіча і пасьведчаньне пра прыпіску да Якуцкага прызыўнога ўчастку, што Якуцкае гарадзкое паліцэйскае ўпраўленьне подпісам і прыкладаньнем казённай пячаткі сьведчыць.
    А. а. паліцмайстра /подпіс/
    В. а. сакратара /подпіс/




    Дачка: Валянціна Клімэнтаўна Ляшэвіч.


    Дачка: Тамара Клімэнтаўна Ляшэвіч (9 жніўня 1902 – 1980). У 1912-1921 гг. вучылася на выканаўчым факультэце Петраградзкага, а потым Ленінградзкага харэаграфічнага вучылішча. Была залічана ў балетную трупу Марыінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра опэры і балета, у якім праслужыла да 1945 г. Ад красавіка 1945 г. займалася пэдагагічнай дзейнасьцю ў Маскоўскай харэаграфічнай вучэльні Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра. Працавала ў Кітаі.



    Творы:
    Комнатные калориферы В. И. Собольщикова. [В. Чертежи. Л. 9-10.] // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Февраль. № 2. С.-Петербургъ. 1873. С. 21-24.
    Способъ возстановленія правильнаго дѣйствія печей. // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Февраль. № 2. С.-Петербургъ. 1875. С. 22-23.
    Комнатные калориферы изъ пустотѣлаго кирпича. [В. Чертежи. Л. 56.] // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Октябрь, Ноябрь и Декабрь. №№ 10, 11 и 12. С.-Петербургъ. 1876. С. 22-23.
    Водяное отопленіе низкаго давленія, дѣйствующее отдѣльно и вмѣстѣ съ топкою кухоннаго очага въ каждой квартирѣ. [В. Чертежи. Водяное отопленіе въ домѣ Мерца. Л. 53.] // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Ноябрь и Декабрь. №№ 11 и 12. С.-Петербургъ. 1877. С. 110-113.
    Привилегированный мусоросжигатель въ Россіи и главныхъ государствахъ Европы. Извлечено изъ 9 и 10 вып. «Иллюстрированнаго описанія Всероссийской Гигіенической Выставки». С.-Петербургъ. 1893. 15 с.
    Літаратура:
*    Утверждаются въ чинѣ. // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Январь. № 1. С.-Петербургъ. 1873. С. 20.
*    Трубочистная щетка, изобрѣтенная г. Шольцомъ. // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Iюнь. № 6. С.-Петербургъ. 1873. С. 76.
*    Извлеченіе изъ протоколовъ засѣданій С.-Петербургскаго Общества Архитекторовъ. // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Февраль. № 2. С.-Петербургъ. 1875. С. 36.
*    Возводятся въ званіе инженеръ-архитектора. // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Февраль. № 2. С.-Петербургъ. 1875. С. 37.
*    Утверждаются въ  титулярнаго совѣтника. // Зодчiй. Архитектурный и художественно-техническій журналъ, издаваемый С.-Петербургскимъ Обществомъ Архитекторовъ. (Ежемѣсячное изданіе). Октябрь. № 10. С.-Петербургъ. 1875. С. 122.
*    Списокъ фабрикантовъ, поставщиковъ, подрядчиковъ и мастеровъ по Строительной Части. (Выборка изъ объявленій «Зодчаго» за 1872-76 г.). // Листокъ Архитектурнаго Журнала «Зодчiй». Выходитъ одинъ разъ въ недѣлю. № 1. 2-го Января. С.-Петербургъ. 1877. С. 4.
*    Извлеченіе изъ протоколовъ засѣданій С.-Петербургскаго Общества архитекторовъ. Засѣданіе 25-го января 1877 года. // Листокъ Архитектурнаго Журнала «Зодчiй». Выходитъ одинъ разъ въ недѣлю. № 7. 13-го Февраля. С.-Петербургъ. 1877. С. 34.
*    Извлеченіе изъ протокола засѣданія С.-Петербургскаго Общества архитекторовъ. Засѣданіе 8-го февраля 1877 года. // Листокъ Архитектурнаго Журнала «Зодчiй». Выходитъ одинъ разъ въ недѣлю. № 9. 27-го Февраля. С.-Петербургъ. 1877. С. 43.
*    Списокъ лицъ, сдѣлавшихъ взносы въ кассу Общества втеченіи отчетнаго года, т. е., съ 17 декабря 1875 г. по 17 декабря І876 г. // Листокъ Архитектурнаго Журнала «Зодчiй». Выходитъ одинъ разъ въ недѣлю. № 19. 8-го Мая. С.-Петербургъ. 1877. С. 104.
*    Списокъ лицъ, участвовавшихъ по 7-е марта 1877 года, въ подпискѣ для образованія капиталовъ имени инженеръ тайнаго совѣтника Безпалова. Для Строительнаго училища. // Листокъ Архитектурнаго Журнала «Зодчiй». Выходитъ одинъ разъ въ недѣлю. № 20. 15-го Мая. С.-Петербургъ. 1877. С. 110.
*    Строительный Адресъ-Календарь съ справочнымъ отдѣломъ для С.-Петербурга и окрестностей на 1881 годъ. Изданіе А. Г. Шкларевича. С.-Петербургъ. 1881. С. ХІІ, 4, 60, 62.
*    Систематическій каталогъ статей и рисунковъ, помѣщенныхъ въ журналѣ «Зодчій» въ 1872-1881 гг. Составленъ А. Ялозо. С.-Петербургъ. 1884. С.42-43, 57-59.
*    Гигіена обыденной жизни. Доктора медицины П. Енько старшаго врача Спб. Вдовьяго дома и врача Спб. Александровскаго института. С.-Петербургъ. 1892. С. 32.
*    Краткій историческій очеркъ пятидесятилѣтія Института Гражданскихъ Инженеровъ, бывшаго Строительнаго Училища. 1842 - 17 Декабря - 1892. С.-Петербургъ. 1892. С. 66, 113.
*    Юбилейный сборникъ свѣдѣній о дѣятельности бывшихъ воспитанниковъ Института Гражданскихъ Инженеровъ (Строительнаго Училища) 1842-1892. Составилъ по матеріаламъ собраннымъ Институтомъ Гражданскихъ Инженеровъ и по даннымъ, извлеченнымъ изъ архивовъ М-ва Вн. Дѣлъ и др. источниковъ Кн. Гражданскій Инженер Г. В. Барановскій. С.-Петербургъ. 1893. С. 193-194, V.
*    Большими серебряными медалями. // Первая Всероссійская Гигіеническая Выставка, устроенная Русскимъ Обществомъ Охраненія Народнаго Здравія подъ почетным предсѣдательствомъ Его Императорскаго Высочества Великаго Князя Павла Александровича в С.-Петербургѣ 1893 г. Списокъ наградъ, присужденнымъ экспонентамъ. С.-Петербургъ. 1894. С. 9.
*    Альбомъ Участниковъ Всеросс. Промышленной и Художественной Выставки въ Нижнемъ Новгородѣ 1896 г. [Часть 3. Отдѣлъ XIX. Подъотдѣлъ Санитарно-Гигіеническій. Группа 210. Класс 653. Дезинфекціонные снаряды и средства.] С.-Петербургъ. 1896. С. 141, 203.
*    Личный составъ служащихъ въ Вятской губерніи. Гражданское вѣдомство. Губернское правленіе. Строительное отдѣленіе. Губернскій инженеръ, инженеръ-архітекторъ, надв. сов. Климентій Адамович Лешевичь. // Календарь и Памятная Книжка Вятской Губерніи на 1897 годъ. Составленъ подъ редакціей члена-секретаря Статистическаго Комитета Н. Спасскаго. Вятка. 1896. С. 2.
*    Охрана Здоровья. Справочный указатель Музея Гигіены и Санитарной Техники въ Москвѣ. Москва. 1899. С. 105, 109.
*    Адресный список петербургских архитекторов и гражданских инженеров. // Строительный Сезон. Справочное изданiе. Вып. 2. Составил и издал М. Лурье. Петербург. 1902. С. 99.
*    Адресный список иногородних архитекторов и гражданских инженеров. // Строительный Сезон. Справочное изданiе. Вып 3. Редактор-издатель  М. Лурье. Петербург. 1902. С. 75.
*    Сведѣнія о личномъ составѣ. // Тюремный Вѣстникъ. № 10. Декабрь. 1903. С. Петербургъ. 1903. С. 781.
*    Строительная часть. // М. Ю. Отчетъ по Главному Тюремному Управленію за 1905 годъ. Санктпетербургъ. 1906. С. 77.
*    Хроника. // Якутская Жизнь. Газета политическая, общественная м литературная выходитъ въ Якутскѣ два раза въ недѣлю. Якутскъ. № 19 24 апрѣля 1908. С. 3.
*    Приказы Якутскаго Губернатора. Февраля 6 дня, 1908 года № 49. // Якутскія Областныя Вѣдомости. Якутскъ. № 7. 14 февраля 1908. С. 2.
*    Приказы Якутскаго Губернатора. 24 марта 1910 г. № 80. // Якутскія Областныя Вѣдомости. Якутскъ. № 13. 1 апрѣля 1910. С. 2.
*    Справочникъ Якутской Области на 1911 г. Изданный Якутскимъ Областнымъ Статистич. Комитетомъ подъ редакціей Секретаря Комитета М. П. Николаева. Якутскъ. 1911. С. 13, 37.
*    Приказы Якутскаго Губернатора. 7 февраля 1912 г. № 24. // Якутскія Областныя Вѣдомости. Якутскъ. № 6. 9 февраля 1912. С. 3.
*    Приказы Якутскаго Губернатора. 9 іюля 1913 года № 105. // Якутскія Областныя Вѣдомости. Якутскъ. № 28. 11 іюля 1913. С. 2.
*    Мѣстная Жизнь. // Якутская Окраина. Газета политическая, общественная м литературная выходитъ въ Якутскѣ ежедневно кромѣ дней послѣпраздничныхъ. Якутскъ. № 234. 7 ноября 1913. С. 3. 
*    Памятники архитектуры. // Памятники истории и культуры Якутской АССР. Якутск. 1978. С. 47.
*    Петров П.  Сохранить памятник архитектуры. // Социалистическая Якутия. Якутск. 24 января 1981.
*    Крадин Н. П.  Старый Якутск. // Памятники Отечества. Иллюстрированный альманах Всероссийского общества охраны памятников истории и культуры. № 2 (22). Москва. 1990. С. 108-109.
*    Петров П. П.  Города Якутии 1861-1917 гг. (Социально-экономический очерк истории). Якутск. 1990. С. 106-111.
*    Якутск в былые годы... (XVII-XIX вв.). Фотографии, рисунки. Сост. Д. К. Сивцев. Якутск. 1992. С. 43-45.
*    Попов Н. И.  Архитектор К. К. Лешевич. // Якутск вечерний. Якутск. 7 апреля 1995. С. 4.
*    Тинский А. Г.  Инженер-архитектор В. М. Дружинин. // Энциклопедия Земли Вятской. Т. 5. Архитектура. Киров. 1996. С. 273.
*   Габышева А.  Память историческая, художественная, людская… / Полярная звезда. № 4. Якутск. 1997. С. 42-43.
*    Архитектор К. К. Лешевич. // Попов Н. И.  Якутск (очерки, рассказы, статьи). Якутск. 1997. С. 50-52.
*    Арбугин Я.  Проекты Лешевича. [Память о прошлом храня.] // Якутия. Якутск. 3 июня 1999. С. 4.
*    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Составитель Калашников А. А. Якутск. 2000. С. 328, 343, 344, 360.
*    Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский архив. . № 2. Якутск. 2001. С. 45. 
*    Габышева А.  Реконструкция и реставрация зданий Национального художественного музея РС (Я). // Maestro / Маэстро. Приложение к журналу «Илин». № 3-4. Якутск. 2001. С. 26-27. 

*    Лешевич К. А. 1483. [Кандаурова Т. Н.  Якутский музей западноевропейского искусства в Якутске (1483).] // Российская музейная энциклопедия. В двух томах. Т. 2. Москва. 2001. С. 369, 423.

*    Губернатор Крафт – талантливый организатор и ученый. // Бубякин Д.  Мой Якутск – краса и гордость Туймаады (очерки, публицистика, статьи, корреспонденции, репортажи, интервью). Якутск. 2002. С. 24-25.
*    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Издание второе дополненное и исправленное. Составитель А. А. Калашников. Якутск. 2002. С. 362, 379-380, 397.
*    Историческое здание Библиотеки-музея (1911-2003 гг.). Якутск. 2003. С. 5.
*    Павлов А. А.  Губернатор И. И. Крафт. Якутск. 2004. 176. 
*    Бочкарева Л.  Русский стиль Якутска. Материал подготовила Елена Степанова. // Якутия. Якутск. 29 октября 2004. С. 9.
*    Погорело здание казначейства. // Якутск вечерний. Якутск. 27 мая 2005. С. 37.
*    Павлов А. А.  «Крафтовские камельки». // Якутский архив. № 4. Якутск. 2005. С. 122-123.
*    Иванова С., Васильева Н.  Настоящий старый город - 2. [Хоть одному памятнику повезло.] // Эхо столицы. Якутск. 28 июля 2006. С. 26.
*    Лешевич К. А.  94, 2003. // Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 456.
*    Тишина Т. П.  Роль православного искусства в становлении изобразительного искусства Якутии. // На службе Богу и якутскому народу. Материалы православных конференций, проходивших в Якутске: «Митрополит Московский и Коломенский Иннокентий (Вениаминов)» в 1997 г., «Христианство в судьбах народов Якутии» в 2000 г., «На службе Богу и якутскому народу» в 2005 г. Якутск. 2006. С. 60.
*    Дмитриев В.  Архитектор Лешевич. Губернский зодчий. // Молодежь Якутии. Якутск. 2 марта 2007. С. 8-9.
*    Валь Михаил Иванович. [Персоналии] // Попов Г. А.  Сочинения. Том III. История города Якутска. 1632-1917. Якутск. 2007. С. 201.
*    Лешевич Климент Адамович. [Персоналии] // Попов Г. А.  Сочинения. Том III. История города Якутска. 1632-1917. Якутск. 2007. С. 226.
*    Петров П. П.  Градостроительство и архитектура Якутска (вторая половина XVIII – начало ХХ в.): обзор документальных материалов НА РС(Я). // Якутский архив. Якутск. № 2. 2007. С. 33-34.

*    Лебедева Н. И.  Архитектура церквей Омска в XVIII – начале ХХ века. // Архитектурное наследство. Вып. 47. Москва. 2007. С. 167-168.

*    Лешевич Клементий Адамович. // Энциклопедия Якутии. Т. 2. Якутск. 2007. С. 595.
*    Лешевич К. А.  277, 783. // Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. /Отпечатано в Венгрии/. Москва. 2007. С. 277, 783, 865.
*    Яковлев Э.  От паровой водокачки до современной системы водозабора. // Якутия. Якутск. 28 мая 2008. С. 4.
*    Саввинов И.  Союз архитекторов: они были первыми. [На эту тему наша беседа с летописцем архитектурной жизни Якутии, заслуженным строителем и почетным архитектором республики Олегом Карамзиным.] // Якутия. Якутск. 26 февраля 2009. С. 4.
*    Баркоўскі А.  Якуцкі архітэктар Ляшэвіч. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 18. Май. 2009. С. 3.
*    Петров П. П.  Новый документ к биографии губернатора И. И. Крафта. // Якутский архив. Якутск. № 3. 2010. С. 76.
*    Ноговицина Е.  Кто вы, господин Лешевич? [Культурный вторник.] // Якутия. Якутск. 12 июля  2011. С. 3. 
*    Ноговицына Е.  Лешевич Клементий Адамович (1849 - после 1913). // Альбумс. Вестник  музея. [Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия).] № 8. Май 2011. С. 14.
*    Пантелеева И. Гусева Н.  «Водоканал» - обыкновенное чудо. Якутск. [Отпечатано во Владивостоке.] 2011. С. 23-24.
*    Историческое здание Национальной библиотеки Республики Саха (Якутия). 100 лет со дня открытия здания Якутской городской публичной библиотеки и Якутского областного музея. Фотографии и документы (1911-2011). Сост.: В. Н. Павлова, С. В. Максимова. Якутск. 2011. С. 28, 43.
*    Лешевич (178), (264), (523); Лешевич А. (235); Лешевич К. А. (124), (908). [Именной указатель.] // Якутский губернатор Иван Иванович Крафт (1861-1914). Биобиблиографический указатель. Сост. Л. Г. Федорова. Якутск. 2011. С. 197. 
*    Ноговицына Е. С.  Архитектор Клементий Адамович Лешевич: новые факты к биографии // Музеи в культурном пространстве Евразии. Материалы научной конференции с международным участием (октябрь, 2011 г.). Якутск. 2013. С. 208-213.
*    Ноговицына Е. С.  Размышления о судьбе архитектора Клементия Лешевича или о строительстве каменных зданий в г. Якутске в XIX - начале XX вв. // Илин. № 1-2. Якутск. 2013. С. 92-97.
*    Харлампьева Н. Якутское время Вячеслава Штырова. Якутск. 2013. С. 63.
*    Памятные подарки архитектора. // Юность Севера. Якутск. 15 августа. 2014. С. 3.
*    Дойлід-Тардоха А.  Якуцкі архітэктар Клеменці Ляшэвіч. Койданава. 2014. 27 л.
*    Еремеева К.  Дом, где живут картины. // Юность Севера. Якутск. 18 августа 2017. С. 10-11.
*    Лебедев А. Как губернатор в Якутске камельки строил. // Эхо столицы. Якутск. 7 декабря 2017. C. 31.
*    Парникова Т.  «Поляки ХІХ-ХХ вв.: Якутск. Культурное наследие. // Соотечественники. Rodacy. № 3. Абакан. 2018. С. 26.
*    Петров П.  К. А. Лешевич - основатель северного градостроения. // Соотечественники. Rodacy. № 3. Абакан. 2018. С. 26-28.
*    Никин П.  Зодчий Якутска Клементий Лешевич. // Забота-Арчы. Якутск. № 44. 31 октября 2019. С. 5.
    Айталіна Дойлід-Тардоха,
    Койданава

















































Brak komentarzy:

Prześlij komentarz