wtorek, 4 sierpnia 2020

ЎЎЎ Мамбета Кірман. Сьпявачка Аля ды якуцкі БАМ. Койданава. "Кальвіна". 2020.


    Аля Міхайлаўна Акерман [Аккерман] (у замустве Беляўская) – нар. 7 верасьня 1958 г.
    Скончыла Інстытут культуры (“Рэжысура”) у м. Менск /БССР/. Выступала з песьнямі на якуцкім участку БАМа, а таксама ў яе жыцьці з песьнямі былі: Далёкаўсходні ды Балтыйскі флёт, Цюмень, Грузія, Чэбаксары, Куйбышаў, Саратаў, Рыга, Украіна, Масква, Ленінград, Польшча, Нямеччына, Галяндыя, ЗША. Мае дарослага сына Максыма. Акторка тэатра ды кіно.

                                                         Аля Акерман (падае хлеб)
                                                             Грушынскі фэстываль.
                                                         Куйбышаў. Ліпень 1978 год.
    Любіць паэзію, сур’ёзную літаратуру, клясычную музыку, хатнюю працу, швіва, турызм горны (Каўказ) і пешы ў спалучэньні з вывучэньнем гістарычных помнікаў Беларусі. З гітарай практычна неразлучная, але калі апынецца без гітары, сьпявае беларускі фальклёр ды акадэмічныя творы. Лічыць, што будучыня залежыць ад сучаснасьці, у творчасьці асабліва.
    Мамбета Кірман,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz