wtorek, 4 sierpnia 2020

ЎЎЎ Тацьцяна Анатольеўна Скатабаза. Сьпявак Уладзімер Ухцінскі з Якуцкай АССР. Койданава. "Кальвіна". 2020.


    Уладзімер Ухцінскі нар. 18 сакавіка 1960 г. у п. Ніжнія Крыжы (у 1963 г. атрымаў статус рабочага пасёлка і назву Чэрскі, ў гонар славутага ліцьвіна Яна Чэрскага), Ніжнякалымскага раёну ЯАССР, РСФСР, СССР, у сям’і, па ўсёй верагоднасьці, габрэйскага паходжаньня.
    У 5 гадоў разам з бацькамі пераехаў у Гомель, дзе жыла ягоная бабуля. Пасьля 8 клясу пайшоў працаваць на Гомельскі завод пускавых рухавікоў, дзе засьпяваў у завадзкім ансамблі.
    У 1981-1984 гг. працаваў у Маскве бас-гітарыстам у калектыве Ігара Талькова У 1984 г. вярнуўся ў Гомель дзе супрацоўнічаў з групай “Граніт”. Ад 1986 па 1991 г. у ансамблі “Сябры”. Ад 1993 г. распачаў сольную кар’еру. Гастраляваў па гарадах і мястэчках Беларусі, у тым ліку і у Койданаве.
     У 1993 г. заняў 1-е месца ў фінале фэстывалю “Песьня года” (Масква). Уладальнік мэдалю маршала Савецкага Саюза Жукава за актыўны дзел у канцэртнай дзейнасьці па вайсковых частках ды таксама мэдаля за актыўную творчую працу па патрыятычнаму выхаваньню расейскай (беларускай?) моладзі.
    Лічыць, што ён самы найпрыгажэйшы хлапчына і, што па ім вар’яцеюць усе найпрыгажэйшыя дзяўчаты сьвету. (Праўда адна прадаўшчыца ў Койданаве з крамы “Родны кут”, якая раней працавала ў кіёску ў Менску ля жытла Ухцінскага, успамінае пра яго, як аб чалавеку, з найвялікшаю гідкасьцю).
    Неяк на ягоным канцэрце слухач-глядач з залі запытаўся ў яго:Чаму не сьпяваеш на беларускай мове?”, на што Ухцінскі з расейскафобскай фанабэрыстасьцю, нібыта ён сам вялікі Кім Ір Сэн, які ў 4 гады пачаў змагацца за радаснае жыцьцё усяго карэйскага народу, адказаў:
    Я родился в селе “Нижние кресты” Нижнеколымского района Якутской ССР. В четыре года меня привезли в Республику Беларусь. И у меня всегда с белорусским языком были проблемы. Я один раз пел на белорусском языке в собственном доме, но у меня было такое ощущение, что даже куры смеялись над моим белорусским. Поэтому, я считаю, что у нас есть много прекрасных исполнителей, которые могут подать песню на белорусском языке, но, если ты изначально понимаешь, что ты плохо поешь на белорусском языке, зачем этим заниматься”.

    У чэрвені 2007 г. Уладзімер Ухцінскі заявіў: “я не думаю, што ў дыялёгу з Эўразьвязам каменем непаразуменьня сталі нашы палітычныя зьняволеныя, як раз такія людзі якія не знаходзяцца за кратамі і знаходзяцца за мяжой, усё гэта ідзе адтуль. Я лічу, па ўсіх парамэтрах у нас нармальная краіна. У нас нармальнае кіраўніцтва, каторае ведае, што робіць. Напрыклад, мне, маёй жонцы і маім дзецям добра ў гэтай краіне. Я лічу, што проста трэба выбраць прэзыдэнта на пажыцьцёвы тэрмін. Тады адразу ўсё перапыніцца. Усё стане на месца”.
    Нарэшце у сьнежні 2008 г. сьпявак заявіў, што ён кідае жлукціць алькаголь ды пачынае, нарэшце, весьці не амаральны лад жыцьця:
    “Пачалося ўсё з таго, што ўлетку я з сябрамі добра пагуляў. Шашлычок, чырвоненькая рыбка, гарэлачка скрыначкамі… У выніку абвастрылася падстраўнікавая залоза, і я патрапіў у лякарню. Лекары вынесьлі прысуд: то, чым я сілкаваўся, забаранілі катэгарычна. І я падумаў - хопіць: у маладосьці папіў, паеў - досыць! Надакучыла хадзіць тлустай сьвіньнёй! Ужо чатыры месяца ў роце не было ні кроплі сьпіртнога. Нават піва... Я вельмі люблю гатаваць і ўмею рабіць гэта добра. Напрыклад, “рыба па-ухцінскі” - казачная страва, праўда складаная. Але ёсьць у мяне рэцэпт “пірага з кухам”. Вельмі проста і смачна. Бярэш дражджавое цеста, раскочваеш і раскладваеш тонкім пластом начыньне - аладку з цукру, сланечнікавага масла і мукі, усе кампанэнты бяруцца на вока. Загортваеш у рулет - і ў духоўку. Проста, хутка і вельмі смачна. Прыемнага апэтыту!”
    Літаратура:
*    Каштанова И.  Многорукий Шива”. Певец Владимир Ухтинский и его верные друзья. // Во Славу Родины. Минск. 1 февраля 2001. С. 4.
    Тацьцяна Анатольеўна Скатабаза,
    Койданава






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz