Георгій
Станіслававіч Таразевіч – нар. 17 ліпеня 1937 году ў вёсцы Слабада Віленскага
ваяводзтва Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Менскай вобласьці РБ.
У
1959 г. скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці
“інжынэр-геадэзіст”, празь дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысэртацыю
(кандыдат тэхнічных навук). У 1959-1962 гг. інжынэр-геадэзіст геадэзічнага
атрада № 6 Заходняга аэрагеадэзічнага прадпрыемства ў м. Гомель.
“У 1963 годзе я ўзначаліў вялікую экспэдыцыю ў Якутыі, дзе
упершыню сутыкнуўся з былымі зьняволенымі ГУЛягу... Яшчэ ў Якутыі я актыўна
заняўся навуковай працай, абараніў дысэртацыю, пачаў выкладаць. Экспэдыцыю
давялося пакінуць”. //Народная воля. Мінск. №
84. 1996. С. 1./
1964-1966
— галоўны геадэзіст атраду № 6 г. Гомель.
1966-1969
— в. а. дацэнта, старшы выкладчык Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага
транспарту, (Гомель).
1969-1972
— начальнік прадпрыемству № 5, г. Менск.
1972-1973
— другі сакратар Савецкага райкаму КПБ г. Менску.
1973-1977
— першы сакратар Савецкага райкаму КПБ г. Менску.
1977-1980
— другі сакратар Менскага гаркаму КПБ.
1980-1983
— старшыня выканкама Менскага гарадзкога Савету народных дэпутатаў.
1983-1985
— першы сакратар Менскага гаркаму КПБ.
Ад 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 г.
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.
Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе
ўзначальваў дзьве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і плянава-бюджэтную.
Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку,
Вільні.
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС пры М.
С. Гарбачове. Давераная асоба М. С. Гарбачова. Выконваў пры Гарбачове функцыі
свайго роду амбасадара па адмысловых даручэньнях у гарачых кропках.
Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці
вярнуўся на Радзіму. Быў першым намесьнікам Міністра замежных спраў,
Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у Польшчы (1994—1995). Нэгатыўна
паставіўся да правядзеньня травеньскага 1995 году рэфэрэндуму. Адкрыта
выказаўся ў абарону нацыянальнай сымболікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 г.
распараджэньнем прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка зьвязаны
з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 году ўвайшоў у
Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазыцыяй. Быў старшынём
камітэту па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага
камітэту.
Памёр 21 сакавіка 2003 году ў Менску,
пахаваны на Ўсходніх могілках.
Літаратура:
Таразевіч Г. “...Затое сумленне
чыстае” // Рэгіянальная газета. Маладзечна.24 лістапада 1995. С. 2.
* Таразевіч Г. “Не хочу быть в стороне, когда власть беззастенчиво
«гребет» под себя, не заботясь о настоящем и будущем собственного народа”. //
Народная воля. Мінск. № 84. 1996. С. 1.
Таразевіч Георгій Станіслававіч. //
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. 1. Мінск. 2001. С. 502.
Вуласта Статкевіч,
Койданава
/Народная воля. Мінск. № 84. 1996. С. 1./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz