piątek, 14 stycznia 2022

ЎЎЎ 1. Густава Мора. Дасьледнік Якутыі Гаўрыла Сарычаў. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2022.

 

    Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў - нар. у 1763 г. у сталічным месьце Санкт-Пецярбург Расійскай імпэрыі.

    У 1781 г. скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім ды Міжземным морах.

    У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя дасьледаваньні на рэках Дняпро і Сож у Магілёўскім намесьніцтве Расейскай імпэрыі.

    У 1785-1795 гг. прымаў удзел у Паўночна-Ўсходняй геаграфічнай экспэдыцыі. Пакінуў апісаньні якутаў, тунгусаў, камчадалаў, чукчаў, алеутаў ды іншых народаў. У 19794 г. вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.

    У 1799-1800 гг. камандаваў караблём “Масква”. У 1802-1817 гг. праводзіў гідраграфічныя дасьледаваньні па складаньню марскіх мапаў, атляса і лёцыі Балтыйскага мора і Фінскай затокі. У 1802-1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспэдыцыю. У 1808 годзе ў якасьці генэрал-гідрографа ўзначаліў расейскую гідраграфію. Ад 1809 г. Ганаровы чалец Санкт-Пецярбурскай Акадэміі Навук. Ад 1827 г. галоўны камандзір Кранштацкага порту. У 1829 г. адмірал.

    Памёр 11 жніўня (30 ліпеня) 1931 г. у Санкт-Пецярбурзе ад халеры.

    Быў жанаты на Настасьсі Васільлеўне Мацкевіч (1776-1846).

    Літаратура:

*    Алексеев А. И.  Г. А. Сарычев. Москва. 1966. 168 с.

*    Сарычаев Гавриил Андреевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 386.

*    Сарычаў Гаўрыла Андрэевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 14. Мінск. 2002. С. 118.

    Густава Мора,

    Койданава

 






















Brak komentarzy:

Prześlij komentarz