niedziela, 16 stycznia 2022

ЎЎЎ Бірута Лупатая. Гісторык Алесь Краўцэвіч ды Якуцкі БАМ. Койданава. "Кальвіна". 2022.

 

    Алесь Кастусевіч Краўцэвіч – нар. 13 верасьня 1958 г. у в. Лупачы Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР (СССР).

    Пасьля заканчэньня васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізычнай культуры. У 1976-1981 гг. навучаўся ў БДУ ды пад час летніх вакацыяў выяжджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атраду ў 1979 ды 1980 г. на будову Байкала-Амурскай магістралі ў Якутыю. Ад 1980 г. прымаў актыўны ўдзел у археалягічных экспэдыцыях Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў).

    У 1981-1984 гг. навучаўся у асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985-1987 гг. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987-1990 гг. у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў).

    У 1988 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-17 стст. (планіроўка, культурны слой)” (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991-1993 гг. займаў пасаду загадчыка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве “Арк”, у 1993 г. знаходзіўся на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, у 1994-1995 гг. першы прарэктар Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту.

    У 1995-1998 гг. навучаўся ў дактарантуру БДУ. У 1996-1997 гг. праходзіў навуковае стажаваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 г. ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”.

    У 2001 г. абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, ды робіцца прафэсарам Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку. Ад лютага 2005 г. ён сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. У 2013 г. ляўрэат Прэміі імя Ф.Багушэвіча.

    25 кастрычніка 2020 г. затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў Беларусі ды пасьля 3-х дзён зьняволеньня 28 кастрычніка 2020 г. атрымаў 270 рублёў спагнаньня. /“Здымаеш майткі да калена, два разы прысядаеш”. Як прафэсар Краўцэвіч адседзеў у ізалятары, Радыё Свабода, 28 кастрычніка 2020 г./

    У 2019 г. узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Бірута Лупатая,

    Койданава

 










 

    Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.

    Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.

    У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.

    Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).

    Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.

    У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

    З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.

    Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

 

 












Brak komentarzy:

Prześlij komentarz