poniedziałek, 3 stycznia 2022

ЎЎЎ Эртаіда Лаўрыльлё-Вугадан. Пэйзажыст Васіль Мяшкоў ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2022.

 

    Васіль Васільевіч Мяшкоў нар. 23 сакавіка (4 красавіка) 1893 г. у Маскве у сям’і мастака Васіля Мікітавіча Мяшкова (1867-1946), які ў пачатку 1930-х гадоў працуе над партрэтамі І. Сталіна, Ф. Дзяржынскага ды К. Варашылава.

    З 1907 па 1908 год Васіль вучыўся ў мастацкай школе В. М. Мяшкова, якая знаходзілася ў Маскве і ў якую на выніковы прагляд працаў вучняў прыходзілі В. Сурыкаў ды В. Васьняцоў.

    У 1909-1916 гг. вучыўся ў свайго бацькі і ў Маскоўскай вучэльні жывапісу, разьбярства і дойлідзтва ў К. Каровіна, С. Іванова, А. Корына. У 1911 г. далучыўся да перадзьвіжнікаў. У пэрыяд навучаньня запрашаўся І. Рэпіным ды В. Макоўскім удзельнічаць у 39-й, 43-й і 44-й выставах перадзьвіжнікаў. Напачатку творчасьці пісаў галоўным чынам гарадзкія пэйзажы.

    Скончыўшы Маскоўскую вучэльню жывапісу, разьбярства і дойлідзтва, Мяшкоў паехаў працягваць адукацыю за мяжу адкуль вярнуўся ў 1914 г.

    Калі пачалася Першая ўсясьветная вайна, ён быў мабілізаваны ў якасьці мастака ды шмат вандраваў са Штабам войску, стварыўшы мноства этудаў пра вайну.

    У 1922 г. уступае ў Асацыяцыю мастакоў рэвалюцыйнай Расіі ды зьвяртаецца да тэмаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны.

    Паездка ў Крым і на Каўказ у 1924-1925 гадах зьявілася мяжой у творчай біяграфіі В. В. Мяшкова бо ён пачаў захапляцца пэйзажам.

    У 1941-1945 гг. мастак зьдзяйсьняе некалькі паездак на фронт, па выніках якіх у 1944 г. стварыў сэрыю палотнаў пад агульнай назвай “Па дарогах адступленьня фашыстаў”.

    Як паведамлялася: «Теме Великой Отечественной войны посвящено полотно лауреата Сталинской премии, заслуженного деятеля РСФСР, действительного члена Академии художеств СССР П. П. Котова (1889-1953) «Минометчики». На этой же стене экспонируются произведения советских пейзажистов лауреатов Сталинской премии А. М. Грицая (Род. 1814 г.) «Последний снег», В. В. Мешкова (Род. 1893 г.) «В окрестностях Минска», В. К. Бялыницкого-Бируля (Род. 1872 г.) «Ковер лета. Иван да Марья». /Якутский музей изобразительных искусств. 1928 XXV 1953. Якутск. 1953. С. 12-13./

    Васіль Мяшкоў Ляўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951) за карціны “Для сталінскіх будоўляў”. Сапраўдны чалец АМ СССР (1958). Народны мастак РСФСР (1963).

    Памёр Васіль Мяшкоў у 1963 годзе ды пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 8). Побач з ім пахавана ягоная жонка Вольга Мяшкова (1897-1967).

    Літаратура:

*    Заборовская И.  Новая экспозиция в музее изобразительных искусств. // Социалистическая Якутия. Якутск. № 277. 23 ноября 1952. С. 4.

*    Якутский музей изобразительных искусств. 1928 XXV 1953. Составитель и ответственный за выпуск директор Якутского музея изобразительных искусств Л. М. Габышев. Якутск. 1953. С. 13.

*    Мяшкоў Васіль Васілевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах Т. 11. Мінск. 2000. С. 84.

    Эртаіда Лаўрыльлё-Вугадан,

    Койданава

 













Brak komentarzy:

Prześlij komentarz