sobota, 1 maja 2021

ЎЎЎ Канцісься Абцагубцая. Пісьменьнік-шабашнік Іван Клімянкоў ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Іван Пракопавіч Клімянкоў - нар. 5 студзеня 1947 г. у в. Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласьці БССР (СССР) у сялянскай сям’і калгасьнікаў.

    У 1965 г. скончыў 11 клясаў Ліцьвінаўскай сярэдняй школы імя Панцеляймона Лепяшынскага.

    У 1965-1970 гг. вучыўся на беларускім аддзяленьні філялягічнага факультэту БДУ. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёну Мінскай вобласьці, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Сьмілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёну Мінскай вобласьці.

    Ад 1971 г. пачаў выяжджаць на сэзонныя шабашкі (пасёлак Тазаўскі Ямала-Нянецкай нацыянальнай акругі, м. Пячора, м. Варкута Комі АССР, пасёлак Сангар Якуцкай АССР, пасёлак Рачыгда Архангельскай вобласьці РСФСР).

    Быў выхавацелем у інтэрнаце Менскага аўтамабільнага заводу, працаваў у калгасах Валожынскага (Мінская вобласьць) і Кармянскага раёнаў, у Касьцюковіцкім (Магілёўская вобласьць) сельгасбудзе. Ад 1988 г. - будаўнік у калгасе “Перамога” Валожынскага раёну.

    Ад 1988 г. чалец Саюза пісьменьнікаў БССР. З 1992 г. працаваў у выдавецтве згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

 

 

    Літаратура:

*    Іван Клімянкоў Іван // Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік. Склаальнік А. К. Гардзіцкі. Мінск. 1994. С. 282.

*    Савік Л. С.  Клімянкоў Іван. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1994. С. 273-274.

*    Махнач Т. М.  Клімянкоў Іван. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1994. С. 207.

    Ведаючы жыцце… // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 3 студзеня 1997.

*   Клімянкоў Іван Пракопавіч. [Яны нарадзіліся на Кармяншчыне.] // Памяць. Кармянскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск. 2003. С. 401.

*    Непісьменны М.  Іван Клімянкоў. // Літоўка ды Саха. Сш. 4. Койданава. 2011. С. 100.

    Канцісься  Абцагубцая,

    Койданава

 

 

 













Brak komentarzy:

Prześlij komentarz