piątek, 30 kwietnia 2021

ЎЎЎ Дарыянна Арабейка. Рабін Вігдар Блюм ды Якуцкая вобласьць. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Вігдар [Вигдор] Готлібавіч Блюм – ў Якуцк, сталіцу Якуцкай вобласьці, прыбыў у жніўні 1898 года з Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.

    Ён прадставіў Якуцкаму Абласному праўленьню дакумэнты на права выконваць абавязкі рэзьніка і рабіна, каб тут, у мясцовай габрэйскай групоўцы, выконваць свае абавязкі.

     Але для Абласнога праўленьня рабін Блюм быў проста жыдам, які жыў па-за межамі мяжы аселасьці і яму прапанавалі вярнуцца ў Гарадзенскую губэрню.

    У Блюма была цяжарная жонка, але праз два тыдні пасьля нараджэньня сына Блюмаў выправадзілі з Якуцкай вобласьці.

    Літаратура:

*    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. I. Якутск. 1995. С. 92.

    Дарыянна Арабейка,

    Койданава
 
 







Brak komentarzy:

Prześlij komentarz