czwartek, 29 kwietnia 2021

ЎЎЎ Юхшыньня Капыленя. Танкіст Зьміцер Гунеў якуцкі шабашнік. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Зьміцер Іванавіч Гунёў - нар. 1 лістапада 1967 г. ў в. Кацельнікі Капыльскага раёну Мінскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).

    У 1985 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 у Капылі. У лістападзе гэтага ж году быў пакліканы на вайсковую службу ў Савецкую Армію і накіраваны ў танкавы полк, які месьціўся ў м. Пэджэн Туркмэнскай ССР. Затым ў красавіку 1986 г. адкамандзіроўваецца для далейшай службы наводчыкам танкавай гарматы ў танкавы батальён мотастралковага палка (палявая пошта 86997), разьмешчанага ў правінцыі Бусакам Рэспублікі Аўганістан.

    Застава, у якой знаходзіўся ён у ліку 15 савецкіх вайскоўцаў, мела на ўзбраеньні акрамя стралковай зброі тры танкі, забясьпечвала вызначаны ўчастак дарогі і прылеглай да яе тэрыторыі.

    Вярнуўшыся пасьля дэмабілізацыі на радзіму ў лістападзе 1987 г. працаваў электразваршчыкам на мясцовым пяшчана-сартавальным заводзе “Скабін”.

    Але жыцьцё ды прага да грошаў прымусіла “шабашыць” у Якутыі.

    У 2004 году пераехаў на сталае месцажыхарства ў м. Дзяржынск Мінскай вобласьці. Тут атрымаў кватэру. Пачаў захапляецца жывапісам.

    Узнагароджаны мэдалём “За адвагу”, Граматай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР “Воіну–інтэрнацыяналісту”, трыма юбілейнымі мэдалямі.

    Літаратура:

*    Высоцкий Н. И.  Под небом Афгана, посвящается воинам- интернационалистам, уроженцам и жителям Дзержинского района Минской области. Дзержинск. 2013. С. 38./

    Юхшыньня  Капыленя,

    Койданава

 






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz