czwartek, 29 kwietnia 2021

ЎЎЎ Сьцівеньня Батон. Віцімскі пекар Герш Сегаль. Койданава. "Кальвіна". 2021.

    Герш Лейбавіч Сегаль – нар. у 1888 г. у м Нікста Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэўскай сям’і агародніка.

    Атрымаў ніжэйшую адукацыю, нарыхтоўшчык.

    У рэвалюцыйным руху ад 1905 г., працаваў ў гуртках “Искры” ў Вільні. Арыштаваны ў траўні 1907 г. і высланы на радзіму. Па вяртаньні ў Вільню ізноў далучыўся да рэвалюцыйнага гуртка.

    Арыштаваны 28 студзеня 1908 г. і 18 кастрычніка 1908 г. Віленскай судовай палатай асуджаны па арт 102 ч. 1 КУ за прыналежнасьць да групы “Рэзервістаў-тэрарыстаў” на 4 гады катаргі.

    Пакараньне адбываў ў Вільні да ліпеня 1912 г. Выйшаў на пасяленьне ў Ічэрскую воласьць Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Працаваў у пякарні ў п. Віцім, цяпер у складзе Рэспублікі Саха (Якутыя), дзе і застала яго лютаўская рэвалюцыя 1917 г.

    Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 1794. Беспартыйны.

    Літаратура:

*    Сегаль Герш Лейбавіч. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 574.

    Сьцівеньня  Батон,

    Койданава






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz