czwartek, 22 kwietnia 2021

ЎЎЎ Туя Пашчанка. Апавядач Уладзя Сьцяпан. Койданава. "Кальвіна". 2021.

                                                                   ЗАЛАТЫЯ ЗУБЫ

    Адзін беларускі дзіцячы паэт даведаўся, што на беларускай зямлі загінуў чырвонаармеец-якут. Геройскі загінуў. І пахавалі якута ў беларускай зямлі. Ускудлаціў дзіцячы паэт свае сівыя, як той якуцкі сьнег, валасы. Сеў да стала, ды напісаў паэму. А што яшчэ ён мог зрабіць, калі ён паэт. Напісаў і паслаў на поўнач. Нечакана справа закруцілася. Якуты паэму пра свайго зямляка-героя хуценька пераклалі і выдалі пад цупкай вокладкай, добра малюнкамі каляровымі аздобленай. Кампазытар якуцкі паэму прачытаў, сеў да піяніна і опэру напісаў. Опэру тую паставілі ў тэатры, а паэта, з валасамі белымі, як сьнег якуцкі, запрасілі пагасьцяваць. Вядома заплацілі добра за паэму. Там два месяцы паэта вазілі і ў кожным чуме ён быў даражэйшым, чым сваякі крэўныя. Паілі і кармілі, аленяў паказвалі. А калі надышоў час выбірацца з гасьціннай зямлі, і не было больш чаго дарагому госьцю пранаваць-падараваць: два футры, рогі агромністыя, вунты, і шмат усяго іншага паэту далі, а што больш даць не ведалі. Тады і прапанавалі якуты выбіць беларускаму паэту ўсе зубы. Спужаўся паэт сівагаловы. А яму патлумачылі. Золата вывозіць з гэтых краёў нельга, а вось зубамі залатымі – можна.

    Цяпер, калі паэт згадвае тыя шчасьлівыя гады, то моцна шкадуе, што не пагадзіўся, каб яму зубы выбілі.

                                                                              ***

    2 comments

     baradzied

    March 16 2010, 15:05:03 UTC

    Ого... Дзякуй за гісторыю)))

    Адказаць 

 

 

    ul_sciapan

    March 16 2010, 17:15:44 UTC

    калі ласка... яшчэ напішу...)))

    Адказаць

    ****

 

 

    P.S. Моцна нагадвае беларускага паэта Ўладзімера Правасуда ды ягоную паэму “Пабрацімы” - Побратимы. Поэма. Перевел с белорусского Федор Ефимов. // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1981. С. 29-34; Эргиллии. Якутскай. (Поэма). 1981. 48 с.; А пра тое, як яго частавалі якуты, апавядаў Іван Ласкоў.

    Туя Пашчанка,

    Койданава

 




    Уладзімер Аляксандравіч Сьцепаненка [Сьцяпан] нар. 22 студзеня 1958 г. у в. Касьцюкоўка Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці БССР (СССР), у сям’і рабочага.

    Пасьля школы (1973) скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1977) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднаньня камісійных крамаў (1985—1987). Ад 1987 па 2003 г. працаваў у творчым аб’яднаньні “Тэлефільм” Беларускага тэлебачаньня. Вёў праграмы “Літаратурная Беларусь”, “Ліра”, “У жывапісе, графіцы, скульптуры”. Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме “Крок”. Займаўся мастацкім афармленьнем твораў беларускіх пісьменьнікаў. Узначальваў творчае аб’яднаньне “Тэлефільм”. Па яго сцэнарыях зьняты шэраг дакумэнтальных і мастацкіх стужак. Жыве ў Менску.

    На думку былой жыхаркі Койданава Лідзіі Савік, у вершах, эсэ, апавяданьнях аўтар імкнецца спасьцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцьця чалавека, спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досьвед свайго пакаленьня, яго адчужанасьць.

    Туя Пашчанка,

    Койданава

 






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz