czwartek, 15 kwietnia 2021

ЎЎЎ Джаянка Гарлач. Сьпявак Кала Бельды ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2021.

 

    Мікалай [Николай] Іванавіч Бельды – нар. 2 траўня 1929 г. у с. Муха Нанайскага раёну Далёкаўсходні краю, у нанайскай (гольдзкай) сям’і паляўнічага.
    Вучыўся ў школе-інтэрнаце сяла Найхін Нанайскага раёну Хабараўскага краю, адкуль уцёк увесну сорак трэцяга з вар’яцкай ідэяй дабрацца да фронту. У Хабараўску, трапіў да маракоў і зрабіўся юнгай Ціхаакіянскага флёту.
 

 

    Удзельнічаў у баявых дзеяньнях з японцамі ў Карэі. Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мэдалём Вушакова і іншымі ўзнагародамі.

    Пасьля заканчэньня вайны Бельды працягнуў тэрміновую службу на Ціхаакіянскім флёце старшыной, матарыстам-дызелістам міннага тральшчыка. Скончыўшы экстэрнам музычную вучэльня, сьпяваў у ансамблі песьні і танцу Ціхаакіянскага флёту.

    Пасьля службы на флёце Бельды паступіў у Саратаўскую кансэрваторыю. Вучобу сумяшчаў з працай на станкабудаўнічым заводзе, у Саратаўскім драматычным тэатры. У Саратаве сустрэў сваё першае каханьне  - Сіму, студэнтку Саратаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

    Некаторы час працаваў у ансамблі песьні і танцу Варонескай ды ў Калінінскай філярмоніяў.

    Напачатку 1954 г. разам з Сімай ён адправіўся ў родны Хабараўскі край, дзе ўладкаваўся ў Хабараўскую філярмонію. Там жа яны з Сімай разьбегліся...

 

 

    У 1957 г. Бельды робіцца ляўрэатам Сусьветнага фэсту моладзі і студэнтаў у Маскве. Яго запрасілі працаваць у Маскву. У 1960 г. Бельды робіцца ляўрэатам Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады. Выступаў пад сцэнічным імем Кала [Кола] Бельды. Да 1990 г. працаваў у Масканцэрце, у якасьці саліста-вакаліста.

    Найвялікшая вядомасьць прыйшла да артыста Кала Бельды пасьля выкананьня песьні “Павязу цябе я ў тундру" (Музыка Фрадкіна на верш М. Пляцкоўскага). Гэтая песьня прагучала ўпершыню ў тэлевізійным эфіры падчас “Песьні году” ў 1972 годзе.

 

 

    Больш 30 гадоў Кола Бельды гастраляваў па СССР ды за мяжой, пабываў у 46 краінах сьвету. Зьяўляючыся нанайцам, Кола Бельды як бы выступаў ад імя ўсіх малых народнасьцяў Далёкага Ўсходу, Сыбіры і Крайняй Поўначы. Героі яго песень - нанайцы, якуты (“Песьня закаханага якута” Л. Лядовай на вершы В. Старасьціна), чукчы, удэге, ніўхі, арочы, ханты, ітэльмены, комі ды іншыя, якія жывуць сваім няхітрым жыцьцём - рыбаловы, паляўнічыя, аленяводы. Кола Бельды апяваў прыгажосьць тундры і Крайняй Поўначы, паэтызаваў заняткі малых народаў. Ён сьпяваў пра Чукотку, Нар’ян-Мар, Сахалін, пра тундру ды тайгу. Усьвядомленым выбарам Бельды было ўключэньне ў свой рэпэртуар песень 26 карэнных малалікіх народаў Поўначы, Сыбіры і Далёкага Ўсходу.

 

 

    Кала Бельды зьяўляецца Заслужаным артыстам ЯАССР ды РСФСР.

    «Во времена СССР Кола Бельды (Николай Иванович) - заслуженный артист Якутской АССР, эстрадный певец, который объездил с гастролями почти весь мир. Переехав на постоянное место жительства в Москву, приехал на гастроли в Мозырь, посмотреть на родину Эдуарда Карловича, так как учился в школе Якутии, носящей имя Э. К. Пекарского, и из его биографии знал о Мозырщине. /Анна Булаш (библиотекарь городской филиал № 12, Мозырьской РЦБС). Эдуард  Карлович  Пекарский. (25. 05. 2009 г.)./Калі ў Мазыры было ўсесаюзнае будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, з канцэртамі ў горад прыяжджалі многія вядомыя артысты эстрады. А адзін з іх сам напрасіўся на гастролі ў Мазыр. Гэта быў Кала Бельды, найбольш вядомы па песьні “Увезу тебя я в тундру”. Ён пахадзіў па горадзе, зьезьдзіў у Барбароў, каб паглядзець дзе рос і вучыўся герой Якутыі, сфатаграфаваў мясьціны, родныя якуцкаму настаўніку і вучонаму”. /Ганна Булаш (бібліятэкар філіяла № 12 Мазырскай гарадзкой бібліятэкі). Эдуард Пякарскі – беларус у Якуціі. Да 155-годдзя з дня нараджэньня. // Краязнаўчая газета. № 43. Лістапад. Мінск. 2013. С. 5./ “Историю о том, как гость с далекой якутской земли захотел увидеть места, связанные с именем Эдуарда Пекарского, нам рассказали и в Мозыре. Известный певец Кола Бельды, прославившийся песней «Увезу тебя я в тундру...», во время гастролей в этом городе посещал мозырскую гимназию и ездил в деревню Барбаров. /Оксана Мытько. Имя на карте. Эдуард Пекарский. // 7 дней. Минск. 28 августа 2014./ Але Мікалай Бельды не вучыўся у школе імя Пякарскага, ды і Якутыю толькі наведваў некалькі разоў у сувязі з гастролямі.

    Тут, у Маскве ён сустрэў сваё новае каханьне - Ларысу Сямёнаўну Іванову (1924-1989), якая стала ягонай жонкай на цэлых 23 гады. Пасьля сьмерці была пахаваная на Хімкінскіх могілках у Маскве.

 

 

    У 1990 г. артыст жаніўся на Вользе Аляксандраўне, якая нарадзілася ў г. Камсамольск-на-Амуры (Хабараўскі край) ды пакінуў Маскву і пасяліўся ў Хабараўску. 24 лютага 1991 г. у іх нарадзілася дачка Алена.

 

 

    Мікалай Бельды раптоўна памёр ад інфаркту міякарду 21 сьнежня 1993 г. Пахаваны ў Хабараўску на Цэнтральных могілках.

 

 

                               Вольга Бельды: “Усё думалі, што Кала Бельды – якут”

    Упершыню ў Якуцку гасьцюе ўдава Кала Бельды, кандыдат гістарычных навук, мастак Вольга Бельды, якая бярэ ўдзел у V фэсьце касьцярэзнага мастацтва народаў Расеі. Пра жыцьцё Кала Бельды яна распавяла карэспандэнту ЯСИА.

    Кала Бельды - вядомы савецкі сьпявак, візытнай карткай якога была песьня “Павязу цябе я ў тундру”, нанаец па нацыянальнасьці, які апеў Поўнач.

    Кала Бельды быў заслужаным артыстам Якуцкай АССР, затым ён ужо стаў заслужаным артыстам РФ. Насамрэч усё думалі, што ён якут. Па нацыянальнасьці мы нанайцы, а сьпяваў ён песьні ўсіх карэнных малалікіх народаў Поўначы. Некалькі разоў пабываў ў Якутыі, у яго тут былі сябры. А  пазнаёміліся мы з Кала Бельды ў Маскве, нас пазнаёміў мой стрыечны брат, які добра яго ведаў. Я працавала над дысэртацыяй у Пецярбургу, а брат запрасіў у Маскву. Думала, папрацую ў знакамітай Ленінцы, але не атрымалася. На другі дзень знаёмства Кала Бельды прапанаваў выйсьці за яго замуж”, - распавядае Вольга Бельды.

    Мне было трыццаць гадоў, а чамусьці шмат хто, думаюць, што ён жаніўся на вельмі маладзенькай. Зусім не. Да знаёмства з ім я бачыла яго толькі па тэлевізары. У нас ёсьць дачка, Алена. Яна сёлета скончыла Далёкаўсходнюю акадэмію эканомікі і права, цяпер працуе. Жывём у Хабараўску”, - Бельды распавядае ў нацыянальным нанайскім уборы.

 

    Вольга Бельды рыхтуе кнігу пра жыцьцё і творчасьць мужа, зьбірае ўсе ўспаміны па макулінках. “Дасылаюць з розных краін, розныя людзі. І цяпер людзі сьпяваюць яго песьні. Хацела прывезьці яго канцэртныя гарнітуры ў Якуцк на фэст, але па фармаце мерапрыемства сказалі не падыходзіць. Але ў любым выпадку, я гатовая супрацоўнічаць”, - кажа Бельды.

    /03. 11. 2014 ysia.ru›news/23356…vse_dumali_chto_kola…yakut.htm/





Brak komentarzy:

Prześlij komentarz