sobota, 10 kwietnia 2021

ЎЎЎ Харчыляна Апосталіха-Ўдаган. Эвангельле ад Марка. Марктан үтүө сурах. Койданава. "Кальвіна". 2021.

 

    Эвангеліста Марка (івр. מרקוס‎, грэч. Μάρκος, лац.: Marcus) па паходжаньні юдзей і паводле біблейскага паданьня нібыта нарадзіўся ў Іерусаліме. Ягоная маці Марыя была апантанай пасьлядоўніцай Ісуса Хрыста і яе хата была месцам сходак для ягоных прыхільнікаў. Тут Марка далучыўся да хрысьціянскае грамады і першапачатковае сваё імя Ян замяніў на Марка. Яшчэ ў юнацтве прымаў удзел у мэсіянскай дзейнасьці апосталаў Паўлы і Варнавы. Належаў да 70 меншых апосталаў – вучняў Хрыста і зьяўляўся відавочцам некаторых падзей з эвангельскай гісторыі. Будучы спадарожнікам апосталаў Паўлы ды Варнавы, вёў прапаведніцкую дзейнасьць у Антыёхіі (Сірыя), а потым з Варнавай наведаў выспу Кіпр. Пасьля зрабіўся неразлучным спадарожнікам апостала Пётры, які ў сваім першым пасланьні называе яго сваім духоўным сынам. Калі апостал Пётра знаходзіўся ў рымскім зьняволеньні, Марка служыў яму як верны і шчыры вучань. Аб ім пахвальна адзываецца і апостал Паўла у сваіх пасланьнях. Пасьля пакутніцкай сьмерці Пётры і Паўлы ў Рыме Марка пасяліўся ў Александрыі, дзе заснаваў хрысьціянскую эпархію і быў яе першым эпіскапам. Там жа ён і памёр пакутніцкай сьмерцю ад рук іншаверцаў. У 829 г. ягоныя мошчы былі перавезены ў Вэнэцыю.

    Эвангельле от Марка (грэч. Κατά Μαρκον ) - другая кніга Новага Запавету і другое з чатырох кананічных эвангельляў. Традыцыйна ў Новым Запавеце ідзе пасьля Эвангельля ад Мацея і перад Эвангельлем ад Лукаша і ад Яна. Асноўная тэма Эвангельля – жыцьцё і пропаведзь Ісуса Хрыста, Сына Божага. Па паданьню апостал Марка напісаў сваё эвангельле ў Рыме, пад час адведваньня апостала Пётры.

    Хрысьціянская царква прылічыла Марка да сьвятых. Сьвяты: у праваслаўнай царкве: 8 траўня (25 красавіка) і 17 сьнежня (4 студзеня) у дзень Сабору Апосталаў ад сямідзесяці: у каталіцкім касьцёле: 25 красавіка; 31 студзеня ў Вэнэцыі - дзень перанясеньня мошчаў); у пратэстанцкіх цэрквах (эвангелісты, англіканы): 25 красавіка. лічыцца ахоўнікам эгіпэцкіх хрысьціянаў, места Вэнэцыі (Італія) і выспы Райхенаў (Нямеччына), на якой захоўваецца частка мошчаў.

    У 1995 годзе ў Менску (вул. Жодзінская, 18) у выдавецтве і друкарні “Пикорп” /Printed by World Wide Printing Duncanville, Texas – Minsk, Belarus/ з дыяпазытываў пабачыла сьвет Эвангельле ад Марка на якуцкай мове – Марктан Үтүө Сурах. Гэтае выданьне было зьдзейсьненае па благаславеньню Праасьвяшчэнства Германа Эпіскапа Якуцкага ды Вілюйскага [У міру Леў Генадзевіч Маралін, які нарадзіўся 24 сьнежня 1956 г. у с. Нова-Языкова Арзамаскага р-на Горкаўскай вобл. РСФСР у сям’і селяніна; 28 сакавіка 1993 г. у Богаявленскім катэдральным саборы Масквы была зьдзейсьненая хіратонія архімандрыта Германа на эпіскапа Якуцкага ды Вілюйскага; з 1995 г. завецца эпіскапам Якуцкім ды Ленскім; варожа адносіўся да адраджэньня адвечнай рэлігіі народа саха і змагаўся з яе адраджэньнем усімі сродкамі, але загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Саха (Якуція) Міхаіла Нікалаева ад 30 сьнежня 2001 г. за вялікі асабісты ўнёсак у аднаўленьне дзейнасьці Якуцкай ды Ленскай эпархіі і выбітную падзьвіжніцкую дзейнасьць па ўмацаваньні грамадзянскага міру, адраджэньне духоўных традыцый народаў Якутыі узнагароджаны ордэнам Рэспублікі Саха (Якуція) “Палярная Зорка”; 17 жніўня 2004 г. пастановай Сьвятога Сынода прызначаны архіепіскапам Курскім ды Рыльскім, дзе пачаў неахайна адносіцца да сваіх абавязкаў і ўвесь час праводзіць у Маскве.].

    Перакладам Эвангельля, які зьдзейсьніла Марыя Аляксеева, апекаваўся Інстытут перакладу Бібліі (Стакгольм). Наклад Марктан Үтүө Сурах складае 5100 асобнікаў.

    Харчыляна Апосталіха-Ўдаган,

    Койданава 






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz