piątek, 10 lipca 2020

ЎЎЎ Інілія Пяцелька. Калымскі цярплівец Мікола Аляхновіч. Койданава. "Кальвіна". 2020.



    Мікола Мікалаевіч Аляхновіч – нар. 8 (21) красавіка 1903 г. у павятовым месьце Барысаў Мінскай губэрні Расійскай імпэрыі.
    У 1920 г. скончыў 8 клясаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921-1924 гг. вучыўся на мэдыцынскім факультэце. У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ. У 1925-1930 гг. працаваў настаўнікам. У 1925-1927 гг. кіраваў Барысаўскай філіяй “Маладняка”. У 1930-1932 гг. быў асьпірантам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932-1934 гг. працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Менскага вышэйшага пэдінстытуту.
    У 1936 г. быў арыштаваны і ў 1938 г. асуджаны да 12 гадоў ППЛ. Пакараньне адбываў у Дальбудзе на Калыме у Хабараўскім краі, затым ад 1945 г. у Іркуцкай вобласьці, а ад 1956 г. у Карагандынскай вобласьці Казахскай ССР.
    У 1957 годзе быў рэабілітаваны, пражываў у Ленінградзе, дзе і памёр 9 красавіка 1959 г.
    Літаратура:
    На собрании белапповцев. // Рабочий. Минск. 16 апреля 1930.
    У гэтым месяцы... // Беларусь. № 4. Мінск. 1973.
    Мушынскі М.  Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20 – 30-я гады). Мінск. 1975. С. 205-206.
    Саламевіч Я.  Адзін з першых. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 21 красавіка 1978.
    Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі даведнік. Мінск. 1981. С. 13-14.
*    Багдановіч І. Э  Аляхновіч Мікола. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1992. С. 75.
*    Рэут Г. І.  Аляхновіч Мікола. Бібліяграфія. //// Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1992. С. 75-76.
    Беларускія пісьменнікі (1917—1990). Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск. 1994. С. 17-18.
*    Маракоў Л.  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. Т. I. Мінск. 2003. С. 81-83.
*    Карлюкевіч А.  Беларускія пісьменнікі ў Казахстане. // З Бацькаўшчынай у сэрцы. Знаёмствы, адкрыцці, дыялогі. Укладальнік Вольга Рацэвіч. Мінск. 2018. С. 7.
    İнілія Пяцелька,
    Койданава
 
 







    АЛЯХНОВІЧ Мікола [крыптанімы: А-ч; А-ч, М.; Ал.; Ал-іч; Аліг; Аліч; Аліч. Мік.; Мік. А.; 8 (21). 4. 1903, Барысаў — 9. 4. 1959, Ленінград], літаратурны крытык. Паводле ўласных прызнанняў (у анкеце “Маладняка”) літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1918, друкавацца — з 1919. З 1919 да 1921 удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку “чырвоных”: спачатку партызаніў на Барысаўшчыне, потым у складзе стралковай дывізіі ваяваў на Зах. фронце. Пасля вяртання ў 1921 да цывільнага жыцця пачаў вывучаць медыцыну ў БДУ, але ў 1924, на трэцім курсе, пакінуў вучобу. На працягу года выкладаў бел. мову і літаратуру ў працоўнай школе, а потым на агульнаадукацыйных курсах у Барысаве. З 1925 належаў да літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, у 1925-27 кіраўнік Барысаўскай філіі аб’яднання. 24. 11. 1925 удзельнічаў у першым з’ездзе «Маладняка». Пры ацэнцы літаратурных твораў часам кіраваўся больш ідэалагічнымі, чым эстэтычнымі крытэрыямі. У 1930 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. Вучыўся ў аспірантуры, у 1932-34 быў навуковым супрацоўнікам секцыі літаратуры Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Беларускай Акадэміі навук. У 1930-36 — выкладчык МВПІ; у 1935 атрымаў званне дацэнта. Арыштаваны НКВД 26. 11. 1936, у 1938 асуджаны на 12 гадоў зняволення. Высланы на Калыму, працаваў доктарам у лагерным медпункце, пазней — у псіхіятрычным аддзяленні клінікі. У 1945 пераведзены ў Тайшэт (Іркуцкая вобл.), у 1956 — у Карагандзінскую вобл. Рэабілітаваны ў 1957. Пасля вызвалення жыў у Ленінградзе. Да літаратурнай дзейнасці не вярнуўся, займаўся медыцынскімі даследаваннямі.
    Літ.: Саламевіч Я. Адзін з першых // ЛіМ. 1978, 21 крас.; БП, т. 1.
    /Леанід Маракоў.  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. Т. I. Мінск. 2003. С. 81-83./










Brak komentarzy:

Prześlij komentarz