piątek, 10 lipca 2020

ЎЎЎ Іван Ласкоў. Я страціў смак да рускай мовы... Койданава. "Кальвіна". 2020.






















                                                      НЕКАТОРЫЯ  ТЛУМАЧЭНЬНІ
                                                                     А. Баркоўскага
    Неяк ў Дзяржынск патэлефанаваў беларускі паэта Міхась Скобла і папрасіў мяне даць творы Івана Ласкова, якія я набраў на кампутары і захоўваў на флэшцы, “сумленьню беларускай нацыі” Кастусю Цвірку, дзеля таго каб ён іх апублікаваў у сваім “Беларускім кнігазборы, што мною і была зроблена. Праўда аб тым, что Скобла тэлефанаваў мне ў Дзяржынск, ён, як шчыры беларускі паэта, пойдзе, зразумела, у “нязнанку”.
    І вось том “Беларускіга кнігазбору, прысьвечаны Івану Ласкову, нарэшце пабачыў сьвет. Зразумела, што “сумленьне нацыі” К. Цвірка, са сваім супольнікамі, Ганнай Запартыкай (якой добра было вядома пра існаваньне флэшкі, бо з-за гэтае флэшкі, па яе словах, была зьніштожаная ўся электронная база яе архіву) і прафэсарам Адамам Мальдзісам (чаго, шчыра кажучы, я ад яго не чакаў, але з часам людзі, слабыя духам, мяняюцца), старанна прыбралі ўсялякае упамінаньне майго імя ў кніжцы, хаця скарысталі, нават, мае якуцкія фотаздымкі, даючы пад імі не адпавядаючыя зьместу подпісы.
    Міхась Скобла, шчыры змагар за чысьціню беларускіх пісьменьніцкіх шэрагаў быў адзначаны ўдзячнымі“кнігазборцамі” тым, што яму прыпісалі нават тое што ён і не паведамляў. Ён жа з прыемнасьцю гэтае прыняў, бо нічым не выкрыў ні сябе, ні “кнігазборцаў у несумленнасьці...
   “Іншая мова” на аркушы, які я павёз у Беласток, Іванам Ласковым была закрэсьленая, дзеля памежнікаў” – на ўсялякі выпадак, алоўкам і амаль непрыкметна зьмененая на “рускую мову”. Чаму рэдакцыя “Нівы”пакінула на “іншай мове” - не ведаю...









                                                                              [C. 169.]








    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
    Юстына Ленская,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz