Часлаў Аляксандравіч Мазалеўскі (Чеслав Александрович Мозолевский) – нар. у 1911 годзе ў павятовым
месьце Пінск Менскай губэрні. У 1927-1929 гадах ён
працаваў рабочым, сьвідравальшчыкам на заводзе. Ад 1929
па 1932 год вучыўся на фізыка-матэматычным
факультэце Смаленскага ўнівэрсытэту і атрымаў дыплём фізыка-мэтэароляга. У час вучобы
Часлаў працаваў на мэтэастанцыі
у аэрапорту. Тады ж яго прызначылі загадчыкам мэтэаралягічным аддзелам
Заходняга кіраўніцтва Адзінай гідрамэтэаслужбы. У 1933 годзе ў яго
быў 9-месячны перапынак у сувязі з пакліканьнем на вайсковую службу, якую Часлаў Мазалеўскі адбыў у Якуцкім гарнізоне. У 1934 годзе Цэнтральнае кіраўніцтва Адзінай гідрамэтэаслужбы перавяло Мазалеўскага ў Якуцкае кіраўніцтва на пасаду
дырэктара Якуцкай геафізычнай абсэрваторыі.
У накіраваньні казалася, што ён можа дадаткова кіраваць якім-небудзь аддзелам
кіраўніцтва.
З пачаткам палётаў авіяцыі ў Якуцкай
АССР паўстала пытаньне аб мэтэаралягічных прагнозах. Ужо 11 верасьня 1929 г. на паседжаньні Саўнаркому ЯАССР пры разглядзе пытаньня
“Аб паветранай сувязі з Алданам”
у пратаколе запісалі:
“Узбудзіць хадайніцтва перад Цэнтральным бюро надвор’я аб арганізацыі пры Якуцкай геафізычнай абсэрваторыі
абласнога бюро надвор’я дзеля забесьпячэньня паветранай сувязі ў Якутыі”.
22 красавіка 1930 года ў Іркуцку
на нарадзе ва Ўсходне-Сыбірскім
кіраўніцтве Паветралініі па разбору прычынаў катастрофы самалёта Ота Кальвіцы ў
раёне пасёлку Сангар у ЯАССР было вырашана: “Больш катэгарычна паставіць пытаньне
перад цэнтрам аб неабходнасьці адкрыцьця бюро надвор’я
ў Якуцку, забясьпечыўшы яго працу адкрыцьцём у тэрміновым парадку
сеткі станцый у адпаведнасьці з
плянам разьвіцьця авіяцыйных шляхоў”.
Ужо ў 1930 годзе ў Якуцку
адчыняецца Бюро надвор’я, задачай якога было атрыманьне плянавай інфармацыі,
яе праверка, камплектаваньне зводных тэлеграмаў і адпраўка іх па тэлеграфу ў адрасы цэнтраў -
Маскву, Ленінград, Іркуцк, а таксама, пры неабходнасьці, перадаць
іх па тэлефоне ў гідрапорт
Якуцку.
Ад 1931 па 1934 год колькасьць мэтэастанцыяў
на тэрыторыі ЯАССР узрасла толькі з 7 да 12. Такая
наяўнасьць не дазваляла ў поўным аб’ёме
адлюстроўваць мэтэаабстаноўку ў
рэспубліцы. Ішоў час,
зьмяняліся сыноптыкі, а якасьць
прагнозаў у Бюро надвор’я заставалася нізкай. За межы Гідрамэтінстытуту, які быў рэарганізаваны у Кіраўніцтва гідрамэтэаслужбы, прагнозы не выходзілі. Гэта доўжылася да тых
пораў пакуль у Якуцк не
прыехаў, прызначаны на пасаду дырэктара
Якуцкай Геафізычнай абсэрваторыі
інжынэр Часлаў Мазалеўскі.
У Якуцку малады энэргічны інжынэр “скалаціў” групу энтузіястаў. Аэроляга Мікалая
Мітрафанавіча Зацэпіна ўгаварыў узначаліць Групу інфармацыі і прагнозаў (так пачалі
называць Бюро надвор’я.), авіяінспэктара-мэтэароляга КГМС Мікалая Аляксеевіча Горына завабіў навізной
справы на ролю сыноптыка. Сам
жа зрабіўся старэйшым сыноптыкам.
Але ўсе яны працягвалі выконваць і свае асноўныя функцыі. Першыя два месяцы працавалі зусім без аплаты.
Ягоная першая жонка Ганна Канстанцінаўна
Мазалеўская, якая прыехала ў Якуцк разам з ім у 1934 годзе,
распавядала выдатніку Гідрамэтэаслужбы
СССР Юрыю Канстанцінавічу Антонаву, што Часлаў быў вельмі жывы і рухавы. У галаве ў яго круцілася
мноства ідэй і праектаў, за якія ён браўся і імкнуўся выканаць. Яшчэ ў Смаленску яму спадабалася мэтэаабслугоўваньне авіяцыі, і ён
захацеў убачанае ўкараніць па прыезду
ў Якуцк. Але на пасадзе
дырэктара абсэрваторыі ён
пайшоў далей, бо арганізаваў выпуск прагнозаў
надвор’я. Пры ім узнавіліся
назіраньні за мярзьлінай у
шахце Шэргіна. Часлаў надаваў вялікую ўвагу ажыцьцяўленьню
базісных шарапілотных
назіраньняў, укараненьню
запускаў радыёзондаў і
параўнальных запускаў шаразондаў
ды радыёзондаў. Сусьветна
вядомы мярзьліназнавец, прафэсар М. І. Сумгін
прапаноўваў Мазалеўскаму
заняцца вывучэньнем мярзьліны
ды перайсьці на іншую работу.
Але Часлаў застаўся верны гідрамэтэаслужбе.
У 1935 годзе Якуцкае КГМС увайшло ў склад Галоўнага кіраўніцтва паўночнага марскога шляху (ГКПМШ) і было рэарганізаванае ў Палярны аддзел.
Часлава Аляксандравіча
прызначылі намесьнікам начальніка
гэтага аддзела, а ў 1936 годзе
ён узначаліў яго. У 1938 годзе
пасьля расфарміраваньня
Палярнага аддзела Мазалеўскі
застаўся ў сыстэме ГКПМШ, працуючы інспэктарам-мэтэаролягам.
У гады вайны з Нямеччынай Мазалеўскі
быў на фронце. Потым працаваў
дырэктарам Крымскай геафізычнай
абсэрваторыі, якую потым
перайменавалі ў гідрамэтэаралягічную. Памёр у 1983 годзе, маючы 72 гады.
Поля Дождж,
Койданава


.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz