sobota, 11 lipca 2020

ЎЎЎ Хана Асынізатка. Вілюйчанка Любоў Левінсан-Айзэнштат. Койданава. "Кальвіна". 2020.



    Любоў Раманаўна Левінсан, у замустве Айзэнштат (Айзэнштадт) – нарадзілася ў 1866 годзе, дачка купца. Вучылася ў гімназіях губэрнскага места Коўна і места Ромны Палтаўскай губэрні Расейскай імпэрыі, апошнюю скончыла ў 1886 г. і адразу зьехала вучыцца ў Жэнэву.
    У 1886-1887 гадах слухала лекцыі ў Жэнэўскім унівэрсытэце, дзе ўвайшла ў гурток, якім кіраваў Пляханаў, і зблізілася з групай “Вызваленьне Працы”. У 1888 г. вырашыла адмовіцца ад унівэрсытэта і, прысьвяціўшы сябе выключна партыйнай сацыял-дэмакратычнай працы, павезла ў Расію транспарт літаратуры групы “Вызваленьне Працы”, але на мяжы была арыштаваная.
    Па высачэйшаму загаду 27 сьнежня 1889 г. была падвергнутая турэмнаму зьняволеньню на працягу паўтары гадоў, не лічачы папярэдняга зьняволеньня (усяго праседзела ў турме каля трох гадоў), а затым была падпарадкаваная нагляду паліцыі ў Вільні, куды зьехала па вызваленьні.
    У сакавіку 1894 года яна выйшла замуж за І. Л. Айзэнштата.
    Іеша-яху (Ісай) Львовіч Айзэнштат (Айзэнштадт) нар. у 1866 (1867) г. у губэрнскім месьце Вільня Расейскай імпэрыі. Пасьля заканчэньня гімназіі ў Вільні вучыўся ў Дземідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі, дзе распачаў рэвалюцыйную дзейнасьць у нарадавольскай групе. У 1888 г. прыцягваўся да дазнаньня яраслаўскім жандарскім упраўленьнем за удзел у рэвалюцыйным гуртку. У канцы 1880-х гг. чалец віленскага гуртка нарадавольцаў, у пачатку 1890-х гг. далучыўся да с.-д., адзін з кіраўнікоў габрэйскага рабочага руху ў Вільні.
    У верасьні 1894 г. Айзэнштаты зьехалі ў Бэрлін, дзе далучыліся да Германскай с.-д. партыі. У жніўні 1895 г. Айзенштаты вярнуліся ў Расею і пасяліліся ў Вільні, дзе зладавалі кансьпіратыўную кватэру ды вялі прапаганду зьбіраючы на ёй масьцеравых, пераважна слюсараў і наборшчыкаў. Але малалікасьць працоўных у Вільні заахвоціла іх перанесьці сваю дзейнасьць на больш спрыяльную глебу: Ісай Айзэнштат зьехаў у Адэсу, а Любоў у кастрычніку 1895 г. ў Беласток, бо ёй быў забаронены ўезд у Адэсу. Разам з А. Гажанскім яна там арганізуе гурток, спрабуе зладаваць друкарню, піша першамайскую праклямацыю і прымае ўдзел у складаньні брашуры “О заработной плате”.
    20 лютага 1896 г. яна была арыштаваная і пасьля 15 месяцаў турэмнага зьняволеньня сасланая ў Якуцкую вобласьць, у акруговае места Вілюйск, на 5 гадоў. Ейная спроба зьбегчы са ссылкі скончылася няўдачай. У Вілюйску Любоў сустрэлася з Махайским і стала прыхільніцай ягоных поглядаў.
    Іеша-яху Айзенштат таксама за арганізацыю першага масавага страйку габрэйскіх рабочых тытунёўшчыкаў у Вільні у 1896 г. быў арыштаваны і сасланы праз год у 1897 г. на 5 гадоў ва Ўсходнюю Сыбір.
    Улетку 1902 г. Люба Айзенштат вярнулася з выгнаньня ды пасялілася ў Менску, але ў тым жа годзе зьехала ў Амэрыку, дзе памерла 26 чэрвеня 1903 (1904) года ў Ню-Ёрку пры дзіўных акалічнасьцях, якія прымушаюць меркаваць пра самазабойства. Нэкралёгі былі апублікаваны ў выданьнях “Вестник Бунда” [І-ІІ, 22-24. 1904.] ды “Arbeiterstimme” [№ 35.].
    Іеша-яху Айзенштадт пасьля вяртаньня са ссылкі ў 1900 г. далучыўся да БУНДу, увайшоў у склад ЦК, быў рэдактарам ягонага цэнтральнага воргану. У 1903 г. быў дэлегатам ад ЦК БУНДа на ІІ-гі зьезд РСДРП (17 (30) чэрвеня — 10 (23) жніўня 1903. Брусэль - Лёндан). В 1905 г. рэдагаваў віленскую легальную с.-д. газэту “Дер Веккер”. Удзельнічаў ва ўсіх партыйных зьездах і канфэрэнцыях БУНДа, знаходзячыся ў яе левым крыле. Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гг. У 1912 г. працаваў у Адэсе, праводзіў выбары ў IV Дзяржаўную думу, быў арыштаваны і адпраўлены ў астраханскую ссылку. Увесь пэрыяд І-й Усясьветнай вайны Айзэнштат займаў паражэнцкую пазыцыю, далучыўшыся да левага крыла цымэрвальдцаў. У 1912 г. ізноў быў арыштаваны і высланы ў Сыбір. Пасьля вяртаньні адтуль жыў у Астрахані, дзе ўзначальваў спажывецкі каапэратыў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. перайшоў ў крайне правае крыло БУНДа. Кастрычніцкі пераварот сустрэў варожа і зрабіўся рэзка-фракцыённым правым меншавіком, а калі БУНД у 1920 г. далучыўся да РКП(б) выйшаў з яго шэрагаў і удзельнічаў у стварэньні сацыял-дэмакратычнага БУНДу, дзе ўваходзіў у ЦК. У 1921 г. арыштаваны і зьняволены ў турму, дзе правеў галадоўку пратэсту. У 1922 г. быў высланы ў Нямеччыну. Жывучы ў Бэрліне, удзельнічаў ў стварэньня часопіса «Социалистический вестник», быў чальцом Загранічнай дэлегацыі РСДРП (цэнтра меншавіцкай эміграцыі). Пасьля прыходу нацыстаў да ўлады у Нямеччыне у 1933 г. перабраўся ва Францыю. Карыстаўся палітычнымі і літаратурнымі псэўданімамі: Виталий Юдин, И. Юдин, Ю. Дин, Юдин И., Виталий, Южный, Юдин, Айзенштадт, Айзенштейн, Юдин-Айзенштейн і інш. Памёр 21 ліпеня 1937 г. у Парыжы.
    Другая ягоная жонка – Надзея Дзьмітрыеўна Перамешка (Перемешко, Перемежко, Айзенштадт), 1896 г. нар., ураджэнка Чарнігаўскай губэрні, была арыштаваная КАДПУ 27 ліпеня 1922 г. і прысуджаная да высылкі ў Тургайскі край на 3 гады. Пастановай КАДПУ ад 7 кастрычніка 1922 г. была высланая за межы РСФСР без права вяртаньня. Рэабілітаваная ў 1997 г.
    Літаратура:
*    Айзенштат (рожд. Левинсон) Любовь Романовна. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. V. Социал–демократы. Вып. 1. А-Б. Москва. 1931. Столб. 34-36.
    Хана Асынізатка,
    Койданава





    Айзенштат, И. Л., см, Юдин, И.
    Айзенштат (рожд. Левинсон), Любовь Романовна, д. купца. Род. в 1866 г., училась в гимназии в Ковно и Ромнах, Полтавск. губ., последнюю окончила в 1886 г. и в т. г. уехала в Женеву учиться. В 1886-87 г.г. слушала лекции в Женевск. ун-те, вошла в кружок, которым руководил Г. Плеханов, и сблизилась с группой «Освобождение Труда», в особенности с В. И. Засулич. В 1888 г. решила отказаться от ун-та и, посвятив себя исключительно партийной с.-д. работе, повезла в Россию транспорт литературы группы «Освобождение Труда», но на границе была арестована, По выс. пов. 27 дек. 1889 г. была подвергнута тюремному заключению в продолжение полутора лет, не считая предварительного заключения (всего просидела в тюрьме около трех лет), а затем подчинена надз. полиции в Вильно, куда уехала по освобождении. В марте 1894 г. вышла замуж за И. Л. Айзенштата, и в сент. 1894 г. они уехали в Берлин. Там они оба примкнули к Германской с.-д. партии. В авг. 1895 г. вернулись в Россию и поселились в Вильно, где устроили конспиративную квартиру, собирая мастеровых, преимущественно слесарей и наборщиков, и ведя среди них пропаганду. Но малочисленность рабочих в Вильно побудила их перенести свою деятельность на более благоприятную почву: И. Айзенштат уехал в Одессу, а Л. Айзенштат в окт. 1895 г. — в Белосток, так как ей был запрещен въезд в Одессу. Вместе с Гожанским А. организует кружок, пытается поставить типографию, пишет первомайскую прокламацию и принимает участие в составлении брошюры «О заработной плате». 20 февр. 1896 г. была арестована и после 15 месяцев тюремного заключения сослана в Якутскую обл. (Вилюйск) на 5 лет. Попытка бежать из ссылки окончилась неудачей. В Вилюйске А. встретилась с Махайским и стала сторонницей его взглядов. Летом 1902 г. А. вернулась из ссылки, поселилась в Минске и в том же году уехала в Америку, где умерла 26 июня 1903 г. при страшных обстоятельствах, заставлявших предполагать самоубийство.
    Сведения В. Д. Пeразича. — Обзор 1895 — 96 (Ук.). — Ведомость 1897 (Ук.). — Деп. пол.: 3 д-во, 1894, № 597; 4 д-во, 1889, № 148, ч. 1.
    Н. Бухбиндер, История еврейского раб. движения (Ук.). — «Вестник Бунда», 1904, I-II, 22-24 (Некролог) (Тоже в «Arbeiterstimme», № 35). — Ю. Мартов, Записки с.-д., 200, 202, 242. — Переписка Г. Плеханова и П. Аксельрода. I, 25. — Ц. Даргольц, «К 25-летию I съезда», 127 (Беглые заметки о состоянии Одесск. орг-ции к моменту I съезда). — «Работник», III-IV, 1897, 173 (Хроника рев. борьбы). — Н. Бухбиндер, «Красн. Летоп.», IV, 1922, 195, 196 (Разгром еврейского раб. движения в 1898 г.).
    /Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. V. Социал–демократы. Вып. 1. А-Б. Москва. 1931. Столб. 34-36./


    Айзенштадт, Исай Лейбов, клички: «Виталий», «Южный», «Юдин», род. в Вильне в 1867 г., окончил I Виленскую гимназию, пробыл 1 год в ярославском Демидовском лицее, в 1888 г. привлекался в Ярославле за революционную пропаганду и отбыл 6 мес. тюремного заключения. В 1996 г. привлекался в Одессе за пропаганду. Содержался в одесском тюремном замке, а затем был выслан в Вост. Сибирь на 5 лет, причем этим наказанием было разрешено и другое производившееся о нем дознание по г. Гродне. В 1903-1905 г.г. Айзенштадт проживал за границей. В 1906 г. вновь привлекался в Вильне. Ему было разрешено выехать за границу с условием, что если он вернется ранее двух лет (1 июля 1908 г.) то будет выслан в Архангельскую губ. В окт. 1908 г. Айз. вернулся в Россию и проживал нелегально в Вильне и Минске. В 1910 г. Айз. привлекался в Вильне за принадлежность к «Бунду»». Айз. состоял членом Центр. Ком. «Бунда». (Рег.).
    /Бухбиндер Н. А. Материалы для истории еврейского рабочего движения в России. Вып. I. Материалы для биографического словаря участников еврейского рабочего движения. С предисловием В. И. Невского. Москва – Петроград. (1922.) 1923. Стлб. 2-3./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz