sobota, 18 lipca 2020

ЎЎЎ Карнея Хвядорка. Аляксандар Жоўціс у Івана Ласкова ў Якуцку. Койданава. "Кальвіна". 2020.



    Аляксандар Лазаравіч Жоўціс - нар. 5 красавіка 1923 г. у м. Віньніца Падольскай губэрні Ўкраінскай ССР, у габрэйскай сям’і адваката Лазара Барысавіча Жоўціса і ягонай жонкі Разаліі Ісакаўны. У 1942 г. уся сям’я Жоўцісаў апынулася ў эвакуацыі ў Казахскай ССР, дзе засталася і ў паваенныя гады.
    Аляксандар Жоўціс у 1946 г. скончыў Казахскі ўнівэрсытэт у Алма-Аце, чалец Зьвязу пісьменьнікаў СССР (1958), доктар філялягічных навук (1975), прафэсар Алма-Ацінскага ўнівэрсытэту імя Абаю. Чалец міжнароднага ПЭН-клюбу (1993). Аўтар навуковых дасьледаваньняў у галіне тэорыі паэтычнай мовы, пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладчык карэйскай клясычнай паэзіі.
    Памёр 9 лістапада 1999 г. у м. Алматы, Рэспубліка Казахстан.
   Карнея Хвядорка,
    Койданава.















    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
    Юстына Ленская,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz