sobota, 11 lipca 2020

ЎЎЎ Нэля Хамус. Нязбыўныя мары аб Якутыі Ўладзі Пузыні. Койданава. "Кальвіна". 2020.




    Уладзімер Якаўлевіч Пузыня – нар. 26 лютага 1940 г. у в. Суцін Любанскага раёна Мінскай вобласьці БССР (СССР).
    У 1964 г. скончыў Мінскую музычную вучэльню імя М. Глінкі, Мінскі інстытут культуры (1989).
    У 1965-1978 гг. артыст Дзяржаўнага народнага аркестру Беларусі імя Жыновіча. Адначасова ад 1972 г. працаваў у Мінскім абласным, у рэспубліканскіх навукова-мэтадычных цэнтрах народнай творчасьці і культурна-асьветніцкай работы.
    Ад 1979 г. пэдагог-ілюстратар сярэдняй спэцыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансэрваторыі, старшы мэтадыст па фальклёры пры Мінскім абласным мэтадычным цэнтры.
    Ад 1982 г. майстар, у 1983-1988 гг. загадчык вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе народных музычных інструмэнтаў Мінскага інстытуту культуры.
    Стваральнік музэю беларускіх музычных старажытных інструмэнтаў “Беларуская хатка”. Вырабляў беларускія народныя музычныя інструмэнты: аэрафоны сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, дуды, трубы ды хардафоны.
    Выступаў на беларускіх музычных інструмэнтах у канцэртных праграмах ды фэстах народнай творчасьці.
    Жадаў наведаць Якутыю. Паводле Пузыніных слоў, яго запрашала ў Якуцк нейкая якутка-дзяўчына. Прасіў яе знайсьці. Але калі даведаўся што ў Якуцку жыве безьліч дзяўчат-якутак, што зорак на небе, вельмі дзіваваўся.
    Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
    Памёр 18 верасьня 2012 г. у Менску.
    Творы:
     Лірнік. Школа ігры на беларускіх народных інструментах. Мінск. 1993. 140 с.
     Ілюстратыўны дадатак да “Школы ігры на беларускіх народных інструментах” . Мінск. 1995. 7 с.
    Літаратура:
    Пузыня Уладзімір Якаўлевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 118-119.
    Нэля Хамус,
    Койданава






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz