niedziela, 12 lipca 2020

ЎЎЎ Джахтара Куё. Майстра з Лагойшчыны Сымон Саўрыцкі ў Якуцку. Койданава. "Кальвіна". 2020.



    Сямён (Сымон) Рыгоравіч Саўрыцкі - нар. 23 траўня 1940 г. ў вёсцы Міхалова Лагойскага раёну Мінскай вобласьці Беларускай ССР - СССР.
    Скончыў ў 1967 г. Мінскае мастацкае вучылішча. Працоўны шлях пачаў настаўнікам адной з вясковых школ Лагойшчыны, маляваў шыльды, афармляў інтэр’еры. Паваротным у жыцьці майстра стаў час, калі яго дачка Тацьцяна паступіла ў Бабруйскае мастацкае вучылішча па спэцыяльнасьці “кераміка” і папрасіла змайстраваць для сябе ганчарны круг. З таго моманту Сямён Саўрыцкі зрабіў кераміку справай свайго жыцьця.
    У верасьні 1991 г. сп. Я. Лецка, акторка Тацьцяна Мархель, фальклёрны ансамбаль “Рунь”, народны майстра па кераміцы Сямён Саўрыцкі, наведалі сваіх землякоў у Якуцку дзеля азнаямленьня з дзейнасьцю мясцовай суполкі “Суродзіч”. Сямён Саўрыцкі тады прывёз у Якуцк плойму сваіх керамічных вырабаў.



    Ад 1998 г. Сямён Саўрыцкі сябра Саюзу народных мастакоў Беларусі. Ягоныя мастацкія вырабы выстаўляліся ў Нямеччыне, Польшчы, ЗША, Ізраілі, Японіі, ААЭ. У Лагойску ж сфарміравалася дынастыя, школа ганчароў: дачка Тацьцяна, зяць Іван Раманчук, малодшы сын Уладзімер.
    7 студзеня 2008 г. Сымон Саўрыцкі памёр.
    Джахтара Куё,
    Койданава





    Барыс Сачанка
                                                                      РОДНАЕ
    — Па выхаваньні я інтэрнацыяналіст, — гаварыў вядомы ў рэспубліцы мастак-кераміст Сямён Саўрыцкі, калі мы з ім пазнаёміліся. — Для мяне, як і многіх беларусаў, сваё роднае, нацыянальнае быццам не існавала, не засяроджваў асабліва на гэтым я ўвагі. Прынамсі, да аднаго выпадку. Наладжвалася выстаўка беларускага мастацтва ў Якуціі. Некалькі маіх прац — гладышоў, варэек, куфляў, глякоў, чарак, сьвісьцёлак — таксама ўзялі на яе. Запрасілі паехаць туды і мяне. Ніколі я не быў у Якуціі, дай, думаю, зьежджу... Не скажу, каб нечым уразіла мяне тая выстаўка. Ды і сама Якуція. Але адзін эпізод, што адбыўся там, перавярнуў усё маё ўяўленьне аб мастацтве. Стаяў я ля сваіх вырабаў, апавядаў пра іх, адказваў на пытаньні. І вось падыходзіць да мяне зусім стары чалавек. Было яму гадоў дзевяноста, а можа, і болей. Ён быў не адзін, а з дачкою, таксама ўжо старой жанчынай. Убачыў зробленыя мною гладышы, глякі, варэйкі, куфлі, чаркі, сьвісьцёлкі, і як бы анямеў. А потым раптам заплакаў, заліўся сьлязьмі. Ледзь супакоілі мы яго разам з дачкою. Аказалася, сам гэты стары родам з Беларусі, быў высланы ў Сыбір, там, можна сказаць, пражыў усё сваё вядомае жыцьцё. Зусім забыў Беларусь... А ўбачыў мае вырабы — і ажыло роднае, тое, чым жыў у дзяцінстве, — хата, двор, бацька, маці, гладышы і глякі, з якіх калісьці піў малако, бярозавік... Так узяло старога за душу, што ён і назаўтра, і напасьлязаўтра прыходзіў на выстаўку. І чаго толькі не расказваў, чаго не ўспамінаў!.. Я, як зачынілася выстаўка, аддаў яму свае вырабы. Бачылі б вы, як радаваўся ён, як мне дзякаваў. Аж рукі цалаваў! А ў мяне пасьля гэтага і думка ўзьнікла: “Есьць усё ж нешта нашае, беларускае, што належыць толькі нам і больш нікому, што нікога так не хвалюе, як саміх нас, беларусаў”. І з таго часу толькі на роднай мове пачаў размаўляць, па вёсках езьдзіць, шукаць усяго свайго, што яшчэ не загінула, засталося. І ўсё гэта ўзнаўляць, ляпіць у гліне. І, ведаеце, мяне за гэта палюбілі не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі, бо, як выявілася, таго, што ёсьць у нас, нідзе больш няма... І яно не толькі ў назвах, але і ў формах, у мэтадах апрацоўкі матэрыялу, у зьмесьце, прызначэньні кожнай рэчы. І ў гэтым — сваім, нацыянальным, беларускім — я, як цяпер разумею, цікавы, патрэбны многім...
    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. 8 студзеня 1993. С. 8./


    — По воспитанию я интернационалист, — говорил известный в Беларуси художник-керамист Семен Саврицкий, когда мы с ним познакомились. — Для меня, как и многих белоруссов, своего родного, национального как будто бы не существовало, не сосредотачивал на этом внимания. По крайней мере, до этого случая.
    В Якутии организовали выставку белорусского искусства. Несколько моих работ — гладышей, варэек, куфлей, гляков, чарок, свистелей — взяли на выставку. Пригласили поехать туда и меня. Никогда я не был в Якутии, дай думаю, съезжу... Не скажу, что бы чем-то поразила меня та выставка. Да и сама Якутия. Но один эпизод, что произошел, перевернул все мое представление об искусстве. Стоял я возле своих изделий, рассказывал о них, отвечал на вопросы. И вот подходит ко мне совсем старый человек. Было ему лет девяносто, а может, и больше. Он был не один, а с дочерью, тоже уже старой женщиной. Увидел сделанные мною изделия и как бы онемел. А потом вдруг заплакал, залился слезами. Едва успокоили мы его вместе с дочерью. Оказалось, что сам этот старик родом из Беларуси, был выслан в Сибирь, там, можно сказать, прожил всю свою сознательную жизнь. Совсем забыл Беларусь... А увидел мои изделия — и ожило родное, то, чем жил в детстве, — хата, двор, гладыши и гляки, из которых когда-то пил молоко, березовик... Так взяло старика за душу, что он и назавтра, и послезавтра приходил на выставку. И чего только не рассказывал, чего не вспоминал!.. Я, как закрылась выставка, отдал, ему свои изделия. Видели бы вы, как обрадовался он, как меня благодарил, даже руки целовал! А у меня после этого и мысль возникла; «Есть все же что-то наше, белорусское, что принадлежит только нам и больше никому, что никого так не волнует, как самих нас, белоруссов».
    И с этого времени только на родном языке начал разговаривать, по деревням ездить, искать все свое, что еще осталось, не пропало. И все это воспроизводить, лепить из глины. И, знаете, меня за это полюбили не только в Беларуси, но и далеко за ее пределами, ибо, как оказалось, такого, что есть у нас, нигде больше нет... И оно не только в названиях, но и в формах, методах обработки материала, в содержании, назначении каждой вещи, и в этом — своем, национальном, белорусском — я, как теперь понимаю, интересен, нужен многим...
    Борис Сачанка.
    Перевод выполнен с издания: Барыс Сачанка «Родное (Запісы розных гадоу)» — «Литература; Мастацтва” 8. 01. 93 г.
    Перевели Алесь Баркоускі Виктория Петрушкина.
    /Кыым. Дьокуускай. Ыам ыйа 27 к. 1997 с./


                                                                             ГАНЧАРЫ
    Для Сымона Рыгоравіча Саўрыцкага той сонечны восеньскі дзень 23 верасня 2000 года стаў святочным удвая. Збылася яго запаветная мара — займець сталае і зручнае месца, дзе можна было б займацца любімай справай - ганчарствам. На самым пачатку абласнога свята “Гліняны звон” адбылося адкрыццё ганчарнай майстэрні. I ён адчуў сябе шчаслівым.
    Імя знакамітага ганчара да таго часу было ўжо добра вядома не толькі на Лагойшчыне. Вырабамі майстра любаваліся наведнікі выстаў у Беларусі, Германіі, Польшчы, ЗША, Японіі, Алжыры і нават у Арабскіх Эміратах.
    Родам Сымон Саўрыцкі з блізкай ад Лагойска вёскі Міхалова Бацька ягоны быў ці не лепшым у наваколлі сталяром А сын паступіў у Мінскую вучэльню мастацтваў, вывучыўся, вярнуўся на родную Лагойшчыну, працаваў настаўнікам, мастаком-афарміцелем
    Паваротным у жыцці С. Саўрыцкага стаў час, калі яго дачка Таццяна паступіла ў Бабруйскую мастацкую вучэльню па спецыяльнасці “кераміка” і папрасіла змайстраваць для яе ганчарны круг. Бацька змайстраваў, апрабаваў і... знячэўку сам “захварэў” на ганчарства...
    Майстар аддае перавагу не толькі вытанчанасці формы, але найперш колеру, які робіцца часткай мастацкага вобраза. Сымон Рыгоравіч не прызнае ніякай палівы, фарбавальнікаў, глазуры, ніякай “хіміі”. Асноўныя сродкі ягонай тэхналогіі — гліна і агонь.
    Апошнім часам С. Саўрыцкі плённа працуе ў жанры дэкаратыўнай глінянай скульптуры. У яго ўмелых руках гліна пераўтвараецца ў фальклорных персанажаў. А яшчэ Сымон Рыгоравіч захапляецца жывапісам. Яго карціны, нацюрморты з поспехам экспануюцца ў зале Дома рамёстваў.
    Можна ўпэўнена гаварыць, што на радзіме майстра, у Лагойску, сфарміравалася і заявіла пра сябе дынастыя, сямейная школа ганчароў. Дачка Таццяна паспяхова спецыялізуецца ў так званай дробнай пластыцы, працуе ў Доме рамёстваў майстрам-метадыстам, перадаючы дзецям майстэрства лепкі з гліны. Вучні яе ўжо ўдзельнічалі ў абласных святах-конкурсах, дзе былі адзначаны дыпломамі і памятнымі прызамі.
    Атрымаў прызнанне і здольны мастак-кераміст Іван Раманчук, зяць С. Саўрыцкага. Ен вядзе гурток у Лагойскім Доме дзіцячай творчасці. Прыняў ад бацькі эстафету і малодшы сын Уладзімір. Хоць і займаецца ён ганчарстам нядоўга, але ў чэрвені сёлетняга года ўжо быў прызнаны лепшым на абласным конкурсе па намінацыі “хатняя калекцыя”.
    Прадстаўнікі дынастыі прымалі ўдзелу фестывалі сямейнай творчасці ў Слоніме, яны лаўрэаты фестывалю народнага мастацтва “Беларусь — мая песня”. Цесць і зяць былі ў ліку пераможцаў на “Гліняным звоне” ў Любані, Івянцы, у родным Лагойску, атрымалі дыпломы за ўдзел у нацыянальнай выставе “Вечназялёнае дрэва рамёстваў” і на “Славянскім базары ў Віцебску”. Сям’я Саўрыцкіх удастоена дыплома Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь у сувязі з Міжнародным годам сям’і.
    Віктар Несцяровіч
    г. Лагойск
    /Культура. Мінск. № 49. 13-20 снежня 2002. С. 12./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz