sobota, 11 lipca 2020

ЎЎЎ Малявіта Аласка-Індзігірская. Прыхільніца Літвы наўгародзкая пасадніца Марфа Барэцкая. Койданава. "Кальвіна". 2020.




    Марфа Барэцкая [Борецкая], або Марфа-пасадніца (?, Ноўгарад, Наўгародзкая Зямля – 1503, Ніжні Ноўгарад, Вялікае княства Маскоўскае) – лідэр “літоўскій партыі” у Ноўгарадзе.
     Нарадзілася ў праваслаўнай баярскай сям’і Сямёна (Івана) Лашынскага [Лошинского], выйшла замуж за баярына Піліпа, потым за наўгародзкага пасадніка Ісака Барэцкага.
    Далучылася да г.з. “літоўскай партыі” /процівагавай “маскоўскай”/ У 1470 падчас выбараў новага архіепіскапа Наваградзкага, адтрымоўваны ёю Пімен не атрымлівае сан, а перамагае маскаляфіл Феафіл, якога прысьвячаюць у Маскве, а не ў Кіеве, як таго жадала літоўская партыя.
    Марфа (якую падтрымалі ўплывовыя баярскія ўдовы Анастасія ды Яўхіма) ды яе сын, наўгародзкі сьцепенны (службовы) пасаднік Дзьмітрый, у 1471 г. выступалі за выйсьце Ноўгарада з залежнасьці ад Масквы, якая была ўсталяваная Яжэлбіцкім мірам (1456). Марфа, якая мела значнымі грашовыя сродкі, вяла перамовы з вялікім князем літоўскім і каралём Польшчы Казімірам IV пра ўступ Ноўгарада ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі пры захаваньні палітычных правоў Ноўгарада.


    Пазнаўшы пра перамовы пра далучэньне Ноўгарада да Вялікага княства Літоўскаму вялікі князь маскоўскі Іван III абвясьціў вайну Наўгародзкай зямлі і ў Шэлонскай бітве (1471) разьбіў войска Ноўгарада. Дзьмітрый Барэцкі быў пакараны сьмерцю, як палітычны злачынец, аднак правы Ноўгарада на самакіраваньне ў яго ўнутраных справах было захавана, а Марфа працягнула перамовы з Казімірам IV, які абяцаў ёй падтрымку, пра што стала вядома Івану III.
    У 1478 г. падчас новага ваеннага паходу Іван III канчаткова пазбавіў Наўгародзкія землі прывілеяў самакіраваньня, а вечавы звон быў вывезены ў Маскву. Прыхільнікі ВКЛ вымушаны былі ратавацца ўцёкамі. Магчыма яны заснавалі шэраг паселішчаў на ўзьбярэжжы Ледавітага акіяна, у тым ліку і на Індзігірцы (Рускае Вусьце), у сёньняшняй Рэспубліцы Саха (Якутыя), і нават на Алясцы ў Амэрыцы.






    “Злохітрева жена” Марфа была абвінавачаная ў тым, што хацела ўзяць шлюб з “літоўскім панам”, каб валодаць Ноўгарадам пасьля ягонага далучэньня да ВКЛ, і, таму яе землі /прыблізна 23 тысячы гектараў, 2250 двароў з 5-ці тысяч ва ўсёй зямлі Наўгародзкай/ былі канфіскаваныя, а яна з унукам спачатку была вывезеная ў Маскву, а затым высланая ў Ніжні Ноўгарад, дзе яе пастрыглі ў манаства пад імем Марыі ў Зачацьеўскім манастыры, дзе і памерла. [Па іншай вэрсіі яна памерла ці была забітая па дарозе ў Маскву ў сяле Млева Цьвярскога княства].
    Ёй прысьвечаныя гістарычныя дасьледаваньні, літаратурныя творы, зьняты фільм (1910).

 






    Літаратура:

*    Баркоўскі А.  “Якімі былі старарускія жанчыны”. // Голас часу. Лондан. № 6. 1993. Б. 27-29.
*    Барэцкія. // Беларуская энцыклапедыя. У 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 337.
*    Марфа-пасадніца (Марфа Барэцкая ?-?). // Беларуская энцыклапедыя. У 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 144.
    Малявіта Аласка-Індзігірская,
    Койданава


















Brak komentarzy:

Prześlij komentarz